З 1987 г. айцец Яўген служыў у Брэсце, з’яўляўся благачынным Брэсцкай епархіі, сакратаром Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення і настаяцелем Свята-Сімяонаўскага кафедральнага сабора. Яго намаганнямі царкве была перададзена паўразбураная капліца Афанасія Філіповіча ў в. Аркадзія (цяпер у межах г. Брэста), адрамантавана і асвечана ў 1988 г.
З глыбіні стагоддзяў ідзе традыцыя рускага Праваслаўя — ставіць цэрквы альбо капліцы ў памяць аб воінскіх перамогах. У Дзень Перамогі протаіерэй Яўген Парфянюк прыходзіў у МК «Брэсцкая крэпасць-герой», там узнікла ідэя пабудаваць храм-помнік у гонар 50-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Праект выканалі брэсцкія архітэктары Юрый Лаўроўскі і Мікалай Пушкоў. Хутка былі сабраны сродкі. 26 ліпеня 1992 г. адбылося ўрачыстае асвячэнне заснавання Свята-Уваскрасенскага храма. Узвядзенне храма вялося будаўнікамі «Брэстсельбуда» і будаўнічага трэста № 8. У 1994 г. Яўген Парфянюк пакінуў пасаду благачыннага, каб цалкам заняцца будаўніцтвам храма-помніка. Спачатку ўзвялі ніжні храм, прысвечаны Казанскай іконе Божай Маці. 7 красавіка 1995 г. правялі ў ім першую літургію.
26 ліпеня 1995 г. у будуемы сабор прыбыў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій ІІ у суправаджэнні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі Філарэта. Справіў малітву ў Казанскім храме, блаславіў будаўніцтва і ахвяраваў на прастол прыгожае чаканнае аблачэнне.
Сродкі на храм-помнік ахвяравалі прыхаджане, вернікі з розных месцаў Беларусі, прадпрыемствы. Аднак сродкаў не хапала, будоўля зацягнулася. Самую вялікую фінансавую і матэрыяльную падтрымку атрымалі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, аблвыканкама і гарвыканкама. У лістападзе 1997 г. паднялі купалы на будынак.
Гэта культавае збудаванне — адно з самых вялікіх ў Беларусі. Узведзена ў неарускім архітэктурным стылі. У аснову кампазіцыі пакладзены старажытны праваслаўны канон цэнтрычнага крыжа-купальнага храма. Пяць купалаў сімвалізуюць Ісуса Хрыста і чатырох апосталаў-евангелістаў. Вышыня сабора — 41 м. Агульная плошча верхняга Уваскрасенскага храма — звыш 700 кв. м (разлічаны на больш за 2000 веруючых), ніжняга Казанскага — 550 кв. м (да 1500 чалавек). 4-ярусная круглая вежа-званіца вышынёй 47,5 м размешчана перад храмам, адначасова з’яўляецца брамай — мае скразны праход на тэрыторыю. На першым ярусе знаходзіцца іконная лаўка. У 2001 г. на званіцу паднялі вялікі звон вагой 400 кг.
24 чэрвеня 2001 г. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій ІІ у саслужэнні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта здзейсніў асвячэнне храма ў гонар Уваскрасення Хрыстовага, правёў Божую літургію ў новым саборы. Настаяцель храма протаіерэй Яўген Парфянюк з рук Патрыярха атрымаў ордэн прападобнага Сергія Раданежскага.
Патрыярх Алексій ІІ звярнуўся да прыхаджан з прамовай: «Слава Богу, что мы живём в годы, когда возрождается церковная жизнь, когда сооружаются храмы Божии, когда не преследуют людей за веру Христову. Но, слава Богу, это прошло, и сегодня мы можем исповедовать свою веру, можем вместе молиться в обновлённых, воссозданных храмах, и я от души желаю вам, чтобы каждый из вас возрастал в христианских добродетелях!».
На ўрачыстасць прыбыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка. У звароце да людзей сказаў: «Пусть этот храм явит миру пример духовного возрождения и благодарной памяти потомков, станет символом единения народов не только России и Беларуси, но всех народов некогда мощной, великой державы».
Больш за 3000 вернікаў прысутнічалі на службе, але яшчэ болей было тых, хто не змог трапіць у храм, — яны віталі Патрыярха і Прэзідэнта па дарозе ад храма да прэзідэнцкай машыны. Сярод людзей, якія ўдастоіліся асабістага бласлаўлення Патрыярха, быў і Ганаровы грамадзянін г. Брэста Мікалай Паўлавіч Дзегцяроў (1925–2007) — ветэран Вялікай Айчыннай вайны, які вызваляў Брэст у 1944 г.
У 2003 г. Свята-Уваскрасенскі храм імя 50-годдзя Вялікай Перамогі з брамай-званіцай уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь (13БЛ000001).
