Серада, 10 Снежань 2014 10:46

15 кастрычніка 2014 г. – 70 гадоў з дня нараджэння (1944) Зіновія Кірылавіча Прыгодзіча, пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2013)

Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч нарадзіўся 15 кастрычніка 1944 года ў в. Лышча Пінскага раёна Пінскай вобласці (цяпер у Брэсцкай вобласці).

Пасля заканчэння Лышчанскай сярэдняй школы (1960) 3іновій Прыгодзіч супрацоўнічаў у Лагішынскай раённай газеце «Калгасная праўда» (1960–1962), працаваў карэспандэнтам-арганізатарам мясцовага радыёвяшчання. Пасля сканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1967) накіраваны на работу ў газету «Звязда» літсупрацоўнікам, працаваў загадчыкам аддзела.

З 1977 года Зіновій Кірылавіч пачынае партыйную кар’еру: інструктар аддзела культуры ЦК КПБ, памочнік сакратара (1978–1981), у апараце ЦК КПБ. Работу спалучаў з вучобай у аспірантуры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1981–1984). Вынікам вучобы стала абарона кандыдацкай дысертацыі «Партийное руководство художественной культурой на этапе зрелого социализма» (1984). Пасля працаваў у апараце ЦК КПБ, а з 1984 года – загадчык кафедры журналістыкі, мовы і літаратуры Мінскай ВПШ. Са студзеня 1989 года – намеснік загадчыка ідэалагічнага аддзела ЦК КПБ і рэдактар газеты «Советская Белоруссия», з 1992 года – галоўны рэдактар часопіса «Гаспадыня». У 1996–1999 гадах – першы намеснік старшыні Дзяржкамдруку Беларусі. Адначасова з 2000 года Зіновій Кірылавіч працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Зіновій Прыгодзіч друкавацца пачаў у 1957 годзе. Першае апавяданне на рускай мове «Деньги» было апублікавана ў пінскай раённай газеце «Полесская правда» (1963). Спробы маладога журналіста ў жанры малой прозы прадвызначылі яго творчыя зацікаўленні. Піша на беларускай і рускай мовах вершы і апавяданні, нарысы, дакументальныя аповесці, навелы, лірычныя мініяцюры, крытычныя артыкулы, дзе аналізуюцца пытанні развіцця сучаснай беларускай літаратуры.

Творы пісьменніка-публіцыста вылучаюцца востранадзённасцю праблематыкі: ён прысвячае іх працаўнікам вёскі, разважае аб праблемах сучаснай моладзі, захапляецца маральнымі якасцямі і багатай духоўнай культурай старэйшага пакалення. Гэтыя і іншыя тэмы пераважна сучаснага жыцця беларусаў знайшлі адлюстраванне ў наступных кнігах З. Прыгодзіча: «На палях рэспублікі» (публіцыстыка, 1968), «Добры дзень, сад!» (1974), «На сельских просторах» (1976), «Жменя зярнят» (1979) – нарысы і публіцыстыка, дакументальныя аповесці «Строгая доброта» (1976) і «Крылы дужэюць у палёце» (1977). У 1980-ыя гады пісьменнік звярнуўся да мастацкай творчасці: ім былі напісаны аповесці «Журавы на далёкай пойме» (1984) і «Ноч перад нядзеляю» (1986).

У 1986 годзе З. Прыгодзіч прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Акрамя прозы і публіцыстыкі, З. Прыгодзіч піша вершы, з якімі выступае ў перыядычным рэспубліканскім друку і калектыўных зборніках паэзіі. Апошнім часам ім апублікаваны нізкі вершаў у часопісах, паэма «Кукавала зязюля», а таксама выйшаў зборнік вершаў «Калі б не ты» (2002).

Кандыдат філасофскіх навук (1984), дацэнт. Заслужаны журналіст Беларусі (2002). Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць» (1981) і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995). Заслужаны журналіст БСЖ (2002).

У 2007 годзе Зіновій Прыгодзіч за тэматычны цыкл размоў з выдатнымі дзеячамі культуры стаў лаўрэатам конкурсу «Залатое пяро». У 2012 годзе за творчыя партрэты дзеячаў беларускай літаратуры і культуры Зіновію Прыгодзічу быў ўручаны ганаровы знак-сімвал «Залаты Купідон» і дыплом Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2011 года» ў намінацыі «Крытыка і літаратуразнаўства».

З. К. Прыгодзіч – лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2013 года ў вобласці літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці – за кнігу «Родник у лесных берез».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Станкевіч Клаўдзія Аляксандраўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы З. К. Прыгодзіча

  1. Масты над Басфорам / Зіновій Прыгодзіч // Полымя. 2013. № 4. С. 169–178.

  2. Родник у лесных берез: повесть, эссе, рассказы, миниатюры, интервью: пер. с бел. / Зиновий Пригодич. Минск: Четыре четверти, 2011. 363 с. (Библиотека Союза писателей Беларуси).

