Сваімі першымі настаўнікамі лічыць маці Ганну Рыгораўну (Сякерыч), настаўніцу гісторыі і геаграфіі, і бацьку Івана Канстанцінавіча Шушко, а цікавасць да літаратуры прывіў выкладчык славеснасці ў школе Мікола Купрэеў (1937–2004), цяпер вядомы пісьменнік. З дзяцінства сябруе з Міколай Антаноўскім, земляком і паэтам.
У 1971 годзе Анатоль Шушко паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ў 1976-м настаўнічаў на Піншчыне і на гродзенскай Свіслаччыне. Працаваў рабочым і будаўніком, выхавальнікам Пінскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот, вартаўніком, карэспандэнтам раённых газет.
Першы верш Анатоля Шушко быў апублікаваны ў газеце «Піянер Беларусі» ў 1969 годзе. Яшчэ школьнікам друкаваўся ў часопісе «Бярозка», газеце «Чырвоная змена». Пачаткам жа сапраўднага паэтычнага мастацтва сам Анатоль Іванавіч лічыць публікацыю падборкі вершаў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Першыя, яшчэ са школьнай лаўкі, вершы пачынаючага паэта заўважыў і падтрымаў беларускі крытык Варлен Бечык: «Якой важнай і цікавай творчай заяўкай здаваліся вершы гэтага юнака! Былі ў іх і маладая ўсхваляванасць жыццём, і разважлівая дапытлівасць, і назіральнасць, і псіхалагічная чуйнасць. Праглядваліся даволі выразныя рысы асаблівасці, уласнага светаадчування».
Вершы Анатоля Шушко друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», «Нёман», «Беларуская думка», калектыўных паэтычных зборніках «На ладонях Припяти и Пины», «Маладыя галасы» (1985), «Галасы вёснаў» (1997), альманахах «Дзень паэзіі» (1991, 2005), «Люблю будзённы дзень» і ў расійскім альманаху «Москва» (у перакладзе В. Грышкаўца), а таксама ў цэнтральнай і мясцовай перыёдыцы.
У 1994 годзе ў серыі “Бібліятэчка часопіса «Маладосць»” пабачыла свет кніга А. Шушко з глыбокай філасофскай назвай «Выток і прычасце».
Анатоль Шушко – член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1997 года. У 2006 годзе выйшаў з СБП i ўступiў у Саюз пiсьменнiкаў Беларусi.
У 2012 годзе выйшаў другі зборнік вершаў паэта «Шаны», за які ён атрымаў Дыплом II ступені Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2012 года ў галіне паэзіі». Кнігай “Шаны” Анатоль Шушко паставіў сябе ў адзін шэраг з лепшымі паэтамі Брэстчыны – Міколай Засімам, Міхасём Рудкоўскім, Міколай Купрэевым, Нінай Мацяш...
Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Станкевіч Клаўдзія Аляксандраўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Творы А. Шушко
1. Шаны : зборнік вершаў / Анатоль Шушко ; прадмова В. Гардзея. Мінск : Мінкапрынт, 2012. 192 с.
2. Вытокi прычасце : вершы / Анатоль Шушко. Мінск : Полымя, 1994. 31 с. (Бібліятэчка часопіса «Маладосць», № 1 (67)).
3. Материнский завет ; Попытка гекзаметра ; Валуны ; Стошанам ; На стежке в жите ; «…Мой долг неоплатный…» ; «…Зачем кричу подчас отчаянно…» : [стихи] / Анатоль Шушко // Белой Вежи свет : сб. поэзии Брестчины / сост. и пер. с бел. В. Гришковца. Мінск : Лiтаратура i Мастацтва, 2010. С. 82–85.
4. Адзінаму ; Еўтэрпе ; Пінскі снег ; Перад настаннем дня : [вершы] / Анатоль Шушко // Дзень паэзii – 2005. Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2005. С. 230–231.
5. Вера ; Сто шан для Сташан ; Вернасць ; Мова ; «Сонейка вясенняе мае..» ; «Хвілінку, шчасце пачакай» ; Чмель ; Сябрам : [вершы] / Анатоль Шушко // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах Пинщины. Минск : ОДО «Тонпик», 2004. С. 34–40.
6. Слова долі ; Перамога / Анатоль Шушко // Пiншчына лiтаратурная : літ.-маст. зб. Пiнск : Пiнскi веснiк, 1999. С. 68–70.
7. Ты – мой роздум аб шчасці ; Бурштынавыя ночы ; Любасці : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда (Пинск). 2013. 7 марта.
