Серада, 14 Студзень 2015 12:58

25 снежня 2014 г. – 75 гадоў з часу абвяшчэння Нацыянальным паркам «Белавежская пушча» (1939), дзяржаўнай прыродаахоўнай установы, якая ўключана ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА

Белавежская пушча – адзін з найстарэйшых запаведных лясных масіваў Еўропы. Гэты лес упамінаецца яшчэ ў Іпацьеўскім летапісе, датаваным 983 годам. Пушча перажыла многа цяжкіх момантаў – войны, паўстанні, зямельныя рэформы і гаспадарчую эксплуатацыю. На працягу гісторыі пераходзіла ад аднаго ўладальніка да другога.

Калі Пушча апынулася ў складзе БССР, на яе тэрыторыі 25 снежня 1939 года быў арганізаваны Беларускі дзяржаўны запаведнік «Белавежская пушча» плошчай 129,2 тыс. га. Запаведнік размяшчаўся на тэрыторыі Гайнаўскага раёна Брэсцкай і Свіслацкага раёна Беластоцкай абласцей. Яго адміністрацыйны цэнтр да Вялікай Айчыннай вайны – пасёлак Белавежа Гайнаўскага раёна. Першым дырэктарам быў назначаны Павел Пятровіч Сямашка (1906–1941).

У гады Другой сусветнай вайны пры акупацыі Пушчы нямецкімі войскамі яе багацце практычна не эксплуатавалася, бо па ініцыятыве блізкага паплечніка Гітлера – Германа Герынга было вырашана стварыць на яе тэрыторыі паляўнічую гаспадарку Рэйха, дзе маглі б паляваць высокія тытулаваныя асобы. Але за час акупацыі запаведнік страціў вялікую колькасць раслін, дрэў, жывых істот, былі знішчаны дзесяткі жылых дамоў і сядзіб, калодзежаў, быў спалены палац у Белавежы, дзе захоўваўся навуковы архіў Пушчы.

Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у кастрычніку 1944 года дзейнасць запаведніка была адноўлена пастановай Савета народных Камісараў БССР. Пры ўсталяванні дзяржаўнай мяжы з Польшчай частка запаведніка (55 тыс. га.) разам з яго гістарычным цэнтрам – пасёлкам Белавежа, Нацыянальным паркам і зубрапітомнікам – адышла да Польшчы. На тэрыторыі Беларусі засталося 74,5 тыс. га Белавежскай пушчы, практычна без базы для навуковай працы і арганізаванай дзейнасці. Усё гэта прыйшлося ствараць ізноў у Камянецкім раёне, новы адміністрацыйны цэнтр запаведніка знаходзіцца ў в. Камянюкі. Польшча перадала некалькі зуброў, якія далі пачатак зубрынаму статку на ўсходняй тэрыторыі Пушчы.

З 1944 па 1957 гады Пушча мела статус запаведніка, а ў жніўні 1957 года запаведнік быў рэарганізаваны ў Дзяржаўную запаведна-паляўнічую гаспадарку. Вялікую дапамогу ў рабоце запаведніка аказалі вучоныя з усяго Савецкага Саюза. Значны ўклад унеслі беларускія біёлагі: акадэмікі І. Д. Юркевіч, В. І. Парфёнаў, Л. М. Сушчэня. Асноўная ўвага вучоных была звернута на вывучэнне экалогіі зуброў, магчымасцей суіснавання некалькіх відаў жывёл на адной тэрыторыі, былі разгорнуты комплексныя даследаванні па вывучэнню фітацэнозаў важных лясных фармацый, грыбных хвароб лесу.

У 1960–1963 гадах у Камянюках узведзены навукова-адміністрацыйныя карпусы і музей прыроды.

16 верасня 1991 года рашэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у межах гаспадаркі ўтвораны першы ў рэспубліцы Дзяржаўны нацыянальны парк «Белавежская пушча».

Белавежская пушча з’яўляецца адным з найбольш каштоўных прыродаахоўных суб’ектаў не толькі Беларусі, але і свету. За захаванасць унікальнасці прыроды ў 1992 годзе рашэннем выязной сесіі ЮНЕСКА Нацыянальны парк «Белавежская пушча» быў уключаны ў Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны чалавецтва. Гэта першы такога роду аб’ект на тэрыторыі былога СССР, які атрымаў такі высокі статус. У 1993 годзе ЮНЕСКА прысвоіў яму статус біясфернага запаведніка, уключыў яго ў адзіную сістэму гледжання за глабальнымі змяненнямі прыроднага асяроддзя.

