Серада, 13 Май 2026 16:28

30 сакавіка 2026 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Валерыя Вячаслававіча Мароза (1961), культуролага, гісторыка, краязнаўца

Валерый Вячаслававіч Мароз нарадзіўся 30 сакавіка 1961 г. у г. Іванава Брэсцкай вобласці. У 1978 г. закончыў сярэднюю школу № 1 г. Іванава з залатым медалём. Пасля заканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна па размеркаванні прыехаў працаваць на Брэсцкае абласное радыё.

У час журналісцкай працы Валерый Мароз цікавіўся гісторыяй і нацыянальнай культурай, народнымі традыцыямі, укладам Беларускага Палесся, песнямі роднай зямлі. Затым служыў у Камітэце дзяржаўнай бяспекі СССР і Рэспублікі Беларусь.

У 1990-я гг. курыраваў стварэнне брэсцкім мастаком-ювелірам Мікалаем Пятровічам Кузьмічом копіі крыжа Еўфрасінні Полацкай. Напрастольны крыж быў выраблены па заказу Еўфрасінні Полацкай майстрам Лазарам Богшай у 1161 г. Загадкова страчаны ў час Вялікай Айчыннай вайны. У час святкавання 1000-годдзя Полацкай епархіі ў 1992 г. было вырашана аднавіць крыж як святыню беларускага народа. Работу блаславіў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. Брэсцкі мастак адрадзіў тэхніку старажытна-візантыйскай перагародкавай эмалі ХІІ ст. 24 жніўня 1997 г. мітрапаліт Філарэт асвяціў копію крыжа, якая цяпер захоўваецца ў Спаса-Еўфарасіннеўскім жаночым манастыры.

Пасля звальнення са службы В. В. Мароз цалкам заняўся гісторыяй, культуралогіяй і краязнаўствам Брэстчыны, захаваннем гісторыка-культурнай спадчыны. Выступае кансультантам і рэдактарам кніг аб Брэсцкай вобласці. Сумесна з фатографам Валянцінам Яжэлавым падрыхтаваў і выдаў кнігу «От Берестья до Бреста из века в век» (2003). Разам з брэсцкім кнігавыдаўцом Аляксандрам Міхайлавічам Суворавым выдаў кнігу аб гісторыі Упраўлення КДБ СССР па Брэсцкай вобласці «70 лет на службе Отечеству» (2009).

У сааўтарстве з Ігарам Віктаравічам Кезам выдаў кнігу «Сквозь годы и грозы XX века» (2014), у якой упершыню апублікаваны дакументы з архіва Упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці аб дзейнасці савецкай і польскай разведак і контрразведак. Прадстаўлена палітычная гісторыя Заходняй Беларусі з пачатку 1920-х гг. да крушэння Польшчы ў 1939 г., невядомыя старонкі саветызацыі, антыфашысцкага супраціўлення, савецкага дзяржаўнага будаўніцтва на Брэстчыне ў пасляваенны перыяд.

В. В. Мароз удзельнічаў у навуковай экспедыцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь па выяўленні і пастаноўцы на ўлік помнікаў старажытнабеларускага мастацтва. Пастаянны ўдзельнік міжнародных навукова-практычных канферэнцый «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання» (2008, 2012, 2015, 2018), якія ладзіліся Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага. Перадаў у фонды сектара рэдкай кнігі бібліятэкі шмат архіўных дакументаў, датуемых ХVІІІ – пачаткам ХХ стст. Падтрымаў ініцыятыву ўстаноўкі помніка Брэсцкай Бібліі ў 2017 г. у г. Брэсце.

Валерый Вячаслававіч зрабіў вялікі ўклад у царкоўнае краязнаўства Брэстчыны. Аўтар кнігі «Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны» (2018), у якой на падставе шырокага кола крыніц зроблена маштабная спроба рэканструкцыі працэсаў будаўніцтва і разбурэння драўляных хрысціянскіх святынь у Х–ХХІ стст., якія адбываліся на фоне грамадска-палітычных і рэлігійна-канфесійных змен. Кніга В. В. Мароза насычана фактамі і датамі, мае імянны і геаграфічны паказальнікі, стала грунтоўным дапаможнікам для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Брэсцкай вобласці.

