Аўторак, 02 Чэрвень 2026 09:44

2026 г. — 55 гадоў з часу адкрыцця мемарыяльнага комплексу партызанскай славы «Хаваншчына» (Івацэвіцкі р-н; 1971)

Translator
 
 
 
Translator
 
 
 

2026 г. —55 гадоў з часу адкрыцця мемарыяльнага комплексу партызанскай славы «Хаваншчына» (Івацэвіцкі р-н; 1971)

Мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына» — філіял дзяржаўнай установы культуры «Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей». Ён знаходзіцца на месцы базіравання штаба партызанскага злучэння Брэсцкай вобласці ў лясным урочышчы «Хаваншчына» каля в. Корачын Івацэвіцкага раёна.

Створаны ў 1971 г. па ініцыятыве раённага і абласнога Савета ветэранаў як філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.У жніўні 1998 г.перададзены аддзелу культуры Івацэвіцкага райвыканкама як філіял Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея.

Важную ролю ў развіцці партызанскага руху адыграла прыбыццё ў красавіку 1943 г. у вобласць Брэсцкага абкама партыі, які асталяваўся ва ўрочышчы «Хаваншчына» на Жытліншчыне. Быў створаны штаб Брэсцкага партызанскага злучэння, які ўзяў на сябе кіраўніцтва ўсімі партызанскімі сіламі ў вобласці. Камандзірам злучэння быў прызначаны сакратар абкома КП(б)Б С. I. Сікорскі, камісарам — С. Я. Ягораў, начальнікам штаба — П. В. Пранягін. Рэдактарам абласной газеты «Заря» быў зацверджаны В. Ф. Калібераў.

Каля ўвахода ў мемарыяльны комплекс знаходзіцца памятны знак.На востраў вядзе масток-мур, прыўзняты над вадой.Дзве зямлянкі і чатыры домікі: штаб партызанскага злучэння, рэдакцыя газеты «Заря», абкам камсамола, санчастка, «лясная школа».

Штогод, у апошнюю нядзелю мая, у рамках традыцыйнай сустрэчы ветэранаў і ўдзельнікаў вайны на Жытліншчыне, у мемарыяльным комплексе партызанскай славы «Хаваншчына» праходзіць тэатралізаваная экскурсія-аповед «Адзін дзень з жыцця партызанскага атрада».У год мемарыяльны комплекс наведвае каля 9 тысяч чалавек.На базе мемарыяльнага комплексу штогод праводзяцца вела- і аўтапрабегі, турыстычныя злёты.Інфармацыя аб рабоце комплекса «Хаваншчына» пастаянна асвятляецца ў СМІ.

У 2010–2012 гг.праведзены экскурсіі для дэлегацый з Расіі ў рамках акцыі «Маленькія героі вялікай вайны» па патрыятычнаму выхаванню моладзі.У 2013 г.— экскурсія «Па месцах партызанскай славы» для ўдзельнікаў пілотнага праекта маладзёжнага клуба ЮНЕСКА «Адзінства» (г. Масква) сумесна з актывам дзіцячых і маладзёжных арганізацый г. Брэста.1 снежня 2016 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у г. Маскве адбылася прэзентацыя мемарыяльнага комплексу партызанскай славы «Хаваншчына» ў рамках круглага стала «Аб практыцы работы па згуртаванні нацыянальнага адзінства і патрыятычнага выхавання моладзі падчас памятных дат гісторыі брацкіх народаў Беларусі і Расіі».

25 красавіка 2018 г. інтэрактыўны праект «Мемарыяльны комплекс партызанскай славы “Хаваншчына”» з дэманстрацыяй фільма «Адзін дзень з жыцця партызанскага атрада» быў прадстаўлены на Міжнародным форуме пераможцаў «Вялікая Перамога, здабытая адзінствам» у г. Бранску.28–29 чэрвеня 2018 г. супрацоўнікі музея ў складзе дэлегацыі ад Брэсцкай вобласці прымалі ўдзел у міжнародным патрыятычным фестывалі «Партызанскімі сцежкамі Браншчыны».

