Аўторак, 23 Чэрвень 2026 15:46

29 ліпеня 2026 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Юрыя Вячаслававіча Шаўцова (1966), беларускага вучонага-міжнародніка, палітолага, гісторыка

Юрый Вячаслававіч Шаўцоў нарадзіўся 29 ліпеня 1966 г. у в. Расна Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1983 г. скончыў сярэднюю школу № 18 г. Брэста. З 1983 па 1988 гг. вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1987–1991 гг. працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў СШ № 13 г. Брэста.

З 1991 па 1998 гг. Юрый Шаўцоў пражываў у г. Вільнюсе (Літва), працаваў навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі і тэорыі культуры Інстытута мастацтва і культуры АН Літвы. Спецыялізаваўся на распрацоўцы тэарэтычных пытанняў развіцця культуры і палітычных сістэм у рэгіёне Сярэдняй Еўропы. У 1992–1994 гг. — выкладчык курса гісторыі Беларусі на факультэце славістыкі Вільнюскага педагагічнага ўніверсітэта. З 1994 па 1996 гг. — выкладчык Інстытута палітычных навук і міжнародных адносін Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта (курс «Расія і краіны СНД»). З 1995 па 1996 гг. з’яўляўся кіраўніком міжнародных праграм Цэнтра стратэгічных ініцыятыў «Усход-Захад» (Мінск).

З 1996 г. Ю. В. Шаўцоў займаў пасаду дырэктара незалежнага Цэнтра еўрапейскіх гуманітарных даследаванняў (у 2000 г. ЦЕГД трансфармаваны ў Інстытут праблем чалавека). У перыяд працы ў ЦЕГД кіраваў даследаваннямі па тэмах «Геапалітыка» і «Чарнобыльскі соцыум», склаў першы ў Беларусі электронны даведнік «Кто есть кто в Беларуси?», стварыў і рэдагаваў сайт «Чарнобыльскі партал».

У 1997–1999 гг. — кіраўнік даследчай групы Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Мінск). Выкладаў на Франка-беларускім факультэце палітычных і адміністрацыйных навук ЕГУ (курс «Сацыяльна-палітычнае развіццё краін Усходняй Еўропы пасля Другой сусветнай вайны»). З 1998 г. пастаянна пражывае ў г. Мінску.

З 1999 г. Ю. В. Шаўцоў быў дырэктарам Цэнтра па праблемах еўрапейскай інтэграцыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (з 2004 г. — E. H. U. International). З’яўляўся рэдактарам сайта «Еўрапейская інтэграцыя», заснаванага цэнтрам. У 1999 г. з’яўляўся супрацоўнікам Палітычнага Дэпартамента Трыніці-каледжа (Дублін, Ірландыя). Працаваў па тэме «Сацыяльна-эканамічныя аспекты еўрапейскай інтэграцыі» ў рамках праграмы TEMPUS па развіцці выкладання комплексу еўрапейскіх навук у ЕГУ.

У 2003 г. Ю. В. Шаўцоў займаў пасаду дырэктара філіяла БДУ «Цэнтр інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый». У 2008–2009 гг. быў прадстаўніком інвестыцыйнага фонду AIL Structured Finance Ltd. (Швейцарыя) у Беларусі.

Супрацоўнічаў з вядучымі СМІ Беларусі, Расіі, Літвы ў якасці палітычнага аглядальніка і кіраўніка аддзела міжнародных адносін. У іх ліку газеты «Белорусский рынок», «Белорусская деловая газета», «Советская Белоруссия», «7 дней», часопісы «Дело» (Мінск) і «Эксперт» (Масква). З 26 красавіка 2000 г. — выдавец і рэдактар альманаха «Геополитика».

Юрый Вячаслававіч — аўтар шэрагу кніг і больш за 600 аналітычных артыкулаў па пытаннях эканомікі і палітыкі ў навуковых выданнях і сродках масавай інфармацыі. Сфера навуковых інтарэсаў: праблемы геапалітыкі і бяспекі, пытанні знешняй палітыкі і ідэалогіі Беларусі, палітычны кансалтынг, GR.

У 2015 г. Міністэрствам замежных спраў Францыі Ю. В. Шаўцоў абвешчаны «Чалавекам будучыні».

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя У. М. Ігнатоўскага.

