1 снежня 1939 года было прынята рашэнне аб выданні абласной газеты на беларускай мове пад назвай “Зара”. З № 69 газета “Рабочий” стала выходзіць як “Зара” – орган Брэсцкіх абкама КП(б)Б і аблвыканкама. Перыядычнасць – 300 нумароў у год, тыраж – 20 тыс. экзэмпляраў. Рэдакцыя размясцілася ў будынку па вул. Карла Маркса. Рэдактарам стаў Георгій Цярэнцьевіч Мінчукоў. Штат быў зацверджаны ў колькасці 40 творчых і тэхнічных работнікаў.
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны загінулі загадчык аддзела прапаганды Арон Рабіновіч, загадчык прамысловага аддзела Якаў Зарэцкі, старшы карэктар Аксана Яшкіна. Выбраліся з акупіраванага горада, але потым загінулі сакратар рэдакцыі Міхаіл Краснакуцкі, маладыя журналісты-практыканты Генадзь Будай і Ніна Кацяшова. З 1 мая 1943 года па 28 ліпеня 1944 года “Зара” выдавалася падпольна на акупіраванай тэрыторыі Брэсцкай вобласці. З 1943 года газету ўзначаліў Васіль Фёдаравіч Калібераў, разам з ім ва ўрочышчы Хаваншчына (цяпер у Івацэвіцкім раёне) рабілі газету Наталля Канстанцінаўна Логвіна, Аляксандр Міхайлавіч Прыпотнеў, Мікалай Арцёмавіч Засім.
Пасля вызвалення Беларусі ў рэдакцыю прыйшлі людзі, за плячамі якіх былі ваенныя дарогі. Сярод іх Зіновій Барысавіч Ільеўскі, Іван Андрэевіч Левічаў, Павел Пятровіч Спірыдонаў, Барыс Маісеевіч Каган, Мікалай Юркевіч, Міхаіл Сцяпанавіч Кучук, Алена Шылава, Яўген Мікалевіч Макарчук. У 1944–1962 гадах “Зара” выходзіла на рускай і беларускай мовах. Паступова тыраж газеты на беларускай мове скараціўся, з 1962 года “Заря” стала выходзіць толькі на рускай мове. Рэдакцыя месцілася па вул. Камсамольскай, 40, а ў сакавіку 1983 года пераехала ў новабудоўлю “Дом друку” па вул. Маскоўскай (цяпер пр-т Машэрава), 75/1.
У розныя гады рэдакцыяй кіравалі Міхаіл Спірыдонавіч Хрысціч, Васілій Давыдавіч Цяртычны, Іосіф Антонавіч Чарняўскі, Васілій Аляксандравіч Каленчыц. З 13 верасня 1972 года да 20 студзеня 2003 года газету ўзначальваў Пётр Пятровіч Суцько (1936–2010), заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат прэміі “Берасцейская зорка – 2002”. Пры ім “Заря” стала адной з вядучых абласных газет СССР. У калектыве шмат гадоў працавалі заслужаны работнік культуры Беларусі Пётр Васільевіч Елец, пісьменнік Аляксандр Аляксеевіч Авечкін, Антон Гаўрылавіч Ражанец, Мікалай Аляксеевіч Аляксандраў, Вольга Барадзіна, Пётр Піліпчук, Міхаіл Кукса, Іван Буцько, Адэліна Архіпаўна Чабанюк, Уладзіслаў Казіміравіч Равіцкі, Уладзімір Фёдаравіч Малашэўскі і інш.
25 лютага 1982 года “Заря” ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў. Штогод атрымлівае прэміі за творчы пошук і асвятленне магістральных напрамкаў жыцця і дзейнасці працоўных калектываў, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый. Са жнiўня 1991 года выданне стала грамадска-палітычнай газетай Брэсцкай вобласці.
Пры рэдакцыі з 1939 года дзейнічае абласное літаратурнае аб’яднанне “Заранка”, створанае лiтаратурным крытыкам Марынай Барсток (1916–1994). Пасля вайны літаб’яднаннем кіравалі Мікола Засім, Уладзімір Андрэевіч Калеснік, Мікола Пракаповіч, Алесь Каско і іншыя пісьменнікі. Рэгулярна (штомесяц) выходзiць літаратурная старонка “Зараніца”.
У кастрычнiку 2014 года ў памяшканнi рэдакцыi аформлены музей гiсторыi газеты “Заря”, у грамадска-культурным цэнтры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 75-годдзю выдання.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
-
“Заря” // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 3. С. 618–619.
-
Заря, 1945–1947 : [электронный ресурс; оцифров. воспр. комплекта газеты]. Брест, 2008. CD-ROM. 12 см.
-
Туров, В. След : художественно-документальные очерки / Владимир Туров ; [предисловие Александра Иванова]. Брест : Брестская типография, 2010. 279 с. : ил.
-
Заря, 40 лет. Брест, 1979. 18 с. : ил.
-
Суцько, П. П. Прызнанне ў любові роднай газеце / П. П. Суцько // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Брэста : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 597–598.
-
Калиберов, В. Ф. От сердца к сердцу : [бывший редактор газеты “Заря” рассказывает о борьбе партизан и подпольщиков Брестчины] / Василий Фёдорович Калиберов. Минск : Беларусь, 208 с. : ил. ; 6 л. ил.