8. Вячэрняму Пінску ; «Не хавай нашу папараць…» ; «Святое неўзабаве застанецца…» ; «Зноў ля помніка маці стаю» ; «Пакрыёма праўда праяўляецца» : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2012. 17 жн. (№ 33). С. 8.
9. Прызнанне нашчадка ; Бацькава песня : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2012. 4 мая (№ 18). С. 8.
10. Маёй Беларусі ; Просьба да сонца ; «Час родзіць паэтаў у нас» ; Баладнае ; Вершапад ; След ; Ушушканы ўспамінам ; Кветка волі. Балада белых руж на іспанскі матыў : [вершы] / Анатоль Шушко // Полымя. 2011. № 11. С. 32–37.
11. Камяні ; Пацеры да мовы ; Каханне : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 2011. № 8. С. 46.
12. Стошанам ; На стежке в жите ; Попытка гекзаметра ; Валуны : [стихи] / Анатоль Шушко ; пер. В. Гришковца // Нёман. 2011. № 6. С. 98–99.
13. Спешунапиться звуками и словом… : [стихи] / Анатоль Шушко ; пер. с бел. А. Аврутина // Нёман. 2008. № 10. С. 100–101.
14. Шчырае ; На далонях вясны ; «Прыгажосць выратуе свет» : [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2008. 31 июня.
15. «Знаёмая мара паехаць у Брэст» ; «Кашулю шылі навырост» : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 2007. № 11. С. 58–60.
16. Пінскі вальс : [песня] / словы Анатоля Шушко ; музыка Алеся Жуковіча // Пінскі веснік. 2007. 5 кастр.
17. Метаморфоза : [стихи] / Анатоль Шушко ; пер. с бел. В. Гришковца // Нёман. 2007. № 8. С. 57.
18. Думка ; Каханне ; Сынам ; Ідылічны накцюрн ; Удзячнасць ; Надзейнасць : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 2006. № 11. С. 70–71.
19. Лаўровіч, М. Вершы / Мікалай Лаўровіч ; пер. з рускай мовы Анатоля Шушко // Маладосць. 2006. № 11. С. 52.
20. Пінская бусліная балада (дыялог з аднакурніцай праз 60 год пасля вайны) ; Дыялог у Пінску ; Да восені : [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2005. 25 окт.
21. Грышкавец, В. «У мяне дзве матулі» ; Ліст услед ; «…І ад каханкі на світанку на цягнік…» ; «Знайсці, прыняць і пакахаць» ; «Ў дарозе ці дома, калі я адзін…» ; «Ўваб’ю калочак свой ахвотна…» : [вершы] / Валерый Грышкавец ; пер. з рускай мовы Анатоль Шушко // ЛіМ. 2005. 23 верас. С. 11.
22. В родимой белорусской стороне : [стихи] / Анатоль Шушко ; пер. с белор. В. Гришковца // Нёман. 2005. № 7. С. 79–80.
23. Вясеннія паразуменні з Уладзімірам Караткевічам : трыпціх ; Сват ; На памяць ; З татам : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2005. 24 чэрв. (№ 25). С. 8.
24. Весні матыў ; Вясна ; Майскаму ранку дома на ганку ; Дзякую ; Санет яднання : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2004. 22 кастр. (№ 42). С. 8.
25. Золак на волі ; Дыялог з воляю ; «Воно» : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2003. 19 снеж. (№ 51–52). С. 8.
26. Чацвёрты блок у сэрцы Стрыжака ; «Замаўляючы сабой бяседу…» ; «Распавёў ты сваё КОЛІСЬ сэрцам» ; «Ды пра што я, Божа напрамілы?!» ; Міколу Цялегу ; Мове ; Дыялог сучаснікаў : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 2001. № 5. С. 27–31.
27. Мяцеліца ; Снег ; Іней : [вершы] / Анатоль Шушко // Раніца. 2001. 22 сак.
28. Мова ; Замест «бывай!» ; Вецер ; «Як зазірну ў сховішча душы…» ; «Гудуць чмялі, спагадны бас ля хаты» ; «Кім стаць хацеў у працы, у жыцці?» ; «Добры дзень! Родны ранак душы» : [вершы] / Анатоль Шушко // Беларуская думка. 2000. № 10. С. 165–167.
29. Тень вечности : [стихи] / Анатоль Шушко ; пер. В. Гришковца // Нёман. 2000. № 2. С. 155–156.
30. Беларусі ; На сцежцы ў жыце ; Сум ; Чараўніца : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 1999. 8 кастр. С. 8.
31. З кнігі лірыкі «Словы долі» : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 1998. № 5. С. 98–103.
