Чацвер, 27 Жнівень 2026 12:20

24 верасня 2026 г. — 30 гадоў з часу ўтварэння СВК «Асавецкі» ў аг. Осаўцы Драгічынскага раёна (1996), адной з перадавых гаспадарак Брэсцкай вобласці

У першае пасляваеннае пяцігоддзе ў Драгічынскім раёне разгарнулася буйнамаштабная палітыка па аднаўленні ўсіх сфер жыцця. У 1949 г. вёска Осаўцы (Восаўцы) стала цэнтрам калектыўнай гаспадаркі — арцелі «Ленінскі шлях». У наступныя гады калгас значна пашырыўся за кошт уваходжання ў яго склад тэрыторый суседніх вёсак. Узбуйнены калгас атрымаў назву ў гонар ХХ з’езда КПСС, які адбыўся ў 1956 г.

У 1990-я гг. у сувязі з новай рыначнай эканомікай калгасы сталі пераўтвараць у кааператывы і акцыянерныя таварыствы. 24 верасня 1996 г. у выніку рэарганізацыі калгаса імя XX з'езда КПСС рашэннем Драгічынскага райвыканкама быў створаны сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Асавецкі». Эканамічны стан СВК тады быў не лепшы, як і ў большасці гаспадарак, але бліжэй да сярэдняга. Пачалі з прыцягнення ў гаспадарку працавітых кадраў, запрасілі 50 маладых сямей з Украіны.

Паступова калектыў СВК пры дзяржаўнай падтрымцы праявіў сябе ў росце ўсіх паказчыкаў. У 2008 г. сярэднесутачнае прыбаўленне ў вазе буйной рагатай жывёлы склала 559 г, надой малака на карову 5385 кг у год; ураджайнасць збожжавых 45,6 ц/га, бульбы 355 ц/га, цукровых буракоў 710 ц/га, кармавых карняплодаў 1098,8 ц/га, зялёнай масы кукурузы 373 ц/га. А ў 2017 г. СВК «Асавецкі» рэалізаваў 13 300 т малака і больш за 900 т мяса.

Сёння СВК «Асавецкі» мае ў распараджэнні 6321 га сельгасугоддзяў, у тым ліку 5956 га ворных зямель, дзе вырошчвае збожжавыя культуры, кукурузу, рапс, цукровыя буракі і атрымлівае хвацкія ўраджаі: у 2024 г. намалот коласавых склаў 66 ц/га, кукурузы — 380 ц/га. Парадаваў рапс — 54 ц/га сталі рэкордам не толькі для гаспадаркі, але і для Драгічынскага раёна ў цэлым, больш за 680 ц/га сабралі цукровых буракоў.

Гэтыя вынікі — не выпадковы вынік спрыяльнага сезону. Да іх гаспадарка ішла многія гады, планамерна павялічваючы ўрадлівасць глебы, культуру земляробства і тэхнічны патэнцыял. І калі ў 2003 г. аграрыі «Асавецкага» сабралі 3022 т збожжа, то праз 20 гадоў гэты паказчык склаў — 15 660,6 т.

У нашы дні на палі гаспадаркі выходзяць 40 трактароў, 10 камбайнаў, 26 грузавых аўтамабіляў, а ў цэлым арсенал аўтатрактарнай тэхнікі змяшчае каля 100 адзінак розных машын і агрэгатаў. Высокая ступень механізацыі — ключ да эфектыўнага раслінаводства, галоўная мэта якога — забяспечыць кармамі шматтысячнае пагалоўе жывёлы.

Жывёлагадоўчы сектар гаспадаркі ўключае ў сябе каля 7000 галоў жывёлы, 2500 дойных кароў. Для размяшчэння статка выкарыстоўваюцца 4 малочна-таварныя фермы, 1 спецыялізаваная ферма па адкорму буйной рагатай жывёлы і 1 ферма па вырошчванні цялушак. Буйнамаштабная рэканструкцыя ферм і аснашчэнне іх па апошнім слове тэхнікі, прымяненне навукова абгрунтаваных падыходаў у кармленні і змесце жывёлы, строгае выкананне дысцыпліны — усе гэтыя фактары ляжаць у аснове высокіх надояў. У 2024 г. сярэдні надой перавысіў 10 200 кг малака на карову ў год, хаця яшчэ 20 гадоў таму тут атрымлівалі менш за 4700 кг. Такі значны рост — вынік мэтанакіраванай работы па павышэнні прадуктыўнасці пагалоўя.

