Вучылішча было адкрыта 24 студзеня 1940 года, вучэбны працэс пачаўся восенню таго ж года. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак вучылішча быў разбураны, у агні загінулі музычныя інструменты і бібліятэка.
Пасля вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ужо 3 верасня 1944 года аднавілася дзейнасць вучылішча. Дырэктарам зноў быў назначаны Рыгор Яфімавіч Шубік (1904–1972), які яшчэ да вайны ўзначальваў установу. Загадчыкам вучэбнай часткі быў Мікалай Аляксеевіч Дземчанка (1905–1976). Было залічана 60 навучэнцаў, заняткі пачаліся 1 кастрычніка.
У першыя гады пасляваеннай работы вучылішча было шмат цяжкасцей у арганізацыі вучэбнага працэсу. Неабходна было сфарміраваць педагагічны калектыў, нешматлікім выкладчыкам даводзілася асвойваць і сумяшчаць іншыя спецыяльнасці. Адчуваўся востры недахоп памяшканняў для правядзення заняткаў, неставала інструментаў. Вялікую работу па аднаўленні інструментарыя вёў настройшчык і выкладчык Ізраіль Яфімавіч Шубік. Трэба адзначыць вялікую бягучасць студэнцкіх кадраў таго часу. Многія студэнты астаўлялі вучобу і выязджалі ў іншыя рэгіёны краіны і Польшчу. Калектыў студэнтаў і выкладчыкаў жыў дружна. Большая частка навучэнцаў таго часу была дастаткова зрэлай. У 1947 годзе музычнае вучылішча закончыў першы выпускнік: Тамара Якаўлеўна Клачко, яна была астаўлена працягнуць сваю адукацыю на 4-м курсе дырыжорска-харавога аддзялення. Першы выпуск (усяго 5 чалавек) адбыўся ў 1948 годзе.
Мастацкія калектывы 1950-х гадоў – агульны і факультэцкі хары, сімфанічны і духавы аркестры, аркестр рускіх народных інструментаў і ансамбль баяністаў, вакальны ансамбль – частыя госці ў рабочых паравознага дэпо, воінаў гарнізона, вучняў школ. Яны бывалі ў Пінску, Баранавічах, Кобрыне, у калгасах і саўгасах Брэстчыны, неаднаразова выязджалі з канцэртамі ў Польскую Народную Рэспубліку.
На сярэдзіну 1960-х на дзённым, завочным і вячэрнім аддзяленнях музычнага вучылішча займаліся больш за 500 навучэнцаў. За вялікую работу па падрыхтоўцы музычных кадраў у 1969 годзе калектыў вучылішча быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
У 1972 годзе быў адкрыты новы будынак музычнага вучылішча па вул. Гогаля, 7. У распараджэнні калектыву: вялікая канцртная зала на 500 месцаў і малая – на 100, бібліятэка, чытальная і спартыўная залы, кабінет гуказапісу, інструментальны кабінет, спецыялізаваныя кабінеты, класы для індывідуальных і групавых заняткаў, буфет. Акрамя таго былі набыты 8 канцэртных раяляў, 10 фартэпіяна, духавыя інструменты, спартыўны інвентар, мэбля і інш. Быў арганізаваны інтэрнат для навучэнцаў на 30 чалавек (вул. Будзённага, 3).
У 1990 годзе ў вучылішчы адкрылася аддзяленне харавых спеваў.
У 1993 годзе вучылішча было пераўтворана ў музычны каледж. 12 жніўня 1994 года каледжу было прысвоена імя Рыгора Раманавіча Шырмы (1892–1978), народнага артыста СССР і БССР, Героя Сацыялістычнай Працы, харавога дырыжора, фалькларыста, музычнага і грамадскага дзеяча.
З 1 верасня 1994 года пры каледжы адкрыта дзіцячая музычная школа прафесійнай арыентацыі.
На працягу ўсяго часу у каледжы дзейнічаюць творчыя калектывы. Сімфанічны аркестр вучылішча быў заснаваны ў канцы 1940-х, вёў актыўную канцэртную дзейнасць; у 1967 годзе ўдзельнічаў у канцэрце, прысвечаным 50-годдзю ўтварэння СССР, у Крамлёўскім Палацы з’ездаў (Масква). Аркестр духавых інструментаў створаны ў 1958 годзе; у 1980 годзе прыняў удзел у справаздачным канцэрце студэнтаў, прысвечаным 110-й гадавіне з дна нараджэння В. І. Леніна, у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Аркестр беларускіх народных інструментаў (цымбальны) створаны ў 1980 годзе.
У 2000 годзе адкрываецца спецыяльнасць “Тэатральнае мастацтва”, першы выпуск па якой адбыўся ў 2004 годзе і быў накіраваны ў Брэсцкія тэатры драмы і лялек. З 2002 года на базе каледжа працуе філіял кафедры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У 2007 годзе у каледжы адкрыта спецыяльнасць “Мастацтва эстрады (спяванне)”.
