З 1972 г. Іван Шыла працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Маскоўская вобласць) на пасадах малодшага, старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі. У 1981 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Использование техники в поточных линиях уборки зерновых культур (в условиях БССР)».
З 1991 г. І. М. Шыла жыве ў Беларусі, працаваў у НДІ механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1993 г. абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Эксплуатацыя, аднаўленне і рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі». Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (2004).
У 1998 г. назначаны намеснікам дырэктара па навуковай працы Беларускага навукова-даследчага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі, у 2001 г. — намеснікам прэзідэнта Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. З 2002 г. — першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта (БДАТУ), з лютага 2013 г. да жніўня 2021 г. — рэктар.
Асноўныя навуковыя даследаванні І. М. Шылы: сістэма навуковага забеспячэння механізацыі сельскай гаспадаркі. Аўтар 700 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 2 падручнікаў, 43 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 190 патэнтаў.
Пад яго кіраўніцтвам і пры яго ўдзеле выкананы шэраг навуковых работ па аптымізацыі параметраў тэхналагічных працэсаў тэхнічных сродкаў для сельскай гаспадаркі, фарміраванню сістэм машын для раслінаводства і жывёлагадоўлі. Прапанаваныя ім навуковыя ідэі былі пакладзены ў аснову распрацоўкі «Канцэпцыі развіцця механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2000 г.», зацверджанай Калегіяй Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь у 1996 г.
І. М. Шыла ўнёс вялікі ўклад у стварэнне інавацыйнай сістэмы адукацыйнага працэсу ў БДАТУ. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны адукацыйныя стандарты і тыпавыя навучальныя планы новага пакалення па 10 спецыяльнасцях. З'яўляўся старшынёй спецыялізаваных Саветаў па абароне доктарскіх дысертацый пры БДАТУ і РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі». Пад яго кіраўніцтвам абаронены 4 кандыдацкія дысертацыі.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 2004 г. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2010), Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2018).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В., вядучы бібліёграф
Працы І. М. Шылы
- Умная сельскохозяйственная техника : учеб. пособие / И. Н. Шило [и др.] ; Министерство сельского хозяйства Республики Казахстан, Казахский агротехнический университет им. С. Сейфуллина. – Астана : КАТУ им. С. Сейфуллина, 2018. – 182 с.
- Эксплуатация сельскохозяйственной техники в примерах и задачах : учеб. пособие для вузов / [А. . Новиков и др.]. – 2-е изд.. перераб. и доп. – Минск : БГАТУ, 2010. – 160 с.
- Диагностика и техническое обслуживание машин для сельского хозяйства : учеб. пособие для вузов / [А. В. Новиков и др.]. – 2-е изд. – Минск : БГАТУ, 2010. – 400 с.
- Диагностика и техническое обслуживание машин : практикум : учеб. пособие для вузов / А. В. Новиков и др.]. Минск : БГАТУ, 2010. – 342 с.
- Диагностика и техническое обслуживание машин : типовая учебная программа / И. Н. Шило [и др.]. – Минск : БГАТУ, 2009. – 16 с.
- Основы инженерного творчества : учеб. пособие для вузов / И. Н. Шило [и др.]. – Минск : БГАТУ, 2008. – 247 с.
- Эксплуатация сельскохозяйственной техники : практикум : учеб. пособие / И. Н. Шило [и др.] ; под ред. И. Н. Шило. – Минск : Беларусь, 2008. – 252 с.
- Ремонт машин. Курсовое и дипломное проектирование : учеб. пособие для вузов / В. П. Миклуш, Л. Ф. Баранов, А. К. Трубилов, И. Н. Шило. – Минск : БГАТУ, 2004. – 490 с.
- Ресурсосберегающие технологии сельскохозяйственного производства : монография / И. Н. Шило, В. Н. Дашков. – Минск : БГАТУ, 2003. – 183 с.
- Использование техники в поточных линиях уборки зерновых культур (в условиях БССР) : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.20.03 / Шило Иван Николаевич. – Минск, 1981. – 20 с.
- Белорусскому государственному аграрному техническому университету – 65 лет / И. Н. Шило // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сер. аграрных навук. 2019. Т. 57, № 4. С. 509–512.
- Белорусский государственный технический университет : к 60-летию образования / И. Н. Шило // Агропанорама. 2014. № 5. Вкл. л.
- Механический предохранитель рабочего органа машины для обработки почвы / И. Н. Шило, Н. Н. Романюк, В. А. Агейчик // Сельскохозяйственные машины и технологии. 2014. № 1. С. 30–33.
- Требования к образованию диктует рынок / И. Шило // Белорусское сельское хозяйство. 2013. № 5. С. 22–25.
- Повышению качества образования – пристальное внимание / И. Н. Шило // Вышэйшая школа. 2009. № 4. С. 25–29.
Аб жыцці і дзейнасці І. М. Шылы
- Шыла Іван Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 9.
- Шило Иван Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 470.
- Шило Иван Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 589.
- Иван Николаевич Шило : к 70-летию со дня рождения и 45-летию научной, педагогической и общественной деятельности / Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Белорусский государственный аграрный технический университет ; сост.: Д. А. Жданко, В. Д. Богачев. – Минск : БГАТУ, 2020. – 182, [1] с.
- Иван Николаевич Шило : к 60-летию со дня рождения и 35-летию научной, педагогической и общественной деятельности / [сост. В. Н. Дашков, Н. А. Воробьев]. – Минск : БШГАТУ, 2010. – 97 с.
- Шыла Іван Мікалаевіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 512.
- Шило, И. Н. «В перспективе лекций не будет, важно научить студента учиться» : [беседа с ректором Белорусского государственного аграрного технического университета И. Н. Шило / И. Н. Шило ; записал Владимир Суббот] // Сельская газета. 2021. 11 февраля. С. 10.
- Шило, И. Н. БГАТУ: инновации, качество, перспектива : [беседа с ректором университета И. Н. Шило] / И. Н. Шило ; беседовала Л. Данусевич // Знамя юности. 2016. 28 января. С. 32–33.