Аўторак, 19 Жнівень 2014 11:45

1 верасня 2014 г. – 70 гадоў з часу аднаўлення работы ў г. Брэсце музычнай школы (1944)

Гісторыя Брэсцкай дзіцячай музычнай школы № 1 пачалася ў 1939 годзе. Яе першы прыём склаў 75 чалавек, якія займаліся на дзвюх спецыяльнасцях: фартэпіяна і мандаліна.

Першым дырэктарам быў Рыгор Яфімавіч Шубік (1904–1972), выпускнік Ленінградскай кансерваторыі.

         Пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў летам 1944 года ўжо ў верасні ў школе аднавіліся заняткі. Размясцілася школа ў будынку на вул. Леніна, 56. Педагагічны калектыў папоўніўся новымі кадрамі, выхаванцамі Ленінградскай, Варшаўскай, Львоўскай кансерваторый. У 1945 годзе адкрываецца клас скрыпкі, у 1946 ­– клас баяна, у 1947 – клас віяланчэлі, у 1951 – клас акардэона, у 1953 годзе – клас домры. У 1950 годзе школу ўзначаліў А. Х. Аляксеенка, а ў жніўні 1951 года – Міхаіл Рыгоравіч Солапаў.

         Школа становіцца ачагом музычнай культуры Брэстчыны. Пачынаюць свой творчы шлях дзіцячыя калектывы: аркестр народных інструментаў, аркестр баяністаў, струнны ўнісон, струнны аркестр, інструментальнае трыо, трохгалосы акапэльны хор. Паляпшаецца матэрыяльная база. У школе з’явілася ўласная канцэртная зала і нотная бібліятэка (1952). У 1956 годзе адкрываюцца для дзяцей два філіялы пры акруговым Доме афіцэраў, для рабочай моладзі – вячерняя школа агульнай музычнай адукацыі.

Установа займала будынкі па вул. Пушкінскай, 18, потым – па вул. Леніна, 56. У 1960 годзе школа атрымала новы будынак на вул. Леніна, 37.

         Новы этап у развіцці школы пачынаецца з прыходам Канстанціна Леанідавіча Манучарава, які ўзначальваў яе больш за 25 гадоў (1958–1983). Па ўзроўні прафесійнай падрыхтоўкі вучняў школа прызнана адной з лепшых у БССР. Дзякуючы творчай працы таленавітых педагогаў, такіх як Н. І. Брусніка, Т. М. Галіцкая, В. М. Утгоф, І. М. Куфко, Г. М. Шчадрова, Н. І. Аравіцкая, Л. І. Меерсон, Э. К. Лапаціна і іншых, быў закладзены фундамент высокага ўзроўню прафесійных патрабаванняў. Сярод выпускнікоў школы вядомыя музыканты, кампазітары, артысты: Анатолій Галалобаў, Эдуард Ханок, Валерый Кучынскі, Барыс Пяцюк, Алег Папоў, Васілій Кандрасюк, Ігар Карнялюк, Уладзімір Солтан, Расціслаў Крымер і многія іншыя.

         Выхаванцы школы і педагогі праводзяць вялікую культурна-шэфскую пазакласную работу. Дзеці з’яўляюцца пастаяннымі гасцямі прадпрыемстваў, устаноў, воінскіх часцей, сярэдніх школ і дзіцячых садкоў. Навучэнцы школы з вялікім поспехам выступалі ў Бельгіі, Галандыі, Польшчы, Германіі, Расіі, Украіне, краінах Прыбалтыкі.

         У школе створаны новыя мастацкія калектывы: узорны хор вучняў старэйшых класаў (1990), узорны ансамбль скрыпачоў “Кантабіле” (1991), узорны аркестр народных інструментаў (1992), узорны ансамбль народнай музыкі “Вячоркі” (1993), узорны хор “Кант” (1997), узорны ансамбль ударных інструментаў “Тамбурын” (1998), народны ансамбль выкладчыкаў “Рондо” (2002), ансамбль гітарыстаў “Рэнесанс”, дзіцячы духавы аркестр.

         У 1990 годзе ў Брэсце была створана другая музычная школа, а старэйшая стала называцца ДМШ № 1. З таго часу ўзначальвае калектыў школы Аляксандр Яўгенавіч Саланінка, былы яе выпускнік.

         За вялікі ўклад па музычна-эстэтычнаму выхаванню дзяцей, творчай моладзі, актыўную канцэртную дзейнасць калектыў школы ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2004), граматай Брэсцкага аблвыканкама (2008). Калектыву школы прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за 2007 год у намінацыі “Выхаванне творчай моладзі”.

