Аўторак, 03 Верасень 2013 09:13

7 ліпеня 2013 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Вікенцьевіча Равінскага (1943), вучонага ў галіне вылічальнай тэхнікі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1991)

Нарадзіўся Віктар Вікенцьевіч Равінскі ў горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці.

{gcontent}Пасля заканчэння школы вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які скончыў у 1969 годзе. Потым сам працаваў ў БДУ. З 1979 года – ў Навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем БДУ (з 1980 г. – загадчык лабараторыі).

Затым Віктар Вікентьевіч працуе начальнікам упраўлення камп’ютарна-інфармацыйных даследаванняў і тэхнічных даслеванняў дакументаў ДУ “Цэнтр судзебных экспертыз і крыміналістыкі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь”.

Мае навуковыя працы па стварэнні хуткадзейных спецыялізаваных сістэм на базе нетрадыцыйных метадаў выканання арыфметычных аперацый і сучасных канцэпцый пабудовы высокапрадукцыйных вылічальных сродкаў. Віктар Вікенцьевіч – аўтар многіх патэнтаў.

У 1991 годзе В. В. Равінскі атрымаў дзяржаўную прэмію СССР. У 1996 годзе абараніў навуковае званне доктара тэхнічных навук.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Шлык Лілія Віктараўна заг. аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

 {/gcontent}

  1. Равінскі Віктар Вікенцьевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 192.
  2. Ревинский Виктор Викентьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 307.
  3. Ревинский Виктор Викентьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 412.
  1. http://sudexpertiza.by/srtuct/352/

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1866 разоў Апошняя змена Серада, 08 Красавік 2020 12:42