Да 1773 года выкладаў у Калегіум Нобіліум і Рыцарскай школе ў Варшаве. У гэты час стаў вядомы і папулярны як паэт, пісаў панегірычныя оды, лірычныя творы, ідыліі, байкі, сатыры. У 1764 годзе прадстаўлены каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму і хутка стаў яго набліжанай асобай. Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) – прыходскі святар у Немянчыне каля Вільні, потым у Анікштах. Станіслаў Нарушэвіч за сваё жыццё займаў шмат высокіх пасад. 3 1774 года – каад’ютар (намеснік) біскупа смаленскага, з 1775 года – біскуп эмаўскі (намінальна), з 1781 года – пісар вялікі ВКЛ і сакратар (да 1786) Пастаяннай Рады. Суправаджаў караля ў паездках па Беларусі і Украіне, якія апісаў у кнізе «Дыярыуш падарожжа найяснейшага Станіслава Аўгуста, караля польскага, на Гродзенскі сейм» (1784), «Дыярыуш падарожжа Станіслава Аўгуста, караля польскага, на Украіну» (1787; 1788).
3 1788 года – біскуп смаленскі (з сядзібай у Пінску), з 1790 года – луцкі. Як сенатар прымаў удзел у працы Чатырохгадовага сейма 1788–1792 гадоў, уваходзіў у «Згуртаванне сяброў урадавай уставы». Падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791 года. Быў моцна адданы каралю. Але калі кароль далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі, адышоў ад палітычнага жыцця. Адмовіўся ад удзелу ў Гродзенскім сейме 1793 года, які зацвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай.
Праблемы ўсеагульнай і айчыннай гісторыі вывучаў з пачатку 1770-х гадоў. Удзельнічаў у стварэнні калектыўнай працы «Палітычная гісторыя старажытных дзяржаў» (1772), аўтары якой лічылі галоўнай задачай высвятленне прычын развіцця і заняпаду дзяржаў. Перыяд дзейнасці ў ВКЛ з 1773 года стаў для С. Нарушэвіча як гісторыка найбольш плённым. Тут ён працягваў пачатую ў Варшаве працу над перакладам і выданнем твораў старажытна-рымскага гісторыка Тацыта (выдадзены ў 4-х т. у 1772–1783).
У 1773–1776 гадах С. Нарушэвіч напісаў сваю першую буйную гістарычную працу «Жыццё Яна Караля Хадкевіча, віленскага ваяводы, вялікага гетмана Вялікага княства Літоўскага» (1781). Пачаты ім твор пра Льва Сапегу застаўся незакончаным. Па прапанове Станіслава Аўгуста Панятоўскага і з яго дапамогай С. Нарушэвіч пачаў выдаваць «Гісторыю польскага народа». У 1780–1786 гадах выйшлі тамы 2–7, якія ахоплівалі падзеі ад часоў княжання Мешка (канец Х ст.) да абрання на польскі трон Ягайлы (1386); том 1, дзе сабраны звесткі пра старажытнейшую гісторыю Польшчы, выйшаў пасмяротна (ч. 1–2, 1824). Структурагэтай працы традыцыйная, падзеі ў ёй выкладаліся паводле перыядаў панавання князёў і каралёў, аўтарскія адносіны да іх выкладзены ў заўвагах. Завяршэнню «Гісторыі...» перашкаджала адсутнасць сістэматызаваных матэрыялаў. Таму з 1781 года С. Нарушэвіч пры фінансавай падтрымцы караля пачаў збіраць гістарычныя крыніцы, здымаць копіі з дакументаў. Сабраны ім 231 том матэрыялаў, так званыя «папкі Нарушэвіча», маюць вялікую каштоўнасць і для сучаснай навукі (у большасці зберагаюцца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве). Яго супрацоўнікам па доследнай працы быў сакратар, гісторык Матэвуш Тукальскі-Нелюбовіч, які ў той час вывучаў гісторыю Піншчыны не толькі па архіўных дакументах, а і па вуснай народнай творчасці. Станіслав Нарушэвіч – першы вучоны Польшчы, Беларусі і Літвы, які супрацьпаставіў артадаксальнай тэалагічнай гістарыяграфіі разуменне гісторыі як свецкай навукі, якая павінна мець пазнавальныя мэты. Галоўным рухавіком гістарычнага працэсу ён лічыў чалавечы розум, асветніцтва. Практычнае значэнне гісторыі як навукі С. Нарушэвіч нават ставіў на першы план: гісторыя павінна вучыць, як сябе паводзіць, каб пазбегнуць памылак продкаў, павялічыць моц дзяржавы, выправіць звычкі і норавы, зрабіць людзей шчаслівымі.
