Бацькі служылі тэхнічнымі супрацоўнікамі ў драматычным тэатры. Музычная адоранасць Васіля праявілася рана, яму купілі піяніна, выхоўваўся ў хары хлопчыкаў, вучыўся ў дзіцячай музычнай школе па класу баяна.
У чатырнаццаць год Васіля Кандрасюка прынялі ў спецыяльную школу пры Мінскай кансерваторыі, а потым ён паступіў на тэарэтычнае аддзяленне Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага, якую скончыў ў 1979 годзе. У 1983 годзе – асістэнтуру-стажыроўку пры кансерваторыі.
З 1983 года працаваў загадчыкам музычнай часткі Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. У 80-я рэжысёр Таiсiя Белiчэнка пачала асвойваць жанр мюзікла. Тады Васіль Кандрасюк напісаў музыку да спектакляў “День чудесных обманов”, “Дон Сезар де Базан” і інш. Песні выконваў вакальна-інструментальны ансамбль “Мушкетёры” і спектаклі былі вельмі папулярныя сярод гледачоў.
Васіль Кандрасюк працаваў у розных жанрах, найбольш актыўна ў сферы тэатральнай музыкі. За час дзейнасці ў тэатры напісаў музыку да больш чым 80-цi спектакляў, сярод якіх мюзіклы і музычныя камедыі для дарослых: “День чудесных обманов” Р. Шэрыдана (1982), “Дон Сезар де Базан” Ф. Дзюмануара і А. Дзенеры (1983), “Потоп” (“Дышите экономно…!”) А. Макаёнка (1987), “Любовь – книга золотая” А. Талстога (1997), “Жениха вызывали?” А. Іванова (2003) і дзяцей: “Весёлый Роджер”
Д. Салімзянава (2003), “Зайка-Зазнайка” С. Міхалкова (1999).
Яго мюзіклы для дзяцей выдавалі лёгкі характар і схільнасць да гумару Васіля Васілевіча. Між тым, ён мог быць і сур’ёзным, і журботным – у творчасці і ў жыцці. Глыбіня характару дапамагала кампазітару сачыняць музыку да драматычных твораў класікаў: “Антигона” Ж. Ануя (1982), “Лолита” Э. Олбі (1991), “Играй, Йоселе, играй…” Г. Горына (1991), “Месяц в деревне” І. Тургенева (1996), “Причуды Белисы” Лопе де Вега (2000), “Беспорядок класса LUX, или Пляски с мертвецом” Р. Куні (2002), “Бульварный роман” Ю. Эдліс (2000), “Убей меня, голубчик” А. Нессесіна (2004), “Маленький принц” А. де Сент-Экзюпяры (2006), “Вечар”
А. Дударава (2007) і інш.
Цеснае супрацоўніцтва звязвала кампазітара з Брэсцкім тэатрам лялек і тэатрамі Віцебска, Магілёва, Гомеля, Бабруйска, Мазыра. У больш чым 20-ці спектаклях рэпертуару гэтых тэатраў гучыць музыка В. Кандрасюка.
Важнае месца у творчасці В. Кандрасюка займаў песенны жанр. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца песні “Край мой крынічны”, “Села сонца за клёнамі”, “Новы год”. Да 60-годдзя Вялікай Перамогі напісаў: “Эпитафия героям Брестской крепости” для сімфанічнага аркестра і цыкл песняў “Память войны”, вакальныя сачыненні “А где-то живет надежда в вышине”, “Молитва”, “Ангел-заступник”, “Удивляйтесь, люди!”. Напісаў музыку да песні Надзеі Балкавой “Мой город древний” і да “Гімна горада Брэста” (2007), якія гучаць на гарадскіх урачыстасцях.
Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшую алімпійскую песню за песню “Олимпийский медвежонок” (1980), прэміі Брэсцкага камсамола (1985). Васіль Кандрасюк з’яўляўся пераможцам конкурсу Міністэрства культуры РБ на стварэнне лепшай песні пра Беларусь (песня “Край мой крынічны”), лаўрэатам прэміі “Берасцейская зорка – 1998”, лаўрэатам ІІ Нацыянальнага кінафестывалю за музыку да фільма “Желание жить” (1999), лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2005).
Васіль Кандрасюк быў таленавітым чалавекам.Ён верыў у сілу музыкі і адносіўся да працы надзвычай сур’ёзна. Не толькі пісаў музыку, але шмат працаваў з акцёрамі, быў і педагогам, і канцэртмайстрам. Яму падабалася ўгадваць самыя тонкія жаданні драматурга, рэжысёра, акцёра. Ён хацеў, каб яго музыка абавязкова падабалася, каб яе разумелі, любілі, каб мелодыі маглі ўгадваць і спяваць. Адзываўся на любую радасць ці боль, перажываў за сяброў. Быў безадказным, без хітрасці і зайздрасці, як вялікае дзіця. Любіў вечаровыя пасядзелкі з размовамі пра творчасць і жыццё, умеў зрабіць свята спантанна для ўсіх. Спяшаўся жыць, быў няўёмны ў працы, у клопатах.