-
Припотнев, А. “Заря” партизанская / А. Припотнев // Буг в огне : изд. 3-е, доп. и перераб. Минск : Беларусь, 1977. С. 212–217.
-
Сутько, П. Свети-сияй, моя «Заря»! / Пётр Сутько // Публицисты : [очерки] / сост. Л. С. Екель и др., Минск, 2000. С. 249–256; Нашчадкам слова застаецца / укл. Г. С. Тамашэвіч. Брэст, 2001. С. 17–24.
-
Из протокола № 4 заседания бюро Брестского обкома КП(б)Б о создании областной газеты «Заря» // Брест в 1939–1941 гг. : документы и материалы. Брест : Альтернатива, 2012. С. 194.
-
Постановление бюро Брестского обкома КП(б)Б «О работе редакции областной газеты «Зара» // Брест в 1939–1941 гг. : документы и материалы. Брест : Альтернатива, 2012. С. 197–198.
-
Василькова, Т. «Заря»: 75 лет вместе с вами! : Брестская областная газета отметила 75-летие / Тамара Василькова // Заря. 2014. 21 окт. С. 4.
-
Туров, В. «Заря» в музейных экспонатах : [о музее истории газеты «Заря»] / Владимир Туров // Заря. 2014. 18 окт. С. 11.
-
Логвинович, А. Редактор, который был первым… : [о Георгии Терентьевиче Минчукове, редакторе «Зари» в 1939–1941 гг.] / Александр Логвинович // Заря. 2014. 18 окт. С. 1–2.
-
Костюк, Н. След на земле : [о книге воспоминаний о «Заре» и зарёвцах В. Туркова «След»] / Н. Костюк // Заря. 2014. 22 апр. С. 5.
-
Крейдич, М. С верой в будущее : [о зав. отделом писем и массовой работы газеты «Заря» Елене Николаевне Доброхотовой] / М. Крейдич // Брестский вестник. 2013. 5 сент. (№ 36). С. 12.
-
Сорокин, В. Ещё одна награда «Зари» : [о награждении грамотой Министерства обороны РБ] / В. Сорокин // Заря. 2013. 23 февр. С. 2.
-
Сутько Пётр Петрович : [некролог] // Заря. 2010. 11 дек. С. 2.
-
Сутько Пётр Петрович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2004. Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 269.
-
Величко, В. «Мы живём, чтобы оставить след…» : Брестский журналист Владимир Туров выпустил книгу о бывших сотрудниках областной газеты “Заря” : [о книге В. Г. Туркова «След»] / Владимир Величко // Рэспублiка. 2011. 29 дек. С. 8.
-
Туров, В. «Товарищи, дайте Муриной мужа!..» : [о журналисте газеты «Заря» Измаиле Лазаревиче Аграновском] / Владимир Туров // Заря. 2009. 19 нояб. С. 5.
-
От “Рабочего” до “Зари” // Заря. 2009. 26 сент. С. 2.
-
Лосич, П. Привет из прошлого : в Бресте найдено удостоверение сотрудника «Зари» начала 40-х годов прошлого века / Павел Лосич // Заря. 2009. 13 июня. С. 1.
-
Туров, В. Такие разные, такие схожие : [о заместителях редакторов газеты «Заря»] / Владимир Туров // Заря. 2009. 5 мая. С. 7.
-
Лосич, П. Награды предпринимателям и журналистам : [«Заря» победила в конкурсе «На лучшее освещение предпринимательской деятельности в Брестской области»] / Павел Лосич // Заря. 2009. 28 марта. С. 2.
-
Туров, В. Его величество се-кре-та-ри-ат! : [об отв. секретаре газеты «Заря» Зиновии Борисовиче Ильевском] / В. Туров (старший) // Заря. 2009. 19 февр. С. 8–9.
-
Туров, В. Первый апрель – никому не верь, или Истина всегда дороже : [о журналисте газеты «Заря» Иване Андреевиче Левичеве (1913–1982)] / В. Туров (старший) // Заря. 2009. 15 янв. С. 7.
-
Туров, В. Колонковые мазки высокой пробы : [о художнике газеты «Заря» Александре Ивановиче Кожине] / Владимир Туров // Заря. 2008. 31 июля. С. 7.
-
Туров, В. Партизанское трио : [о сотрудниках газеты «Заря» Василии Калиберове, Александре Припотневе, Наталье Логвиновой] / Владимир Туров // Заря. 2008. 3 мая – 8 мая.
-
Туров, В. Каленчиц, каким я его знал : [о редакторе газеты «Заря» в 1959–1972 гг. Василии Александровиче Каленчице] / Владимир Туров // Заря. 2008. 9 февр.
-
Туров, В. След на лице эпохи : [о фотографе газеты «Заря» Евгении Макарчуке] / Владимир Туров // Заря. 2007. 22 сент. С. 5.
-
Громов, В. «Зарю» пригласили в Москву не случайно : [на ХII Междунар. проф. выставку СМИ «Пресса-2006»] / В. Громов // Заря. 2005. 29 нояб. С. 2.
-
Михаевич, М. Новоселье «Зари» : [о переезде редакции газеты в «Дом печати»] / Михаил Михаевич // Заря. 1983. 16 марта.