Серада, 29 Красавік 2026 09:14

6 красавіка 2026 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Валянціны Міхайлаўны Коўтун (1946–2011), літаратуразнаўцы, паэтэсы, пісьменніцы, перакладчыцы

У сярэдзіне 1960-х імя Валянціны Коўтун увайшло ў свет беларускай літаратуры, стала адметным для ўсіх дзякуючы трапяткой мове, светлай лірыцы, душэўнай глыбіні, багатаму драматызму і неймаверна цікавым, смелым вобразам. Яе пяру належаць дзясяткі выданняў: ад зборнікаў паэзіі, раманаў, апавяданняў да літаратуразнаўчых прац.

Валянціна Міхайлаўна Коўтун (Новік) нарадзілася 6 красавіка 1946 г. у в. Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Усё дзяцінства і юнацтва прайшлі на Піншчыне Брэсцкай вобласці. Сем класаў скончыла ў Сушыцкай сярэдняй школе, а пасля пераводу бацькоў на працу ў Жабчыцкую пачатковую школу вучылася ў Малоткавіцкай СШ.

Пасля заканчэння школы ў 1963 г. Валянціна Коўтун працавала старшай піянерважатай у Паршэвіцкай (цяпер Бярозавіцкая) СШ. Атрымаўшы вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна, працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў школах Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці (1969–1970), літкансультантам «Сельскай газеты» (1970–1976), літсупрацоўнікам і рэдактарам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя» (1976–1982), загадчыкам рэдакцыі літаратуры для дзяцей і юнацтва ў выдавецтве «Юнацтва» (1982–1990). Затым зноў у часопісе «Полымя». У 2006–2007 гг. — рэдактар аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць».

Першыя паэтычныя творы Валянціна Коўтун надрукавала ў 1966 г. Выдала зборнікі вершаў і паэм «Каляровыя вёслы» (1971), «На ўзлёце дня» (1977), «На зломе маланкі» (1981), «Метраном» (1985), «Лісты да цябе» (1988), «Свяча любові» (2006), «Малітва да Калымы» (2009). За кнігу «Метраном» паэтэса адзначана Літаратурнай прэміяй імя А. Куляшова (1996). Пісала і для дзяцей: «Мы робім казку» (1983), «Вясёлы заасад» (1986). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1976).

У яе кнігах вядзецца шчырая, даверлівая гутарка пра свой час і сваё пакаленне, пра людзей вёскі і пра ўсё, што найбольш хвалюе. Сутнасць яе лірычнай споведзі складаюць маральна-этычныя прынцыпы ўзаемаадносін у грамадстве, сувязь з духоўнымі традыцыямі народа. Многія творы пабудаваны на фальклорных сюжэтах, пераклікаюцца з народнай паэзіяй.

Аўтар шэрагу празаічных твораў: раман «Пакліканыя» (2007), прысвечаны асветніцы Еўфрасінні Полацкай, шматлікія апавяданні, частка якіх склала зборнік «Калінавая гронка залатая» (1988). Апошнія гады жыцця працавала над раманам «Над садам Іарданскім», які так і не быў завершаны. Галоўнай кнігай жыцця пісьменніцы можна назваць раман-дылогію «Крыж міласэрнасці» пра гісторыю жыцця беларускай паэткі, грамадскага дзеяча Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Свайму раману аўтар прысвяціла амаль 15 творчых гадоў, па яго матывах у 1990-я гг. на экраны выйшаў біяграфічны серыял, зняты кінастудыяй «Беларусьфільм».

Выявіла сябе як таленавіты драматург. Былі напісаны п’еса «Вясельны хутар», прысвечаная паэтэсе Яўгеніі Янішчыц, драматычная містэрыя «Крыж Ігуменні», драма «Шлях Палачанкі». Даследчаму пяру Валянціны Міхайлаўны належаць працы па гісторыі беларускай літаратуры, народнай творчасці, сярод якіх: «Святло Народнага слова: паэтычны лад беларускай народнай песні», «Крыніца паэзіі: на шляхах эпізацыі», шматлікія артыкулы пра творчасць М. Танка, Н. Гілевіча, І. Мележа і інш.

Выступала ў перыядычным друку з артыкуламі па пытаннях фальклору ў сучаснай паэзіі і іншых актуальных праблемах літаратурнага працэсу. Вядома як перакладчыца мастацкай літаратуры з балгарскай, літоўскай, польскай, рускай, украінскай і іншых моў.

Творчую, навуковую і рэдакцыйную працу Валянціна Міхайлаўна сумяшчала з актыўнай грамадскай працай. У 1993 г. пад яе кіраўніцтвам быў створаны Усебеларускі жаночы фонд Еўфрасінні Полацкай, і яна была ініцыятарам святкавання Дня памяці гэтай святой падзвіжніцы і асветніцы (23 мая).

