Новае прадпрыемства размясцілася ў трохкватэрным жылым доме на вул. Касцякова, 13. Пазней увесь будынак стаў адміністрацыйным цэнтрам арганізацыі. Маларыцкае МУААС мела моцную вытворчую базу і ўсю неабходную тэхніку. У калектыве працавала 125 чалавек. Інфраструктура прадпрыемства пачала актыўна развівацца.
Паводле архіўных дадзеных Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, афіцыйная назва прадпрыемства мянялася некалькі разоў:
• 11.08.1986–07.05.1996 — «Маларыцкае міжраённае ўпраўленне асушальных і арашальных сістэм» вытворчага ўпраўлення меліярацыі і воднай гаспадаркі пры Брэсцкім аблвыканкаме;
• з 17.03.1992 — у складзе Брэсцкага абласнога вытворчага аб'яднання па эксплуатацыі водагаспадарчых сістэм (аблвадгас);
• з 24.11.1994 — у складзе Брэсцкага абласнога дзяржаўнага аб'яднання «Брэстмеліявадгас».
Аднак у 1990-я гг., калі пачаліся рэформы, звязаныя з разбурэннем сацыялістычнай эканомікі і станаўленнем рыначных адносін, дзяржаўнае фінансаванне меліярацыйных работ практычна спынілася. Каб выжыць, прадпрыемству даводзілася шукаць новыя сферы дзейнасці, звязаныя з будаўніцтвам і добраўпарадкаваннем: пракладалі каналізацыю, водаправодныя сеткі, бетанавалі сянажныя ямы. Сітуацыя змянілася ў 2000-х гг., калі меліярацыі зямель на дзяржаўным узроўні зноў стала надавацца вялікая ўвага: пачалося належнае фінансаванне работ, умацаванне матэрыяльнай базы.
Мелярацыя зямель лічыцца адным з ключавых накірункаў у забяспячэнні харчовай бяспекі і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. У сучасных умовах, калі кліматычныя змены і антрапагенная нагрузка на глебы ўзрастаюць, роля спецыялізаваных прадпрыемстваў, якія займаюцца стварэннем і эксплуатацыяй меліярацыйных сістэм, становіцца асабліва значымай.
Пад кіраўніцтвам былых дырэктараў — Валерыя Гаральчука, Пятра Шаўчука, Міхаіла Даныша, Валерыя Парчэўскага — прадпрыемства стала на ногі і эканамічна адужэла. Сёння Маларыцкае ПМС, якое з 2019 г. узначальвае выпускнік Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Генадзь Варфаламеевіч Алесіюк, займае ўстойлівыя пазіцыі сярод меліярацыйных прадпрыемстваў Брэстчыны.
Маларыцкі ўчастак Брэсцкага МУААС прайшоў шлях ад невялікага ўпраўлення, створанага ў 1986 г., да сучаснага прадпрыемства ў структуры «Брэстмеліявадгас», якое паспяхова вырашае задачы па паляпшэнні зямель, падтрыманні меліярацыйнай інфраструктуры і павышэнні ўраджайнасці сельскагаспадарчых угоддзяў.
У аснове поспеху ляжыць зладжаная праца ўсяго калектыву прадпрыемства, які цяпер налічвае 59 чалавек. Гэта сапраўдная каманда аднадумцаў, у якой удала сплятаюцца маладосць і вопыт. Менавіта згуртаванасць калектыву дазволіла пераадолець няпростыя часы ў гісторыі прадпрыемства. На юбілейным мерапрыемстве ў раённым Цэнтры культуры з калектывам сустрэліся ветэраны — былыя работнікі ПМС. Граматамі ўзнагароджаны галоўны інжынер Сяргей Селех, галоўны механік Аляксандр Пугач, лістом падзякі адзначаны машыніст экскаватара Сяргей Навумчык і іншыя працаўнікі прадпрыемства.
У Маларыцкім раёне прыблізна 73% сельгасугоддзяў — гэта меліяраваныя тэрыторыі, што складае 41.790 га. Складаны арганізм гідратэхнічных збудаванняў патрабуе пастаяннай увагі і вялікай чалавечай самаадданасці. Асноўная задача прадпрыемства — падтрымка меліярацыйнай інфраструктуры ў рабочым стане.
Маларыцкае ПМС абслугоўвае каля 2400 км каналаў, 26 мастоў, 467 труб-рэгулятараў, 1099 труб-пераездаў, 10 помпавых станцый, 2 вадасховішчы. Гэтыя аб'екты іграюць ключавую ролю ва ўпраўленні воднымі рэсурсамі і ў прадухіленні затапленняў. Падтрыманне ў парадку такой унушальнай гаспадаркі патрабуе рэгулярнага правядзення цэлага комплексу работ і рашэнняў.