У сакавіку 2019 г. філіял «Хаваншчына» прэзентавалі на турыстычным свяце «Праводзіны зімы.Масленіца» ў маёнтку беларускага Дзеда Мароза ў НП «Белавежская пушча».Працавала інтэрактыўная пляцоўка «Партызанскі дзед Мароз на Хаваншчыне», якую наведала больш за 1 тыс. чалавек.17–18 ліпеня 2020 г. бралі ўдзел у Днях моладзі ў рамках ХХIХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».Працавала тэматычная пляцоўка «Партызанскі лагер» мемарыяльнага комплексу партызанскай славы «Хаваншчына».

У 2024 г. адбыўся прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Приказано жить!», прысвечанага камандзіру партызанскага атрада, які дзейнічаў у гады вайны на тэрыторыі Брэстчыны, Аляксею Чарткову. Аўтар ідэі — дырэктар Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея Раіса Іванаўна Горбач.Рэжысёр — Ірына Маслава (г. Пенза, РФ).

Аляксей Пятровіч Чарткоў (1920–1943) нарадзіўся ў Курскай вобласці. Пасля заканчэння ваеннага вучылішча ў 1941 г. быў накіраваны на службу на захад Беларусі. Сустрэў вайну камандзірам кулямётнага ўзвода, удзельнічаў у баях пад Беластокам. Пасля акружэння стаў камандзірам партызанскага атрада, які назвалі «№ 112» (з кастрычніка 1942 г. — атрад імя Молатава). Пад камандаваннем А. П. Чарткова здзейснена шмат баявых подзвігаў.У глыбокім тыле ворага атрад вёў упартыя баі, узрываў варожыя эшалоны, знішчаў тэлефонную сувязь, пад яго абаронай знаходзіўся цэлы шэраг вёсак. 11 кастрычніка 1943 г. адбыўся апошні бой Аляксея Чарткова.Смяротна параненага камандзіра таварышы выносілі на руках.Пахавалі яго ў месцы размяшчэння партызанскага атрада.

Адзіны ў Беларусі мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына» — старонка жывой гісторыі баявых подзвігаў, наглядны прыклад мужнасці і патрыятызму беларускага народа, даніна памяці тым, хто загінуў у жорсткіх баях за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака.

Русак Таццяна Сяргееўна,

бібліёграф аддзела абслугоўвання і бібліяграфічнай дзейнасці

 

