Аўторак, 20 Студзень 2015 15:40

30 чэрвеня 2015 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Пятра Міхайлавіча Гаўрылава (1900, Расія – 1979), савецкага афіцэра, аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці (1941), Героя Савецкага Саюза (1957), ганаровага грамадзяніна г. Брэста

Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў нарадзіўся 30 чэрвеня 1900 года ў вёсцы Альведзіна Казанскай губерні (цяпер Пестрачынскі раён Рэспублікі Татарстан) у сялянскай сям’і. Падлеткам батрачыў, у 1915 годзе паехаў у Казань, працаваў чорнарабочым на адным з заводаў.

Удзельнічаў у станаўленні Савецкай улады ў Казані. Вясной 1918 года дабраахвотна ўступіў у Чырвоную армію. На Усходнім фронце змагаўся супраць войск Калчака, затым супраць войск Дзенікіна і паўстанцаў на Паўночным Каўказе. 

Пасля Грамадзянскай вайны застаўся ў арміі. У верасні 1925 года закончыў Уладзікаўказскую пяхотную школу. У 1939 годзе закончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе. У званні маёра быў назначаны камандзірам 44-га стралковага палка, які ўдзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939–1940 гадоў. Пасля заканчэння вайны яго полк пераводзяць у Заходнюю Беларусь, а ў маі 1941 года – у Брэст. Тут жа ў Брэсцкай крэпасці ён жыў са сваёй сям’ёй – жонкай Кацярынай Рыгораўнай і дзесцяцігадовым сынам Коляй.

22 чэрвеня 1941 года камандзір 44-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі маёр П. М. Гаўрылаў узначаліў абарону Усходняга форта Брэсцкай крэпасці. Пры розных акалічнасцях ужо ў першы дзень вайны тут сабралася больш за 400 абаронцаў. У створаны штаб абароны на чале з П. М. Гаўрылавым увайшлі палітрук С. М. Скрыпнік, капітан К. Ф. Касаткін. У першыя дні атакі фашыстаў пры падтрымцы танкаў праходзілі адна за другой, але ўсе яны былі адбіты. Адсутнасць вады, медыкаментаў, прадуктаў харчавання, абстрэлы стварылі крайне цяжкую сітуацыю. Абаронцы рыхтаваліся да прарыву і выхаду з крэпасці, але ён скончыўся няўдала, загінула шмат людзей, застаўшыеся ў жывых вымушаны былі вярнуцца ў форт.

29 чэрвеня пачаўся генеральны штурм форта і крэпасці. На досвітку 30 чэрвеня фашысты ўварваліся ва Усходні форт. Ішла ўпартая барацьба за кожны каземат. Частку застаўшыхся ў жывых знясіленых і параненых абаронцаў фашысты захапілі ў палон. Астатнія на чале з П. М. Гаўрылавым трымаліся да 12 ліпеня, яны амаль усе загінулі. Маёру П. М. Гаўрылаву ўдалося дабрацца і ўкрыцца ў капаніры паміж Паўночнай і Заходняй брамамі крэпасці.

На 32-і дзень вайны, 27 ліпеня 1941 года, П. М. Гаўрылаў прыняў свой апошні бой і, кантужаны, знясілены, цяжка паранены, трапіў у палон. Некалькі месяцаў знаходзіўся ў лагеры для ваеннапалонных у Паўднёвым гарадку ля Брэста. Затым адпраўлены ў глыб Германіі: у Хаммельбург, Рэгенсбург (аддзяленне канцлагера Дахау). Прайшоў праз пякельныя пакуты гітлераўскіх лагераў.

Пётр Міхайлавіч быў вызвалены савецкімі войскамі ў маі 1945 года. Восенню 1945 года назначаны начальнікам лагера для японскіх ваеннапалонных у Сібіры.

