Пасля заканчэння мясцовай васьмігадовай школы Міхаіл Рудкоўскі паступіў у Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча. Пасля заканчэння вучылішча некаторы час настаўнічаў у Ганцавіцкай дапаможнай школе-інтэрнаце, працаваў выкладчыкам беларускай і нямецкай моў у Кукаўскай сямігадовай школе. Гады працы ў школе ён паспяхова сумяшчаў з вучобай на завочным аддзяленні філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута імя A. С. Пушкіна.
Літаратурная творчасць Міхася Рудкоўскага пачалася ў 1953 г. публікацыямі вершаў на старонках раённай і абласной газет. Наогул, жаданне пісаць прывяло яго ў 1958 г. у рэдакцыю ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». На той час у рэдакцыі працаваў у будучым вядомы журналіст і пісьменнік Васіль Фёдаравіч Праскураў, які стаў для маладога паэта лепшым дарадцам і настаўнікам, а работа ў рэдакцыі была першай літаратурнай школай.
Атрымаўшы дыплом настаўніка беларускай мовы і літаратуры, М. М. Рудкоўскі ў 1962 г. пераехаў у Брэст, дзе на працягу 20 гадоў шчыраваў на пасадзе рэдактара літаратурна-драматычных і музычных перадач Брэсцкай студыі тэлебачання. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Працягваў пісаць свае вершы – самабытныя і непадобныя на творы іншых паэтаў. Сябраваў з многімі берасцейскімі літаратарамі: Анатолем Гараем, Нінай Загорскай (яны працавалі на Брэсцкай тэлестудыі), Яраславам Пархутай, Сцяпанам Крывалём, Уладзімірам Гніламёдавым, Уладзімірам Калеснікам.
Першы паэтычны зборнік Міхася Рудкоўскага выйшаў 1963 г. пад назвай «Першыя вёрсты», быў адразу заўважаны майстрамі слова і аматарамі паэзіі. Пасля выхаду другога зборніка «Сінія Брады» (1967) паэта прынялі ў Саюз пісьменнікаў СССР. Наступныя кнігі: «Позвы» (1971), «У краі тым» (1975), «Векавечная Бацькаўшчына» (1976), «Трыгор’е» (1981), «Засцярога» (1984), зборнік выбранай лірыкі «Залатазвон» (1986). У 1990 г. у выдавецтве «Советский писатель» (Масква) быў выдадзены зборнік лірыкі «Да пребудешь ты в мире всегда» ў перакладзе на рускую мову Сяргея Красікава. Апошні пасмяротны зборнік «Гарынь» выйшаў у 1992 г. Аднак, сігнальны экзэмпляр кнігі ўжо цяжка хворы паэт трымаў у руках. Яго прыслалі з выдавецтва «Мастацкая літаратура», калі Міхаіл Міхайлавіч гартаць і чытаць ужо не мог. Ён трымаў свой апошні зборнік і, паднёсшы да твару, удыхаў пах свежай друкарскай фарбы.
Паэт-лірык Міхась Рудкоўскі быў сапраўдным майстрам паэтычнага слова. Улюблёны ў сваю зямлю, яго людзей, большасць сваіх твораў ён прысвяціў Брэсцка-Пінскаму рэгіёну і яго людзям. Аднак лірыка яго выходзіць далёка за яго межы, і яе можна смела аднесці да агульнанацыянальнай, а ўся каштоўнасць яе заключаецца ў тым, што яна пра нас з вамі, пра нашу родную маці Беларусь. Яго вершам уласцівы глыбокі псіхалагізм, непасрэднасць, шчырасць пачуцця, яркая вобразнасць, тонкі лірызм. Спрабаваў свае сілы ў жанрах балады, элегіі, санета, трыялета і іншых. Выступаў як перакладчык з украінскай, рускай і польскай моў.