У чэрвені 2008 г. настаяцелем Уваскрасенскага сабора стаў мітрафорны протаіерэй Уладзімір Карнялюк. Пры ім працягвалася добраўпарадкаванне храма. Быў выкананы капітальны рамонт, у верхняй зале ўладкавана ацяпленне, зроблены роспіс сцен, інтэр’ер засіяў золатам падсвечнікаў і аналояў. Узведзены новы будынак нядзельнай школы з вялікай залай, дзе адбываюцца канцэрты духоўнай музыкі. У 2012–2013 гг. праведзена рэканструкцыя купалаў храма — выраблены залатыя (нітрыд тытана) цыбулепадобныя галоўкі, а таксама абноўлена званіца.
У прыходзе вядзецца актыўнае жыццё. Працуюць Казанскае сястрыцтва, маладзёжнае брацтва, бібліятэка, выдаецца газета «Воскресный листок». У лістападзе 2012 г. створаны сацыяльны аддзел. У музейным пакоі сабраны гістарычныя матэрыялы служэння першага настаяцеля Яўгена Парфенюка, фатаграфіі этапаў будаўніцтва храма. Дзейнічаюць Вялікі (створаны вясной 1993 г., рэгент Лія Крац) і Малы царкоўныя хары, дзіцячы хор нядзельнай школы. Саборны хор — лаўрэат многіх музычных фестываляў.
Раніцай 21 чэрвеня 2015 г. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, які прыбыў у Брэст на мерапрыемствы Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, узначаліў Божую літургію ў Свята-Уваскрасенскім саборы. Тысячы веруючых прыйшлі да сабора, каб далучыцца да службы.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii
- Свирид, А. Н. Воскресенский собор / А. Н. Свирид // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 246.
- Сабор ў гонар Уваскрасення Хрыстовага : [г. Брэст] // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. Мінск, 2007. С. 53–54.
- Свята-Васкрасенская царква : [г. Брэст] // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. Мінск, 2001. С. 26.
- Парфенюк Евгений Степанович // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 77.
- Литвинович, Е. Священник Евгений Парфенюк: жизнь – как победа / Евгений Литвинович // Заря. 2022. 18 мая. С. 4.
- Морозова, Е. К 100-летию со дня рождения протоиерея Евгения Парфенюка / Евгения Морозова // Брестские епархиальные ведомости. 2021. № 3. С. 50–53.
- Глущенко, Т. Когда поет душа : [о хоре Воскресенского храма г. Бреста] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2021. 8 января (№ 2). С. 1–2.
- Глущенко, Т. Иконы на алтаре Победы : [о храме-памятнике Поведы в Великой Отечественной войне – Воскресенском соборе г. Бреста] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2019. 6 сентября (№ 36). С. 3.
- Лисицкий, Г. «Любить Бога, службу и семью» : правила жизни отца Георгия : [клирика Воскресенского собора] / Георгий Лисицкий ; беседовала Юлия Логашева // Царкоўнае слова. 2017. 7 красавіка (№ 14). С. 9–12.
- Ролич, О. Музыка, которая объединяет : [об участии хора Воскресенского собора г. Бреста в 35-м международном фестивале «Гайновские дни церковной музыки» в г. Гайновка (Польша)] / Ольга Ролич // Заря. 2016. 11 июня. С. 8.
- Литвинович, Е. Визит Патриарха : святейший Патриарх Московской и всея Руси Кирилл возглавил божественную литургию в Воскресенском соборе Бреста / Евгений Литвинович // Заря. 2015. 23 июня. С. 3.
- Лопатникова, Я. Детский праздник подарили центру «Веда» : [в центре коррекционно-развивающего обучения и раебилитации «Веда» прошла благотворительная акция, организованная приходом Воскресенского собора] / Яна Лопатникова // Брестский курьер. 2014. 16 января (№ 3). С. 32.
- Охремук, Л. «Храм моей души» : [итоги акции «Храм моей души», благодаря которой преобразились купола Воскресенского собора г. Бреста] / Лариса Охремук // Заря. 2013. 17 октября. С. 4.
- Николаева, Н. Особое тепло, любовь и надежда : [участие руководителей области и города в праздничном богослужении Светлого Христова Воскресения в Воскресенском храме г. Бреста] / Нина Николаева // Брестский вестник. 2013. 10 мая (№ 19). С. 13.
- Конончук, С. Я. «Честь, оказанная мне Свыше» : [беседа с купольщиком и жестянщиком, который выполняет работы по реконструкции куполов Воскресенского собора] / Святослав Яковлевич Конончук ; беседовала Юлия Логашёва // Брестские епархиальные ведомости. 2012. № 4. С. 54–56.
