Серада, 01 Кастрычнік 2014 00:00

1 кастрычніка 2014 г. – 70 гадоў з часу стварэння Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, заслужанага калектыву РБ (1944)

Брэсцкі дзяржаўны тэатр быў створаны пастановай СНК БССР № 656 ад 1 кастрычнiка 1944 года. На працу ў Брэст прыехалі выпускнiкі Маскоўскага гарадскога тэатральнага вучылішча (курс народнага артыста РСФСР У. В. Гатоўцава), выхаваныя ў традыцыях мхатаўскай школы. Установа пачала працаваць як Брэсцкi абласны драматычны тэатр юнага гледача імя Н. Крупскай. 10 кастрычніка 1944 года быў паказаны спектакль “Вечер старинных водевилей”. Будынак даваеннага тэатра быў разбураны, таму працаваў тэатр у памяшканні тэатральных майстэрняў, клубах горада. З-за цяжкіх умоў некаторыя акцёры выехалі з горада, засталіся толькі сапраўдныя энтузіясты: Г. Волкаў, Ю. Уласаў, З. Курдзянок і інш.

У першай палове 1945 года тэатр атрымаў назву: Дзяржаўны тэатр імя Ленінскага камсамола Беларусі. Мастацкім кіраўніком стаў беларускі рэжысёр Мікалай Антонавіч Міцкевіч. Пад яго кіраўніцтвам быў пастаўлены спектакль “Гульня кахання і выпадку”, якім адкрыты новы сезон у лістападзе 1945 года. У 1946 годзе рэжысёрам стаў Ю. М. Рашымаў, якi запрасiў у тэатр вопытных акцёраў, у трупе ўжо былі 22 чалавекі. У 1947 годзе ў адноўленым будынку тэатра быў паказаны спектакль “Старыя сябры” Л. Малюгіна.

Першыя гастролі адбыліся летам 1948 года, другія – у 1951 годзе – тэатр выязджаў у Мінск. У 1949 годзе тэатр папоўніўся акцёрамі расфарміраванага Магілёўскага абласнога рускага тэатра, а таксама іншых тэатраў.

Творчае аблічча тэатра ў канцы 40-х – 50-х гадах вызначалі спекталі героіка-рамантычнага кірунку: “Маладая гвардыя” паводле А. Фадзеева (1947), “Як гартавалася сталь” М. Астроўскага (1948), “Авадзень” Э. Л. Войніч, “Канстанцін Заслонаў” А. Маўзона (1949), “Любоў Яравая” К. Транёва (1952) i iншыя. Вяршыняй гэтага кірунку стаў спектакль “Брэсцкая крэпасць” К. Губарэвіча (прэм’ера 19 сакавіка 1953 г.). У 1960 годзе гэты спектакль паказаны ў Маскве на сцэне Крамлёўскага тэатра, а наогул прайшоў больш за 900 разоў (1982).

У 19631967 гадах пры тэатры дзейнічала лялечная група, на базе якой створаны Брэсцкі абласны тэатр лялек.

У 1987 годзе будынак тэатра прыйшоў у аварыйнае становішча і з 1989 па 1995 год знаходзіўся на рэканструкцыі.

Тэатр узначальвалі: мастацкі кіраўнік М. Міцкевіч (1944–1946), галоўныя рэжысёры Ю. Рашымаў (1947–1949), А. Міронскі (1949–1953), І. Папоў (1953–1955), І. Манухіна (1956–1958), Ю. Арынянскі (1959–1962), П. Вінаградаў (1962–1965), Г. Волкаў (1965–1979), С. Еўдашэнка (1979–1981, 1993–1995), Р. Баталаў (1981–1983), У. Забела (1984–1986), С. Церакоўскі (1987–1990), У. Караткевіч (1990–1993), Я. Натапаў (1995–1996), з 1994 года мастацкі кіраўнік – А. Козак.

У розныя часы ў тэатры працавалі народны артыст СССР Я. Палосін, народныя артысты БССР Г. А. Волкаў, Т. П. Заранок, А. К. Логінаў, заслужаныя артысты Беларусі М. Абрамаў, А. Асторына, У. Говар-Бандарэнка, С. Еўдашэнка, В. Захарава, Т. Канавалава, З. Курдзянок, П. Маркін, А. Самараў, Л. Сторажава, Б. Уксусаў, Б. Уладамірскі, Ю. Уласаў, С. Юркевіч, К. Перапяліца, Г. Токараў, заслужаны дзеяч культуры Л. Валчэцкі i іншыя. У 2010 годзе дырэктару i мастацкаму кiраўнiку тэатра, заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусi Аляксандру Аляксандравічу Козаку прысвоена званне акадэмiка Мiжнароднай акадэмii тэатра.

У 1992–1994 гадах называўся Брэсцкім абласным тэатрам драмы, адмовіўшыся ад імя Ленінскага камсамола Беларусі. З 1995 года ў тэатры працуе сiмфанiчны аркестр пад кiраўнiцтвам Аляксандра Сасноўскага, з гэтага часу стаў называцца Брэсцкі тэатр драмы і музыкі. У 2009 годзе тэатр атрымаў статус акадэмічнага.

