Аўторак, 25 Жнівень 2026 16:28

2026 г. — 80 гадоў з часу адкрыцця чыгуначнай школы ў г. Кобрыне (1946; цяпер — ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Кобрына»)

Павел Лаўрэнцьевіч Калыска нарадзіўся 11 ліпеня 1896 г. у в. Клешчы Дружылавіцкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер у складзе Сочыўкаўскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.

Крыху пазней школе дастаўся яшчэ адзін будынак, што знаходзіўся праз дарогу. Чыгуначная школа стала трэцяй школай у Кобрыне і першай у зарэчнай часцы горада. Першым дырэктарам школы быў Уладзімір Ігнацьевіч Панасюк. Першы выпуск тады яшчэ сямігадовай школы адбыўся ў 1952 г. і склаў 47 выпускнікоў.

У верасні 1961 г. тут навучаліся 352 вучні і працавалі 22 настаўніка. З 1962 г. школа стала васьмігадовай. Знакавай падзеяй у жыцці школы стала будаўніцтва новага школьнага будынка, якое было выканана ў 1985–1986 гг. будтрэстам №33. Тады школа атрымала статус сярэдняй. 1 верасня 1986 г. у сярэднюю школу №3 за ведамі прыйшлі 1130 вучняў.

За час свайго існавання ў школе стваралася і ўдасканальвалася вучэбна-матэрыяльная база, кабінеты абсталёўваліся неабходнымі нагляднымі дапаможнікамі, дыдактычнымі матэрыяламі, добраўпарадкоўваліся школьны двор і спартыўная пляцоўка. У 2007 г. праведзены капітальны рамонт будынка школы.

У розныя гады школай кіравалі: Ганна Андрэеўна Дзеркач (1953–1957), Міхаіл Міхайлавіч Герасіменка (1957–1972), Леанід Мікалаевіч Адамук (1972–1979), Іван Трафімавіч Дзмітрук (1979–2002), Аляксандр Уладзіміравіч Лесік (2002–2021). Сёння на чале калектыву — Аляксандр Мікалаевіч Кульша, які пераняў усе лепшыя традыцыі, закладзеныя яго папярэднікамі.

Сённяшняя сярэдняя школа №3 г. Кобрына — гэта 496 вучняў дзённай формы навучання і 30 — завочнай, з якімі займаюцца больш за 50 педагогаў. Тут вывучаюцца дзве замежныя мовы — англійская і нямецкая. Школа мае добрыя паказчыкі па энергазберажэнні, аказанні платных адукацыйных паслуг, здачы другаснай сыравіны. Вучні паспяхова выступаюць на раённых алімпіядах па вучэбных прадметах, перамагаюць у навукова-практычных канферэнцыях. Толькі за 2025/2026 навучальны год вучні школы атрымалі 19 дыпломаў пераможцаў розных ступеняў.

Вучэбны працэс арганізаваны ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня: пяцідзённы вучэбны тыдзень для вучняў 1–11 класаў і шосты школьны дзень для правядзення спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, гуртковых і факультатыўных заняткаў.

Важнай часткай у выхаванні з'яўляецца ўмацаванне школьных традыцый: святы першага і апошняга школьнага званка, навагоднія святы, Масленіца, вечары сустрэч выпускнікоў, святы развітання з пачатковай школай, выпускныя вечары, удзел у рэспубліканскіх акцыях «Здоровый я — здоровая страна», «Жыву ў Беларусi i тым ганаруся».

Традыцыйным стаў удзел вучняў у сістэме сацыяльна-значных даручэнняў: работа ў органах вучнёўскага самакіравання, у грамадскіх арганізацыях БРПА і БРСМ; валанцёрскага атрада «Альфа»; інтэрактыўнага тэатра «Взгляд».

У школе добра развіты турысцкі рух, краязнаўчая работа. З 2005 г. дзейнічае этнаграфічны музей «Спадчына». Па ініцыятыве былога дырэктара школы А.У. Лесіка і намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце С. Ніколенка пачалася плённая праца па зборы прадметаў, якімі карысталіся сялянскія людзі. Пры дапамозе дзяцей і бацькоў, настаўнікаў атрымалася сабраць вялікую колькасць экспанатаў, якія знайшлі сваё месца ў экспазіцыі. Стваральнік і кіраўнік музея — Валянціна Аляксандраўна Карунас.