Таксама вывучаў гісторыю Піншчыны.
Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч памёр 6 ліпеня 1796 года ў м. Янаве-Падляскім (Польшча).
На радзіме захоўваюць памяць аб сваім знакамітым земляку. Яго імя носіць вуліца ў цэнтры старога Пінска. У в. Дубай Пінскага раёна, дзе ў летняй рэзідэнцыі пінскіх езуітаў ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Казлова Людміла Яўгенаўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
1. Нарушевич Адам Тадеуш Станислав // Учёные Пинщины / авт.-сост. И. А. Кибак, П. Н. Синкевич, В. В. Василевецкий. Пинск, 2012. С. 91–92
2. Нарушевич(Naruszewicz)Адам Тадеуш Станислав // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2007. Т. 5. С. 340–341.
3. [Адам Нарушевич] // Жемчужина Полесья. Пинский район : справочник туриста / текст Т. А. Хвагиной. Минск, 2006. С. 63.
4. Саўчанка, М. Л. Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч / М. Л. Саўчанка // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. Мінск, 2003. С. 79–80.
5. Мемарыяльная дошка А. Т. С. Нарушэвічу // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. Мінск, 2003. С. 562.
6. Нарушэвіч (Naruszewicz) Адам Тадэвуш Станіслаў / Н. К. Мазоўка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 11.С. 193.
7. Нарушэвіч Адам Тадэвуш Станіслаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 296.
8. Нарушэвіч (Naruszewicz) Адам Станіслаў // Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыкл. даведнік / гал. рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]. Мінск, 1995. С. 266–267.
9. Нарушэвіч (Naruszewicz) Адам Станіслаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 4. С. 43.
10. Бирало, А. А. Философские проблемы в науке эпохи просвещения в Белоруссии и Литве / А. А. Бирало. Минск, 1979. С. 91–103.
11. Славутыя землякі. Адам Нарушэвіч // Мясцовы час (Пінск). 2003. 30 кастр.
12. Славин, Л. Именем земляка : [о переименовании ул. Прорезной в г. Пинске в ул. А. Нарушевича] / Леонид Славин // Пінскі веснік. 1999. 5 студз.
13. Адам Станислав Нарушевич // Пінскі веснік. 1999. 16 крас.
14. Демид, И. Улица Нарушевича / Инна Демид // Варяг пресс (Пинск). 1999. 4 июня.
15. Саўчанка, М. Адаму Нарушэвічу – 260 гадоў / М. Саўчанка // Полесская правда (Пинск). 1994. 19 янв.
16. Нарушевич, Адам Станислав // http://ru.wikipedia.org/
17. Нарушевич, Адам-Станислав Георгиевич //http://dic.academic.ru
18. Адам Станислав Нарушевич (польск. AdamStanislawNaruszewicz) // http://www.ipinsk.by/
19. Нарушевич Адам (Польша) (1733–1796) // http://hetman.by/
20. Борьба Адама Нарушевича за поддержкуна Полесье Конституции 3 Мая
a. // http://brama.brestregion.com/
21. Нарушевич Адам Станислав // http://belebey-chatig.ru/
22. Нарушевич Адам Станислав // http://wiki-linki.ru/
23. Нарушевич Адам // http://www.slovopedia.com/
24. Нарушевич Адам // http://www.slovarus.ru/
25. Нарушевич, Адам-Станислав Георгиевич // http://mirslovarei.com/
26. Нарушевич Адам Станислав Георгиевич (Adam Stanislaw Naruszewicz) // http://www.rulex.ru/