У 1946 годзе дэмабілізаваны, жыў у Краснадары. Вялікую ролю ў яго жыцці адыграла сустрэча з пісьменнікам Сяргеем Сяргеевічам Смірновым, калі ішоў збор матэрыялаў пра подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці. У 1956 годзе адбылася сустрэча абаронцаў у гераічным Брэсце. Тады, праз пятнаццаць гадоў, Пётр Міхайлавіч нарэшце знайшоў жонку Кацярыну Рыгораўну і сына Мікалая, якія выжылі ў суровыя гады вайны.

3 студзеня 1957 года П. М. Гаўрылаву за выключную мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях па абароне Брэсцкай крэпасці, прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1958–1962 гадах.

28 верасня 1967 года ўдастоены звання “Ганаровы грамадзянін горада Брэста”.

Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў памёр 26 студзеня 1979 года ў Краснадары. Пахаваны 30 студзеня ў Брэсце на Гарнізонных могілках. Яго імем у 1980 годзе названа вуліца ў Маскоўскім раёне г. Брэста, устаноўлена мемарыяльная дошка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Гаврилов Пётр Михайлович // Почётные граждане белорусских городов : энцикл. спр. Минск : Беларусь, 2008. С. 6–7.

  2. Гаўрылаў Пётр Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 498.

  3. Гаўрылаў Пётр Міхайлавіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 639–640.

  4. Гаврилов, П. М. Сражается крепость : докум. повесть / П. М. Гаврилов ; лит. запись А. И. Макаренко. 2 изд., испр. и доп. Краснодар : Книжное издательство, 1980. 142 с.

  5. Гаврилов, П. М. Люди несгибаемой воли : [воспоминания] / П. М. Гаврилов // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 438–442.

  6. Вуліца маёра Гаўрылава // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 164.

  7. Кобрынскае ўмацаванне / П. Н. Панасюк // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 371–374.

  8. Абрамов, В. Вся жизнь – служение Родине / Владимир Абрамов // Герои Бреста : новые документы, свидетельства очевидцев / сост. П. Н. Панасюк, Л. В. Киселёва, Т. М. Ходцева, Д. И. Лозоватский ; лит. обраб. С. В. Маслюкова. Минск : Беларусь, 1991. С. 131–138.

  9. Хаметов, М. И. Непокорённая твердыня : 2 изд., доп. / Махмут Исхакович Хаметов. Москва : Воениздат, 1991. 222 с., [15] л. ил. Из содерж.: “Я крепость! Ведём бой!..” : [оборона Восточного форта]. С. 116–133.

  10. Смирнов, С. С. По следам нового героя ; Командир Восточного форта ; Подвиг майора Гаврилова ; Признание Родины // Смирнов, С. С. Брестская крепость : докум. повесть / С. Смирнов. Минск : Мастацкая лiтаратура, 1991. С. 127–158.

  11. Смирнов, С. Подвиг майора Гаврилова / С. Смирнов // Смирнов, С. В поисках героев Брестской крепости / С. Смирнов. Минск : Молодая гвардия, 1959. С. 40–50.

  12. Смирнов, С. Семья майора Гаврилова / С. Смирнов // Смирнов, С. В поисках героев Брестской крепости / С. Смирнов. Минск : Молодая гвардия, 1959. С. 106–108.

  13. Гребёнкина, А. А. Живая боль : женщины и дети Брестского гарнизона (1941–1944) / Анна Афанасьевна Гребёнкина. Минск : Беларусь, 2008. 174 с. : [16]  л. фот. Из содерж.: [П. М. Гаврилов]. С. 54–58.

  14. МогилаГаврилова Петра Михайловича // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 60.

  15. Кононович, С. Майор Гаврилов рассказал… : [воспоминания о встрече с майором П. М. Гавриловым] / Сергей Кононович // Заря. 2013. 22 июня. С. 4.

  16. Гаврилов Пётр Михайлович : [некролог] // Заря. 1979. 30 янв.

Чытаць 1793 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2020 11:57