  3. Постаці : з цэлым народам гутарку весці... / Зіновій Прыгодзіч ; [прадмова А. Карлюкевіча]. Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. 309, [2] с. : партр.

  4. Непостижимая и загадочная страна / Зиновий Пригодич // Нёман. 2011. № 7. С. 194227.

  5. Этой ночью ; «…Нестерпимо в ночной темноте» : [стихи] / Зиновий Пригодич // Белой Вежи свет: сб. поэзии Брестчины / сост. и пер. с бел. В. Гришковца. Минск: Лiтаратура i Мастацтва, 2010. С. 145.

  6. Вершы / Зіновій Прыгодзіч // Гаспадыня. 2010. № 10. С. 34.

  7. Путь полной луны: японский дневник / Зиновий Пригодич. Минск: Деловая печать, 2009. 236, [2] с., [16] л. цв. ил.(Библиотека журнала «Гаспадыня»).

  8. Мой вам совет: проверено на себе! / сост.: З. Пригодич, С. Жиляк. 2-е изд., перераб. и доп. Минск: Деловая печать, 2006. 255 с. (Библиотека журнала «Гаспадыня»).

  9. «На вейках сняжок растае…» :[вершы]/ Зіновій Прыгодзіч // Маладосць. 2006. № 3. С. 126–128.

  10. Ой, гора-бяда / словы Зіновія Прыгодзіча, музыка Алега Чыркуна // Гаспадыня. 2005. № 4. С. 37.

  11. Крымская симфония : путевые заметки / Зиновий Пригодич. Минск : Золотой улей, 2005. 127 с., [16] л. цв. ил.

  12. Доўга будзе Карэя мне сніцца... : эсэ / Зіновій Прыгодзіч. Мінск : Деловая печать, 2005. 223 с. (Библиотека журнала «Гаспадыня»).

  13. Сярод людзей. Старонкі дзённіка: пачуцці і роздум / Зіновій Прыгодзіч // Полесская правда (Пинск). 2004. 4 дек.; 8 дек.; 11 дек.; 15 дек.; 18 дек. (№ 147–153).

  14. Каб любіць Беларусь маю мілую… : старонкі дзённіка: пачуцці і роздум / Зіновій Прыгодзіч // Полымя. 2004. № 10. С. 164–179.

  15. Гэтай ноччу ; Не прыедзе… ; Не дарую ніколі ; Вясна ; Прызнанне ; Кардыяграма ; Уначы ; «Невыносна ў начной цішы» :[вершы] / Зіновій Прыгодзіч // Маладосць. 2004. № 10. С. 12–14.

  16. Калі б не ты : лірыка кахання / Зіновій Прыгодзіч. Мінск : ГА БТ «Кніга», 2002. 229 с. : iл.

  17. Журба мая светлая : аповесці, апавяданні, лірыч. абразкі, мініяцюры / Зіновій Прыгодзіч. Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. 333, [2] с., [1] л. партр. : іл.

  18. Кукавала зязюля : паэма ў прозе/ Зіновій Прыгодзіч // Маладосць. 2000. № 4. С. 32–65.

  19. Урыўкі з аповесці «Журавы на далёкай пойме» / Зіновій Прыгодзіч // Піншчына літаратурная : літ.-маст. зб. Пінск : Пінскі веснік, 1999. С. 86–87.

  20. Печаль моя светла : повести, миниатюры : пер. с белорус. / Зиновий Пригодич. Москва : Советский писатель, 1990. 384 с.

  21. Ноч перад нядзеляю : аповесць, лірычныя абразкі, мініяцюры / Зіновій Прыгодзіч. Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. 237, [1] с. : іл.

  22. Журавы на далекай пойме : аповесць : [для сярэд. і ст. шк. узросту] / Зіновій Прыгодзіч. Мінск : Юнацтва, 1984. 236 с. : іл.

  23. Жменя зярнят : нарысы / Зіновій Прыгодзіч. Мінск : Ураджай, 1979. 189, [2] с. : іл.

  24. Воспитатель детского сада / З. К. Пригодич. Минск : Народная асвета, 1978. 16 с. (Учащимся о профессиях).

  25. Крылы дужэюць у палёце : будні школьнага камітэта камсамола [Скідальская СШ № 3 Гродзенскай вобласці] / З. К. Прыгодзіч. Мінск : Народная асвета, 1977. 108, [2] с.

  26. Строгая дабрата : дакументальная аповесць [пра заслужанага настаўніка БССР, Героя Сацыялістычнай Працы П. І. Якімава] / Зіновій Прыгодзіч. Мінск : Беларусь, 1976. 95, [1] с. : іл. (Людзі працоўнага і ратнага подзвігу).

  27. Добры дзень, сад! : пра вопыт работы дзiцячага сада № 219 г. Мiнска / З. К. Прыгодзіч. Мінск : Народная асвета, 1974. 16 с.