У 2018 г. В. В. Мароз выступіў з ініцыятывай стварэння дакладнай копіі старажытнай Купяціцкай іконы Божай Маці, якая цудоўным чынам з’явілася ў 1182 г. ля в. Купяцічы Пінскага раёна. Купяціцкая ікона — першы вядомы цудатворны абраз Старажытнай Русі, стала святыняй праваслаўных Палесся, але была страчана ў 1920-я гг. Ініцыятыўнай групай была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа. Праект вяла маскоўскі вучоны, кандыдат мастацтвазнаўства Лізавета Паўлаўна Васільева.

Непасрэдна за работу над копіяй іконы — крыжа-энкалпіёна — узяўся заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь М. П. Кузьміч напачатку 2021 г. Для размяшчэння крыжа мінскім іканапісцам Таццянай Жук была створана ікона на дошцы. 6 лютага 2026 г. у храме Уваскрасення Славушчага г. Пінска адбылася цырымонія перадачы Пінскай праваслаўнай епархіі і асвячэння гэтай іконы. Усе, хто меў дачыненне да адраджэння святыні, узнагароджаны.

Жонка Людміла Трафімаўна Мароз таксама закончыла іванаўскую школу з залатым медалём, матэматык, дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii

Працы В. В. Мароза

  1. Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны : нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. Мароз. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. – 511 с., [40] л. іл.
  2. Брестский район туристический. На стыке трех культур / Брест. район. исполком ; ред. В. В. Мороз. – Брест : Техн. центр-88, 2009(?). – 48 с. : фот.
  3. Кез, И. В. Сквозь годы и грозы XX века / Игорь Кез, Валерий Мороз. – Брест : Альтернатива, 2014. – 383 с. : фот.
  4. 70 лет на службе Отечеству : [1939–2009] / Управление КГБ по Брестской области ; [авторы концепции и текста: В. В. Мороз, А. М. Суворов ; фото: А. М. Суворов, В. В. Байковский]. – Брест : Полиграфика, 2009. – 49, [2] с., включая обложку.
  5. Брест. На перекрестке дорог и эпох : 1019–2009 / авт. концепции и текста А. М. Суворов ; фото А. М. Суворова и др. ; консультации: А. А. Гладыщук, А. П. Кондак, В. В. Мороз и др. – Брест : Полиграфика, 2009. – 239 с. : фот.
  6. Брест – город гостеприимства и доблести = Brest – the City of Hospitality and Valor : путеводитель / под ред. В. В. Мороза ; фото Н. Н. Чеберкуса и др. – Брест : Альтернатива, 2008. – 108 с. : фот.
  7. От Берестья до Бреста из века в век / автор текста Валерий Мороз ; фото Валентина Ежелова. – Брест : Академия, 2004. – 229 с. : фот.
  8. От Берестья до Бреста из века в век / Валерий Мороз, Валентин Ежелов. – Брест : Издательство С. Лаврова, 2003. – 229 с. : фот.
  9. Старажытныя абразы Падлясся і Берасцейшчыны: суладдзе духоўных і мастацкіх традыцый. Новы іканаграфічны тып «Маці Божая Адзігітрыя Бельская» / В. В. Мароз // Берасцейскія кнігазборы : праблемы і перспектывы даследавання. – Брэст, 2019. С. 207–220.
  10. Светлай памяці Алы Мяснянкінай / В. В. Мароз // Берасцейскія кнігазборы : праблемы і перспектывы даследавання. Брэст, 2019. С. 535–541.
  11. Нататкі пра гісторыю і мастацкую спадчыну Чарнаўчыцкай каталіцкай парафіі / В. В. Мароз // Берасцейскія кнігазборы : праблемы і перспектывы даследавання. Мінск, 2016. С. 68–88.
  12. Драўлянае сакральнае дойлідства Палесся як феномен узаемадзеяння культур / В. Мороз // Гістарычная і культурная спадчына Берасцейшчыны. Брэст, 2016. С. 46–76.
  13. Радзівілаўская (Берасцейская) Біблія ў еўрапейскай прасторы культурнага і духоўнага ўзаемадзеяння / В. Мароз // Берасцейскія кнігазборы. Брэсцкая Біблія – унікальны помнік культуры ХVІ стагоддзя. Брэст, 2014. С. 14–29.
  14. Выявы кніжнасці ў іканапісе Заходняга Палесся / В. В. Мароз // Берасцейскія кнігазборы. Мінск, 2013. С. 126–148.
  15. Бібліятэка і архіў Вальнянскага Свята-Траецкага манастыра / В. В. Мароз // Берасцейскія кнігазборы. Мінск, 2010. С. 390–398.
  16. Ахова помнікаў сакральнай культуры – клопат усяго грамадства / В. В. Мароз // Краязнаўства Берасцейшчыны: стан і перспектывы развіцця. Брэст, 2007. С. 35–36.
  17. Рубашевский, Ю. Мгновения спрессованы в года, спрессованы в столетия... Империя укрепляет рубежи : [Брест в составе Российской империи, строительство Брест-Литовской крепости] / Юрий Рубашевский, Валерий Мороз // Вечерний Брест. 2018. 12 октября (№ 41). С. 9.
  18. Ковчеги Николая Радзивилла Черного : [биография старосты берестейского, 1515–1550 г. ж.] / Валерий Мороз // Брестский вестник. 2015. 5 февраля (№ 6). С. 13 ; 19 февраля (№ 8). С. 19.

