Аўторак, 07 Красавік 2026 11:16

2026 г. — 65 гадоў з часу заснавання адкрытага акцыянернага таварыства «Кобрынскі завод аграпрамысловага машынабудавання» (1961)

Гісторыя стварэння і станаўлення ААТ «Кобрын-аграмаш» бярэ свой пачатак з 1940 г. За гады свайго існавання прадпрыемства прайшло шлях ад маленькай машынна-трактарнай станцыі да сучаснага завода з высокім узроўнем механізацыі тэхналагічных працэсаў. У лютым 1940 г. у в. Андронава Кобрынскага раёна была створана Кобрынская машынна-трактарная станцыя (пастанова СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 21.01.1940).

Пасля вызвалення тэрыторыі Кобрынскага раёна ад фашысцкіх захопнікаў (1944) МТС аднавіла сваю дзейнасць ужо ў г. Кобрыне па Улодаўскай шашы (цяпер вул. Дзяржынскага), дзе і здабыла сваю пастаянную прапіску (дырэктар — А. Ф. Наздрын). Пачынаючы з 1958 г. на Кобрынскай МТС неаднаразова праводзіліся рэарганізацыі, аб'яднанні, перайменаванні і пераўтварэнні.

20 красавіка 1961 г. рашэннем Брэсцкага аблвыканкама было створана абласное аб’яднанне «Сельгастэхніка». Гэтая дата стала пачаткам новай эпохі ў развіцці і ўдасканаленні арганізацый, якія займаліся матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем калектыўных гаспадарак. У ліпені 1961 г. на базе Кобрынскай МТС была створана «Кобрынская сельгастэхніка» (кіраўнік — А. Ф. Малочка). 5 кастрычніка 1978 г. Кобрынскае раённае аб’яднанне «Сельгастэхніка» пераўтворана ў Кобрынскае раённае вытворчае аб’яднанне па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі «Райсельгас-тэхніка» (кіраўнік — А. П. Азарчук).

8 мая 1986 г. райсельгастэхніка пераўтворана ў Кобрынскае раённае прадпрыемства па вытворча-тэхнічнаму абслугоўванню і матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню «Райаграпрамтэхснаб» (кіраўнік — І. П. Мароз). Першапачаткова прадпрыемства спецыялізавалася на рамонце вузлоў і агрэгатаў трактароў МТЗ для гаспадарак Брэстчыны. Так яно, можа, і было б далей, калі б не цяжкія 1990-я гг., калі многія прадпрыемствы не вытрымлівалі і зачыняліся. Але выратавала дальнабачная палітыка дырэктара Івана Паўлавіча Мароза (Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна, 2015).

Праца была арганізавана так зладжана, што на маленькае прадпрыемства ў раённым Кобрыне на Мінскім трактарным заводзе звярнулі сур'ёзную ўвагу. Было прапанавана вырабляць камплектуючыя для зборкі трактароў «Беларус», у прыватнасці жгуты электраабсталявання. З цягам часу тут асвоілі вытворчасць вузлоў да трактароў. У 1989 г. сельгастэхніка па ўзаемнай ініцыятыве становіцца дылерам Мінскага трактарнага завода па Кобрынскім раёне, праз паўгода — па васьмі раёнах Брэсцкай вобласці, а яшчэ праз паўгода сталі прадаваць трактары і запчасткі з гарантыйным абслугоўваннем па ўсёй Брэсцкай вобласці. Звярталіся нават і з іншых абласцей рэспублікі. У 1990-х гг., калі разрываліся многія эканамічныя сувязі паміж краінамі і прадпрыемствамі, супрацоўніцтва з такім прамысловым гігантам, як МТЗ, дарагога каштавала. А галоўнае — гэта гарантавала пастаянную работу і стабільную зарплату.