М. М. Рудкоўскі памёр 7 ліпеня 1991 г. Пахавалі паэта на могілках роднай вёскі, якую ён апеў у сваіх творах: «Ёсць Востраў у мяне. / З нягод і скрух / Я да яго лячу, / як да святыні: / Ён даў дыханне мне, / і зрок, і імя...».
На малой радзіме паэта створаны літаратурны музей, экспазіцыя якога расказвае аб жыцці і творчасці слыннага земляка. Востраўская школа носіць імя М. Рудкоўскага. У Востраве і Ганцавічах яго імем названы вуліцы. У Брэсце, на доме, дзе ён жыў (вул. Маскоўская, 332), устаноўлена мемарыяльная дошка. Імя пісьменніка ўвекавечана на Алеі пісьменства ў Ганцавічах, што была адкрыта ў 2011 г.
Штогод да дня нараджэння паэта, супрацоўнікі раённай бібліятэкі, ладзяць літаратурныя святы, прысвечаныя дню нараджэння М. М. Рудкоўскага. Творы Міхася Рудкоўскага чытаюць і цяпер, імі захапляюцца, іх перавыдаюць.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя В. Ф. Праскурава.
Кулан Алена Юр’еўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Творы М. Рудкоўскага
- Востраў Айчыны : вершы / Міхась Рудкоўскі ; прадм. У. Калесніка // Трохперсце : зборнік вершаў паэтаў Берасцейшчыны / уклад. Л. М. Галубовіч. Мінск : Литература и Искусство, 2008. С. 7–54.
- Гарынь : вершы / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 238 с.
- Да пребудешь ты в мире всегда! : [стихи] / Михась Рудковский ; пер. с бел. яз. С. Красикова. – Москва : Советский писатель, 1990. – 128 с.
- Залатазвон : выбраная лірыка / Міхась Рудкоўскі ; прадм. У. Калесніка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – 240 с., [1] л. партр.
- Засцярога : кніга паэзіі / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 71 с.
- Трыгор’е : лірыка / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 63 с.
- Векавечная бацькаўшчына : лірыка / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 96 с.
- У краі тым… : вершы / Міхась Рудкоўскі. – Мінск.: Мастацкая літаратура, 1975. – 96 с.
- Позвы : лірыка / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Беларусь, 1971. – 112 с.
- Сінія Брады : вершы / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Беларусь, 1967.
- Першыя вёрсты : [зборнік вершаў] / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963. – 62 с.
- Дома без маці ; Мой дзед быў сельскім кавалём ; [вершы] / Міхась Рудкоўскі // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты / Лявон Валасюк. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. С. 200.
- Мой дед был сельским ковалём ; «Падает ранняя осень…» ; Молитва на бересте, найденная при раскопках кургана ; «Снега годов, ветра веков не в силах…» ; «Нет, не Иуда…» ; «Сквозь пошлость…» ; «Мы пришли на развалины веры…» ; «Где ты, бражник…» : [стихи ] / Михась Рудковский // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины / сост. и пер. с белорус. Валерия Гришковца. Минск : Літаратура і Мастацтва, 2010. С. 25–29.
- З апошнік вершаў / Міхась Рудкоўскі // Берасцейскія карані : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. Брэст, 1993. С. 125–126.
- Сінія Брады ; Мой дзед быў сельскім кавалём ; Сенакос ; Балада пра маю каханую ; Апошняя малітва : [вершы] / Міхась Рудкоўскі // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2017. 15 красавіка. С. 9.
- Залатазвон ; Залаты бераг ; Каб цвілі верасы ; Мой дзед быў сельскім кавалём ; Каменні цытадэлі ; З песняй паэт ідзе ; Балада пра маіх аднагодкаў ; Паядынак аленяў ; Ганцавічы : [вершы] / Міхась Рудкоўскі // Белая вежа. 2016. № 4 (31). С. 102–105.