Валянціна Міхайлаўна была добра знаёма са сваёй зямлячкай, літаратурным крытыкам і літаратуразнаўцай Валянцінай Іванаўнай Локун (1946–2016), якая жыла ў Пінску і была прыкавана да ложка цяжкай хваробай. Гэта было сапраўднае сяброўства, змацаванае адзінствам поглядаў на літаратуру.

В. М. Коўтун заўчасна памерла 30 красавіка 2011 г. у Пiнску. Пахавана на могілках пас. Калодзішчы Мінскага раёна.

Па ініцыятыве краязнаўца Т. А. Хвагінай 30 верасня 2021 г. на будынку Малоткавіцкай СШ адкрыта мемарыяльная дошка, на якой імёны Валянціны Коўтун і Валянціны Локун, аб’яднаных жыццёвым і творчым лёсам. Аўтар дошкі — брэсцкі скульптар Павел Герасіменка.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэкай.

Каваленка, Я. У., бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Творы і працы В. М. Коўтун

  1. Выбраныя творы / Валянціна Коўтун ; [укладанне, каментар і прадмова І. Э. Багдановіч ; навуковы рэдактар Я. Гарадніцкі]. – Мінск : Беларуская навука, 2022. – 618 с. – (Беларускі кнігазбор).
  2. Стары бубен : [апавяданне] / Валянціна Коўтун // Лясная гісторыя : 25 апавяданняў пра прыроду / укладальнік А. Бадак. Мінск, 2021. С. 113–126.
  3. Выбранае / В. М. Коўтун. – Мінск : Лiмарыус, 2011. – 280 с.
  4. «Я вырасту у дома летней ранью...» ; «Из каких суровых весен...» ; Ясельде ; «Отговорили, отплясали...» : стихотворения / Валентина Ковтун // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины / составление и перевод с белорусского Валерия Гришковца. Минск : Літаратура і Мастацтва, 2010. С. 73–74.
  5. «Я вырасту у дома летней ранью...» ; «Из каких суровых весен...» ; Ясельде ; «Отговорили, отплясали...» : стихотворения / Валентина Ковтун // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины / составление и перевод с белорусского Валерия Гришковца. Минск : Літаратура і Мастацтва, 2010. С. 73–74.
  6. Пакліканыя : раман-жыціе / Валянціна Коўтун. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2007. – 247 с.
  7. Свяча любові : [выбраная паэзія] / Валянціна Коўтун. – Мінск : Лiмарыус, 2006. – 199,[1] с., [2] л. іл.
  8. Цётка. Выбраныя творы / Цётка ; [укладанне і прадмова Валянціны Коўтун]. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2001. – 333 с.
  9. Стала песняю ў народзе : асоба і творчасць Цёткі ў кантэксце станаўлення беларускай класікі : дапаможнік для настаўніка / Валянціна Коўтун. – Мінск : Народная асвета, 2000. – 143 с.
  10. Нацыянальная святыня : (Ефрасіння Полацкая і жаночы рух на Беларусі) / Валянціна Коўтун // Бацькаўшчына : зборнік гістарычнай літаратуры / [укладальнік С. С. Панізнік]. Мінск, 1998. С. 301–308.
  11. Крыж міласэрнасці : раман : у 2 кн. : [для старэйшага школьнага ўзросту] / Валянціна Коўтун. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. – 493 с, [1 л. партр.]. – (Школьная бібліятэка).
  12. Данільчык, А. А. Абрыс Скарпіёна : вершы / Аксана Данільчык ; [прадмова Валянціны Коўтун]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. – 78, [1] с.
  13. Каліновая гронка залатая : апавяданні : [для старэйшага школьнага ўзросту] / Валянціна Коўтун ; мастак В. І. Валынец. – Мінск : Юнацтва, 1988. – 196, [2] с.
  14. Лісты да цябе : вершы, паэмы / Валянціна Коўтун. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 174 с.
  15. Крыніца паэзіі : На шляхах эпізацыі : кніга для настаўніка / В. М. Коўтун. – Мінск : Народная асвета, 1987. – 206 с. : іл.
  16. Вясёлы заасад : вершы : [для дашкольнага ўзросту] / Валянціна Коўтун ; мастак У. Савіч. – Мінск : Юнацтва, 1986. – 39 с. : іл.
  17. Метраном : кніга паэзіі / Валянціна Коўтун. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 135 с.
  18. Мы робім казку : вершы / Валянціна Коўтун. – Мінск : Юнацтва, 1983. – 24 с. : іл.
  19. На зломе маланкі : лірыка / Валянціна Коўтун. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 110 с.
  20. Каляровыя вёслы : [вершы] / Валянціна Коўтун. – Мінск : Беларусь, 1971. – 39 с.

