Аўторак, 13 Май 2014 12:22

7 студзеня 2014 г. – 65 гадоў з дня нараджэння (1949) Івана Міхайлавіча Чыжа

7 студзеня 2014 г. – 65 гадоў з дня нараджэння (1949)
Івана Міхайлавіча Чыжа, расійскага вучонага ў галіне ваеннай медыцыны, члена-карэспандэнта Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, генерал-палкоўніка, заслужанага ўрача Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Расіі (1997) і Прэміі Урада Расійскай Федэрацыі (2004)

 

 

Іван Міхайлавіч Чыж нарадзіўся 7 студзеня 1949 года ў вёсцы Шылінок Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі, Міхаіл Васільевіч і Надзея Мікалаеўна, працавалі ў сельскай гаспадарцы. Іван вучыўся ў Міжлескай сярэдняй школе, закончыў яе з адной “чацвёркай” у атэстаце. Паступіў на лячэбны факультэт Віцебскага медыцынскага інстытута, чатыры курсы закончыў на выдатна і яму прапанавалі працягнуць вучобу на ваенна-медыцынскім факультэце Куйбышаўскага медыцынскага інстытута, які ён закончыў у 1972 годзе.

 

Падчас армейскай службы ў Прыкарпацкай ваеннай акрузе І. М. Чыж быў старшым урачом мотастралковага палка, затым – начальнікам медыцынскай службы мотастралковай дывізіі.

 

У 1981 годзе Іван Міхайлавіч з залатым медалём скончыў факультэт кіруючага складу Ваенна-медыцынскай акадэміі. Пасля чаго становіцца начальнікам медслужбы арміі ў Прыкарпацкай ваеннай акрузе, потым – у групе савецкіх войскаў у Германіі. З 1986 года ён намеснік начальніка, а з наступнага начальнік медыцынскай службы Туркестанскай ваеннай акругі. Займаўся арганізацыяй медыцынскага забеспячэння 40-й агульнавайсковай арміі ў Афганістане.

 

З 1991 года Іван Міхайлавіч ужо першы намеснік начальніка Галоўнага ваенна-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны РФ. 21 кастрычніка 1993 года І. М. Чыж прызначаны начальнікам Галоўнага ваенна-медыцынскага ўпраўлення Мінабароны – начальнік медыцынскай службы Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

 

Добра ведаючы цяжкасці ваеннай медыцыны, якая знаходзілася ў структуры і падчыненні тылу Узброеных Сіл, ён прыклаў усе сілы да таго, каб армейскія медыкі атрымалі самастойнасць. Што і адбылося ў 1993 годзе, калі Цэнтральнае ваенна-медыцынскае ўпраўленне стала Галоўным упраўленнем і было напрамую перападначалена міністру абароны РФ. Уся медыцына была цалкам выведзена са складу тылавых структур, начмеды часцей нарэшце атрымалі магчымасць уплываць на службы тылу, бо цяпер непасрэдным начальнікам для армейскага ваенурача станавіўся камандзір часці. Медыкі таксама атрымалі фінансавую незалежнасць, магчымасць самастойна распараджацца сваімі артыкуламі ў смеце расходаў Мінабароны. Ваенная медыцына змагла развіцца, павялічыць колькасць сваіх лячэбна-прафілактычных устаноў.

 

25 лістапада 1994 года І. М. Чыжу было прысвоена званне “генерал-палкоўнік медыцынскай службы”. У тым жа годзе атрымаў званне “Заслужаны ўрач Расійскай Федэрацыі”. У 1996 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, з 1998 года – прафесар па спецыяльнасці “сацыяльная гігіена і арганізацыя аховы здароўя”. Як начальнік ГВМУ кіраваў медыцынскім забяспячэннем групіроўкі федэральных войскаў падчас дзвюх ваенных кампаній на Паўночным Каўказе.

