Бацькі яго – Лявонцій Якаўлевіч Вярэніч і Аляксандра Рыгораўна (Шпакоўская) – сяляне шляхецкага паходжання праваслаўнага веравызнання.
Вячаслаў Вярэніч скончыў Рухчанскую пачатковую школу, потым Плотніцкую сямігадовую школу і Пінскую гімназію (1939). Пасля заканчэння настаўніцкіх курсаў у г. Століне настаўнічаў на Століншчыне. У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў на сельскай гаспадарцы, з 1943 года падтрымлiваў сувязі з партызанамі.
Пасля вайны, працуючы настаўнікам, завочна скончыў Пінскае педвучылішча (1946), аддзяленне рускай мовы і літаратуры Пінскага настаўніцкага інстытута (1952), факультэт рускай мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1956).
Працаваў напачатку ў школах раёна настаўнікам і дырэктарам, стаў інспектарам і, нарэшце, загадчыкам Столінскага РАНА. У 1957–1961 гадах праходзіў навучанне ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР і ў аспірантуры Інстытута славяназнаўства АН СССР (Масква).
З 1961 па 1992 гады Вячаслаў Лявонцьевіч працаваў у сектары агульнага і славянскага мовазнаўства (цяпер аддзел тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства) Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі. 27 чэрвеня 1975 года ён абараніў дысертацыю на тэму “Праблемы інтэрферэнцыі ў астраўных гаворках. На матэрыяле мазурскай гаворкі на Палессі і ў Ніжняй Сілезіі” і стаў кандыдатам філалагічных навук.
Як вучоны і грамадскі дзеяч Вячаслаў Вярэніч вядомы, у першую чаргу, як паланіст і спецыяліст па беларуска-польскіх моўных, культурных і іншых сувязях. Яго кандыдацкая дысертацыя прысвечана даследаванню астраўной польскай гаворкі ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці і мовы яе носьбітаў, якія пасля вайны перасяліліся ў Ніжнюю Сілезію (Польшча). У 1967 годзе В. Л. Вярэніч стварыў спецыяльную групу навукоўцаў з Беларусі, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны, Узбекістана, якая займалася вывучэннем польскіх гаворак на тэрыторыі СССР. Такім чынам, працяглы час пад кіраўніцтвам В. Л. Вярэніча даследаваліся польскія гаворкі на тэрыторыі ўсяго былога СССР. Вынікам такой працы з’явіўся выхад у свет двух зборнікаў “Польские говоры в СССР.Ч. 1, Ч. 2” (Мінск, 1973).
За вялікі ўклад у развіццё беларуска-польскіх узаемадачыненняў у 1992 годзе В. Л. Вярэніч быў узнагароджаны ордэнам Заслуг перад Рэспублікай Польшча. У 1993 годзеён быў узнагароджаны кавалерскім крыжам Ордэна адраджэння Польшчы, а раней – залатой адзнакай Заслужанага дзеяча польскай культуры.
Вячаслаў Лявонцьевіч Вярэніч памёр 27 жніўня 1999 года. Пахаваны ў Мінску.
Даследаванню Палесся мовазнавец прыдзяляў шмат увагі, апублікаваў далёка не ўсё, асноўная частка засталася ў архіве даследчыка. Ужо ў верасні 1999 года невялікая група даследчыкаў з Беларусі і Польшчы дамовіліся апрацаваць належным чынам палескі архіў В. Л. Вярэніча і падрыхтаваць яго да друку. Кнiга спадчыны В. Л. Вярэніча “Палескi архiў: лінгвістычныя, этнаграфічныя і гістарычныя матэрыялы” выйшла ў 2009 годзе.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Трапец В. Ю., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Працы В. Л. Вярэніча
1. Лексика городенских гончаров / В.Л. Веренич, А.А. Кривицкий // Полесье. Лингвистика. Археология. Топонимика. Москва : Наука, 1968. С. 175–193.
2. Гісторыка-этымалагічныя нататкі: беларускае каўтун, украінскае ковтун, кашуб. kålton / В. Л. Вярэніч // Беларуская лінгвістыка. Мінск : Навука і тэхніка, 1972. Вып. 2. С. 71–73.
3. Польскія перыферыйныя гаворкі на ўсходзе / В.Л. Вярэніч // Польские говоры в СССР. Мінск: Наука и техника, 1973. Т. 1. С. 5–21.
