Чацвер, 27 Жнівень 2026 12:28

2026 г. — 40 гадоў з дня адкрыцця ўстановы адукацыі «Маларыцкі дзяржаўны дзіцячы сад №6» (1986)

Установа адукацыі «Маларыцкі дзяржаўны дзіцячы сад №6» функцыянуе з 1986 г. як дзяржаўная ўстанова, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі. Размешчана ў тыпавым двухпавярховым будынку па вул. Паркавая, 7. Першым загадчыкам тады яшчэ ўстановы адукацыі «Яслі-сад №3» была прызначаная Зінаіда Аляксееўна Сямёнава. Менавіта на яе плечы ляглі клопаты аб умацаванні педагагічнага калектыву, аб развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, стварэнні спрыяльных умоў для навучання і выхавання дзяцей.

У 1988 г. загадчыкам стала Таццяна Іванаўна Крэменная, але, праз некалькі месяцаў, яна была пераведзена ў Маларыцкі райвыканкам. На працягу 7 гадоў шмат цікавых ідэй атрымалася рэалізаваць Людміле Якаўлеўне Цёмкінай. Асаблівая ўвага надавалася павышэнню якасці вучэбна-выхаваўчага працэсу, умацаванню і захаванню здароўя навучэнцаў.

Пад кіраўніцтвам Любові Іванаўны Ярмашук у 1993 г. установа адукацыі «Яслі-сад №3» была пераўтворана ва ўстанову адукацыі «Школа-сад №1». Любоў Іванаўна эфектыўна працавала над яднаннем двух педагагічных калектываў, развівала традыцыі і ўнесла вялікі ўклад у добраўпарадкаванне тэрыторыі школы-сада.

У 2008 г. УА «Школа-сад №1» была рэарганізавана ва ўстанову адукацыі «Маларыцкі дзяржаўны яслі-сад №6». У гэты час загадчыкам была Таццяна Вячаславаўна Пракошына. З 2009 г. па 2020 г. загадчыкам працавала Таццяна Аляксандраўна Трушко. З 2020 г. кіраўніком дзіцячага яслі-сада стала Людміла Андрэеўна Ярмалінская.

9 снежня 2011 г. калектыў святочна адзначыў сярэбраны юбілей — 25 гадоў дзейнасці ўстановы, якая атрымала неафіцыйную назву «Сонейка». Ушанавалі педагогаў і персанал: Любоў Пятроўну Харсюк, Алену Васільеўну Чарнец, Таццяну Васільеўну Жышкевіч, Тамару Пятроўну Мельнік, Марыю Мікалаеўну Сюсюру і інш. Музычнае віншаванне прадставіў народны ансамбль народнай песні «Рыцкі куфэрак» гарадскога Дома культуры.

УА «Маларыцкі дзяржаўны дзіцячы сад № 6» забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі, а таксама стварае ўмовы для дашкольнай адукацыі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Установа мае 12 групавых памяшканняў, музычную і спартыўную залы, кабінеты настаўнікаў-дэфектолагаў, метадыста, педагога-псіхолага, медсястры, харчаблок, цеплавой вузел і інш.

Функцыянуе 12 груп, з іх: 1 група ранняга ўзросту, 2 малодшыя групы, 2 старэйшыя групы (з 5 да 6 гадоў і з 6 да 7 гадоў), 4 спецыяльныя групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, 3 групы інтэграванага навучання і выхавання, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. Час знаходжання выхаванцаў складае 10,5 гадзіны.