 

У канцы 1990-х ход рэформ у ваеннай медыцыне Расіі пачаў замаруджвацца, на пачатку 2000-х многія станоўчыя змены былі скасаваны, медыкі апынуліся амаль ў тых умовах, што былі да 1993 года. І. М. Чыж не меў магчымасці паўплываць на ідучыя арганізацыйныя працэсы. Восенню 2004 года ён падаў у адстаўку па стане здароўя. У гэтым жа годзе быў абраны членам-карэспандэнтам Расійскай Акадэміі медыцынскіх навук.

 

Іван Міхайлавіч займае пасаду прарэктара Першага Маскоўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта імя І. М. Сечанава, курыруе пытанні выхаваўчай і пазавучэбнай работы з навучэнцамі.

 

Аўтар больш за 170 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі, вузаўскія падручнікі, вучэбна-метадычныя дапаможнікі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы 5-томнага выдання “Опыт медицинского обеспечения войск в Афганистане 1979–1989 гг.” Пад яго кіраўніцтвам было абаронена 17 кандыдацкіх і 12 доктарскіх дысертацый. І. М. Чыж – акадэмік, сапраўдны член Акадэміі прыродазнаўчых навук, Акадэміі медыка-тэхнічных навук, Міжнароднай Акадэміі навук экалогіі, бяспекі чалавека і прыроды, Акадэміі праблем якасці, ганаровы член Акадэміі ваенных навук.

 

Іван Міхайлавіч узнагароджаны ордэнамі “За заслуги перед Отечеством IV ступені, “За военные заслуги”, “За службу Родине в Вооруженных силах СССР” III ступені, медалямi. Атрымаў Дзяржаўную прэмію Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі (1997), прэмію Урада Расійскай Федэрацыі (2005).

 

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Віскова Вольга Сяргееўна, гал. бібліёграф

 

 

 

1.     Чыж Іван Міхайлавіч ; Чиж Иван Михайлович // Ваенная энцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси. Мінск : “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, 2010. С. 1063–1064.

 

2.     Чиж Иван Михайлович / Борис Долготович // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник. Минск : Беларуская энцыклапедыя, 2005. С. 232.

 

3.     Чиж Иван Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 7. С. 544.

 

4.     Чыж Іван Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 301.

 

5.     Зубко, В. Профессор военной медицины : Белорус возглавлял медицинскую службу Вооружённых Сил России : [об Иване Михайловиче Чиже, уроженце Берёзовщины] / Владимир Зубко // Маяк (Берёза). 2009. 1 авг. С. 4.

 

6.     Селеня, Е. Успехов Вам, Иван Михайлович! / Евгений Селеня // Маяк (Берёза). 1998. 1 янв. С. 2.

 

7.     Чиж Иван Михайлович : [электронный ресурс]. Режим доступа : http://www.biografija.ru/biography/chizh-ivan-mikhajlovich.htm.

 

8.     Чиж Иван Михайлович : [электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.mma.ru/person/55034/.

 

9.     Чиж Иван Михайлович – Учёные России : [электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.famous-scientists.ru/5333.

 

10.                       Чиж Иван Михайлович : [электронный ресурс]. – Режим доступа: http://depdela.ru/ciz-ivan-mikajlovic.

 

11.                       Чиж Иван Михайлович : [электронный ресурс]. – Режим доступа: http://viperson.ru/wind.php?ID=5726.

 

12.                       Иван Чиж: «Стройная система военной медицины, по сути, разрушена» : лектронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.tribuna.ru/interview/main_section/ivan_chizh_stroynaya_sis

 

13.                       Водовозов, А. Главный военврач не хочет подчиняться тем, кого обязан контролировать / Алексей Водовозов : [электронный ресурс]. – Режим доступа: http://lenta.ru/articles/2004/10/06/gvmu/

 

14.                       Президент РФ поздравил военного врача Ивана Чижа с юбилеем : [электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.arms-expo.ru/049051124054049050054.html

 

15.                       Мечта Светланы Шеиной : [о руководстве И. М. Чижом учреждениями реабилитации солдат; электронный ресурс]. – Режим доступа: http://old.redstar.ru/2012/01/18_01/2_06.html

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1746 разоў Апошняя змена Серада, 08 Красавік 2020 15:56