Прадпрыемства было створана як Баранавіцкі малочны завод у 1944 годзе пасля вызвалення горада ад нямецка-фашыскіх захопнікаў. Напачатку працавалі ў прыстасаваных памяшканнях, а ў 1965 годзе пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю сучасны завод. У 1970-я гады завод пастаўляў таплёнае масла ў ГДР, тэхнічны казеін – у ФРГ.
У студзені 1983 года прадпрыемства было перайменавана ў малочны камбінат. У чэрвені 1994 года дзяржаўнае прадпрыемства «Баранавіцкі малочны камбінат» пераўтворана ў ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат».
Усяго прадпрыемства выпускае больш за 120 відаў малочнай прадукцыі рознага асартыменту: натуральнамалочная прадукцыя, плаўленыя, калбасныя, цвёрдыя сыры, масла, марожанае, маянэзы, сухія малочныя прадукты, заменнікі неразведзенага малака, казеін, сываратка малочная сухая.
Прыярытэтнымі напрамкамі развіцця прадпрыемства з’яўляецца сыраробства і вытворчасць сухіх малочных прадуктаў. У 1992 годзе ўведзены ў эксплуатацыю цэх па іх вытворчасці. Ён аснашчаны прагрэсіўным абсталяваннем, на якім выкарыстоўваюцца новыя тэхналогіі вытворчасці сухіх малочных прадуктаў. Пад брэндам «Сырная волость» выпускаецца дванаццаць відаў паўцвёрдых сыроў (начальнік цэха сыроў Святлана Дзевяткіна). Для захавання сыроў на камбінаце пабудавана сырасховішча з агульным аб’ёмам адначасовага ўтрымання 450 тон прадукцыі.
Спецыялісты камбіната пад кіраўніцтвам галоўнага тэхнолага Ларысы Амбражэйчык пастаянна ўдасканальваюць тэхналогію, распрацоўваюць новыя віды прадукцыі. Вялікая ўвага надаецца выпуску дыетычных, лячэбна-прафілактычных прадуктаў з рознымі карыснымі для арганізма чалавека дабаўкамі. За ўласныя сродкі камбінат пабудаваў малочна-таварную ферму на 720 кароў у Богушах Баранавіцкага раёна.
Кіравалі камбінатам Вольга Міхайлаўна Жуковіч, Трафім Фаміч Гурыновіч, а з 15 мая 2002 года дырэктарам прадпрыемства з’яўляецца Віктар Іосіфавіч Ракуць.
За час свайго існавання ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат» ацэнены не толькі карыстальнікамі, але і прафесіяналамі. Прадпрыемства неаднаразова адзначалася прэстыжнымі айчыннымі і міжнароднымі ўзнагародамі за высокую якасць выпускаемай прадукцыі. Па сухіх малочных прадуктах камбінат атэставаны вядучымі кампаніямі MARS, DANON, СADBURY.
ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат» шырока вядомы не толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але і за яе межамі (Расійская Федэрацыя, Польшча, Германія, Азербайджан, Казахстан).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Кіпель Надзея Мікалаеўна, бібліятэкар ІІ кат. чытальнай залы літаратуры па краязнаўству, Старук Алена Валер’еўна, бібліёграф І кат. аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы
-
Барановичский молочный комбинат // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 49.
-
Барановичский молочный комбинат // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 196.
-
Барановичский молочный завод// Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 2. С. 59.
-
Ракуть, В. Молочному комбинату – 70 / Виктор Ракуць ; беседовала Светлана Гиль // Наш край (Барановичи).2014. 5 ноября.
-
Гиль, С. Стратегия молочного рынка рождается в цехе : [о проблемах и планах молочного комбината] / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи).2012. 29 марта. С. 1.
-
«Раніца» дарит радость : [ОАО «Барановичский молочный комбинат»] // Народная газета. 2012. 10 апреля. С. 7.
-
Гиль, С. Стратегия молочного рынка рождается в цехе : [о перспективах развития молочного комбината] / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). 2012. 29 марта. С. 1.
-
Гиль, С. Сырная волость : [о производстве сыров на молочном комбинате] / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). 2011. 9 июня. С. 1, 4.
-
Платонов, А. Натуральная продукция высокого качества / Антон Платонов // Народная газета. 2011. 25 мая. С. 7.
-
Свірыдовіч, В. ААТ “Баранавіцкі малочны камбінат” выпускае прадукцыю для ўсіх, хто любіць натуральнае / Вольга Свірыдовіч // Народная трыбуна. 2010. 25 ліп.
-
Ковалева, Е. Сырный рынок : первые партии барановичского деликатеса ждут отправки в Россию / Елена Ковалева // Белорусская нива. 2010. 18 марта. С. 3.
-
Дымар, О. В. Производство казеина на ОАО «Барановичский молочный комбинат»: опыт энергосбережения / О. В. Дымар, А. В. Мелещеня, В. И. Ракуть // Белорусское сельское хозяйство. 2007. № 4. С. 83–85.
-
Ковалева, Е. Сырный рывок: первые партии барановичского деликатеса ждут отправки в Россию : [ОАО «Барановичский молочный комбинат» получил российский сертификат соответствия на сычужные и полутвердые сыры] / Елена Ковалева // Белорусская нива. 2010. 18 марта. С. 3.
-
Гиль, С. Верх совершенства : [о производстве твердого сыра на молочном комбинате] / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). 2009. 14 ноября. С. 2.
-
Стецко, Л. Жертвы «молочной» войны / Л. Стецко // Intex-press (Барановичи). 2009. 17 июля. C. 2.
-
Стецко, Л. Барановичское молоко поедет за границу / Л. Стецко // Intex-press (Барановичи). 2009. 8 июля. C. 2.
-
«Раніца» – натуральный вкус молочных продуктов // Народная газета. 2008. 19 марта. С. 9.
-
Здановіч, У. Адкрытае акцыянернае таварыства «Баранавіцкі малочны камбінат» : шматгадовыя традыцыі якасці, памножаныя на час / Уладзімір Здановіч // Звязда. 2007. 25 мая. С. 7.
-
Дымар, О. В. Производство казеина на ОАО «Барановичский молочный комбинат»: опыт энергосбережения / О. В. Дымар, А. В. Мелещеня, В. И. Ракуть // Белорусское сельское хозяйство. 2007. № 4. С. 83–85.
-
Леонова, Н. Утро начинается с «Раницы» / Н. Леонова // Алло. 2005. 29 декабря. С. 6–7.
-
Гиль, С. Вначале было... молоко / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). 2005. 19 ноября. С. 7.
-
Гурман, Л. Наше масло – лучшее : [о продукции молочного комбината] / Л. Гурман // Intex-press (Барановичи). 2005. 17 ноября. С. 4.
-
Ракуть, В. У всех молочных рек обязательно будут кисельные берега : [беседа с директорам Барановичского молочного комбината Виктором Ракутем к юбилею предприятия / беседовала Татьяна Скороходова] // Наш край (Барановичи). 2004. 20 июля. С. 3.
-
Барановичский молочный комбинат. Режим доступа: http://www.ranitsamilk.by/about/
-
http://brestmmp.by/enterprises/6-milk-processing-enterprises/120-baranovichsky-milk-factory.html