Аб жыцці і творчасці В. М. Коўтун

  1. Коўтун Валянціна Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 437.
  2. Коўтун Валянціна Міхайлаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 244–245.
  3. Коўтун Валянціна Міхайлаўна // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2005. Т. 1. С. 710–711.
  4. Коўтун Валянціна // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 3. С. 388–391.
  5. Валянціна Коўтун (Новік) : (нар. у 1946 годзе) // Літаратурная карта Берасцэйшчыны / рэдактар і ўкладальнік А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 466–469.
  6. Русілка, В. І. Духоўна-маральныя асновы лірычнага характару ў паэзіі Валянціны Коўтун / В. І. Русілка // Беларуская літаратура ў культурнай прасторы сучаснага грамадства. Мінск, 2016. С. 277–279.
  7. Бут-Гусаім, С. Ф. Прагматычная значнасць мянушак у кантэксце прозы і драматургіі Георгія Марчука і Валянціны Коўтун / Бут-Гусаім С. Ф. // Дзясятыя Калеснікаўскія чытанні. Брэст : БрДУ, 2016. С. 12–15.
  8. Бут-Гусаім, С. Ф. Гаваркія онімы ў кантэксце гістарычнай прозы Алеся Наварыча і Валянціны Коўтун / Бут-Гусаім С. Ф. // Асоба Тараса Шаўчэнкі ў кантэксце еўрапейскага культуралагічнага працэсу. Брэст : БрДУ, 2015. С. 12–19.
  9. Локун, В. Крыж праз усё жыццё : [пра творчасць В. Коўтун] / Валянціна Локун // Кругі жыцця – кругі літаратуры / Валянціна Локун. Мінск, 2002. С. 228–238.
  10. Хвагіна, Т. «На самай звонкай ноце» / Таццяна Хвагіна // Пінскі веснік. 10 красавіка (№ 15). С. 8.
  11. Урбанович, И. Из Молотковичской школы начался их творческий путь / Инна Урбанович // Полесская прада. Пинск, 2021. 6 октября. С. 2.
  12. Вернік, Ю. Пакліканая : [рэцэнзія на кнігу В. Коўтун «Выбраныя творы»] / Юрась Вернік // Літаратура і мастацтва. 2022. 29 ліпеня (№ 30). С. 7.
  13. Есіс, Я. В. Вобраз Алаізы Пашкевіч (Цёткі) у рамане «Крыж міласэрнасці» Валянціны Коўтун : урок беларускай літаратуры (X клас) / Яўген Есіс // Роднае слова. 2021. № 7. С. 68–70.
  14. Запартыка, Г. В. «Паэзія вырывалася з душы, снілася…» / Ганна Запартыка // Звязда. 2021. 8 чэрвеня. С. 12.
  15. Шчарбакова, Т. У гонар паэтак : [пра літаратурную імпрэзу ў Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы, прысвечаную 75-годдзю з дня нараджэння В. М. Коўтун] / Таццяна Шчарбакова // Літаратура і мастацтва. 21 мая (№ 20). С. 2.
  16. Леля, С. Не дадзена прадбачыць нам, як слова наша адгукнецца / Святлана Леля // Полесская правда. 2021. 10 апреля. С. 10.
  17. Леля, С. «Барвяны красавіцкі ранак пралескаю прарос з душы...» / Святлана Леля // Полесская правда. Пинск, 2021. 3 апреля. С. 10.
  18. Кажамяка, С. У. Красавіцкае прычасце Валянціны Коўтун : досвед музейнай інтэрпрэтацыі жыцця і творчасці / Святлана Кажамяка // Роднае слова. 2021. № 3. С. 18–20.
  19. Штэйнер, І. Ф. Каханне і вера Валянціны Коўтун / Іван Штэйнер // Роднае слова. 2021. № 3. С. 13–14.
  20. Внимание, творческий конкурс! / Оргкомитет // Полесская правда. Пинск, 2021. 13 марта (№ 20). С. 12.
  21. 6 красавіка – 75 гадоў з дня нараджэння В. М. Коўтун (1946–2011), пісьменніцы, крытыка / складальнікі: В. Я. Асаёнак, Г. В. Брага ; рэдактар К. Д. Варанько // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. 2021. № 1. С. 14–16 (дадатак: Даты беларускага календара).
  22. Фіцнер, Т. А. Другарадныя жаночыя вобразы рамана «Крыж міласэрнасці» Валянціны Коўтун праз прызму «жаночага чытання» / Таццяна Фіцнер // Роднае слова. 2016. № 8. С. 14–17.
  23. Фіцнер, Т. А. Жаночыя вобразы рамана «Пакліканыя» Валянціны Коўтун праз прызму «жаночага чытання» / Таццяна Фіцнер // Роднае слова. 2016. № 6. С. 14–19.
  24. Локун, В. І. Пакліканая : [пра творчасць В. Коўтун] / Валянціна Локун // Полымя. 2016. № 2. С. 147–160.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 26 разоў Апошняя змена Серада, 29 Красавік 2026 10:30