У 2009 годзе тэатру прысвоена званне “Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь”, а ў сакавiку 2010 года вызначана назва “Дзяржаўная ўстанова “Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі”.

Тэатр у 1996 годзе выступіў арганізатарам Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая вежа”, які стаў адным з самых прэстыжных аглядаў новых дасягненняў лепшых тэатраў Беларусі і тэатральных калектываў іншых краін.

Тэатр неаднаразова гастраліраваў у Польшчы, Украiне. Атрымаў “Залаты дыплом” Міжнароднага тэатральнага фестывалю ў г. Трабзон (Турцыя, 2000).

3 кастрычніка 2014 года адбылося свята з нагоды 70-годдзя тэатра.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 69–70.

  2. Брестский академический театр драмы // Регионы Беларуси : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 169.

  3. Брестский театр драмы и музыки // Современная Беларусь : энциклопедический справочник : в 3 т. Минск, 2007. Т. 3. С. 449453.

  4. Брестский театр драмы и музыки // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 526–527.

  5. Брестский театр драмы и музыки / сост. Олеся Гришина. Брест, 2004. 42 с. : ил.

  6. Брэсцкi тэатр драмы i музыкi // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мiнск, 2002. Т. 1. С. 169–179.

  7. Брэсцкі абласны тэатр драмы і музыкі / Л. П. Нікіценкава, У. І. Нікіценкаў// Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Брэста : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 2. С. 578–582.

  8. Культурнае жыццё і спорт // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Брэста : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 317–318.

  9. Брэсцкiтэатр драмы i музыкi // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 1996. Т. 3. С. 300.

  10. Брэсцкiабласны рускi драматычны тэатр : [існаваў у 1940–1941 гг.] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 1996. Т. 3. С. 294.

  11. Перепелица, К. И. Галера святых и грешных : [воспоминания актёра Брестского театра драмы] / Константин Иванович Перепелица. Минск : Четыре четверти, 2012. 265 с.: ил.

  12. Брэсцкi драматычны тэатр : 50 гадоў. 19441994. / [укл. З. I. Дудзюк]. Гродна, 1995. 64 с. : іл.

  13. Волчецкий, Л. П. Годы, спектакли, роли… : очерк о творческой деятельности Брестского областного драматического театра им. Ленинского комсомола Беларуси / Леонид Павлович Волчецкий. Минск, 1974. 159 с. : [6 л.] ил.

  14. Гапеева, Т. Брестский театр драмы отметил 70-летие / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2014. 10 окт. (№ 41). С. 11.

  15. Лопатникова, Я. Остановиться. Оглянуться… : репортаж с театрального капустника / Яна Лопатникова // Брестский курьер. 2014. 9 окт. (№ 41). С. 10.

  16. Шеламова, Т. Поклонникам Пьеро и Арлекина : Брестскому театру – семьдесят. Самое время шутить / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2014. 8 окт. С. 16.

  17. Леоновец, Н. Игре все возрасты покорны : Брестский академический театр драмы отпраздновал 70-летие традиционным капустником / Нина Леоновец // Заря. 2014. 7 окт. С. 5.

  18. Козак, А. “Тое, што адбываецца тут і зараз” : [дырэктар Брэсцкага тэатра драмы аб рэпертуары] / Аляксандр Козак ; занатавала
    Д. Амяльковіч // Культура. 2013. 29 чэрв. (№ 26). С. 7.

  19. Павлова, Л. Козак во главе театральной дружины / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2012. № 10. С. 5.

  20. Альшова, И. Есть только миг между прошлым и будущим / Ирина Альшова // Брестский вестник. 2009. 8 окт. С. 3.

  21. Данилова, Е. С Днём рождения, театр : [Брестскому театру драмы – 65] / Елена Данилова // Заря. 2009. 1 окт. С. 13.

  22. Козак, А. “Чехова люблю за грусть” / Александр Козак ; беседовала
    Т. Шеламова // Вечерний Брест. 2009. 11 сент. С. 6.

  23. Павлова, Л. Академический – это звучит гордо! : [о присвоении статуса “академический”] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2009. № 13. С. 8.

  24. Каманава, Т. Фiласофiя вечаровага жыцця / Т. Каманава // Мастацтва. 2008. № 6. С. 12–13.

  25. Козак, А. Тэатральнырамантык з Брэста / Аляксандр Козак ; гутарыла Людмiла Грамыка // Мастацтва. 2008. № 6. С. 33–37.

  26. Павлова, Л. Судьба человека в интерпретации Перепелицы : [о спетакле “Загровский рассказывает” с участием К. И. Перепелицы] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2006. 4 мая. С. 8.

  27. Козак Аляксандр Аляксандравiч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мiнск : БелЭн, 2002. Т. 1. С. 530.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1935 разоў Апошняя змена Чацвер, 09 Красавік 2020 12:38