- Логашева, Ю. И солнце отразится в куполах... : [начинаются работы по реконструкции куполов Воскресенского собора] / Юлия Логашева // Брестские епархиальные ведомости. 2012. № 3. С. 52–53.
- Павлова, Л. Специальный диплом болгарского фестиваля : [об участии хора Воскресенского собора г. Бреста в IХ Международном фестивале православной музыки в г. Поморье (Болгария)] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2012. № 25. С. 5.
- Песенная миссия брестского церковного хора : [об участии хора Воскресенского собора г. Бреста в фестивале духовной музыки в г. Люблине (Польша)] // Брестский курьер. 2010. 19 августа (№ 34). С. 3.
- Ролич, О. Светлой памяти протоиерея Евгения Парфенюка / Ольга Ролич // Царкоўнае слова. 2008. № 12. С. 14–15.
- Преображение души народного батюшки : [некролог] / подготовила Галина Гордеева // Брестский курьер. 2008. 13 марта. С. 10.
- Парфенюк Евгений Степанович (Отец Евгений) : умер настоятель Свято-Воскресенского собора г. Бреста // Вечерний Брест. 2008. 12 марта. С. 3.
- Холоднов, Д. Прославлен за дела свои : отца Евгения Парфенюка, настоятеля Свято-Воскресенского храма наградили Орденом Креста Преподобной Ефросинии Полоцкой / Д. Холоднов // Брестский вестник. 2007. 27 декабря. С. 2.
- Сарычев, В. О несчастных и счастливых, о добре и зле... : [в Брестской городской библиотеке им. А. С. Пушкина прошла встреча с Почетным гражданином г. Бреста, настоятелем Свято-Воскресенского собора Евгением Парфенюком] / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2007. 21 сентября. С. 3.
- Парфенюк, Е. «Заодно с другими на земле» / Евгений Парфенюк ; [интервью провел] В. Петровский // Брестский вестник. 2007. 20 сентября. С. 2.
- Александров, А. Достойный гражданин своего города : [присвоено звание «Почетный гражданин г. Бреста» отцу Евгению Парфенюку] / А.Александров // Брестский вестник. 2007. 16 августа. С. 1.
- Радость священнослужения у престола Господня : [звание «Почетный гражданин г. Бреста» присвоено настоятелю Свято-Воскресенского собора отцу Евгению Парфенюку] / подготовила Любовь Павлова // Брестский курьер. 2007. 9 августа. С. 8.
- Бунеева, Л. Золотые птицы над куполами : хор Святого-Воскресенского храма осваивает балканские маршруты / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2005. 22 июня. С. 8–10.
- Адамянц-Подъяков, В. Храм Победы отца Евгения : исполнилось 10 лет со дня первого богослужения в Храме Победы / В. Адамянц-Подъяков // Брестский курьер. 2005. 19 мая. С. 10.
- Павлова, Л. «Болящий дух врачует песнопенье» в Свято-Воскресенском соборе Бреста / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2005. № 10. С. 9.
- Тоболич, А. Любовию и единением спасемся : [об освящении Свято-Воскресенского собора] / Адам Тоболич // Заря. 2001. 26 июня. С. 1.
- Чеберкус, Н. Храм обретает купол : [о поднятии куполов Свято-Воскресенской церкви в Бресте] / Николай Чеберкус // Вечерний Брест. 1997. 2 декабря.
- Святейший патриарх на брестской земле // Заря. 1995. 29 июля. С. 1.
- Шипов, О. Тайная дверь души, или Что нам стоит храм построить : [о трудностях строительства православного храма в Бресте, объявленного памятником 50-летия Победы в Великой Отечественной войне] / Олег Шипов // Брестский курьер. 1994. 6 октября (№ 40). С. 9.
- Гурин, А. Дорога к храму : [о строительстве Свято-Воскресенской церкви в Бресте] / А. Гурин // Вечерний Брест. 1994. 9 сентября. С. 2.
- Озерский, Н. Святое дело – строить храм : [о строительстве в Бресте храма в честь 50-летия Победы] / Николай Озерский // Брестский курьер. 1994. 9 июня. С. 1.
- Обращение к гражданам Бреста и Брестской области : [о финансовой помощи в строительстве Свято-Воскресенского храма, объявленного памятником 50-летия Победы] // Заря. 1994. 24 марта.
- У гонар 50-годдзя : [зварот аблвыканкама аб дапамозе ў будаўніцтве ў Брэсце праваслаўнай царквы, аб’яўленай помнікам у гонар 50-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне] // Заря. 1993. 13 ноября.
- Леоновец, А. Да будет храм! : [в Бресте состоялось освящение основания Свято-Воскресенского храма] / А. Леоновец // Советская Белоруссия. 1992. 4 августа.
- Будет храм? : [у Брэсце будзе пабудаваны Свята-Васкрасенскі храм] // Звязда. 1992. 22 студзеня.