Па меры развіцця вытворчасці будаваліся новыя карпусы камбіната па вул. Індустрыяльнай, 1. На працягу 1953–1954 гадоў асвойваліся новыя вытворчыя плошчы, дзе спачатку быў пабудаваны халадзільнік, а потым забойны і калбасна-кулінарныя цэхі.
У ліпені 1964 года мясакамбінат быў аб’яднаны з Пінскім птушкакамбінатам, прадпрыемства было падпарадкавана Галоўнаму ўпраўленню мясной і птушкапераапрацоўчай прамысловасці БССР.
У 1960–1970-ыя гады адбывалася даволі частая змена кіраўніцтва камбіната. Але працяглы перыяд – з сакавіка 1981 года па люты 1996 года дырэктарам прадпрыемства быў Якаў Іванавіч Вершыловіч. Менавіта ў гэты перыяд будаваліся новыя вытворчыя памяшканні халадзільніка, мяса-тлушчавага цэху, а таксама адміністрацыйна-бытавы корпус.
Па меры ўмацавання вытворчай базы, папаўнення навукова-вытворчага патэнцыялу, прадпрыемства перайшло да выпуску канкурэнтназдольнай прадукцыі высокай якасці. Пачынаючы з 1985 года прадпрыемства пастаянна нарошчвала аб’ёмы вытворчасці, была створана магутная тэхнічная база, падабраны высокапрафесійны кадравы састаў, назапашаны інтэлектуальны патэнцыял. У 1995 годзе быў пабудаваны новы мясатлушчавы корпус, што дазволіла павялічыць праектную магутнасць па вытворчасці мяса да 60 т/см (да будаўніцтва новага МТЦ магутнасць цэха складала 15 т/см), усталяваць сучаснае высокапрадукцыйнае абсталяванне па першаснай пераапрацоўцы жывёлы, павысіць якасць прадукцыі, палепшыць умовы працы, вытворчую санітарыю.
У 1997 годзе, з назначэннем на пасаду дырэктара Юрыя Юр’евіча Бісуна пачалося тэхнічнае перааснашчэнне вытворчасці, засваенне новых тэхналогій, павялічэнне вытворчасці і пашырэнне асартыменту калбасных вырабаў, стварэнне сеткі фірмовых магазінаў. У цяперашні час мясакамбінат выпускае прадукцыю звыш 150 назваў.
На працягу 1999 года была скончана рэканструкцыя аміячнай кампрэсарнай са станцыяй абаротнага водазабеспячэння, што дазволіла палепшыць умовы захоўвання мяса і мясапрадуктаў у неабходных тэхналагічных рэжымах, павысіць якасць прадукцыі пры захоўванні.
У 2009 годзе здадзена ў эксплуатацыю ўласная кацельня, што дазволіла забяспечыць усе вытворчыя цэхі неабходнай колькасцю пара для захавання тэхналагічных рэжымаў вытворчасці прадукцыі. За кошт уласных сродкаў на базе існуючых плошчаў пабудаваны і абсталяваны сучасным высокапрадукцыйным абсталяваннем цэх па вытворчасці прадуктаў са свініны вэнджана-запечанай і вэнджана-варанай, што дазволіла павялічыць выпуск прадукцыі ў сем разоў.
Для паляпшэння якасці выпускаемай прадукцыі пастаянна праводзіцца замена маральна састарэлага абсталявання на сучаснае высокапрадукцыйнае. Так, для паляпшэння якасці выпускаемай прадукцыі, забеспячэння санітарных правіл і нормаў пры вытворчасці калбасных вырабаў і вэнджаніны, устаноўлены тэрмакамеры з аўтаматычным рэжымам працэсу тэрмаапрацоўкі прадукцыі.
Тэрыторыя прадпрыемства займае плошчу 10,77 га. Вытворчыя магутнасці мясакамбіната складаюць 50 т мяса у змену, 8,5 т калбасных вырабаў у змену, у тым ліку 2 т прадуктаў са свініны і ялавічыны. Фактычна выпрацоўваецца калбасных вырабаў – да 25 т у суткі, прадуктаў са свініны і ялавічыны – да 2 т.
Калектыў камбіната ганарыцца ветэранамі працы свайго прадпрыемства, якія ўнеслі значны ўклад у яго станаўленне і развіццё. Больш за 35 гадоў тут працавалі майстар Ніна Фёдараўна Мароз і бухгалтар Станіслава Адамаўна Вернікоўская. З 1953 па 1994 год байцом ската працаваў Іван Карпавіч Юха. Прыкладна такі ж працоўны стаж у рабочай Соф’і Анатольеўны Садоўскай. З 1963 года працуе жылоўшчыца мяса Галіна Іосіфаўна Ефімава, з 1965-га – баец жывёл Канстанцін Міхайлавіч Теляціцкі. Такія прыклады можна было б працягваць. Разам з тым на камбінаце працуе шмат моладзі. Сярэдні ўзрост працуючых – 35 гадоў.
