У 1957 годзе Надзея Жаўрыд скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Затым да 1995 года яна працавала ў Інстытуце матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1972–1982 гадах – была загадчыцай лабараторыі.
У 1968 годзе абараніла дысертацыю на тэму “О численном обращении преобразования Лапласа”і стала стала кандыдатам фізіка-матэматычных навук. Надзея Сяргееўна мае навуковыя работы па вылічальнай матэматыцы, праграмнаму забеспячэнню ЭВМ. Акрамя гэтага распрацавала серыю алгарытмаў і праграм для адзінай сістэмы ЭВМ, з дапамогай якой можна рабіць разлікі задач у розных галінах навукі і тэхнікі.
У 1982 годзе Надзея Сяргееўна Жаўрыд стала лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі за распрацоўку і ўкараненне прыкладнога матэматычнага забеспячэння АС ЭВМ.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Пружанскай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Берднік Валянціна Іванаўна, гал. бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
1. Жаврид (по мужу Скобля) Надежда Сергеевна// Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 515.
2. Жаврид Надежда Сергеевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 374.
3. Жаврид, Н. С. О численном обращении преобразования Лапласа : диссертация кандидата физ.-мат. наук / Н. С. Жаврид. Минск, 1968. 129 с.
4. Жаврид, Н. С. О численном обращении преобразования Лапласа : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук : специальность 008 Вычислительная математика / Н. С. Скобля ; Объединенный совет Институтов физики, математики и физики твердого тела и полупроводников Академии наук Белорусской ССР. Минск, 1968. 11 с.
5. Программное обеспечение ЭВМ. Библиотека прикладных программ БИМ-М / под ред. Н. С. Жаврид и др. Минск, ИМ. 1986. Вып. 1 : Проект библиотеки прикладных программ БИМ-М / Н. Д. Соколова. 29 с.