Серада, 14 Студзень 2015 13:10

1 студзеня 2015 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Пятра Пятровіча Казакевіча (1955), доктара тэхнічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі

Пётр Пятровіч Казакевіч нарадзіўся 1 студзеня 1955 года ў вёсцы Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Пётр Пракопавіч Казакевіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у 1948–1976 гадах узначальваў мясцовы калгас “Светлы шлях”.

Пётр Казакевіч у 1972 годзе закончыў сярэднюю школу № 2 г. Іванава. Паступіў на факультэт механізацыі гідраміліярацыйных работ Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Вучыўся па спецыяльнасці “механізацыя гідрамеліярацыйных работ”. Закончыў акадэмію з адзнакай у 1977 годзе.

Інжынер-механік Пётр Казакевіч працаваў участковым механікам Мікашэвіцкай ПМК-62, інструктарам Лунінецкага райкама ЛКСМБ.

У 1978–2003 гадах Пётр Пятровіч працаваў у ЦНДІМЭСХ (цяпер Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі). Тут скончыў аспірантуру (1981), быў малодшым, старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі механізацыі вырошчвання, уборкі і перапрацоўкі лёну, намеснікам дырэктара па навуковай рабоце. У 1986 годзе яму прысуджана вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук. У 1994 годзе скончыў дактарантуру. У 1998 годзе П. П. Казакевіч абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Паляпшэнне аграэкалагічнага уласцівасцяў глеб на аснове распрацоўкі спецыяльных адвальных плугоў», у наступным годзе яму было прысвоена званне доктара тэхнічных навук.

З 2003 года П. П. Казакевіч працуе ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасадзе галоўнага дарадцы, загадчыка сектара стратэгіі развіцця сельскай гаспадаркі. Па сумяшчальніцтву на пасадзе старэйшага, вядучага навуковага супрацоўніка працягвае навукова-даследчую дзейнасць у лабараторыі апрацоўкі глебы і сяўбы Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі, а таксама з 2000 года – на пасадзе прафесара на кафедры «Эксплуатацыя машынна-трактарнага парку» БДАТУ.

У 2008 годзе Прэзідыумам ВАК Рэспублікі Беларусь П. П. Казакевічу прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Аграінжынерныя сістэмы». Абраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі ў 2009 годзе (па спецыяльнасці “Тэхналогія і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі”).

З 30 чэрвеня 2014 года П. П. Казакевіч з’яўляецца намеснікам старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2014 года № 832 зацверджаны ў склад Камісіі па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

П. П. Казакевіч з’яўляецца аўтарам 165-ці навуковых прац, у тым ліку 25-ці аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Мудзь Наталля Пятроўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Казакевіч Пётр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 397.

  2. Казакевич Пётр Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 3. С. 828.

  3. Казакевич Пётр Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1 : Брестская область. С. 434.

  4. Пётр Петрович Казакевич (к 55-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Серыя аграрных навук. 2010. № 1. С. 121–122.

  5. Казакевіч Пётр Пятровіч / Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 515.

  6. Жушма, В. Аграрный гений Хозяина и Мужика: к 100-летию со дня рождения первого председателя колхоза “Светлый путь” Петра Прокофьевича Казакевича : [об отце П. П. Казакевича] / Василий Жушма // Чырвоная звязда (Іванава). 2011. 29 ліпеня. С. 3.

  7. Казакевич, П. П. Льноводство и льнопереработка в Беларуси: проблемы развития / П. П. Казакевич // Белорусское сельское хозяйство. 2010. № 7. С. 4–11.

  8. Карпунин, И. И. Перспективные технологии производства костровых и древеснокостровых плит : монография / И. И. Карпунин, П. П. Казакевич. Минск : Институт механизации сельского хозяйства НАН Беларуси, 2005. 70 с.

  9. Карпунин, И. И. О химическом составе льняной соломы и использование отходов переработки льна : монография / И. И. Карпунин, П. П. Казакевич, В. Н. Перевозников. Минск : Институт механизации сельского хозяйства, 2003. 82 с.

  10. Казакевич, П. П. Улучшение агроэкологических свойств почв на основе разработки специальных отвальных плугов : автореф. дис. на соиск. учен. степ. д-ра техн. наук / БелНИИМСХ. Минск, 1998. 40 с.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1245 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2020 12:02