23 кастрычніка 1996 г. «Кобрынская райаграпрамтэхніка» шляхам раздзяржаўлення дзяржаўнай уласнасці і акцыянавання пераўтворана ў ААТ «Кобрынская сельгастэхніка» (рашэнне райвыканкама № 275 ад 23.07.1996). Прадпрыемства не проста вытрымала ўсе перыпетыі часу, яно ўвайшло ў лік стабільна працуючых прадпрыемстваў рэгіёна.

25 жніўня 2003 г. райсельгастэхніка была рэарганізавана ў ААТ «Кобрынаграмаш». У 2005 г. з мэтай своечасовага забеспячэння спажыўцоў Брэсцкай вобласці неабходнымі запаснымі часткамі, вузламі і агрэгатамі да трактароў «Беларус» на базе ААТ «Кобрынаграмаш» быў адкрыты магазін «МТЗ-Сэрвіс» агульнай плошчай 165,8 кв. м.

З 2014 г. дырэктарам ААТ «Кобрынаграмаш» стаў Віктар Рыгоравіч Белавус, у якога шмат гадоў работы ў сельскагаспадарчай галіне. Ён добра ведае яе спецыфіку, бо ў свой час працаваў галоўным бухгалтарам, старшынёй калгаса, кіраўніком Пінскага аграсэрвіса.

Сёння ААТ «Кобрынаграмаш» займае сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. Прадпрыемства не самае вялікае ў горадзе, але яно стабільна працуе, а яго прадукцыя карыстаецца ўстойлівым попытам у спажыўцоў. Запасныя часткі для сельскагаспадарчай тэхнікі, жгуты правадоў для аўтатрактарнага абсталявання, кабельная прадукцыя, рамонт вузлоў і агрэгатаў трактароў «Беларус» усіх мадыфікацый — толькі некаторыя з кірункаў дзейнасці. За высокія поспехі ў галіне якасці калектыў прадпрыемства быў неаднаразова ўдастоены ўзнагарод і дыпломаў, выходзіў пераможцам у конкурсе «Лепшы пастаўшчык прадукцыі Мінскаму трактарнаму заводу», станавіўся лепшым дылерам Рэспублікі Беларусь па «Белаграсэрвісу», лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь».

На ААТ «Кобрынаграмаш» склаўся высокапрафесійны калектыў, які гатовы пастаянна павышаць сваю кваліфікацыю, каб адпавядаць сучасным запытам вытворчасці. Аснова стратэгіі прадпрыемства на сёння і заўтра нязменная: нельга спыняцца на дасягнутым. Здольнасць хутка рэагаваць на зменлівыя патрэбы рынку ў сучасных рэаліях з’яўляецца неабходнай умовай для надзейнай работы прадпрыемства. Як вынік — завод упэўнена глядзіць у заўтрашні дзень.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