4. Проблемы интерференции в основных говорах : [на материале мазурского диалекта в Полесье и Нижней Селезии] : автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филол. наук : 10.02.03 / В. Л. Веренич ; АН БССР, Ин-т языкознания им. Я. Коласа. Мінск, 1975. 22 с.
5. Аб беларуска-польскіх ізалексах / В. Л. Вярэніч // Беларуская лінгвістыка. Мінск : Навука і тэхніка, 1976. Вып. 10. С. 56–63.
6. О различиях населения Западного и Восточного Полесья по ряду генетических и морфофизиологических признаков / Г. И. Веренич, В. Л. Веренич // Полесье и этногенез славян. Предварительные материалы и тезисы конференции. Москва : Наука, 1983. С. 29–31.
7. Языковая ситуация в сельской местности / В. Л. Веренич // Русский язык в Белоруссии / А. Е. Михневич [и др.] ; под ред. А. Е. Михневича ; Ин-т языкознания им. Я. Коласа. Мінск : Наука и техника, 1985. С. 22–59.
8. Этноязыковое смешение: поляки на Украине, в Беларуси и Литве / В. Веренич // Język a tożsamość na pograniczu kultur. Białystok, 2000. 257 s.
9. “Пан Тадэвуш” Адама Міцкевіча ў перакладзе Б. Тарашкевіча на беларускую мову / В. Л. Веренич // Адам Міцкевіч і Беларусь = AdamMickewiczaBialorus / уклад. В. Грышкевіч ; навук. рэд. А. Мальдзіс, Т. Нягодзін. Мінск : ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1997. С. 41–52.
10. Палескі архіў : Уступ. Матэрыялы да палескага слоўніка. Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці. Вёска Бастынь / В. Л. Вярэніч // Гістарычная брама. Гісторыя і культура Палесся. 2008. № 1 (23). С. 125–193.
11. Палескі архіў : Пінскі раён Брэсцкай вобласці / В. Л. Вярэніч // Гістарычная брама. Гісторыя і культура Палесся. 2009. № 2 (24). С. 123–197.
12. Палескi архiў : лінгвістычныя, этнаграфічныя і гістарычныя матэрыялы / В. Л. Вярэнiч ; пад навук. рэд. Ф. Клімчука, Э. Смулковай і А. Энгелькінг. Мінск : Вараксiн, 2009. 692 с.
13. Беларускае мовазнаўства : бібліягр. паказ. 1976–1985 / Акадэмія навук Беларусі, Цэнтр. нав. біб. імя Я. Коласа ; склад. А. Д. Васілеўская, Я. М. Рамановіч. Мінск, 1993. 558 с. Са зместу: Вярэніч В. Л. – С. 31, 35, 47, 54, 61, 105–106, 142, 162, 170–171, 353, 456.
14. Беларускае мовазнаўства : бібліягр. паказ. (1986–1991) / склад. А. У. Каратышэўская, А. У. Траццякова, Мінск : Беларуская навука, 2004. 484 с. Са зместу: Вярэніч В. Л. – С. 26, 84, 111, 113, 414.
Аб жыцці і дзейнасці В. Л. Вярэніча
1. Клімчук, Ф. Уступ да “Палескага архіва” В. П. Вярэніча : [пра жыццё i дзейнасць мовазнаўцы] / Фёдар Клімчук // Гістарычная брама. Гісторыя і культура Палесся. 2008. № 1 (23). С. 125–137.
2. Вярэніч Вячаслаў Лявонцьевіч// Памяць : гіст.-дакум. хроніка Столінскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2003. С. 503.
3. Клімчук, Ф. Вячаслаў Лявонцьевіч Вярэніч і яго Палескі архіў. (У арыгінале: “Палескі архіў В. Л. Вярэніча”) / Фёдар Клімчук // Комплекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся : матэрыялы ІІ Міжнар. нав.-этналінгвістычнай канф. 14–15 красавіка 2005 г., Мінск. З нагоды 220-годдзя З. Даленгі-Хадакоўскага (Адама Чарнецкага), 1784–1825. Мінск, 2005. С. 286–288.
Госць і яго падарунак : [пра сустрэчу ў Лунінецкім раённым краязнаўчым музеі з навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы АН Беларусі В. Л. Вярэнічам] // Лунінецкія навіны. 1998. 15 верас.