У 1957 г. у час хірургічнай аперацыі ва ўзросце 46 гадоў памёр бацька. Маці засталася адна з дзецьмі і прыняла нялёгкае рашэнне — аддаць малодшую Ніну ў школу-інтэрнат у Брэсце. Там дзяўчынка вучылася з 7 по 11 клас. Дарослае жыццё пачалося адразу пасля школы. Ніна паехала ў Калінінград, дзе ў той час жылі яе браты. Працавала і ў сталовай, і на касе, і кандуктарам.
Паступіла на завочнае аддзяленне Калінінградскага тэхнічнага інстытута і закончыла курсы экскурсаводаў. На другім курсе выйшла замуж, нарадзіўся сын Сяргей і вучобу давялося пакінуць. У 1971 г. маладая сям'я пераехала ў Кобрын. Ніна пачала працаваць экскурсаводам у Брэсцкім бюро вандровак і экскурсій, вазіла турыстычныя групы ў МК «Брэсцкая крэпасць-герой». Прывозіла гасцей і ў Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава, дзе яна пазнаёмілася з дырэктарам Аляксеям Міхайлавічам Мартынавым (1904–1999), які потым запрасіў яе на работу.
У 1972 г. Ніна Пліско стала малодшым навуковым супрацоўнікам ваенна-гістарычнага музея. У гэтым жа годзе нарадзіўся сын Якаў. У 1974 г. паступіла на гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (цяпер універсітет імя М. Танка). Ніна Мефодзіеўна хутка падымалася па кар’ернай лесвіцы: на працягу трох гадоў — малодшы навуковы супрацоўнік, наступныя тры гады — старшы навуковы супрацоўнік, а з 1978 г. — дырэктар музея. На гэтай пасадзе прапрацавала 26 гадоў.
Прыступіўшы да пасады дырэктара музея, Ніна Мефодзіеўна разгарнула маштабную дзейнасць. У 1978–1980 гг. пад яе кіраўніцтвам прайшла рэканструкцыя дома XVIII ст., дзе была створана экспазіцыя «Дом А. В. Суворова». Дырэктар ініцыявала будаўніцтва яшчэ аднаго будынка музея, курыравала праектныя і тэхнічныя работы. У 1989 г. новы вялікі будынак быў уведзены ў эксплуатацыю. Пад кіраўніцтвам Н. М. Пліско пачалася карпатлівая работа над стварэннем экспазіцыі.
Аўтарам навуковай канцэпцыі новай экспазіцыі па гісторыі Кобрына і тэматыка-экспазіцыйнага плана з’яўлялася Н. М. Пліско. У 1995 г. адбылося адкрыццё экспазіцыі па ваеннай гісторыі Кобрыншчыны, размешчанай у 16 залах. Дзякуючы настойлівасці, ініцыятыве, арганізатарскім здольнасцям кіраўніка ўнікальныя экспанаты дачакаліся свайго часу, музей атрымаў новы будынак, а горад — архітэктурную жамчужыну.
Уклад Н. М. Пліско ў музейную справу вымяраецца не толькі новымі квадратнымі метрамі. За час яе кіраўніцтва музейны фонд вырас у чатыры разы, папоўніўшыся ўнікальнымі калекцыямі, сярод якіх клад манет XVII ст., як налічвае 6200 манет перыяду Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Н. М. Пліско з'яўляецца аўтарам даведніка па музею (1990), сааўтарам разам з гісторыкам Л. Р. Казловым гісторыка-эканамічнага нарыса «Кобрин» з серыі «Города Белоруссии» (1987), складальнікам і адным з рэдактараў гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Кобрынскі раён» (2002), аўтарам шэрагу гістарычных публікацый у рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ. Адстойвала гістарычную праўду аб рускім палкаводцы А. В. Сувораве, калі на пачатку 1990-х на яго абрынуліся нацыяналісты.
Пад кіраўніцтвам Н. М. Пліско ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава прымаў актыўны ўдзел у міжнародных канферэнцыях, прысвечаных жыццю і дзейнасці вялікага рускага палкаводца А. В. Суворава, падтрымліваў культурнае супрацоўніцтва з гарадамі-пабрацімамі Ульцен (Германія) і Гларус (Швейцарыя). 15 верасня 1999 г. з Кобрына стартавала экспедыцыя, прысвечаная 200-годдзю пераходу праз Альпы расійскай арміі пад камандаваннем А. В. Суворава. У складзе групы была Ніна Мефодзіеўна Пліско. 24–26 верасня ў г. Андерматте (Швейцарыя) прайшоў Міжнародны калоквіум, дзе Н. М. Пліско зачытала свой даклад на нямецкай мове.
