Дзейнічала Прачысценская царква, першая згадка пра яе адносіцца да 1660 г. У наступных запісах мясцовая царква згадваецца як уніяцкая. Пацверджанне таму — Спіс грэка-каталіцкіх святароў у Глінна. З 1763 па 1777 гг. святаром быў Антоній Здановіч, прэзентаваны падчашым Вялікага Княства Літоўскага Яўхімам-Каралем Патоцкім, рукапаложаным Пінска-Тураўскім біскупам Ю. Булгакам.
Няма звестак, што стала з царквой, але ў 1773 г. мясцовы вотчыннік Антоній Кулікоўскі будуе (або аднаўляе) праваслаўную драўляную царкву са званіцай. Усяго прыхаджан пры ёй было 1760 у чатырох паселішчах: Глінна, Журавок, Рагадашч, Оўзічы. Мелася царкоўная школа з 25 навучэнцамі-хлопчыкамі. Прычт складаўся з святара і псаломшчыка. Пасля Полацкага царкоўнага сабору (1839) царква ў Глінна была перададзена праваслаўным. Дзейнічала да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У 1958 г., калі пачалася антырэлігійная кампанія, царкву закрылі і разбурылі.
Пасля прыняцця «Устава на валокі» 1557 г. сяло Гліннае лічылася княжацкім, тут пражывалі сяляне, якія плацілі падатак непасрэдна вялікаму князю. У канцы XVI ст. у Пінскім павеце Трокскага ваяводства.
У 1775 г. згадваецца ў інвентары Рагадашчаўскага староства, у склад якога ўваходзіла Гліннае, і належала пінскаму стольніку Яну Аржэшку. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 г. у складзе Расійскай імперыі. З 1801 г. у складзе Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле рэвізіі 1816 г. вёска належала памешчыцы Любанскай, налічвалася 199 душ мужчынскага полу.
Паводле інвентару 1846 г. вёска і фальварак разам з в. Жураўка ў маёнтку Глінная належалі памешчыку Іпаліту Талубееву. Пасля адмены прыгону ў 1861 г. у вёсцы адбыліся хваляванні (сяляне не хацелі адбываць паншчыну). Над сялянамі была ўчынена расправа, зачыншчыкі арыштаваны. У 1866 г. — уладанне Іпаліта Талубеева, сяло ў Адрыжынскай воласці, дзейнічалі царква і вучылішча. У 1885 г. — 16 двароў, 200 жыхароў, праваслаўная царква.
У 1905 г. — сяло з 455 жыхарамі, і маёнтак з 30 жыхарамі. У 1915–1918 гг. акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 г. — польскімі войскамі. З 1921 г. — у складзе Польшчы. На стан 1924 г. — у Адрыжынскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства, 83 будынкі, 298 жыхароў, у фальварку 2 будынкі, 24 жыхары. Працавала школа, у 1934 г. — 78 вучняў.
З 1939 г. у складзе Беларускай ССР. На 12.10.1940 г. — вёска, цэнтр Глінненскага сельсавета Іванаўскага раёна Пінскай вобласці, 94 двары, 494 жыхары, працавала пачатковая руская школа. За 17 км ад райцэнтра, на беразе Дняпроўска-Бугскага канала, праз які сёння наладжана паромная пераправа. У былым маёнтку Глінная — 3 двары, 30 жыхароў. У сельсавеце працавалі 3 пачатковыя школы.
У 1941–1944 гг. вёска Глінна акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, уваходзіла ў рэйхскамісарыят «Украіна». Акупанты загубілі 15 жыхароў, у партызанах загінуў 1 жыхар, на франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі ці прапалі без вестак 17 воінаў-землякоў. Для ўшанавання памяці аднавяскоўцаў у 1968 г. пастаўлены абеліск. На мемарыяльнай дошцы значацца імёны 118 чалавек з вёсак Глінна, Журавок, Страмец, Залядынне і Корсынь.
З 1954 г. Глінна ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. было 447 жыхароў. У 1962–1965 гг. у Драгічынскім раёне. У 1982 г. Глінненскі сельсавет перайменаваны ў Залядынскі (цэнтр сельсавета перанесены ў в. Залядынне), у 1986 г. расфарміраваны, вёска далучана да Гарбахскага сельсавета. У 1950 г. у вёсцы створаны калгас імя Сталіна, які 21 мая 1951 г. у выніку ўзбуйнення гаспадарак увайшоў у калгас імя Варашылава (в. Глінна стала яго цэнтрам). У 1961 г. калгас імя Варашылава перайменаваны ў «Прагрэс», з 1986 г. вёска ў калгасе «Праца», з 2003 г. — ва ўгоддзях СВК «Гарбаха-Агра». У 1970 г. 456 жыхароў, швейная майстэрня, васьмігадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.
Сёння ў вёсцы дзейнічае фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. Расце старэйшы дуб Іванаўшчыны, якому 350 гадоў.
16 ліпеня 2026 г. паблізу вёскі адкрылі мемарыял абаронцам Дняпроўска-Бугскага канала. Комплекс увекавечыў подзвіг партызан Пінскага злучэння, якія 40 дзён абаранялі 40-кіламетровы рубеж канала вясной 1944 г. На гэтым месцы 26 сакавіка атрад імя Лазо каля 6 гадзін утрымліваў пераправу.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Глинна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 282.
- Глінна // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 3. С. 378–379.
- Глінна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 3. С. 511–512.
- Памятник землякам : [д. Глинна] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 192.
- Помнік землякам : [в. Глінна] // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Минск, 1984. С. 171.
- Глинно. Памятник воинской Славы землякам // Памятники Ивановщины рассказывают / [сост. И. С. Шпак, Л. А. Добродей]. Иваново : Ивановская районная типография, 2018. С. 101 –102.