ААТ «Пінскі мясакамбінат» мае чатыры фірмовых магазіны і адзін павільён, адзін фірмовы магазін у г. Століне, тарговы павільён у г. Іванава. Пры камбінаце маецца сталовая на 96 пасадачных месцаў, здраўпункт, стаматалагічны кабінет.
У 2006 годзе да мясакамбіната было далучана сельскагаспадарчае прадпрыемства – філіял «Невель», якое знаходзіцца ў Пінскім раёне.
У 2002 годзе Пінскі мясакамбінат першым з усіх прадпрыемстваў мясной галіны рэспублікі быў узнагароджаны Прэміей урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці, а ўся прадукцыя была сертыфіцыравана ў адпаведнасці з патрабаваннямі «СТБ ИСО 9001-96». Вырабы Пінскага мясакамбіната неаднаразова перамагалі у конкурсах «Лепшы прадукт года», «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і інш.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Т. К. Баговіч, гал.бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі, А. Н. Гарачова, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
-
ОАО «Пинский мясокомбинат» // Государственное объединение «Управляющая компания холдинга «Концерт Брестмясомолпром» между прошлым и будущим. 70 лет. Брест : РИА «Вечерний Брест», 2014. С. 124–131.
-
Прамысловасць // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / НАН Беларусі. Інстытут гісторыі. Мінск : Вышэйшая школа, 2012. Гл. 9.2.2. С. 572–586.
-
Промышленность // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 271–273.
-
Социально-экономический потенциал регионов. Брестская область // Современная Беларусь : энциклопедический справочник : в 3 т. Минск : Белорусская наука, 2007. Т. 2. С. 493–505.
-
Ляшук, М. Кредо его жизни : [директор Пинского мясокомбината Андрей Владимирович Мулярчик – «Человек года» в области охраны окружающей среды за 2013 год] / Мария Ляшук // Пінскі веснік. 2014. 7 сакавіка. С. 3.
-
Кирковец, Н. «Пикант» – гарантия отменного вкуса и безупречного качества / Наталья Кирковец // Пінскі веснік. 2011. 30 верасня. С. 4.
-
Кирковец, Н. Пикант / Наталья Кирковец // Пінскі веснік. 2011. 25 студзеня. С. 3.
-
Ильенков, В. Пикант : страница ОАО «Пинский мясокомбинат»/ Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2010. 19 лістапада. С. 3.
-
Кирковец, Н. Пикант : страница ОАО «Пинский мясокомбинат» / Наталья Кирковец // Пінскі веснік. 2010. 29 кастрычніка. С. 3.
-
Кирковец, Н. Пикант : страница ОАО «Пинский мясокомбинат» / Наталья Кирковец // Пінскі веснік. 2010. 24 верасня. С. 3.
-
Юдина, Р. И в сосисках, и в колбасах – только лучшее мясо / Раиса Юдина // Комсомольская правда в Белоруссии. 2005. 26 марта. С. 14.
-
Бесспорно только лучшее : 60 лет исполнилось КПУП «Пинский мясокомбинат» // Народная газета. 2004. № 246–247. С. 13.
-
Пилецкий, Е. Плоды созидания : ГКПУП «Пинский мясокомбинат» – 60 лет / Е. Пилецкий // Пінскі веснік. 2004. 12 лістапада. С. 2.
-
Матусевич, В. Колбаса – пинская краса! : КПУП «Пинский мясокомбинат» / В. Матусевич // Комсомольская правда в Белоруссии. 2003. № 133. С. 18.
-
Коваль, С. Пінскія каўбасы – зроблены з мяса : КПУП «Пінскі мясакамбінат» / С. Коваль // Звязда. 2002. № 298. С. 2.
-
Лукашик, Т.Пинские деликатесы : [КПУП «Пинский мясокомбинат»] / Т. Лукашик // Пинская неделя. 2001. 16 ноября. С. 2.
-
Романчук, И. Чтоб не искать в краю далеком… : [КПУП Пинский мясокомбинат] / И. Романчук // Пінскі веснік. 2000. 18 ліпеня. С. 2.
-
Шестакова, Н. …А спрос не предъявлен : [КПУП «Пинский мясокомбинат»] // Полесская правда (Пинск). 1983. 18 октября.
-
Скороход, Ю. Транквилизатор для общественного мнения : [КПУП «Пинский мясокомбинат»] / Ю. Скороход // Полесская правда (Пинск). 1997. 11 июня.
-
Скороход, Ю. Привет, вы чудно устроились… : [КПУП «Пинский мясокомбинат»] / Ю. Скороход // Полесская правда (Пинск). 1997. 9 апреля.
-
Мясокомбинат: визитная карточка // Пинская неделя. 1995. 20 января.
-
Куницкий, П. Наберет ли новый цех проектную мощность? : о новом цехе мясокомбината / Павел Куницкий // Пінскі веснік. 1992. 13 чэрвеня.