Прадпрыемства працягвае працаваць з меліяраванымі землямі, здзяйсняе маштабныя культуртэхнічныя мерапрыемствы і рэканструкцыі меліярацыйных сістэм у Брэсцкім рэгіёне. Валодае неабходнай вытворчай базай і тэхнікай (больш за 30 адзінак), актыўна абнаўляе парк высокапрадукцыйнымі машынамі.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Трафімук Вікторыя Ігараўна, бібліёграф адзела абслугоўвання і інфармацыі
- Народный фотоальбом. Малорита : книга с фотографиями о Малорите и ее жителях / [автор текста, составитель В. А. Савастиенок]. Брест: Брестская типография, 2019. С. 128–129.
- Лукашик, П. И. Вклад в обновление земли : 40-летию Малоритской ПМК-8 УП «Брестводстрой» посвящается / П. И. Лукашик. – Брест : Брестская типография, 2006. – 55 с.
- Наумчик, Н. 40 лет на благо земли : [о деятельности Малоритского ПМС по материалам беседы с директором Г. В. Олесеюком] / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2026. 9 верасня. С. 5.
- Наумчик, Н. Тут случайных людей не бывает : [об осмотрщике гидротехнических сооружений Иване Горольчуке] / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2026. 9 верасня. С. 5.
- Наумчик, Н. Опытный тракторист : [о трактористе Анатолии Шишуке] / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2026. 9 верасня. С. 5.
- Наумчик, Н. Любое дело по плечу : [об осмотрщике гидротехнических сооружений Михаиле Баранове] / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2026. 9 верасня. С. 5.
- Листьева, В. Сорок лет обновляет земли : [к 40-летию Малоритского ПМС; о деятельности предприятия в 2026 г.] / Валентина Листьева // Живая вода. 2026. 29 августа (№ 35). С. 3.
- Листьева, В. Восстановлены неосушенные земли : [к завершению подошло строительство мелиоративной системы «Дубично» на землях ОАО «Черняны» Малоритского района] / Валентина Листьева // Живая вода. 2026. 30 мая (№ 22). С. 1.
- От мастера до главного инженера : [Сергей Васильевич Селех – главный инженер Малоритского ПМС] // Живая вода. 2025. 1 февраля (№ 5). С. 2.
- Навумчык, М. Вярнуць зямлі жывую сілу : [пра Маларыцкае ПМС і яго лепшых работнікаў] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2024. 29 мая. С. 3.
- Пракапук, Г. Каб зямля прыносіла карысць : [аб працы меліяратараў Маларыцкага ПМС] / Галіна Пракапук // Голас часу. Маларыта, 2022. 4 чэрвеня. С. 1–2.
- Листьева, В. Есть запас прочности : [о работе Малоритского ПМС] / Валентина Листьева // Живая вода. 2021. 2 октября (№ 41). С. 2.
- Навумчык, М. Лекары зямлі : [аб рабоце прадпрыемства меліяратыўных сістэм г. Маларыты ] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 5 чэрвеня. С. 3.
- Никитюк, В. Надежные помощники аграриев : [о работе и работниках «Малоритского ПМС»] / Виктория Никитюк // Голас часу. Маларыта, 2020. 6 чэрвеня. С. 2.
- Свістуновіч, П. Змена кіраўніка : [ва УП «Маларыцкае ПМС» праводзілі на заслужаны адпачынак Валерыя Пятровіча Парчэўскага, які ўзначальваў прадпрыемства апошнія 10 гадоў. Калектыву прадстаўлены новы дырэктар – Генадзь Алесіюк] / Павел Свістуновіч // Голас часу. Маларыта, 2019. 10 студзеня. С. 2.
- Яцушкевіч, К. Няхай збываюцца мары : [Яўгенія Кісляк працуе інжынерам на прадпрыемстве меліяратыўных сістэм г. Маларыты] / Кацярына Яцушкевіч // Голас часу. Маларыта, 2018. 6 чэрвеня. С. 8.
- Парчэўскі, В. П. Утаймавальнікі балот, або Пяшчота зямлі : [інтэрв'ю з дырэктарам прадпрыемства меліяратыўных сістэм г. Маларыты Валерыем Парчэўскім] / Валерый Парчэўскі ; [гутарыла] Кацярына Яцушкевіч // Голас часу. Маларыта, 2018. 2 чэрвеня. С. 1, 4.
- Касцевіч, І. Аддаваць па заслугах : [Сяргей Брэер – вадзіцель КУШВП ЖКГ «Маларыцкая ЖКГ», доўгі час працаваў у ПМС] / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2017. 25 сакавіка. С. 4.
- Муха, Ф. Второе преображение : [о мелиоративных работах Малоритского ПМС] / Федор Муха // Заря. 2013. 14 ноября. С. 8.
- Петрова, Н. Критерий стабильной и успешной работы : [УП «Малоритское ПМС»] / Н. Петрова // Брестский калейдоскоп. 2013. 6 февраля (№ 3). С. 1.
- Наварич, В. Михаил Даныш, директор Малоритского ПМС: «Без оптимизма успеха не бывает» / В. Наварич // Живая вода. 2003. 31 мая.
- Побединская, С. На изношенной технике далеко не уедешь : [проблемы с техникой в Малоритском ПМС] / С. Побединская // Живая вода. 1999. 6 ноября.