  1. Березовский, Г. В. Кобринская «Райагропромтехника» – специализированное предприятие по ремонту колесных тракторов / Г. В. Березовский // История сельхозтехники Брестской области / Г. В. Березовский. Барановичи, 2001. С. 280–286.
  2. Березовский, Г. В. Мороз Иван Павлович – директор Кобринской райагропромтехники (06.1986 – по н.в.) / Г. В. Березовский // История сельхозтехники Брестской области / Г. В. Березовский. Барановичи, 2001. С. 551.
  3. Кобринский район. Завод агропромышленного машиностроения. Открытое акционерное общество «Кобринский завод агропромышленного машиностроения» // Брестчина производит, предлагает, приглашает : каталог-справочник. Барановичи, 2004. С. 144.
  4. Мороз Иван Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь : справочное издание. Минск, 2005. Т. 2. С. 239.
  5. Открытое акционерное общество «Кобринагромаш» // Инвестиционные возможности Брестской области. Кобринский район. Брест, 2004. С. 27.
  6. «Айбаліты» сельскагаспадарчай тэхнікі : інфармацыйна-бібліягра-фічнае выданне да 60-годдзя з часу заснавання ААТ «Кобрынскі завод аграпрамысловага машынабудавання» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук. – Кобрын, 2021. – 48 с. : фат. – (Серыя «З гісторыі прадпрыемстваў горада»).
  7. Адкрытаму акцыянернаму таварыству «Кобрынскі завод аграпрамысловага машынабудавання» (1961) – 60 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 28.
  8. Мароз Іван Паўлавіч // Па працы – пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 62–63.
  9. Мароз Іван Паўлавіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2020. С. 53–54.
  10. Белов, Д. Виктор Белоус: «Главное – ценить людей и всегда говорить правду» : [о депутате Кобринского районного Совета депутатов, директоре ОАО «Кобринагромаш», председателе районного отделения Белорусской партии «Белая Русь» Викторе Белоусе] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2025. 31 мая (№ 22). С. 7.
  11. Муха, Ф. Вместо Берлина – в Стамбул : [о деятельности ОАО «Кобринский завод агропромышленного машиностроения»] / Федор Муха // Вечерний Брест. 2023. 22 сентября (№ 38). С. 2.
  12. Бакун, Е. Время диктует свои условия : [на предприятии ОАО «Кобринагромаш» трудятся свыше 200 человек] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 27 красавіка (№ 31). С. 1–2.
  13. Свиридович, О. Многопрофильность и... семейный подход : [о поколении семьи Литвин, которые более 40 лет работают в ОАО «Кобринагромаш»] / Ольга Свиридович // Заря. 2021. 4 декабря. С. 11.
  14. Мануйлик, М. За дело беремся смело : [о работе ОАО «Кобринагромаш» по изготовлению жгутов для тракторов] / Марина Мануйлик // 7 дней. 2021. 6–12 мая (№ 18). С. 17.
  15. Литвинович, Е. И тянется медная «нить» : [об истории создания ОАО «Кобринагромаш»] / Евгений Литвинович // Заря. 2020. 11 декабря. С. 9.
  16. Бялоў, Д. Віктар Белавус: «Час патрабуе шматвектарнасці» : [дырэктар ААТ «Кобрынаграмаш» В. Белавус – аб накірунках працы прадпрыемства] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2020. 15 студзеня (№ 3). С. 5.
  17. Елизарова, Ж. Ветераны завода под надежной опекой : [в ОАО «Кобринагромаш» прошло собрание ветеранской организации] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2018. 20 кастрычніка. С. 4.
  18. Дубина, Л. Предприятие с большой историей : [ААТ «Кобрынаграмаш»] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2018. 30 чэрвеня. С. 3.
  19. Бакун, Е. Где дело само за себя говорит : [почетный гражданин Кобринского района И. П. Мороз прошел путь от рядового техника-механика до управляющего предприятия] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2017. 5 красавіка. С. 5.
  20. Муха, Ф. В активном поиске новых партнеров : [по итогам года ОАО «Кобринагромаш» выполнило все свои финансово-хозяйственные показатели] / Федор Муха // Заря. 2017. 28 января. С. 6.
  21. Ніжнік, Н. Тэхніка павінна працаваць добра : [дылерскі цэнтр – самае вялікае падраздзяленне ААТ «Кобрынаграмаш»] / Наталля Ніжнік // Кобрынскі веснік. 2015. 26 жніўня. С. 2.