  28. На палях Беларусі = На полях Белоруссии / аўт. тэксту З. Прыгодзіч. Мінск : Беларусь, 1968.

 

Аб жыцці і творчасці З. К. Прыгодзіча

  1. Прыгодзіч Зіновій Кірылавіч // Учёные Пинщины :[справ. издание] / авт.-сост. И. А. Кибак, П. Н. Синкевич, В. В. Василевицкий. Пинск : Пин. регион. тип., 2012. С. 106.

  2. Зіновій Прыгодзіч // Літаратурная карта Берасцейшчыны : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ «Брэсцкая друкарня», 2008. С. 462–464.

  3. Прыгодзіч Зіновій Кірылавіч // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах Пинщины / авт.-сост. И. А. Кибак. Минск : ОДО «Тонпик», 2004. С. 137–138.

  4. Прыгодзіч Зіновій Кірылавіч / Л. С. Савік// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13.С. 60.

  5. Прыгодзіч Зіновій Кірылавіч / Л. М. Гарэлік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1995. Т. 5. С. 62–63.

  6. Прыгодзіч Зіновій Кірылавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 4. С. 395.

  7. Гришковец, В. Родник у лесных берез, или Ночь заканчивается воскресением : [о книге З. Пригодича «Родник у лесных берез»] / Валерий Гришковец // Заря. 2013. 23 мая.

  8. Рудкоўская, І. З цэлым народам гутарку весці : [аб кнізе З. Прыгодзіча «Постаці»] / Ірына Рудкоўская // ЛіМ. 2013. 17 мая (№ 19). С. 5.

  9. Гришковец, В. Нельзя человеку без веры : [о книге З. Пригодича «Родник у лесных берез»] / Валерий Гришковец // Полесская правда (Пинск). 2013. 26 января; Рэспубліка. 2013. 17 янв.

  10. Ляшук, М. «Родник у лесных берёз» : [о книге З. Пригодича] / Мария Ляшук // Пінскі веснік. 2012. 21 снеж.

  11. Лешніца, К. Асобы нацыянальнай культуры : [прэзентацыя кнігі З. Прыгодзіча «Постаці» ў Нацыянальнай бібліятэцы РБ] / Кастусь Лешніца // Звязда. 2012. 17 сакав.

  12. Лазоўскі, С. Айчыну сілкуюць асобы : [аб кнізе З. Прыгодзіча «Постаці»] / Сяргей Лазоўскі // Полымя. 2012. № 1. С. 176–178.

  13. Верціхоўская, М. З цэлым народам гутарку весці : [аб кнізе З. Прыгодзіча «Постаці»] / Марыя Вярціхоўская // Настаўніцкая газета. 2012. 16 лют.

  14. Марціновіч, А. Сэрца сэрцу голас падае : [аб кнізе З. Прыгодзіча «Постаці»] / Алесь Марціновіч // Рэспубліка. 2012. 19 студз.

  15. Без рэцэптаў : [пра кнігу З. Прыгодзіча «Постаці: з цэлым народам гутарку весці»] // Звязда. 2012. 12 студз.

  16. Карлюкевіч, А. Айчыну сілкуюць асобы : [аб творчасці З. Прыгодзіча]/ А. Карлюкевіч // Полесская правда (Пинск). 2012. 6 янв.

  17. Слуцкий, В. [рец. на книгу З. Пригодича «Постаці»] / Василь Слуцкий // Неман. 2012. № 1. С. 223.

  18. «Творчество и любовь – две великие тайны» : [интервью с З. К. Пригодичем] / беседу вела Валентина Поликанина // Беларуская думка. 2007. № 3. С. 144–151; Гаспадыня. 2007. № 4.

  19. Елянеўскі, М. Гаспадар «Гаспадыні» : [пра З. Прыгодзіча] / Мікалай Елянеўскі // Полесская правда (Пинск). 2004. 23 окт.

  20. Сіпакоў, Я. Споведзь сына :[аб паэме З. Прыгодзіча «Кукавала зязюля»] / Янка Сіпакоў // ЛіМ. 1999. 15 кастр. (№ 41). С. 7.

  21. Гук, У. Святло палескіх зорак : [творчасць Зіновія Прыгодзіча] / Уладзімір Гук // Пинская неделя. 1999. 29 янв.

  22. Зіновію Прыгодзічу – 50 // ЛіМ. 1994. 14 кастр. С. 12.

  23. Гришковец, В. Главный герой – жизнь : [о прозе З. Пригодича] / Валерий Гришковец // Полесская правда (Пинск). 1991. 26 сент.

  24. Пригодич, З. Зиновий Пригодич: «Счастье – служить добру» : [интервью с писателем] // Полесская правда (Пинск). 1985. 13 нояб. (Встреча для вас).

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3685 разоў Апошняя змена Панядзелак, 13 Красавік 2020 12:17