Рыгор Афансік у 1958 годзе скончыў Беларускую сальскагаспадарчую акадэмію. З 1960 года працаваў у Беларускім НДІ меліярацыі і лугаводства, вучыўся ў аспірантуры. У 1965 годзе абараніў дысертацыю “Исследование водно-теплового режима низинных торфяников в зимний период” i стаў кандыдатам тэхнічных навук. У 1980 годзе Рыгору Іванавічу надалі ганаровае званне Заслужанага меліяратара Беларусі.
У 1984 годзе Р. І. Афанасіку прысвоена вучоная ступень доктара тэхнічных навук, у 1989 годзе – званне прафесара. З 1992 года – загадчык аддзелам у Беларускім НДІ меліярацыі і лугаводства.
Рыгор Іванавіч меў навуковыя працы па тэорыі комплекснага рэгулявання водна-паветранага, цеплавога і пажыўнага рэжымаў меліяраваных зямель, распрацоўцы прыёмаў іх аднаўлення пасля забруджвання радыёнуклідамі. Аўтар шэрагу патэнтаў у галіне меліярацыі. Адзін з аўтараў манаграфіі «Комплексное регулирование условий жизни растений на торфяных почвах» (1980). Быў адным з навуковых кансультантаў і аўтарам шэрагу артыкулаў энцыклапедычнага даведніка “Мелиорация” (Мінск, 1984).
Рыгор Іванавіч стаў членам-карэспандэнтам Акадэміі аграрных навук Рэсублікі Беларусь (1992). Быў членам камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у вобласці навукі і тэхнікі.
Рыгор Іванавіч Афанасік памёр 9 красавіка 1998 года.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна, бібліёграф
-
Афанасик Григорий Иванович // Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 30.
-
Григорий Иванович Афанасик : (к 75-летию со дня рождения) // Мелиорация : научно-практический журнал / РУП «Институт мелиорации». Минск, 2010. № 1 (63). С. 248.
-
Афанасик, Г. И. Комплексное регулирование условий жизни растений на торфяных почвах / Г. И. Афанасик, Н. С. Шабан, В. Н. Пятницкий, В. П. Трибис. Минск : Ураджай, 1980. 136 с.