Адукацыйны працэс ажыццяўляюць 35 педагогаў (1 загадчык, 1 намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці, 5 настаўнікаў-дэфектолагаў, 2 кіраўніка фізічнага выхавання, 2 музычных кіраўніка, 1 педагог-псіхолаг, 23 выхавацеля дашкольнай адукацыі). Педагогі ўстановы з'яўляюцца ўдзельнікамі пілотнай установы адукацыі ў рамках выканання праекта ЮНІСЕФ «Інклюзіўная адукацыя: спрыяльнае асяроддзе для рэалізацыі патэнцыялу кожнага дзіцяці». На пастаяннай аснове прымаюць удзел у розных конкурсах і фестывалях раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Напрыклад, у такіх як «Энергамарафон» і «Зелёные школы», за ўдзел у якіх калектыў быў адзначаны дыпломамі.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Трафімук Вікторыя Ігараўна, бібліёграф адзела абслугоўвання і інфармацыі


  1. Народный фотоальбом. Малорита : книга с фотографиями о Малорите и ее жителях : 1566–2019 / [автор текста, составитель В. А. Савастиёнок]. Минск, 2019. С. 190–191.
  2. Навумчык, М. Смачны падвячорак ад Рамана Наўрося : [пра шэф-повара дзіцячага сада № 6 Рамана Вадзімавіча Наўрося] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2024. 12 чэрвеня. С. 5.
  3. Мікалаеў, Н. Вынікі работы за год падвялі педагогі / Навум Мікалаеў // Голас часу. Маларыта, 2023. 1 сакавіка. С. 3.
  4. Навумчык, М. Шчасце педагога : [педстаж выхавальніцы старшай (лагапедычнай) групы ясляў-сада № 6 Маларыты Галіны Васільеўны Федарук – 32 гады. У яе працоўнай кніжцы ўсяго адзін запіс аб прыёме на работу] / Мікалай Навумчык // Настаўніцкая газета. 2022. 26 сакавіка. С. 13.
  5. Навумчык, М. «Сонейка» Галіны Федарук : [педагагічны стаж работы ў выхавальніка старэйшай групы (лагапедычнай) Галіны Васільеўны Федарук складае ўжо 32 гады] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 24 снежня. С. 4.
  6. Навумчык, М. У аснове – любоў да дзяцей : [пра выхавацельніцу В. А. Тарасюк] / Мікалай Навумчык // Настаўніцкая газета. 2021. 22 красавіка. С. 1.
  7. Навумчык, М. Змяніць свет да лепшага / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 7 красавіка. С. 5.
  8. Лемачко, В. Дар от Бога : [о воспитателе Оксане Морской] / Валентина Лемачко // Голас часу. Маларыта, 2020. 8 лютага. С. 10.
  9. Максимук, С. Уютный уголок в саду : [акцию благоустройства провели воспитатели, родители и дети ясли-сада № 6] / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2019. 29 мая. С. 8.
  10. Дэйнак, Л. Учить добру : [в детском саду проходят занятия православного кружка «Добрые сердечки», которые проводит Татьяна Васильевна Лыщик] / Лариса Дейнак // Голас часу. Маларыта, 2019. 5 студзеня. С. 9.
  11. Кононович, П. Лучшие профсоюзные первички : [на заседании совета районного объединения профсоюзов были награждены победители районного смотра-конкурса на лучшую первичную профсоюзную организацию. Диплом вручен ПО УО «Малоритский государственный ясли-сад № 6»] / Павел Кононович // Голас часу. Маларыта, 2018. 27 снежня. С. 3.
  12. Дэйнак, Л. На памяць – алея туй : [у дзіцячым садзе бацькі рашылі зрабіць падарунак – азеляніць тэрыторыю. За грошы, якія былі выручаны за здадзеную макулатуру, яны набылі саджанцы туй] / Ларыса Дэйнак // Голас часу. Маларыта, 2017. 14 чэрвеня. С. 2.
  13. Дэйнак, Л. Дом, дзе жыве дзяцінства / Ларыса Дэйнак // Голас часу. Маларыта, 2017. 18 студзеня. С. 8.
  14. Дэйнак, Л. 25 гадоў, сагрэтых «Сонейкам» : [дзіцячы сад № 6 «Сонейка» ўрачыста адзначыў свой сярэбраны юбілей] / Ларыса Дэйнак // Голас часу. Маларыта, 2011. 17 снежня. С. 7.
  15. Навумчык, М. Пераемнасць па-маларыцку : адукацыя / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2011. 5 лістапада. C. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 11 разоў