- Не пакінь мяне, Слова! : [вершы] / Міхась Рудкоўскі // Краязнаўчая газета. 2016. № 14 (красавік). С. 3.
- «Ёсць Востраў у мяне – ў мяне ёсць ліра…» : вершы / Міхась Рудкоўскі // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад. В. Гардзей, К. Мохар. Мінск, 2007. С. 194–207.
- Маўклівая самота зарападу… : [вершы] / Міхась Рудкоўскі // Літаратура і мастацтва. 2011. 15 красавіка (№ 15). С. 8.
Аб жыцці і творчасці М. Рудкоўскага
- Чабан, Т. К. Рудкоўскі Міхась / Т. К. Чабан // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 429.
- Рудковский Михась // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7т. Минск, 2008. Т. С. 523.
- Міхась Рудкоўскі // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. і ўклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 150–155.
- Міхась Рудкоўскі. Слова ў вечнасць : зборнік вершаў, успамінаў прысвячэнняў / Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма ; склад.: А. У. Хваль, Д. Д. Ільюшэнка. – Мінск : Ковчег, 2024. – 92 с.: іл.
- Рудкоўскі Міхась / Л. М. Гарэлік, А. А. Майсейчык, Г. М. Урупіна // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск. 1995. Т. 5. С. 163–166.
- Міхась Рудкоўскі : біябібліяграфічны зборнік // Ганцавіцкая ЦРБ імя В. Ф. Праскурава ; склад. Г. Пупач ; рэд. С. Локтыш. – Ганцавічы, 2011. – 28 с.
- Валасюк, Л. Знаёмы незнаёмец Міхась Рудкоўскі / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. С. 200.
- Міхась Рудкоўскі // Ганцаўшчына – край легенд і талентаў народных / аўт. тэксту В. К. Гардзей. Мінск, 2011. С. 113–115.
- З глыбінь народных : Міхась Рудкоўскі // Памяць. Ганцавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 430.
- Міхась Рудкоўскі // Анталогія беларускай паэзіі : у 3 т. Мінск, 1993. Т. 3. С. 197–200.
- Ляшук, В. Я. Літаратары – выпускнікі Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна : Міхась Рудкоўскі / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко // Літаратура Берасцейшчыны / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Брэст, 1999. С. 295–301.
- Гардзей, В. Чатыры песні Міхася Рудкоўскага / Віктар Гардзей // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка. Мінск, 2007. С. 184–193.
- Ягоўдзік, У. Паэзія, які пціца… : [пра М. Рудкоўскага] / Уладзімір Ягоўдзік // Белыя рысы на чорным полі : кніга пра пісьменнікаў і мастакоў. Мінск, 1995. С. 63–71.
- Пракаповіч, М. «Дык ён жа Паэт!» : сапраўдны майстар паэтычнага слова – Міхась Рудкоўскі / Мікола Пракаповіч // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2022. 23 красавіка (№ 16). С. 13.
- Гардзей, В. К. Там, дзе трубяць алені... / Віктар Гардзей // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2021.17 красавіка (№ 15). С. 13.
- Маляўка, Т. Родныя крыніцы : [вечарына, прысвечаная юбілею М. Рудкоўскага] / Таццяна Маляўка // Літаратура і мастацтва. 2021. 7 мая (№ 18). С.2.
- Гардзей, В. Міхасёвы Сінія Брады : [аб жыцці і творчасці М. Рудкоўскага] / Віктар Гардзей // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2017. 15 красавіка. С. 9.
- Матусевіч, Н. «І зноў я жыву ў народзе» : / Надзея Матусевіч // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2016. 30 студзеня (№ 8). С. 4.
- Парчук, Н. У краі тым, за Сінімі Брадамі... : [аб жыцці і творчасці М. Рудкоўскага] / Надзея Парчук // Літаратура і мастацтва. 2016. 13 мая (№ 19). С. 7.