У экспазіцыі музея знаходзіцца вялікая колькасць розных калекцый — лялек у народных касцюмах, даматканых тканін, вугальных прасаў, лямпаў, ліхтароў, самапрадак, чамаданаў і інш. Ёсць шмат прадметаў, звязаных з культам хлеба. Таксама ў музеі можна прасачыць, як апрацоўвалі лён — ад пасеву да стварэння ручніка. Ёсць нават сапраўдныя кросны.

На базе музея пачалася руплівая праца краязнаўчага аб'яднання «Бацькаўшчына», якое праводзіць экскурсіі для наведвальнікаў музея. Члены аб'яднання ўдзельнічаюць у краязнаўчых і фальклорных экспедыцыях, праводзяць сустрэчы з народнымі майстрамі, з літаратурнымі дзеячамі краю. Музей неаднаразова ўдзельнічаў у краязнаўчых алімпіядах раённага і абласнога этапаў, у рэспубліканскіх форумах, атрымліваў узнагароды Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У студзені 2022 г. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь музею «Спадчына» быў прысвоены ганаровы статус «народны».

СШ № 3 г. Кобрына актыўна падтрымлівае інавацыйныя праекты, у тым ліку і па лініі Міністэрства адукацыі. А самае галоўнае, як адзначаюць дзеці, іх бацькі і самі настаўнікі, тут камфортныя ўмовы для навучання і грамадскай дзейнасці.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Галавейка Таццяна Аляксееўна, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі


  1. Белов, Д. Педагогический олимп – награды лучшим : [на базе СШ № 3 прошло заседание совета отдела по образованию райисполкома] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2026. 14 сакавіка (№ 11). С. 5.
  2. Елизарова, Ж. Диалог ради будущего : [в СШ № 3 г. Кобрина прошло «Родительское Несобрание: о самом главном»] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2026. 28 лютага (№ 9). С. 15.
  3. Елизарова, Ж. Один из лучших юных экскурсоводов Беларуси живёт в Кобрине : [семиклассник СШ № 3 г. Кобрина Родион Пашкевич отмечен дипломом II степени на республиканском конкурсе юных экскурсоводов музеев образования] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2026. 28 лютага (№ 9). С. 15.
  4. Бакун, Е. Счастье своими руками : [в СШ № 3 г. Кобрина в рамках проекта «Школа – территория здоровья» прошла акция «Мой образ жизни – жить с позитивом»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2026. 17 студзеня (№ 3). С. 15.
  5. Елизарова, Ж. Тяга к знаниям и воля к победе : [учащаяся 11 класса СШ № 3 г. Кобрина Констанция Функ отмечена дипломом II степени на республиканском этапе предметной олимпиады по немецкому языку] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2025. 12 красавіка (№ 15). С. 7.
  6. Белов, Д. Патриотизм в сердце : [на базе СШ № 3 г. Кобрина прошёл районный этап республиканского конкурса «Я – патриот своей страны»] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2025. 22 сакавіка (№ 12). С. 13.
  7. Елизарова, Ж. Знает немецкий лучше всех : [учащаяся 11 класса СШ № 3 г. Кобрина Констанция Функ награждена дипломом I степени за победу на III этапе республиканской олимпиады по учебным предметам] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2025. 1 лютага (№ 5). С. 8.
  8. Бакун, Е. «Я знаю, кто мой прадед…» : [об этнографическом музее белорусского ткачества «Спадчына» СШ № 3 г. Кобрина] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 19 кастрычніка (№ 42). С. 14.
  9. Демчик, Н. «Дети Содружества: неразрывная связь времён и поколений» : [в составе делегации РБ выпускница СШ № 3 г. Кобрина Наталья Демчик принимала участие в международном культурно-образовательном форуме государств-участников СНГ] / Наталья Демчик // Кобрынскі веснік. 2023. 8 ліпеня (№ 49). С. 13.
  10. Дземчык, Н. Нам засталася спадчына : [у СШ № 3 г. Кобрына дзейнічае народны этнаграфічны музей «Спадчына»] / Наталля Дземчык // Кобрынскі веснік. 2023. 29 сакавіка (№ 23). С. 6.
  11. Ефтифеева, Н. В родную школу в новом качестве : [СШ № 3 г. Кобрина возглавил Александр Кульша] / Наталья Етифеева // Кобрин-информ. 2021. 7 октября (№ 40). С 2.
  12. Вовк, Ю. Школьная пора в жизни Александра Лесика : [А. В. Лесик почти 20 лет возглавлял СШ № 3 г. Кобрина] / Вовк Юлия // Кобрин-информ. 2021. 7 октября (№ 40). С. 2.
  13. Елізарава, Ж. Ад прадзедаў спакон вякоў : [у ДУА «Сярэдняя школа №3» дзейнічае народны этнаграфічны музей «Спадчына»] / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. 2020. 15 студзеня (№ 3). С. 8.
  14. Ализар, К. На первом месте – родной край : [в республиканском конкурсе «Куточак Беларусі – маленькая радзіма ученик» учащийся СШ № 3 г. Кобрина Савелий Прохоров занял I место] / Ксения Ализар // Кобрынскі веснік. 2019. 3 красавіка. С. 4.
  15. Дубіна, Л. Быццам учора ўсё было… : [дырэктар СШ № 3 г. Кобрына А. У. Лесік адзначыў 60-гадовы юбілей] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2019. 23 студзеня. С. 5.
  16. Пальто, К. С чего начинается Родина : [ученик СШ № 3 г. Кобрина Савелий Прохоров занял II место в республиканском конкурсе «Собери Беларусь в своём cердце»] / Ксения Пальто // Кобрынскі веснік. 2019. 19 студзеня. С. 9.
  17. Курбат, Л. С любовью – о Родине : [ученик СШ № 3 г. Кобрина Савелий Прохоров занял II место в республиканском конкурсе юных экскурсоводов] / Лидия Курбат // Заря. 2019. 5 января. С. 7.
  18. Вовк, Ю. Подиум для Марии Крачко : [учащаяся СШ № 3 г. Кобрина стала победителем конкурса «Супермодель-2017»] / Вовк Юлия // Кобрин-информ. – 2021. 7 октября (№ 40). С 2.
  19. Елизарова, Ж. Школьный театр как зеркало жизни : [в СШ № 3 с 2004 г. функционирует социальный интерактивный театр] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2017. 4 лістапада. С. 9.
  20. Бялоў, Д. Добры вынік шчырай працы : [СШ № 3 г. Кобрына ўвайшла ў двадцатку лепшых школ па выніках рэспубліканскага конкурсу «Планета без адходаў»] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2016. 14 снежня. С. 4.
  21. Белов, Д. Школа добрых традиций и светлых людей : [СШ № 3 г. Кобрина отметила 70-летний юбилей] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2016. 2 лістапада. С. 1–2.
  22. Николенко, С. И. СИТ «Взгляд» приглашает зрителя к размышению… : [визитной карточкой СШ № 3 г. Кобрина является социальный интерактивный театр «Взгляд»] / С. И. Николенко // Кобрин-информ. 2014. 19 июня. С. 11.
  23. Грышкевіч, С. Рэзервы ёсць, арыенцір – якасць : [на абласной жнівеньскай нарадзе настаўнікаў Брэстчыны адначана ў ліку іншых якаснае кіраўніцтва СШ № 3 г. Кобрына] / Сяргей Грышкевіч // Настўніцкая газета. 2013. 31 жніўня. С. 4.
  24. Казакова, А. Интерактивный театр «Взгляд» – новый взгляд на привычные вещи : [в СШ № 3 г. Кобрына] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2012. 31 мая. С. 5.
  25. Потоня, В. У волонтёра должно быть доброе сердце : [СШ № 3 г. Кобрина – единственная школа, осуществляющая волонтёрское движение в поддержку детей-инвалидов] / Виктория Потоня // Кобрынскі веснік. 2008. 3 снежня. С. 4.
  26. Белов, Д. Лагерь летом и зимой : [школьный лагерь «Непоседы» СШ № 3] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2008. 29 сакавіка. С. 1.
  27. Андросюк, И. Пять проектов одной школы. : [таков итог совместной работы фонда «ЮНИСЕФ» и СШ № 3 г. Кобрина] / Ирина Андросюк // Заря. 2008. 1 марта. С. 6.
  28. Шугай, А. Два юбилея – праздник особый : [СШ № 3 г. Кобрина – 60 лет] / Анатолий Шугай // Кобрынскі веснік. 2006. 21 кастрычника. С. 1.
  29. Хільчук, М. Школа адзначае юбілей : [да 50-годдзя СШ № 3 г. Кобрына] / Марыя Хільчук // Кобрынскі веснік. 1996. 7 снежня. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 6 разоў Апошняя змена Аўторак, 25 Жнівень 2026 16:52