Ніна Мефодзіеўна ўзнагароджана Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За личный вклад в развитие белорусской культуры» (2000), дыпломам Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта як пераможца раённага спаборніцтва «Мы славу Кобрина трудом умножим» (2012), нагрудным знакам ветэрана 4-й арміі Заходняга фронту «В память о боевых делах в годы Великой Отечественной войны» (1974). Заслугі Ніны Мефодзіеўны на рэспубліканскім узроўні прызнаны значнымі, інфармацыя аб ёй уключана ў энцыклапедычны даведнік «Кто есть Кто. Деловой мир СНГ» (2001).
Але самае дарагое прызнанне — гэта тысячы наведвальнікаў, якіх музей прымаў штогод і прадаўжае прымаць сёння. З 2004 г. Н. М. Пліско (Кладчанка) знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але па-ранейшаму прымае актыўны ўдзел у жыцці музея.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Галавейка Таццяна Аляксееўна, загадчык аддзела маркетынгу,
сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы
- Экспозиция «Суворовский дом» : краткий путеводитель / Кобринский военно-исторический музей им. А. В. Суворова ; [текст Н. М. Плиско, Е. В. Бабенко ; фото: И. А. Белозер]. – Брест : Брествестпресс, 2009. – 27 с., включая обложку.
- Пліско, Н. Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава = Кобринский военно-исторический музей им. А. В. Суворова : даведнік / Н. Пліско. – Мінск, 1990. – 93 с., іл.
- Плиско, Н. М. Кобрин : историко-экономический очерк / Н. М. Плиско, Л. Р. Козлов. – Минск : Полымя, 1987. – 94, [2] с. – (Города Белоруссии).
- Кобринский военно-исторический музей имени А. В. Суворова : путеводитель / автор текста Н. М. Плиско. – Минск : Полымя, 1984. – 47 с. : ил.
- Пліско, Н. М. Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава / Н. М. Пліско // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 500–502.
- Плиско Нина Мефодиевна // Кто есть Кто: Деловой мир СНГ. Минск, 2004. С. 163.
- Кирилюк, Л. Музей как дело всей жизни : [о Н. М. Плиско] / Лилия Кирилюк // Кобрынскі веснік. 2026. 14 сакавіка (№ 11). С. 15.
- Кирилюк, Л. Музей как дело всей жизни : [о Н. М. Плиско] / Лилия Кирилюк // Заря. 2026. 7 марта. С. 11.
- Якубец, Н. #Равнение на героев. Человек слова и дела / Нина Якубец, Евгений Мурин, Нина Кладченко // Кобрынскі веснік. 2024. 27 красавіка. С. 7.
- Ефтифеева, Н. Случайная профессия на всю жизнь / Наталья Ефтифеева // Кобрин-информ. 2021. 12 августа (№ 32). С. 2.
- Кладченко, Н. Реальная роль великого российского полководца А. В. Суворова в истории белорусской государственности / Нина Кладченко // Кобрин-информ. 2016. 2 июня. С. 5.
- Белов, Д. У музея - юбилей // Кобрынскі веснік. 2016. 28 верасня. С. 2.
- Плиско, Н. М. Из истории одного музея : [к 30-летию со дня открытия экспозиции после реконструкции в суворовском доме] / Н. М. Плиско // Кобрин-информ. 2010. 18 ноября. С. 30.
- Плиско, Н. М. 200-летию перехода А. В. Суворова посвящается / Н. М. Плиско // Кобрынскі веснік. 1999. 11 верасня. С. 1.
- Плиско, Н. М. Это и их город. / Н. М. Плиско // Кобрынскі веснік. 1999. 17 июля. С. 2.
- Плиско, Н. 200-летию перехода А. В. Суворова посвящается / Н. Плиско, В. Сарычев // Кобрынскi веснiк. 1999. 11 верасня.
- Плиско, Н. Мы не боимся угроз / Н. Плиско // Кобрынскі веснік. 1995. 19 красавіка. С. 2.
- Плиско, Н. Не дадим в обиду Суворова / Н. Плиско // Кобрынскі веснік. 1991. 9 красавіка. С. 4.
- Плиско, Н. Агульная памяць : [да Міжнароднага дня музеяў] / Н. Плиско // Камуністычная праца. Кобрын, 1988. 17 мая. С. 1.
- Пліско, Н. М. Выхоўваць памяццю / [Н. М. Пліско ; гутарыла] Т. Канапацкая // Камуністычная праца. Кобрын, 1986. 26 чэрвеня. С. 3.
- Пліско, Н. Цэнтры выхавання, асветы / Н. Пліско // Камуністычная праца. Кобрын, 1982. 15 мая.
- Пліско, Н. Запрашае музей імя А. В. Суворова / Н. Пліско // Камуністычная праца. Кобрын, 1981. 19 мая.
- Пліско, Н. Усе прысвечана палкаводцу / Н. Пліско // Камуністычная праца. Кобрын, 1981. 1 мая.
- Пліско, Н. Новае ў нашым музеі / Н. Пліско // Камуністычная праца. Кобрын, 1977. 3 лютага.