У 1950 годзе Рамуальд Клякоўскі (RomualdKlekowski) скончыў Лодзінскі ўніверсітэт. На працягу сямі гадоў (1945–1952) быў асістэнтам, ад’юнктам Лодзінскага ўніверсітэта. Затым перавёўся на пасаду загадчыка лабараторыі біяэнэргетыкі (1952–1972), у 1970–1973 гадах быў намеснікам дырэктара Інстытута экперыментальнай біялогіі Польскай Акадэміі навук. У гэты ж перыяд займаў пасаду намесніка акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук Польскай АН. З 1973 па 1982 гады быў дырэктарам, адначасова з гэтай пасадай з’яўляўся загадчыкам лабараторыi Інстытута экалогіі Польскай Акадэміі навук. У 1984–1986 гадах зноў заняў месца намесніка акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук Польскай АН.
З 1975 года Р. З. Клякоўскі – член сакратарыята Аддзялення біялагічных навук Польскай АН і з 1996 года прафесар Міжнароднага цэнтра экалогіі Польскай АН. Акадэмік Польскай Акадэміі навук (1994, член-карэспандэнт з 1979). Замежны член Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1995). Член Камітэта па экалогіі Польскай АН.
Навуковыя працы Р. З. Клякоўскага прысвечаны праблемам экалогіі і біяэнергетыкі жывых арганізмаў. З 1969 года Рамуальд Клякоўскі арганізоўваў польскія палярныя экспедыцыі ў Антарктыку. Таксама займаўся даследаваннем энэргетычных працэсаў, якія працякаюць на розных узроўнях арганізацыі жывой матэрыі. Распрацаваў навукова-метадычныя падыходы для аналізу патокаў энэргіі ў экасістэмах. Каардынатар і арганізатар буйных праектаў, якія выконваліся ў межах Польскай АН у вобласці аховы прыродных рэсурсаў.
Рамуальд Здзіслаў Клякоўскі ўзнагароджаны медалём Перамогі і Свабоды (1947), крыжом Кавалера Ордэна Адраджэння Польшчы (1971), крыжом Камандора Ордэна Адраджэння Польшчы (1977), крыжом Камандора са звяздой Ордэна Адраджэння Польшчы (1986).
Р. З. Клякоўскі – аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку манаграфій.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Баговіч Т. К., гал. бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі
1. Клякоўскі Рамуальд Здзіслаў / Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 354.