У 1997 годзе Савет Еўропы ўзнагародзіў Белавежскую пушчу Еўрапейскім Дыпломам – як адну з эталонных прыродаахоўных устаноў на кантыненце. У 2007 годзе на міжнародным форуме лідэраў (прафесіянальны конкурс «Брэнд года») Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова НП «Белавежская пушча» атрымала залаты медаль у намінацыі «Спадчына».

Доўгі час у НП працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром, намеснікам дырэктара біёлаг Вячаслаў Васільевіч Семакоў (1938–2009). Шмат гадоў аддаў Пушчы біёлаг і эколаг Георгій Аляксеевіч Казулька. У 2001–2011 гадах Нацыянальны парк узначальваў Мікалай Мікалаевіч Бамбіза. 5 красавіка 2011 года генеральным дырэктарам стаў Аляксандр Васільевіч Буры.

У 2009 годзе Геральдычным саветам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь зацверджаны герб і флаг НП “Белавежская пушча”.

23 чэрвеня 2014 года Камітэт Сусветнай спадчыны на чарговай 38-й сесіі прыняў сумесную заяўку ад Беларусі і Польшчы на ўключэнне тэрыторыі Белавежскай пушчы як адзінага трансгранічнага аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, такім чынам, ён атрымаў агульную назву BialowiezaForest (Белавежская пушча), а яго плошча цяпер складае 141 885 га па абодва бакі дзяржаўнай мяжы. Цяпер прыродны комплекс з’яўляецца ўнікальным прыкладам працякання важнейшых экалагічных і біялагічных працэсаў у эвалюцыі і развіцці наземных экасістэм, супольнасцей раслін і жывёлін, а таксама ўключае ў сябе найбольш важныя і значныя прыродныя месцы жыхарства для захавання біялагічнай разнастайнасці, у тым ліку знікаючых відаў, маючых выдатную ўніверсальную каштоўнасць з кропкі гледжання навукі або аховы.

У цяперашні час Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова Нацыянальны парк «Белавежская пушча» знаходзіцца ў падпарадкаванні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэты высокі ўзровень падпарадкаванасці падкрэслівае тую ўвагу, якая ўдзяляецца ахове прыроды ў нашай рэспубліцы, пацвярджае вялікае значэнне Белавежскай пушчы як важнейшага аб’екта прыроднай спадчыны Еўропы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя У. М. Ігнатоўскага.
Андрайчук Ніна Сцяпанаўна, бібліёграф
I кат.

 

  1. О Национальном парке «Беловежская пуща» : Указ Президента Республики Беларусь, 27.09.2004 г., № 460 // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2004. № 155. С. 4–14.

  2. Беловежская пуща // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1 Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1.С. 74–78.

  3. Беловежская пуща // Сто великих заповедников и парков / авт.-сост. Н. А. Юдина. Москва : Вече, 2009. С. 211–217.

  4. Беловежская пуща // Заповедные территории Беларуси. Минск : БелЭн, 2008. С. 50–57.

  5. Беловежская пуща // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. Минск : БелЭн, 2007. С31.

  6. Национальный парк «Беловежская пуща» // От Беловежской пущи до полесских болот: путеводитель по Брестской области. Минск, 2013. С. 124125.

  7. Белавежская пушча // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Камянецкага раёна . Мінск, 1997. С. 47–65.

  8. ГПУ “Национальный парк “Беловежская пуща”. Брест : Альтернатива, 2010. 11 с. : ил.

  9. Величаво блаженствует сказочный лес” : фотоальбом / НП “Беловежская пуща” ; под общ. Ред. Н. Н. Бамбизы. Брест : Брестская типография, 2009. 67 с. : ил.

  10. Зямля сiлы.Белавежская пушча : фотаальбом / аўт. тэкстаў: А. М. Буневіч і інш. Мінск : БелЭн, 2009. 600 с. : іл.

  11. Беловежская пуща : 600 лет / ред. О. В. Панова. Брест: Альтернатива, 2009. 33 с.

  12. Семаков, В. Мечта о первобытном лесе / Вячеслав Семаков, Валерий Риппергер. Брест : Альтернатива, 2009. 368 с. : ил.