- Мароз, В. В. Драўляныя і сакральныя помнікі Берасцейшчыны : нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. В. Мароз. – Мінск, 2018. – 512 с. : іл. – Са зместу: Глінна. С. 114, 133, 312.
- Глинна // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.] ; Ивановский районный исполнительный комитет. Брест : Брестская типография, 2017. С. 766–767.
- А память – священна : (Из истории Горбахской ветеранской организации) // О подвигах, о доблести, о славе... : 75-летию образования Ивановского района и 70-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне посвящается / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; сост. М. П. Горупа. Иваново : Ивановская районная типография, 2015. С. 45–55.
- Калечыц, А. Г. Палеалітычныя помнікі Беларусі : культурна-храналагічная ідэнтыфікацыя крыніц / А. Г. Калечыц, А. У. Коласаў, В. С. Абухоўскі. – Мінск : Беларуская навука, 2010. – 323с.
- Памяць. Iванаўскi раён : гiст.-дакум. хронiка / уклад.: В. М. Туркевiч, Л. А. Павяльчук. – Мінск : БЕЛТА, 2000. – 590 с. : іл.
- Кухарчук, К. Родное село, где сердцу спокойно и тепло : [530-летие деревни Глинно] / Катерина Кухарчук // Янаўскі край. Іванава, 2026. 31 ліпеня (№ 31). С. 12.
- Михальчук, В. На берегу Днепро-Буга открыли новый мемориальный объект : [памяти партизан у д. Глинно] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. 2026. 24 ліпеня (№ 30). С. 12.
- Борищук, А. Тропа к духовным родникам : [530-летие деревни Глинно] / Алёна Борищук // Янаўскі край. Іванава, 2026. 10 ліпеня (№ 28). С. 20.
- Кухарчук, К. В поход – на велосипедах : [пятиклассники Одрижинской средней школы отправились в поход на велосипедах, посетив места воинской славы в Глинно и Стромец] / Катерина Кухарчук // Янаўскі край. Іванава, 2026. 5 чэрвеня (№ 23). С. 12.
- Кресс, Д. Медицинская помощь на селе. Возможности оценили депутаты / Диана Кресс // Янаўскі край. Іванава, 2025. 12 верасня (№ 37). С. 6.
- Соломка, И. А. Щемящее эхо войны : [автопробег «Рейд Славы. Цветы Великой Победы» в преддверии 80-й годовщины Победы в Великой Отечественной войне прошел по маршруту Иваново – Рудск – Мохро – Колено – Одрижин – Глинно – Горбаха] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2025. 8 мая (№ 19). С. 28.
- Воронина, Е. Медобслуживание в новом формате : [открыли двери новые современные модульные фельдшерско-акушерские пункты в деревнях Стрельно и Глинно] / Елена Воронина // Янаўскі край. Іванава, 2025. 25 красавіка (№ 17). С. 1, 12.
- Кривецкая, Н. В. Поматросил... и не бросил : [паромные переправы действуют в деревнях Потаповичи, Глинно, Смольники] / Наталья Кривецкая // Заря. 2024. 13 апреля. С. 13.
- Пашко, В. Праздник с автоклубом отметили сельчане / Валентина Пашко // Янаўскі край. Іванава, 2023/ 28 красавіка (№ 17). С. 21.
- Крывецкая, Н. В. Разважлівы бондар : [журналісцкае падарожжа ў в. Глінна да майстра-бондара А. І. Чурыла] / Наталля Крывецкая // Заря. 2023. 25 февраля. С. 12.
- Саломка, І. Сустрэчы ў вясковай глыбінцы : [аб паездке аўтаклубаўцаў сумесна сашчыравальнікамі перасоўнай устаноўкі «Бібліятэка-бібліобус» па маршруце Радаўня – Глінна – Рагадашч – Гнеўчыцы – Канатоп.] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2022. 25 лютага (№ 8). С. 6.
- Соломка, И. А. Одрижин – Стромец – Глинно: дорога станет лучше / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2021. 19 сакавіка (№ 11). С. 7.
- Кривецкая, Н. Филантроп из «Грифа», чудо в полене и молодовский Тесла / Наталья Кривецкая // Заря. 2020. 17 октября. С. 10–11.
- Целюк, А. В. Министр спорта и туризма С. М. Ковальчук: «Малая родина – это дом, где всегда отдыхаешь душой» / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2018. 24 красавіка (№ 31). С. 5.
- Соломка, И. Родители Министра / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 13 сакавіка. С. 1, 5.
- Мечная, Н. Дуб-исполин в Глинно : [были проведены замеры дубовых насаждений в д. Глинно] / Наталья Мечная // Заря. 2018. 18 января. С. 21.
- Жушма, В. 45 лет, как 45 шагов : [о семье Артысюк из д. Глинно] / Василий Жушма // Чырвоная звязда. Iванава, 2009. 25 жніўня. С. 3.
- Жушма, В. Двух армий рядовой : [об участнике Великой отечественной войны и борьбы с «власовцами», уроженце д. Глинно Федоре Иосифовиче Шамшорике] / Василий Жушма // Чырвоная звязда. Iванава, 2009. 20 сакавіка. С. 2.
- Горупа, М. Есть только миг между прошлым и будущим… : [об участнике Великой Отечественной войны Федоре Иосифовиче Шамшорике из д. Глинно] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Iванава, 2007. 18 верасня. С. 3.
- Суслава, Н. На заходзе сонца. Як ты жывеш, лесечка? : проза / Н. Суслава // Першацвет. 1994. № 1. С. 22.
- Суслава, Н. Глінна: ёсць такая вёска / Н. Суслава // Чырвоная звязда. Iванава, 1993. 24 жніўня. С. 2.