         24 лістапада 2009 года адбылося святкаванне 70-годдзя школы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

1.     Солонинко, А. Е. Брестская детская музыкальная школа № 1 : двадцать лет вместе / Александр Евгеньевич Солонинко. Брест : Альтернатива, 2010. 239 с. : ил.

2.     Брестская детская музыкальная школа № 1 / текст подгот. Ж. В. Ласкович ; ред. А. П. Кондак. Брест, 2004. 12 с. : ил.

3.     Ласковіч, Ж. В. Брэсцкая дзіцячая музычная школа № 1 / Ж. В. Ласковіч, Т. Р. Грыгор’ева, Г. П. Пахомава // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Брэста : у 2 кн. Мінск : БЕЛТА, 2001. Кн. 2. С. 584–585.

4.     Солонинко Александр Евгеньевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009. Минск :Энциклопедикс, 2009. С. 217.

5.     Гармель, Е. “Артистическое лето” ансамбля “Рондо” : [об инструментальном ансамбле преподавателей Брестской ДМШ № 1 “Рондо”] / Елена Гармель // Заря. 2014. 19 июля. С. 9.

6.     Музыка поколений : [о концерте к 85-летию педагога Надежды Ивановны Аравицкой в ДМШ № 1 г. Бреста] // Вечерний Брест. 2013. 15 нояб. С. 1.

7.     Гармель, Е. Радости музыкального ноября : [о работе ДМШ № 1 г. Бреста] / Елена Гармель // Заря. 2012. 8 дек. С. 9.

8.     Солонинко, А. Победы в ансамбле и соло : [об успехах учащихся ДМШ № 1 г. Бреста в различных фестивалях и конкурсах] / Александр Солонинко // Брестский курьер. 2012. 31 мая (№ 22). С. 3.

9.     Павлова, Л. Соло для Солонинко : [о концерте к 50-летию директора Брестской ДМШ № 1 А. Е. Солонинко] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. 26 мая (№ 21). С. 10.

10.                       Солонинко, А. “Из любой ситуации можно выйти победителем…” / Александр Солонинко // Заря. 2011. 26 мая. С. 8.

11.                       Солонинко, А. Мажорный финал учебного года музшколы / Александр Солонинко // Брестский курьер. 2010. 10 июня (№ 24). С. 10.

12.                       Рубашевский, Ю. Виват, школа! : [о праздновании 70-летия ДМШ № 1 г. Бреста] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2009. 27 нояб. С. 5.

13.                       Гармель, Е. Здесь становятся знаменитыми! : [о 70-летии Брестской ДМШ № 1] / Елена Гармель // Заря. 2009. 21 нояб. С. 1, 4.

14.                       Павлова, Л. Дом, где музыка живет / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2009. 19 нояб. (№ 47). С. 32.

15.                       Солонинко, А. Концерт в музыкальной семье : [о концерте-встрече с выпускниками прошлых лет в ДМШ № 1 г. Бреста] / Александр Солонинко // Заря. 2009. 7 апр. С. 5.

16.                       Капачова, А. У творчай атмасферы : [пра Брэсцкую ДМШ № 1] / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2008. 7 чэрв. С. 10.

17.                       Гармель, Е. До самых вершин : [о 60-м выпуске в Брестской ДМШ № 1] / Елена Гармель // Заря. 2008. 20 мая. С. 3.

18.                       Морих, И. Традиции живут в учениках : [о вечере к 75-летию со дня рождения музыканта и педагога К. Л. Манучарова] / Ирина Морих // Брестский курьер. 2008. 13 марта (№ 11). С. 9.

19.                       Высота взята Брестской детской музшколой № 1 : [о присуждении  специальной премии Президента РБ за 2007 г.] // Брестский курьер. 2008. 10 янв. (№ 2). С. 9.

20.                       Солонинко, А. Так держать, “Тамбурин”! : [об образцовом ансамбле ударных инструментов “Тамбурин”] / Александр Солонинко // Брестский курьер. 2006. № 49. С. 32.

21.                       Александрова, Л. Крылатой музыки душа живет и в Брестской ДМШ № 1 / Любовь Александрова // Брестский курьер. 2006. № 40. С. 8.

22.                       Бунеева, Л. Вечно нежный возраст : [о праздновании 65-летия Брестской ДМШ № 1] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2004. 26 нояб. С. 4.

23.                       Архипова, А. Ива, которая не плачет : [о работе Брестской ДМШ] / Ада Архипова // Заря. 2004. 23 нояб.

24.                       Архипова, А. Лакомство для души из музыкального сада : [о деятельности Брестской ДМШ № 1] / Ада Архипова // Заря. 2003. 24 апр. С. 7.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1667 разоў Апошняя змена Пятніца, 10 Красавік 2020 12:40