Табольчык Ларыса Мікалаеўна,

бібліёграф 1 кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

  1. Шевцов, Ю. В. Новая идеология: голодомор / Ю. В. Шевцов. – Москва : Европа, 2009. – 184с. – (Холокост).
  2. Шевцов, Ю. В. Объединенная нация. Феномен Беларуси / Ю. В. Шевцов. – Москва : Европа, 2005. – 239 с. – (Евровосток).
  3. Шевцов, Ю. В. Евразийская интеграция и Восточная Европа: проблема внутреннего российского выбора / Ю. В. Шевцов // Постигая историю : к 70-летию члена-корреспондента РАН, президента РГГУ Ефима Иосифовича Пивовара / [Российский государственный гуманитарный университет]. Москва, 2019. С. 287–301.
  4. Шевцов, Ю. В. Октябрьская революция и Беларусь: победивший проект / Ю. В. Шевцов // Революция 1917 года и Российское зарубежье : сборник статей / [РГГУ]. Москва : Мозартика, 2018. С. 125–141.
  5. Шевцов, Ю. В. Геополитические аспекты взаимодействия Китая и Беларуси в ходе модернизации двух стран / Ю. В. Шевцов // Научные труды Республиканского института высшей школы : сборник научных статей. Минск, 2007. Вып. 10. С. 162–168.
  6. Шевчук, Ю. В. Новые геополитические реалии и долгосрочное развитие Беларуси / Шевцов Юрий Вячеславович // Экономический бюллетень Научно-исследовательского экономического института Министерства экономики Республики Беларусь. 2024. № 12. С. 12–14.
  7. Шевцов, Ю. В. Глобальные тренды и возможности внешних источников экономического роста / Шевцов Ю. В. // Экономический бюллетень Научно-исследовательского экономического института Министерства экономики Республики Беларусь. 2021. № 12. С. 4–6.
  8. Новости экспертно-медийного поля / подготовила Татьяна Шаблыко ; [среди авторов также Ю. Шевцов] // Беларуская думка. 2019. № 12. С. 36–44.
  9. Шевцов, Ю. В. Евразийская интеграция в контексте перехода ЕС к «Европе двух скоростей» / Ю. В. Шевцов // Международная жизнь. 2018. № 2. С. 95–99.
  10. Шевцов, Ю. В. Белорусы: два проекта / Ю. В. Шевцов // Журнал российских и восточноевропейских исторических исследований. 2018. № 1 (12). С. 114–136.
  11. В контексте геополитики и глобальных проблем / подготовила Снежана Михайловская ; [среди авторов также Ю. Шевцов] // Беларуская думка. 2017. № 4. С. 32–38.
  12. Избирательный марафон: каким будет финиш? / Н. Лозовик, Ю. Шевцов [и др.] ; подготовил Сергей Головко // Беларуская думка. 2016. № 8. С. 11–19.
  13. Белорусская мечта: китайское измерение / [В. Шадурский, Ю. Шевцов и др.] ; круглый стол провел Вадим Гигин // Беларуская думка. 2015. № 6. С. 3–10.
  14. Искренно о главном : открытый диалог Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко с белорусскими и зарубежными журналистами : [в статье свое мнение об открытом диалоге Президента Республики Беларусь с журналистами высказали специалисты разных отраслей, в т.ч. Ю. Шевцов] // Беларуская думка. 2015. № 2. С. 3–9.
  15. Сильная экономика, честная власть – фундамент независимости Беларуси и процветания нации / [А. Г. Лукашенко А. Г., Игорь Бузовский. Ю. Шевцов и др.] // Беларуская думка. 2014. № 5. С. 3–11.
  16. Шевцов, Ю. В. У Европы нет приемлемой для Беларуси повестки дня / Юрий Шевцов ; беседовал Евгений Кононович // Народная газета. 2011. 11 жніўня. С. IV. (приложение: Союзное вече).
  17. Кредо государства / И. Кольченко, [Ю. Шевцов и др.] // Беларуская думка. 2011. № 3. С. 84–92.
  18. Шевцов, Ю. В. Геополитический потенциал белорусско-венесуэльского энергетического сотрудничества / Юрий Шевцов, Сергей Кизима // Беларуская думка. 2010. № 5. С. 45–53.
  19. В поисках модели единения : Союзное государство расширяет горизонты интеграции : [круглый стол, посвященный 10-летию подписания Договора о создании Союзного государства Беларуси и России] // Беларуская думка. 2009. № 12. С. 36–45.
  20. Операция на памяти : [на круглом столе обсудили кому же выгоден пересмотр итогов Второй мировой войны?] // Беларуская думка. 2009. № 6. С. 14–22.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 4 разоў Апошняя змена Аўторак, 23 Чэрвень 2026 17:09