  22. Савчук, М. Трудовой стаж длиной в полвека : [трудовой путь И. П. Мороза, 28 лет возглавлявшего коллектив сельхозтехники, отмечен новым званием – «Почетный гражданин Кобринского района»] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2015. 5 февраля. С. 4.
  23. Лесик, И. Союз оказался прочным : [заслуги И. П. Мороза, 28 лет руководившего коллективом ОАО «Кобринагромаш», отмечены орденом, медалями и уважением коллег] / Ирина Лесик // Кобрынскi веснiк. 2015. 14 студзеня. С. 4.
  24. Дубіна, Л. Віктар Белавус: «Лепшае захаваем» : [ААТ «Кобрынаграмаш» узначаліў Віктар Белавус] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2014. 19 лістапада. С. 2.
  25. Сідарук, І. «Айбаліты» сельскагаспадарчай тэхнікі / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. 2013. 9 кастрычніка. С. 1.
  26. Савчук, М. Модернизация ОАО «Кобринагромаш» – путь к успеху / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2013. 26 сентября. С. 2.
  27. Орлова, И. Верность традициям : [ОАО «Кобринагромаш» обеспечивает бесперебойную работу сельхозтехники не только на полях Брестчины, но и всей страны] / Ирина Орлова // Народная газета. 2011. 27 верасня. C. 8.
  28. Открытое акционерное общество «Кобринский завод агропромышленного машиностроения» // Народная газета. 2012. 11 верасня. C. 3.
  29. Бурдыка, В. «Бермудскі» трохвугольнік дырэктара ААТ «Кобрынаграмаш» Івана Мароза / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2012. 27 ліпеня. C. 10.
  30. Мороз, И. П. Многовекторность как фактор стабильности : [интервью с директором ОАО «Кобринагромаш» И. П. Морозом] / [Иван Мороз ; беседовал] Юрий Бехтерев // Директор. 2011. 30 мая. С. 28–29.
  31. Курец, А. Без нас трактор не поедет! : [на ОАО «Кобринагромаш» изготавливают важные комплекты для техники марки МТЗ] / Александр Курец // Белорусская нива. 2011. 19 мая. C. 6.
  32. Бялоў, Д. Ад першых МТС – да нашых дзён : [на базе ААТ «Кобрынаграмаш» прайшло мерапрыемства, прысвечанае 50-годдзю «Брэстаблаграсэрвіс»] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2011. 5 мая. C. 2.
  33. Савчук, М. Трактора от «Кобринагромаш» плюс продукция для МТЗ / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2011. 29 декабря. C. 4.
  34. Мароз, І. П. «На дзяржаву разлічвай – але і сам не лянуйся» : аб асноўных напрамках дзейнасці ААТ «Кобрынаграмаш» – дырэктар Іван Мароз / Іван Паўлавіч Мароз, [гутарыў] Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2010. 10 лістапада. C. 1.
  35. Победители республиканского соревнования за 2009 год по номинации «Коллектив, имеющий высокую культуру производства и предприятия» : среди победителей – ОАО «Кобринагромаш» // Белорусская нива. 2010. 2 февраля. C. 5.
  36. Савчук, М. Талантливый конструктор : [о номинанте областного конкурса «Лучший рационализатор» инженере-конструкторе ОАО «Кобринагромаш» С. А. Кондратюке] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2009. 25 июня. C. 2.
  37. Мороз, И. ОАО «Кобринагромаш» : [за пять последних лет объемы производства выросли в четыре раза] / И. Мороз ; [беседовала] Ольга Веременюк // Комсомольская правда в Беларуси. 2008. 15 ноября. C. 14.
  38. Шеламова, Т. Новая формула успеха известна специалистам ОАО «Кобринагромаш» // Вечерний Брест. 2007. 30 ноября. C. 4.
  39. Бурдыка, В. Дырэктар верыць у поспех, а калектыў – у дырэктара : [20 гадоў таму І. П. Мароз узначаліў гэты калектыў, і на прапрыемстве адбыліся вялікія перамены] / В. Бурдыка // Народная трыбуна. 2006. 2 снежня. С. 1–2.
  40. Веременюк, О. ОАО «Кобринагромаш»: от маленькой МТС до крупного дилера / О. Веременюк // Комсомольская правда в Беларуси. 2006. 1 февраля. С. 20.
  41. Юдина, Р. ОАО «Кобринагромаш» – лидер в промышленности, передовик в сельском хозяйстве / Р. Юдина // Комсомольская правда в Беларуси. 2005. 19 апреля. С. 7.
  42. Кукса, М. Под новой вывеской : [«Кобринская сельхозтехника» стала заводом агропромышленного машиностроения] / М. Кукса // Заря. 2003. 18 ноября. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 33 разоў Апошняя змена Аўторак, 07 Красавік 2026 11:27