Атрымаўшы дыплом, Мікалай Белавус працаваў настаўнікам гісторыі ў Альшанскай сярэдняй школе Столінскага раёна (1971–1973). Затым пайшоў па партыйнай лініі — займаў розныя пасады ў Столінскім райкаме КПБ (1973–1981), Брэсцкім абкаме КПБ (1981–1987, 1990–1991).
У 1990 г. Мікалай Белавус закончыў аспірантуру ў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Диалектика социально-культурного развития и процесса секуляризации сельского населения». Кандыдат філасофскіх навук (1990), дацэнт (1994). З верасня 1990 г. па 2009 г. працаваў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна: спачатку старшым выкладчыкам, з 1991 г. — дацэнтам кафедры гісторыі славянскіх народаў, у 1992–1994 гг. — намеснікам дэкана гістарычнага факультэта па вучэбнай рабоце.
Навуковыя інтарэсы: філасофія рэлігіі, гісторыя савецкага грамадства 1920–1930-х гг. (дзяржаўна-царкоўныя стасункі, праблемы эканамічнага і сацыяльна-культурнага развіцця сельскага насельніцтва); гісторыя Вялікай Айчыннай вайны; гісторыя Расіі; біяграфістыка. Аўтар больш за 70 навуковых прац. Удзельнік многіх навуковых канферэнцый.
Мікалай Фёдаравіч прымаў удзел у падрыхтоўцы і напісанні матэрыялаў да гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Столінскі раён» (2003). Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Беларускага рэспубліканскага Савета прафсаюзаў і інш.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В., вядучы бібліёграф
Працы М. Ф. Белавуса
- История России : учеб.-метод. комплекс для студ. филол. фак. / Н. Ф. Белоус. – Брест : БрГУ, 2009. – 90 с.
- Истоки творчества А. П. Гайдара для детей и подростков / Н. Ф. Белоус // Літаратура для дзяцей і юнацтва ў кантэксце сучасных адукацыйных і выхаваўчых праблем : матэрыялы рэспуб. навук. канф. (Брэст, 13–14 сакавіка 2009 г.). Брэст : Альтернатива, 2009. Т. 1. С. 31–35.
- У. А. Калеснік і яго час : (па старонках кнігі ўспамінаў «Доўг памяці») / М. Ф. Белавус // Шостыя рэспубліканскія Калеснікаўскія чытанні : матэрыялы рэсп. навук. канф., прысв. 85-годдзю з дня нараджэння У. А. Калесніка, (г. Брэст, 26 кастрычніка 2007 г.). Брэст : Альтернатива, 2008. С. 4–8.
- Учебная программа государственного экзамена по всеобщей истории : для студ. ист. фак. / сост.: Н. Ф. Белоус [и др.]. – Брест : Изд-во БрГУ, 2007. – 79 с.
- О некоторых мероприятиях германских властей по утверждению «нового порядка» на временно оккупированной территории СССР (июнь–декабрь 1941 г.) / Н. Ф. Белоус, С. Н. Белоус // 1941 год: трагедия, героизм, память : материалы Междунар. науч. конф., посвященной 65-й годовщине начала Великой Отечественной войны, 22–23 июня 2006 г. Брест, 2007. С. 236–240.
- О некоторых аспектах социально-культурного развития Пинской области в первое послевоенное пятилетие (1946–1950-е гг.) / Н. Ф. Белоус, С. Н. Белоус // Гісторыка-культурная спадчына Брэсцка-Пінскага Палесся: паміж мінулым і будучыняй (да 450-годдзя г. Століна) : зборнік матэрыялаў міжнар. навук. канф., 28–29 верасня 2005 г. Брэст : БрДУ імя Пушкіна, 2006. Ч. 1. С. 275–280.
- Взаимоотношения украинской греко-католической церкви и Российской государственной власти в годы Первой мировой войны / Н. Ф. Белоус // Брэсцкая царкоўная унія (1569–2006): гісторыя і сучаснасць : зборнік навуковых артыкулаў. Брэст, 2006.
- Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна : старонкі гісторыі / [У. В. Здановіч, М. Ф. Белавус і інш.] ; пад агульнай рэдакцыяй М. Э. Часноўскага. – Брэст : БрДУ, 2005. – 251 с., [10] л. іл., каляр. іл., партр.
- Некоторые аспекты экономического и социально-культурного развития западнополесской деревни (вторая половина 40-х – 50-е гг. ХХ в.) / Н. Ф. Белоус // Берасцейскі хранограф : зборнік навуковых прац. Брэст : Издательство Академия, 2004. С. 67–71.
- Малоизвестные документы партизанского отряда им. Н. Ф. Гастелло / Н. Ф. Белоус, С. Н. Белоус // Вызваленне Беларусі ад германскіх акупантаў (восень 1943 – лета 1944 гг.) : матэрыялы Рэспубл. навук.-тэарэтыч. канф., Мінск, 29 красавіка 2004 г. Мінск : БДПУ, 2004. С. 45–47.
- Праблема вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі ў працах У. А. Калесніка / Белавус М. Ф., Белавус С. М. // Руска-беларускае літаратурнае ўзаемадзеянне: гісторыя, сучасны стан, перспектывы : матэрыялы міжнар. навук. канф., 18–19 снежня 2003 г. Брэст : БрДУ імя А. С. Пушкіна, 2004. Ч. 1. С. 21–24.
- Сельское хозяйство СССР и США в 30-е гг. ХХ века: мифы и реальность / Н. Ф. Белоус // Славянскі свет: мінулае і сучаснае : матэрыялы рэсп. навук. канф., 26 сакавіка 2004 г. Мінск, 2004. Ч. 3.
- Государство и церковь в «великое десятилетие» Н. С. Хрущева / Н. Ф. Белоус // Берасцейскі хранограф : зборнік навуковых прац. Брэст, 2002. Вып. 3. С. 30–37.
- Метадычныя рэкамендацыi i тэматыка кантрольных работ па курсу «Гiсторыя Беларусi (сярэдз. XIX–XX стст.)» : для студ. аддзялення завоч. навуч. гiст. ф-та / БрДУ ; склад. М. Ф. Белавус ; рэд. У. В. Здановiч. – Брэст : БрДУ, 2000. – 29 с.
- Борьба с религиозными организациями в СССР в конце 50-х – начале 60-х годов / Н. Ф. Белоус // Исторические судьбы христианства и современность : материалы междунар. науч. конф., 19–20 октября 1999 г. Брест : БрГУ, 2000. С. 63–68.
- Исторические деятели России новейшего времени : метод. рек. для студ. ист. ф-та / Брестский государственный университет ; сост. Н. Ф. Белоус ; ред. В. В. Зданович. – Брест, 1999. – 35 с.
- Диалектика влияния социально-культурного развития на религиозность сельского населения (20–30-е годы) / Н. Ф. Белоус // Атеизм и религия в духовной жизни советского общества. Москва, 1990.
- Диалектика социально-культурного развития и процесса секуляризации сельского населения : автореферат диссертации … кандидата философских наук : 09.00.06 / Белоус Николай Федорович. – Москва, 1990. – 23 с.
- Не отрываться от земной основы / Н. Ф. Белоус // Коммунист Белоруссии. 1989. № 7.
Аб жыцці і дзейнасці М. Ф. Белавуса
- Белоус Николай Федорович // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале ХХI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. – Минск, 2007. С. 30.
- Белавус Мікалай Фёдаравіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, 1945–2014 : біябібліяграфічны даведнік. Брэст, 2015. С. 84–85.
- Белоус Николай Федорович // Прафесарска-выкладчыцкі калектыў Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна, 1945–2005 : біябібліяграфічны даведнік. Брэст, 2005. С. 18–19.
- Белавус Мікалай Фёдаравіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 502.