Поспехі ў гаспадарку прыйшлі шмат у чым дзякуючы кампетэнтнаму кіраўніцтву сельгаспрадпрыемствам старшыні Станіслава Іосіфавіча Цынкуса, які ўзначаліў СВК у снежні 1999 г. і за 26 гадоў вывеў яго ў лідары АПК раёна. С. І. Цынкус узнагароджаны медалём «За трудовые заслуги» (2018), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2016), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2010). Неаднаразова ўдастойваўся звання «Лепшы кіраўнік» у абласным конкурсе АПК (2021, 2023), тройчы станавіўся «Чалавекам года Драгічынскага раёна» (2007, 2009). На абласных «Дажынках-2022» і «Дажынках-2025» яму былі ўручаны Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Штогод гаспадарка павялічвае паказчыкі па прыбаўленні ў вазе, надою. На сёння ўсё малако, што адпраўляецца на перапрацоўку — экстра класа. Добрую дынаміку дазваляе захоўваць добрая забяспечанасць кармамі, развітыя тэхналогіі, укаранёныя ў розныя сферы сельгаспрадпрыемства, штат кампетэнтных і тых, хто любіць сваю справу, спецыялістаў і работнікаў. Якасць прадукцыі пацвярджаецца задаволенымі пакупнікамі і шматлікімі ўзнагародамі з розных выстаў і кірмашоў.

У Осаўцах, якія за 14 км ад райцэнтра, для жыхароў ёсць усе неабходныя сацыяльныя аб'екты, у 2007 г. вёска атрымала статус аграгарадка. Штогод гаспадарка для сваіх работнікаў будуе 4–6 дамоў. Сёння жыллёвы фонд прадпрыемства складае 85 дамоў. Для маладых спецыялістаў ёсць два васьмікватэрных дома. «Асавецкі» стаў першай на Брэстчыне гаспадаркай, якая за ўласныя грошы пабудавала газаправод і перадала яго на баланс газавікоў. У гаспадарцы дзейнічае лакальнае ганаровае званне «Заслужаны работнік СВК “Асавецкі”».

Сельгаспрадпрыемства двойчы было занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару (2015, 2017), а ў 2022 г. і 2025 г. працоўнаму калектыву СВК «Асавецкі» была аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Мыслівец Дзяніс Вадзімавіч, бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы


Працы М. Ф. Белавуса

  1. «Осовецкий» // Регионы Беларуси : энциклопедия. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 173.
  2. Осовецкий : от создания до сегодняшних дней / [автор текста Галина Шафран ; фото Сергея Солдатова ; главный редактор Владимир Шпарло]. – Брест : Вечерний Брест, 2024. – 103 с.
  3. СПК «Осовецкий» // Земля отцов – Дрогичинский край. Брест : Вечерний Брест, 2024. С. 34–35.
  4. Восаўцы : [Драгічынскі раён] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3. С. 263–264.
  5. Ткачук, Н. Есть над чем работать засучив рукава / Нина Ткачук // Драгічынскі веснік. 2026. 28 лютага (№ 9). С. 6.
  6. Аншиц, Р. Ответственные за результат / Роман Аншиц // Заря. 2026. 4 февраля. С. 3.
  7. Курец, А. У каждого своя высота / Александр Курец // Сельская газета. 2025. 7 октября. С. 7.
  8. Орлова, И. Место притяжения / Ирина Орлова // Заря. 2025. 4 октября. С. 14.
  9. Яско, А. Убрать хлеб и дом построить / Алена Яско // Сельская газета. 2025. 2 октября. С. 16.
  10. Награда нашим труженикам // Драгічынскі веснік. 2025. 12 верасня (№ 37). С. 2.
  11. За трудовые заслуги // Драгічынскі веснік. 2025. 20 чэрвеня (№ 25). С. 2.
  12. Кононенко, Т. Трудом и заботой / материалы полосы подготовила Татьяна Кононенко // Драгічынскі веснік. 2025. 18 красавіка (№ 16). С. 5.
  13. Настоящие профессионалы своего дела // Драгічынскі веснік. 2025. 7 сакавіка (№ 10). С. 11.
  14. Цынкус, С. И. Председатель СПК «Осовецкий» Станислав Иосифович Цынкус: «Главное – мир и здоровье, а со всем остальным мы справимся...» / Станислав Иосифович Цынкус ; [беседовала] Галина Викторова // Драгічынскі веснік. 2025. 11 студзеня (№ 2). С. 6.
  15. Деюн, Г. Задачи определены / Геннадий Деюн // Драгічынскі веснік. 2025. 4 студзеня (№ 1). С. 5.
  16. Мечная, Н. Сильное звено / Наталья Мечная // Заря. 2024. 5 октября. С. 9.
  17. Викторова, Г. В СПК «Осовецкий» введен в строй еще один зерносушильный комплекс / Галина Викторовна // Драгічынскі веснік. 2024. 2 жніўня (№ 31). С. 12.
  18. Викторова, Г. Удерживают лидерские позиции / Галина Викторова // Драгічынскі веснік. 2024. 23 лютага (№ 8). С. 11.
  19. АПК в зеркале статистики // Сельская газета. 2024. 8 февраля. С. 8.
  20. Ткачук, Н. Диктат технологии / Нина Ткачук // Драгічынскі веснік. 2023. 24 лютага (№ 8). С. 5.
  21. Ткачук, Н. Важно – не сколько прожил лет, а какой след оставил на земле / Нина Ткачук // Драгічынскі веснік. 2021. 3 верасня (№ 35). С. 4–5.
  22. Шафран, Г. Рекорды на хлебных полях / Галина Шафран // Драгічынскі веснік. 2020. 12 жніўня. С. 2–3.
  23. Шафран, Г. «Мы предоставляем людям возможность заработать деньги. Мы даем удочку...» – подчеркнул во время недавней встречи с коллегами председатель СПК «Осовецкий» Станислав Иосифович Цынкус / Галина Шафран // Драгічынскі веснік. 2019. 28 снежня. С. 1–3.
  24. Шафран, Г. Председатель СПК «Осовецкий» С. И. Цынкус: «Рад, что удалось создать и сплотить коллектив...» / Галина Шафран // Драгічынскі веснік . 2019. 16 лістапада. С. 1–3.
  25. Курец, А. Солидный вес молочных плюсов : [о производстве молока в СПК «Осовецкий» Дрогичинского района] / Александр Курец // Сельская газета. 2018. 22 декабря. С. 7.
  26. Шафран, Г. Им «Экстра» строить и жить помогает / Галина Шафран // Драгічынскі веснік . 2018. 24 сакавіка. С. 4.
  27. Лучшее хозяйство республики [СПК «Осовецкий» занесен на республиканскую Доску почета ] // Драгічынскі веснік . 2017. 1 ліпеня. С. 2.
  28. Ткачук, Н. Творческий подход – производству подспорье : [СПК «Осовецкий» стал обладателем второго места республиканского смотра-конкурса] / Нина Ткачук // Драгічынскі веснік. 2017. 3 чэрвеня. С. 3.
  29. Цынкус, С. И. С. И. Цынкус: «Сегодняшнее сельское хозяйство – это не только уклад жизни, но и бизнес» : «Человек года» в сфере сельхозпроизводства / С. И. Цынкус ; [беседовала] Галина Шафран // Драгічынскі веснік. 2016. 19 лістапада. С. 4.
  30. Муха, Ф. Всё могут «короли»... : [о работе в СПК «Осовецкий» Дрогичинского района] / Фёдор Муха // Заря. 2015. 10 декабря. С. 6.
  31. Ткачук, Н. Текут молочные реки : [о производстве молока в СПК «Осовецкий»] / Нина Ткачук // Драгічынскі веснік. 2015. 14 студзеня. С. 5.
  32. Ткачук, Н. Грош цена тому, кто не может себя прокормить : [в СПК «Осовецкий» после реконструкции заселилась дойным поголовьем ферма «Осовцы-3»] / Нина Ткачук // Драгічынскі веснік. 2015. 14 лістапада. С. 3.
  33. Яцура, Н. Десятая весна председателя / Н. Яцура // Белоруссое сельское хозяйство. № 4. 1989. С. 78–80.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 15 разоў