  13. Бамбиза, Н. Н. Экономический механизм сохранения биоразнообразия Беловежской пущи : монография / Николай Николаевич Бамбиза ; под ред. А. В. Неверова. Брест : Альтернатива, 2009. 139 с. : ил.

  14. Белавежская пушча: вытокі запаведнасці : матэрыялы бел.-пол. навук. нарады “Аб устанаўленні даты ўвядзення запаведнага рэжфму на тэрыторыі “Белавежскай пушчы”, 24 ліст. 2006 г., НП “Белавежская пушча”, в. Камянюкі (Беларусь). Брэст : Альтэрнатыва, 2008. 103 с.

  15. Белавежская пушча = Беловежская пуща = BelovezhskayaPushcha : фотаальбом / уклад. В. Гардзей. Мінск : Литератураи Искусство, 2007. 160 с. : фат.

  16. Козулько, Г. А. Станет ли Беловежская Пуща мировым наследием? / Георгий Козулько ; ред. С. Якимюк. Варшава : WWF Polska, 2005. 48 с.

  17. Семаков, В. В. Беловежская пуща: 19022002 / Вячеслав Васильевич Семаков. Минск : Ураджай, 2002. 232 с. : ил.

  18. Беловежская пуща в третьем тысячелетии: проблемы сохранения природы и устойчивого развития: материалы трансграничной конференции, проходившей в пос. Каменюки (Беларусь) и пос. Беловежа (Польша), 27–29 июня 2000 г. Брест: Издатель С. Б. Лавров, 2002.134 с.

  19. Национальный парк «Беловежская пуща» // Особоохраняемые природные территории Брестской области. Брест, 1997. С. 29–34.

  20. Музей прыроды “Белавежская пушча” / Л. Ф. Грачанік ; Музей природы «Беловежская пуща» / Л. Ф. Гречанник. Мінск, 2008. С. 426–249.

  21. В список ЮНЕСКО – с новыми границами // Заря. 2014. 26 июня. С. 19.

  22. Бурый, А. В. “Пущу нельзя не любить…” : [интервью з генеральным директором НП “Беловежская пуща”] / Александр Васильевич Бурый ; вопросы задавала Елена Трибулева // Вечерний экспресс (Брест – Гродно). 2014. № 1(5), февр. С. 1–2.

  23. Атрощенко, В. Беловежская пуща: зона заповедности увеличена / Виктория Атрощенко // Заря. 2013. 1 окт. С. 8.

  24. Литвинович, Е. «Пуща – больше, чем чудо света…» / Евгений Литвинович // Заря. 2009. 6 окт. С. 1, 3.

  25. Лосич, П. 600 заповедных лет / Павел Лосич // Заря. 2009. 3 окт. С. 1, 4.

  26. Гармель, Е. Пущанские «новоселья» / Елена Гармель, Александр Митюков, Валерий Король (фото) // Заря. 2009. 3 окт. С. 5.

  27. Сутько, П. Пути-дороги Вячеслава Семакова : [памяти сотрудника НП “Беловежская пуща”] / Пётр Сутько // Заря. 2009. 3 окт. С. 10.

  28. Яско, А. Заповедный мотив / Алена Яско, Ольга Астапович // Советская Белоруссия. 2009. 8 окт. Союзное Вече. С. VII.

  29. Бамбиза, Н. И национальное достояние, и всемирное наследие / Николай Бамбиза // Родная прырода. 2009. № 9. С. 4–5.

  30. Елинская, М. О символике национального парка «Беловежская пуща» / М. Елинская // Архивы и делопроизводство. 2009. № 2. С. 137–140.

  31. Кабяк, В. Белавежская пушча павялічыцца : тэрыторыя нацыянальнага парку можа павялічыцца ў разы / Вольга Кабяк // Беларусь. 2008. № 12. С. 23.

  32. Бамбіза, ММ. Пачуць шэпт пушчы : [гутарка з генеральным дырэктарам НП “Белавежская пушча”] / Мікалай Мікалаевіч Бамбіза ; гутарыў С. Свістуновіч // Звязда. 2006. 30 ліст. С. 1.

  33. Цярэшчанка, М. Белавежская пушча – адзіная ў Еўропе / Марына Цярэшчанка, Мікалай Анішчанка // ЛіМ. 2005. 25 сак. С. 15.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1626 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2020 12:04