Аўторак, 07 Красавік 2026 11:10

12 ліпеня 2026 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Таццяны Паўлаўны Дземідзюк (1966), Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна (1924), старшыні СВК «Узыходзячая зара»

Таццяна Паўлаўна Дземідзюк нарадзілася 12 ліпеня 1966 г. у в. Хідры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Усе яе продкі — працаўнікі сяла. Тут, у калгасе «Зара», з моманту яго заснавання працавалі абедзве бабулі Таццяны Паўлаўны, затым бацька і маці.

Кошт сялянскай працы Таццяна ведала з дзяцінства. Бацькі былі для дзяўчынкі прыкладам, яна памятала іх наказ: «Зямля — гэта жывая істота, якой патрэбны догляд і ўвага. Будзеш укладваць сілы ў зямлю — яна абавязкова аддзякуе». Невыпадкова пасля заканчэння Хідрынскай сярэдняй школы Таццяна пайшла вучыцца ў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. У 1987 г. закончыла інстытут па спецыяльнасці «Планаванне сельскай гаспадаркі».

Увесь працоўны шлях Таццяны Дземідзюк звязаны з сельскагаспадарчай вытворчасцю. Сваю працоўную дзейнасць пачала ў 1986 г. эканамістам калгаса «Дружба» Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Затым працавала эканамістам калгаса «Зара» Кобрынскага раёна, які ў далейшым перайменаваны ў СВК «Узыходзячая зара». Працавала намеснікам старшыні, выконвала абавязкі старшыні кааператыва. Вялікую ролю ў станаўленні Т. П. Дземідзюк як спецыяліста адыгралі тагачасныя старшыня гаспадаркі Іван Іванавіч Тарасюк і яго намеснік Зоя Уладзіміраўна Дубінка. Аб выдатнай рабоце гэтых знакамітых людзей, заслужаных работніках сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, іх выключных чалавечых і маральна-дзелавых якасцях ведала ўся краіна.

Са жніўня 2010 г. Т. П. Дземідзюк назначана на пасаду старшыні СВК «Узыходзячая зара». Высокі прафесіяналізм, адказнасць, ініцыятыва і настойлівасць у вырашэнні вытворчых пытанняў, прынцыповасць, дзелавітасць, новыя падыходы дазваляюць Таццяне Паўлаўне дабівацца значнага ўмацавання эканомікі гаспадаркі, павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, росту прадукцыйнасці жывёлагадоўлі.

За гэты перыяд гаспадарка дасягнула вялікіх вынікаў. У 2013 г. за дасягнутыя высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці СВК «Узыходзячая зара» ўзнагароджаны дыпломам III ступені, які быў заваяваны ў спаборніцтве сярод арганізацый АПК Брэсцкай вобласці. Гаспадарка займае другую пазіцыю ў вобласці па паказчыках надояў малака. У 2023 г. ад каровы тут атрымалі па 10 145 кг малака, пры гэтым гадавая прыбаўка склала па 805 кг. У 2024 г. па прадуктыўнасці дойнага статка калектыў заняў другое месца ў Брэсцкай вобласці з вынікам 11 716 кг.

Работнікам СВК «Узыходзячая зара», а іх каля 300 чалавек, створаны ўсе ўмовы для працы і адпачынку. У складзе прадпрыемства не толькі малочнатаварныя, жывёлагадоўчыя фермы, свінагадоўчы і зернесушыльны комплексы, паляводчыя брыгады, транспартны парк, рамонтныя майстэрні, але і сталовая, дзіцячы сад, плавальны басейн, масажны і зубапратэзны кабінеты. Кааператыў дапамог пабудаваць у Хідрах, дзе пражывае больш за 800 чалавек, праваслаўны храм. Узяўшы будаўніцтва на баланс вясной 2008 г., 25 лютага 2016 г. храм асвяціў епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. На ўрачыстасці Т. П. Дземідзюк за вялікі ўклад у будаўніцтва храма ўручаны ордэн прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Таццяна Паўлаўна вядзе вялікую грамадскую дзейнасць, абрана дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў ХХVIII склікання (2022).

За час сваёй працы Т. П. Дземідзюк не раз удастойвалася ганаровых узнагарод і званняў. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2016), Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, граматай Кобрынскага райвыканкама і інш. Пераможца абласнога конкурсу «Жанчына года – 2011» у намінацыі «За ўклад у развіццё вёскі».

Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2024 г. № 37 за выбітны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Кобрынскага раёна і грамадскую дзейнасць Т. П. Дземідзюк, старшыні сельскагаспадарчай вытворчасці кааператыва «Узыходзячая зара», прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

  1. Елизарова, Ж. Опыт руководителя – во благо отрасли : [на чествовании лучших руководителей в сфере агропромышленного комплекса по итогам работы за 2024 г. председателю СПК «Восходящая заря» Т. Демидюк вручено Благодарственное письмо Брестского облисполкома] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2025. 24 мая (№ 21). С. 19.
  2. Курец, А. На таких хозяевах земля держится : [звание «Почетный гражданин Кобринского района» присвоено председателю СПК «Восходящая заря» Татьяне Демидюк] / Александр Курец // Сельская газета. 2025. 11 февраля. С. 12.
  3. Мазина, Г. «Просто делаем то, что должны, что умеем и любим...» : [по итогам 2024 г. председателю СПК «Восходящая заря» Татьяне Демидюк присвоено звание «Почетный гражданин Кобринского района»] / Галина Мазина // АгроСоюзный вестник. Брест, № 2. С. 2.
  4. Елизарова, Ж. (Не)женское дело : [по итогам 2024 г. Т. П. Демидюк присвоено звание «Почетный гражданин Кобринского района»] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2025. 11 студзеня (№ 2). С. 4.
  5. Елизарова, Ж. Первые по молоку : [СПК «Восходящая заря» Кобринского района занесен на Республиканскую доску Почета победителей по итогам 2023 г. в отрасли сельского хозяйства] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2024. 4 мая (№ 18). С. 7.
  6. О занесении на Республиканскую доску Почета победителей соревнования за 2023 год : [Указом Президента Республики Беларусь № 174 СПК «Восходящая заря» Кобринского района занесен на Республиканскую доску Почета победителей соревнования за 2023 г. среди организаций сельского и рыбного хозяйства] // Кобрынскі веснік. 2024. 27 красавіка (№ 17). С. 6.
  7. Яскевіч, С. Сем тысяч – не мяжа : [аб рэкорднай вытворчасці малака сельскімі гаспадаркамі Брэсцкай вобласці; сярод перадавікоў СВК «Узыходзячая зара» (старшыня Т. Дземідзюк)] / Святлана Яскевіч // Звязда. 30 снежня. С. 4.
  8. Яскевіч, С. Першыя па малаку : [аб ушанаванні перадавікоў вытворчасці малака ў гаспадарках Брэсцкай вобласці, сярод якіх старшыня СВК «Узыходзячая зара» Таццяна Дземідзюк] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2023. 18 сакавіка. С. 3.
  9. Елизарова, Ж. Весенние заботы «Восходящей зари» : [СПК «Восходящая заря» входит в десятку лучших хозяйств республики] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2018. 21 красавіка. С. 5.
  10. Павловский, Б. Вверх по лестнице власти : [председатель СПК «Восходящая заря» Т. Демидюк возглавляет комиссию по развитию социально-культурной сферы и социальной защиты населения Брестского областного Совета депутатов / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2018. 7–9 марта. С. 1.
  11. Неслабая половина председательского корпуса : [председатель СПК «Восходящая заря» Кобринского района Татьяна Демидюк – одна из приглашенных в г. Минск на предпраздничное чествование женщин-руководителей] // Сельская газета. 2016. 5 марта. С. 1, 3.
  12. Вовк, Ю. Освящение храма в Хидрах – путь длиною в 9 лет : [25 февраля 2016 г. в Хидрах состоялось освящение Иоанно-Предтеченской церкви; Т. П. Демидюк награждена орденом преподобной Евфросинии Полоцкой] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2016. 3 марта. С. 9.
  13. Лесік, І. Узыходзячая зорка Кобрыншчыны : [ужо пяць гадоў СВК «Узыходзячая зара» ўзначальвае былы эканаміст, ураджэнка в. Хідры Таццяна Дземідзюк] / Ірына Лесік // Кобрынскі веснік. 2014. 3 снежня. С. 1, 3.
  14. Мельнік, Р. «Няма прывычкі часта глядзець на гадзіннік» : [аб дасягненнях СВК «Узыходзячая зара», які ўзначальвае Таццяна Дземідзюк] / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2014. 19 ліпеня. С. 9.
  15. Дземідзюк, Т. «У гаспадаркі годная будучыня» / [Таццяна Дземідзюк ; гутарыў] Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2014. 19 сакавiка. С. 2.
  16. Дземідзюк, Т. «Родная зямля аддзякуе» : [Таццяна Дземідзюк – старшыня СВК «Узыходзячая зара»] / Таццяна Дземідзюк // Кобрынскi веснiк. 2012. 21 ліпеня. C. 9.
  17. Мельнік, Р. Таццяна Дземідзюк: «I землі шчодрыя, калі людзі залатыя» : [старшыня СВК «Узыходзячая зара» Таццяна Дземідзюк па выніках абласнога конкурсу была ўдастоена звання «Жанчына 2011 года» ў намінацыі «За ўклад у адраджэнне сяла»] / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2012. 21 красавіка. C. 1–2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 37 разоў Апошняя змена Аўторак, 07 Красавік 2026 11:16