32. «Зляпіў мяне мой Бог з памылак» ; «А думка прагне адкрыцця…» : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 1998. 24 крас. (№ 17). С. 9.
33. «Светятся леса – в лучах осин…» ; Метаморфоза : [стихи] / Анатоль Шушко ; пер. В. Гришковца // Москва. 1997. № 10. С. 6.
Аб жыцці і творчасці А. Шушко
1. Анатоль Шушко // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 479–481.
2. Локун, В. Цэнтрам быційнай прасторы : [агляд твораў, у т. л. кнігі А. Шушко «Шаны»] / Валянціна Локун // Маладосць. 2013. № 10. С. 56–58.
3. Яцук, А. Шаны Сташанам. І не толькі… / Алег Яцук // Полымя. 2013. № 3. С. 180–183.
4. Гришковец, В. «Сто шан, паэт!» : [о книге стихов А. Шушко “Шаны”] / Валерий Гришковец // Полесская правда (Пинск). 2013. 9 янв. С. 3; Заря. 2013. 24 янв. С. 19.
5. Гришковец, В. Мера жита – мера слова: жизнь! : [о книге стихов А. Шушко «Шаны»] / Валерий Гришковец // Нёман. 2013. № 1. С. 208–211.
6. Гарадніцкі, Я. Паэзія – 2011: зямное і ўзвышанае : [аб падборцы вершаў А. Шушко ў часопісе «Полымя»] / Яўген Гарадніцкі // Полымя. 2012. № 10. С. 179–180.
7. Бензярук, Р. Ушушканы Сташанамі / Расціслаў Бензярук // ЛіМ. 2012. 21 снеж. С. 10.
8. Бензярук, Р. Сто шан вам, Сташаны! : Доўга, вельмі доўга Анатоль Шушко, таленавіты паэт з Пінска, чакаў сваёй другой кнігі / Расціслаў Бензярук // Народная трыбуна. 2012. 14 снеж.
9. Макарэвіч, С. Гучыць слова земляка над роднаю старонкаю : [сустрэча паэта А. Шушко са студэнтамі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта] / Святлана Макарэвіч // ЛіМ. 2012. 27 ліп. (№ 30). С. 22.
10. Галубовіч, Л. Сто шан! : [Анатолю Шушко – 50] / Леанід Галубовіч // ЛіМ. 2004. 23 ліп. С. 5.
11. Приступа, Н. Пятьдесят его дорог : члену Союза белорусских писателей Анатолию Шушко – 50 лет / Наталья Приступа // Пінскі веснік. 2004. 16 ліп. С. 3.
12. Лаврович, Н. Ни дня без поиска / Николай Лаврович // Пінскі веснік. 2004. 16 ліп. С. 3.
13. Гришковец, В. Анатолю Шушко – 50 / Валерий Гришковец // Полесская правда (Пинск). 2004. 17 июля.
14. Кантор, Д. От народных криниц : [о заседании клуба «Натхненне» при районной библиотеке им. Е. Янищиц, посвященное поэту А. Шушко] / Дмитрий Кантор // Полесская правда (Пинск). 2002. 8 мая.
15. Маринчик, И. Как ждут того, кто не обманет : встреча с поэтом А. Шушко / И. Маринчик // Полесская правда (Пинск). 1998. 11 марта.
16. Самуйлик, М. Анатолия Шушко читают в Москве / М. Самуйлик // Полесская правда (Пинск). 1998. 14 марта.
17. Самуйлик, М. Горит его Звезда: [о творчестве А. Шушко] / М. Самуйлик // Пинская неделя. 1998. 27 февр.
18. Гардзей, В. Паэты з вёскі Сташаны / Віктар Гардзей // Чырвоная змена. 1997. 27 мая.
19. Талкачоў, С. Са сваім адчуваннем свету: [пра паэзію А. Шушко] / Сяргей Талкачоў // Пінскі веснік. 1997. 15 крас.
20. Патаранскі, С. Паэт – ён нечаканасць… (Роздум над кнігай Анатоля Шушко «Выток і прычасце» і пра сучасную паэзію наогул) / Сяргей Патаранскі // Першацвет. 1995. № 5. С. 129–131.
21. Стрыгалёў, М. Агмень паэзіі сапраўднай. «І маразы, і лета пах…» («Выток і прычасце» Анатоля Шушко) / Міхась Стрыгалёў // Маладосць. 1995. № 4. С. 251–253.
22. Галубовіч, Л. Свая азнака : [рэц. на кнігу А. Шушко «Выток і прычасце»] / Леанід Галубовіч // Полымя. 1994. № 7. С. 254–256.