  1. Музей партызанскай славы // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.Мінск, 2000. Т. 11 . С. 12–13.
  2. Памяць. Івацэвіцкі раён : гiст.-дакум. / [укладальнікі: М.В. Банасевiч і інш.]. – Мінск : БЕЛТА, 1997. – 495 с.
  3. Агеевец, Д. А. Владимир Фролович Бартош – учитель-герой Великой Отечественной войны/ Дмитрий Александрович Агеевец, Александр Михайлович Агеевец // Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх! / [складальнікі: А. М. Літвін, А. А. Крыварот, К. Д. Ганчарэнка]. Мінск, 2022. Кн. 1. С. 243–258.
  4. Гребенников, О. Заказник «Хованщина» – это природа и история / Олег Гребенников // Заря. 2025. 24 декабря. С. 8.
  5. Яскевіч, С. «Хаваншчына» як сімвал супраціўлення / Святлана Яскевіч // Звязда. 2025. 21 мая. С. 12.
  6. Горбач, Р. Борода из пакли, шапка-ушанка и валенки / [Раиса Горбач] // Сельская газета. 2024. 5 декабря. С. 11.
  7. Терешко, О. В память о героях : IV военно-исторический фестиваль «Последний бой Алексея Черткова» прошел на Хованщине / Оксана Терешко // Івацэвіцкі веснік. 2024. 19 кастрычніка. С. 6.
  8. Грибанов, В. Хованщина. Не опера, но военная драма / Владислав Грибанов // Брестский вестник. 2024. 25 апреля (№ 17). С. 14 ; 2 мая (№ 18). С. 14 ; 10 мая (№ 19). С. 14.
  9. Разведка ищет партизанского Деда Мороза / по материалам БЕЛТА // 7 дней. 2023. 14–20 декабря (№ 50). С. 27.
  10. Орлова, И.В «Хованщину»… / Ирина Орлова // Заря. 2023. 31 мая. С. 6.
  11. Грэчка, І. На партызанскім востраве / Ігар Грэчка // Настаўніцкая газета. 2023. 5 мая. С. 9.
  12. Горбач, Р. Тайный остров среди болот / [Раиса Горбач] // Народная газета. 2022. 3 чэрвеня (№ 22). С. 28.
  13. Курак, Г.Востраў адважных / Ганна Курак // Народная газета. 2021. 4 чэрвеня (№ 22). С. 13.
  14. Литвинович, Е. В краю живой памяти / Евгений Литвинович // Заря. 2021. 2 июня. С. 6.
  15. Шэляговіч, В. «Хаваншчыне» – 50! / Вольга Шэляговіч // Івацэвіцкі веснік. 2021. 2 чэрвеня. С. 1, 4.
  16. Литвинович, Е. В тылу – на передовой / Евгений Литвинович // Заря. 2022. 1 июня. С. 6.
  17. Гребенников,О.Востребованная память/Олег Гребенников// Заря.2021. 29 мая. С. 12–13.
  18. Курак, А. А патриотом быть обязан / Анна Курак // Народная газета. 2021. 15 студзеня (№ 2). С. 13.
  19. Бобрык, В. Наведванне нашай Хаваншчыны было ў праграме прэс-тура расійскіх журналістаў / Наталля Гербедзь // Івацэвіцкі веснік. 2020. 3 кастрычніка. С. 2.
  20. Карпаў, Д. Гасцей сустракала «Хаваншчына» / Дзяніс Карпаў // Івацэвіцкі веснік. 2018. 29 мая. С. 1, 3.
  21. Ільяшэвіч, Г. Рэцэпт гасціннасці Івацэвіцкага краю / Ганна Ільяшэвіч // Івацэвіцкі веснік. 2018. 6 красавіка. С. 5.
  22. Гребенников, О.В гостях у партизанского Деда Мороза / Олег Гребенников // Заря. 2018. 3 февраля. С. 7.
  23. Карпаў, Д. На светлай зямлі партызанскай славы / Дзяніс Карпаў // Івацэвіцкі веснік. 2017. 30 мая. С. 1, 8.
  24. Шэляговіч, В. Працягваюцца экскурсіі да партызанскага Дзеда Мароза / Вольга Шэляговіч // Івацэвіцкі веснік. 2017. 27 студзеня. С. 6.
  25. Шелегович, О. «Хованщину» презентовали в Москве / Ольга Шелегович // Івацэвіцкі веснік. 2016. 13 снежня. С. 3.
  26. Шубич, М. Как партизаны встречали Новый год? / Михаил Шубич // Заря. 2016. 8 декабря. С. 17.
  27. Шэляговіч, В. Сюрпрызы зімовай «Хаваншчыны»: партызанскі Дзед Мароз, пернікі па ваенным рэцэпце і квэст-экскурсія / Вольга Шэляговіч // Івацэвіцкі веснік. 2016. 29 лістапада. С. 6.
  28. Шэляговіч, В. Запрашае «Хаваншчына» / Вольга Шэляговіч // Івацэвіцкі веснік. 2016. 24 мая. С. 3.
  29. Горбач, Р. Партизанский остров готовится к встречам / Раиса Горбач ; беседовал Олег Гребенников // Заря. 2016. 12 апреля. С. 4.
  30. Синкевич, Н. Хованщина : [воспоминания партизана Ф. С. Трутько о партизанском лагере, находившемся в Споровских болотах в урочище Хованщина] / Николай Синкевич // Маяк. Береза, 2015. 30 мая. С. 6.
  31. Муха, Ф. Отсюда шли мы в бой / Федор Муха // Рэспубліка. 2011. 1 чэрвеня. С. 23.
  32. Туманик, Г. По тропинкам войны / Г. Туманик // Івацэвіцкі веснік. 2009. 23 чэрвеня. С. 2.
  33. Рудніцкі, М. Не забудзем ніколі / Міхаіл Рудніцкі // Івацэвіцкі веснік. 2009. 29 мая. С. 1.
Чытаць 9 разоў Апошняя змена Аўторак, 02 Чэрвень 2026 09:47