За гады свайго існавання каледж падрыхтаваў звыш 4 тысяч спецыялістаў. Сярод выпускнікоў многа таленавітых музыкантаў-выканаўцаў, арганізатараў і кіраўнікоў творчых калектываў, кампазітараў, артыстаў тэатра, ансамбляў, выкладчыкаў. Гэта Л. Р. Батырава (выпуск 1955 г.), М. І. Шошчыц (1955), В. М. Верамяюк (1956), С. Ф. Любчук (1960), Ф. Я. Богдан (1961), М. А. Зданевіч (1963), Л. Б. Тышко (1964), М. І. Трафімук (1964), Б. І. Пяцюк (1974), У. Я. Солтан (1974) і многія іншыя. Шэраг навучэнцаў удастоены заахвочванняў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
1. Жабинский, Р. А. Брестский музыкальный колледж: история и современность / Ромуальд Адольфович Жабинский. Брест : Альтернатива, 2011. 248 с. : ил.
2. Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 71.
3. Брестский музыкальный колледж // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 522.
4. Брэсцкі заслужаны аматарскі аркестр рускіх народных інструментаў музычнага каледжа імя Р. Шырмы // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 73–74.
5. Брэсцкі народны ансамбль віяланчалістаў // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 77.
6. Брэсцкі народны ансамбль песні “Купавушка” ; Брэсцкі народны ансамбль цымбалістаў “Лілея” // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 79.
7. Брэсцкі народны аркестр беларускіх народных інструментаў ; Брэсцкі народны аркестр духавых інструментаў // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 80.
8. Брэсцкі народны камерны аркестр ; Брэсцкі народны маладзёжны хор // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 82.
9. Брэсцкі народны сімфанічны аркестр // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 83.
10. Жабинский, Р. Каким быть колледжу? / Ромуальд Жабинский // Вышэйшая школа. 2002. № 5. С. 60–62.
11. Нікіценкаў, У. І. Брэсцкі музычны каледж імя Рыгора Шырмы / У. І. Нікіценкаў // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Брэст : у 2 кн. Мінск : БЕЛТА, 2001. Кн. 2. С. 585–586.
12. Жебит, Н. Вела по этой жизни музыка… : к юбилею замечательного брестского педагога и музыканта Тамары Григорьевны Бубен / Наталья Жебит // Брестский курьер. 2014. 24 июля (№ 30). С. 20–21.
13. Данилова, Е. Ваш выпуск, артисты! : [об очередном выпуске учащихся в БГМК им. Г. Ширмы] / Елена Данилова // Заря. 2014. 5 июня. С. 5.
14. Костенко, О. …И зазвучала музыка : [о концертах камерного оркестра БГМК им. Г. Ширмы в г. Равенсбурге (Германия)] / О. Костенко // Брестский курьер. 2013. 5 дек. (№ 49). С. 32.
15. Алейникова, Н. Выпускной не по-детски провело трио из музколледжа г. Ширмы : [о выпуске актёрского отделения БГКМ им. Г. Ширмы] / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2013. 20 июня (№ 25). С. 10.
16. Бунеева, Л. Увертюра к новым свершениям : [о 60-летии симфонического оркестра музыкального колледжа] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2011. 18 мая. С. 8.
17. Жабинская, Л. М. “Нас знают и о нас говорят!” : [о симфоническом оркестре музыкального колледжа им. Г. Ширмы] / Людмила Михайловна Жабинская ; беседовала Елена Данилова // Заря. 2011. 5 мая. С. 18.
18. Павлова, Л. Лилия – королевский символ и просто красивый цветок : [о брестском музыканте Л. Г. Батыревой, бывшем преподавателе музколледжа им. Г. Ширмы] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. 10 марта (№ 10). С. 9.
19. Жабинский, Р. Гастрольное лето : [о поездках творческих коллективов Брестского музколледжа в Молдову, Польшу, Германию] / Ромуальд Жабинский // Заря. 2010. 17 авг. С. 5.
20. Гармель, Е. Колледж отличился : [о награждении коллектива БГМК им. Г. Ширмы Почётной грамотой Совета Министров РБ] / Елена Гармель // Заря. 2010. 12 июня. С. 1.
21. Бачюлюнайте, Н. “На свете каждый миг мелодия родится…” : [о праздновании 70-летия БГМК им. Г. Ширмы] / Неринга Бачюлюнайте // Брестский вестник. 2010. 15 апр. С. 2.
22. Гармель, Е. “Моё богатство – ученики” : [о кларнетисте Н. В. Корделюке, преподавателе БГМК им. Г. Ширмы] / Елена Гармель // Заря. 2010. 11 февр. С. 8.
23. Данилова, Е. Оркестр открывает Европу : [об участии симфонического оркестра БГМК им. Г. Ширмы в фестивале классической музыки в Германии] / Елена Данилова // Заря. 2009. 13 авг. С. 19.
24. Бунеева, Л. Отчитались по нотам : [об отчётном концерте художественных коллективов БГМК им. Г. Ширмы] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2008. 23 мая. С. 4.
25. Дзюрич, Э. Дуэт для скрипки и любовь : [о преподавателе по классу скрипки В. Ф. Супроненко] / Эмма Дзюрич // Заря. 2007. 15 марта. С. 8.
26. Дзюрич, Э. Всё начиналось с “Битлз” : [о гитаристе Андрее Русине, преподавателе БГМК им. Г. Ширмы] / Эмма Дзюрич // Заря. 2007. 25 янв. С. 1.