- Паплаўскі, Г. «Я вяртаюся зноўку і зноўку сюды...» : [аб творчасці М. Рудкоўскага] / Генадзь Паплаўскі // Заря. 2016. 28 апреля. С. 19.
- Прыкота, В. Свяці, паэт, нам яркай зоркай... : [вечарына памяці М. Рудкоўскага] / Вікторыя Прыкота // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2016. 20 красавіка. С. 3.
- Яскевіч, С. Толькі б у край мой вяла дарога... : [аб жыцці і творчасці М. Рудкоўскага] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2016. 14 красавіка. С. 13.
- Яскевіч, С. Толькі б у край мой вяла дарога... : [аб жыцці і творчасці М. Рудкоўскага] / Святлана Яскевіч // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2016. 14 красавіка. С. 13.
- Рудкоўская, І. Яго не пакінула слова : [успаміны пра брата Міхася Рудкоўскага] / Ірына Рудкоўская // Краязнаўчая газета. 2016. № 14 (красавік). С. 3.
- Рудкоўская, І. І памяць, і радасць, і боль... : [успаміны пра сям’ю і брата М. Рудкоўскага] / Ірына Рудкоўская // Белая вежа. 2016. № 4 (31). С. 95–101.
- Пучынская, К. Творчыя вёрсты Міхася Рудкоўскага / падрыхтавала Крысціна Пучынская // Роднае слова. 2016. № 4. С. 20.
- Мохар, К. Нязгасная зорка паэта : [успаміны пра М. Рудкоўскага] / Кастусь Мохар // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2016. 16 красавіка. С. 1, 4.
- Міхлюк, Л. Успаміны. Успаміны... : [да 80-годдзя з дня нараджэння М. Рудкоўскага] / Кастусь Мохар // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2016. 16 красавіка. С. 9.
- Мельнікава, З. Ён любіў Радзіму – не фанфары... : да 80-годдзя паэта Міхася Рудкоўскага / Зоя Мельнікава // Народная трыбуна. 2016. 15 красавіка (№ 16). С. 11.
- Гайцюкевіч, А. «Ёсць Востраў у мяне...» : [аб літаратурным музеі Востраўскай сярэдняй школы імя Міхася Рудкоўскага] / Алена Гайцюкевіч // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2016. 13 красавіка. С. 4.
- Гришковец, В. Опереться на книжную полку… : [о книге «Залатазвон» М. Рудковского] / Валерий Гришковец // Заря. 2015. 2 июля. С. 8.
- Бурдыка, В. Востраў любові : [аб жыцці і творчасці М. Рудкоўскага] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2015. 19 чэрвеня (№ 25). С. 11.
- Хваль, А. Сучаснасць у кантэксце вечнасці : [да 75-годдзя з дня нараджэння М. Рудкоўскага] / Ала Хваль // Полымя. 2011. № 4. С. 165–166.
- Рудкоўская, І. І памяць, і радасць, і боль… : [да 75-годдзя з дня нараджэння М. Рудкоўскага] / Ірына Рудкоўская // Полымя. 2011. № 4. С. 166–170.
- Зарэцкая, В. «Мне вельмі да спадобы голас флейты…» : [творчы лёс паэта, перакладчыка М. Рудкоўскага] / Вера Зарэцкая // Роднае слова. 2011. № 4. С. 24–26.
- Яніцкі, М. «Мая любоў высокая, бы ранне…» : [пра М. Рудкоўскага ] / Міхаіл Яніцкі // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2011. 26 сакавіка. С. 2.
- Яговдик, В. «Поэзия – аки птица…» : воспоминания о Михасе Рудковском / Владимир Яговдик // Нёман. 2011. № 3. С. 196–200.
- Пупач, Г. Жыві, паэт, свяці нам яркай зоркай! : [да 75-годдзя з дня нараджэння М. Рудкоўскага] / Галіна Пупач // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2011. 16 красавіка. С. 3.