Васіль Васілевіч Кандрасюк пасля цяжкой працяглай хваробы памёр 13 чэрвеня 2013 года. Пахаваны на гарадскіх могілках “Плоска”.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
1. Кандрасюк Васіль Васілевіч // Тэатральная Буларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2002. Т. 1. С. 486–487.
2. Кондрасюк Василий Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди дела. Минск : Энциклопедикс, 1999. С. 118–119.
3. Павлова, Л. Негаснущая мелодия композитора Василия Кондрасюка / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2014. 9 янв. (№ 2). С. 21.
4. Реквием по Василию Кондрасюку // Брестский курьер. 2013. 20 июня (№ 25). С. 3.
5. Шеламова, Т. Мы ещё выучим ноты… : Вспоминаем композитора Василия Кондрасюка / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2013. 19 июня. С. 8.
6. Василий Васильевич Кондрасюк : [некролог] // Заря. 2013. 15 июня. С. 11.
7. Павлова, Л. Две песни – две судьбы : [о песнях композитора В. Кондрасюка] /Любовь Павлова // Брестский курьер. 2009. 6 авг. (№ 32). С. 10.
8. Бунцэвіч, Н. Падзеі і дзеі музычнага чарадзея / Н. Бунцэвіч // Мастацтва. 2008. № 6. С. 17.
9. Гимн города Бреста / музыка В. Кондрасюка ; слова С. Яроцевич, В. Кондрасюка // Брестский вестник. 2007. 26 июля. С. 2; Вечерний Брест. 2007. 8 авг. С. 4.
10. Кондрасюк, В. Есть гимн Бреста! : [композитор о работе над гимном г. Бреста] / Василий Кондрасюк ; беседовала Любовь Павлова // Брестский курьер. 2007. 19 июля (№ 29). С. 9.
11. Музычныя лаўры : [пра кампазiтара В. Кандрасюка] // Культура. 2005. № 3. С. 5.
12. Корсаков, А. Эпоха Возрождения в брестском варианте : [о лауреате премии “За духоўнае адраджэнне” композиторе В. Кондрасюке] / Андрей Корсаков // Брестский курьер. 2005. № 3. С. 23.
13. Кондрасюк, В. «Окрылённость, конечно, присутствует» / Василий Кондрасюк ; интервью взяла Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2005. 12 янв. С. 1, 3.
14. Кондрасюк, В. Обставит ли Кондрасюк Пахмутову? : [композитор о презентации своей музыки в г. Благовещенске (Россия)] / Василий Кондрасюк ; спрашивала Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2004. 11 февр. С. 10.
15. Кондрасюк, В. Аккорды сердца / Василий Кондрасюк ; беседовал Винцесь Вашека // Брестский курьер. 2004. № 2. С. 8.
16. Шеламова, Т. Полста – с “бордо” и гимном : [о 50-летии композитора В. Кондрасюка] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2004. 14 янв. С. 14.
17. Шеламова, Т. Друзья не поместились за столом : [о юбилейном концерте композитора В. Кондрасюка в театре драмы и музыки] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2004. 25 февр. С. 12.
18. Бунеева, Л. На высоких берегах Амура будет звучать гимн брестского композитора / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2004. 28 янв. С. 12.
19. Кондрасюк, В. Наши гимны мы ещё не спели! : [композитор о своей работе по созданию гимна города Бреста] / Василий Кондрасюк // Вечерний Брест. 2003. 19 нояб. С. 4.
20. Бунеева, Л. Евгений, добрый наш приятель… : [о творческом вечере композитора В. Кондрасюка] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2003. 26 февр. С. 15.
21. Шеламова, Т. “Звёзды” зажигают по весне : [о концерте творческого дуэта композитора В. Кондрасюка и певца А. Шукайло в театре драмы и музыки] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2002. 6 марта. С. 5.
22. Шукайло, А. Осенью хочется любви. Зрительской : [певец и композитор о своём творчестве] / Александр Шукайло, Василий Кондрасюк // Вечерний Брест. 2001. 9 нояб. С. 8.
23. Шеламова, Т. Петь нужно в кайф! : [о творчестве композитора В. Кондрасюка и певца А. Шукайло] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2001. 23 нояб. С. 8.
24. Кондрасюк, В. В Новый год – сновыми песнями : [о работе композитора и певца над новыми песнями] / Василий Кондрасюк, Александр Шукайло // Брестский курьер. 1999. № 1. С. 8.