Аб жыцці і дзейнасці В. В. Мароза

  1. Кавенька, Т. С. Карыстальнікі краязнаўчай інфармацыі: запыты і патрэбы : [сярод іх В. В. Мароз] / Т. С. Кавенька // Краязнаўства Берасцейшчыны: стан і перспектывы развіцця. Брэст, 2007. С. 45–46.
  2. Орлова, И. Древнейший образ Богоматери : [о церемонии передачи Пинской православной епархии в храме Воскресения Словущего г. Пинска копии древней иконы Божией Матери Купятичской] / Ирина Орлова // Заря. 2026. 25 февраля. С. 20.
  3. Занин, А. Возрождение реликвии : [состоялась презентация иконы «Явление образа Пресвятой Богородицы «Купятицкая» во Кресте», воссозданной Николаем Кузьмичом и Татьяной Жук] / Александр Занин // Вечерний Брест. 2025. 12 декабря (№ 50). С. 5.
  4. Кухарчук, К. Гимназия отметила 70-летие : [в торжестве принял участие В. В. Мороз, выпускник 1978 г.] / Катерина Кухарчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 9 снежня. С. 9.
  5. Берасток, А. Краязнаўства спрыяе адзінству народаў : [Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, выдавецкі дом «Звязда» і Брэсцкае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі арганізавалі міжнародны круглы стол з літаратарамі і краязнаўцамі краін СНД] / Антон Берасток // Сельская праўда. Жабінка, 2021. 12 чэрвеня. С. 3.
  6. Шычко, С. Радзімазнаўчы аспект: Прастора Садружнасці Незалежных Дзяржаў : [Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, выдавецкі дом «Звязда» і Брэсцкае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі арганізавалі міжнародны круглы стол з літаратарамі і краязнаўцамі краін СНД] / Сяргей Шычко // Літаратура і мастацтва. 2021. 4 чэрвеня (№ 22). С. 2.
  7. Шычко, С. Краязнаўства як аснова духоўнасці : [Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, выдавецкі дом «Звязда» і Брэсцкае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі арганізуюць міжнародны круглы стол з літаратарамі і краязнаўцамі краін СНД] / Сяргей Шычко // Літаратура і мастацтва. 2021. 7 мая (№ 18). С. 2.
  8. Рымашэўская, А. Аб чым гавораць векавыя святыні : [у Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна прайшла прэзентацыя кнігі Валерыя Мароза «Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны»] / Алена Рымашэўская // Брестский вестник. 2019. 30 мая (№ 22). С. 14.
  9. Цалюк, А. Факты. Толькі факты! : [аб прэзентацыі кнігі В. Мароза і І. Кеза «Сквозь годы и грозы ХХ века» у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага] / Анастасія Цалюк // Народная трыбуна. 2015. 22 мая (№ 21). С. 11.
  10. Александров, Н. Без грифа «Секретно» вышла книга об истории Управления КГБ по Брестской области : [«Сквозь годы и грозы ХХ века», авторы Игорь Кез и Валерий Мороз] / Николай Александров // Брестский курьер. 2014. 16 октября (№ 42). С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 18 разоў Апошняя змена Серада, 13 Май 2026 16:43