Дараванне Магдэбургскага права гораду сведчыла, што ён дасягнуў высокага эканамічнага і сацыяльнага развіцця, прадастаўляла гораду самакіраванне, судовы імунітэт, падатковыя льготы, права прыватнасці на зямлю і льготы ў гандлёвай і рамеснай дзейнасці насельніцтва, вызваленне ад воінскіх абавязкаў. З увядзеннем Магдэбургскага права адмянялася дзейнасць мясцовага права, але часам карысталіся мясцовымі звячаямі і традыцыямі, а ў ХVІІ ст. выкарыстоўваліся і нормы агульнадзяржаўнага кодэкса – Статута Вялікага Княства Літоўскага.
У 1390 годзе ў Бярэсці быў пабудаваны першы гасціны двор, праходзілі кірмашы. Па Магдэбургскаму праву гораду былі дадзены каля 1500 га пашы, а ў 1408 годзе – вёска Казловічы.
У 1408 годзе вялікі князь Вітаўт выдаў новы прывілей на Магдэбургскага права. 22 ліпеня 1440 года вялікі князь Літоўскі, кароль Польскі Казімір ІV Ягелончык выдаў яшчэ адзін прывілей. Прывілей 1505 года пацвердзіў дзеянне прывілея Ягайлы 1390 года. Магдэбургскае права Бярэсця пацвярджалася яшчэ ў 1551, 1554, 1580, 1607 і 1614 гадах.
У 1413 годзе ў ВКЛ адбываецца адміністрацыйная рэформа, па якой Бярэсце – цэнтр Берасцейскага стараства ў складзе Трокскага ваяводства. Прывілеем 1441 года Бярэсце аднесены да галоўных гарадоў ВКЛ. У той час горад выконваў функцыі рачнога порта і цэнтра праходзячых праз яго сухапутных дарог з Украіны і Літвы ў Польшчу, па якім купецтва і феадалы вывозілі тавары (футра, скуры, лес, пянька, зерне) за межы краіны. У Бярэсці налічвалася каля 40 відаў рамёстваў, якія дасягнулі высокага ўзроўню: ганчарнае, кавальскае, гарбарнае, швейнае, апрацоўка дрэва і інш. Гараджане займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. З 1511 года горад атрымаў права праводзіць тры кірмашы на год. З ХVІ ст. горадам ўжываецца герб: у блакітным полі срэбны лук са стралой, накіраванай джалам угору.
У ХV–ХVІ стст. амаль усе гандлёва-фінансавыя аперацыі ВКЛ былі ў руках берасцейскіх купцоў-яўрэяў. Яны арандавалі рачныя перавозы, корчмы. Мясцовая яўрэйская абшчына стала адной з самых вялікіх і заможных у ВКЛ. У Бярэсці была пабудавана сінагога, а пры ёй працавала рабінскае вучылішча.
Уласнасць феадалаў выпадала з-пад уздзеяння прававога статуса горада, як і сам феадал, што атрымала назву юрыдзікі. У інвентары эканоміі Брэсцкай за 1668 год пералічваецца 79 гарадскіх участкаў на рынку і дзвюх вуліцах горада, якія складалі юрыдзіку эканоміі. Акрамя таго, у інвентары пералічаны юрыдзікі 15-ці феадалаў.
На аснове Магдэбургскага права ў горадзе створаны орган самакіравання – магістрат. У яго ўваходзілі бурмістры, радцы, лаўнікі (засядацелі). На чале стаялі войты, якія акрамя судовых функцый ажыццяўлялі вышэйшую ўладу у горадзе. У выкананні бягучых абавязкаў войт абапіраўся на свайго намесніка – ленвойта. Судовыя фунцыі войт ажыццяўляў пры дапамозе лаўнікаў, якія выбіраліся гараджанамі ці радай. Адначасова ў горадзе існавалі дзве судовыя ўстановы: бурмістра-радзецкая і войтаўска-лаўніцкая.
Адміністрацыйныя функцыі выконвалі ў магістраце бурмістры і радцы. На гэтыя пасады выбіраліся людзі пэўнага ўзросту, якія мелі вызначаны маёмасны цэнз і валодалі станоўчымі асабістымі якасцямі. Выбары праходзілі амаль штогод і ў іх прымалі ўдзел усе свабодныя гараджане з грамады купецка-рамесніцкіх вярхоў. Характэрнай з’явай выбараў у Бярэсці была іх альтэрнатыўнасць. Так, 10 снежня 1638 года на сходзе гараджан на пасаду бурмістраў былі вылучаны чатыры чалавекі замест двух. Згодна з законам, войт зацвердзіў толькі двух. Праз год жыхары зноў выбралі чатырох, і зноў войт зацвердзіў двух. Гараджанне не толькі прымалі актыўны ўдзел у выбарах членаў магістрата, але і ставілі перад выбранымі пэўныя ўмовы адносін да агульных інтарэсаў горада.
З цягам часу рада ўзмацняе свой уплыў на жыццё горада. Рада вяла рашучую барацьбу з п’янствам і азартнымі гульнямі. Так, у 1624 годзе, паводле рашэння рады, да турэмнага зняволення за п’янства быў прагавораны сын берасцейскага мешчаніна. Складаным абавязкам рады быў збор падаткаў і пабораў. Яго выконвалі спецыяльна-прызначаныя людзі, якіх ў Бярэсці называлі шафарамі. Дзякуючы такім паборам і падаткам, рада фарміравала гарадскі бюджэт.
Пасля заканчэння сваіх паўнамоцтваў, якія звычайна працягваліся год, члены рады трымалі справаздачу. У Бярэсці на справаздачы прысутнічалі яшчэ прадстаўнікі ад кожнай вуліцы, якія знаходзіліся пад юрыдыкцыяй самакіравання.
З 1520 года Бярэсце з’яўляецца цэнтрам павета Падляшскага ваяводства, а з 1566-га – цэнтрам Берасцейскага ваяводства. У пачатку ХVІ ст. забудова горада застаецца па-ранейшаму драўлянай, з дзвюх- і трохпавярховымі дамамі. Вуліцы масціліся драўлянымі маставымі. На адной з замкавых вежаў быў устаноўлены гадзіннік. У першай палове ХVІ ст. штогадовы абарот горада складаў каля 750 тысяч рублёў, а Берасцейская мытня займала другое месца ў даходах дзяржаўнай казны.
У заходніх губернях Расійскай імперыі Магдэбургскае права было адменена, згодна з указам Кацярыны ІІ, напрыканцы 1795 года.
У памяць аб прывілеі на Магдэбургскае права ў 2007 годзе ўстаноўлены памятны знак на вул. Савецкай, 32.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
1. Магдэбургскаеправа // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. 2 выд. Мінск : БелЭН, 2007. Т. 2. С. 241–243.
2. Брест // Города, местечки и замки Великого Княжества Литовского : энциклопедия : 2 изд. Минск, 2013. С. 80–82.
3. Берасце / В. Грынявецкі // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2005. Т. 1. С. 313–314.
4. Магдэбургскаеправа / У. У. Здановіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск : БЕЛТА, 1997. Кн. 1. С. 73–75.
5. Бярэсце // Цітоў, А. Геральдыка беларускіх местаў (ХVІ – пачатак ХХ ст.) / Анатоль Цітоў. Мінск : Полымя, 1998. С. 125–127.
6. Брэст // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 85–87.
7. Города, местечки и замки Великого княжества Литовского : энциклопедия. Минск, 2009. Из содерж.: [Магдебургское право]. С. 15–19.
8. От Берестья до Бреста из века в век / сост.: В. Ежелов, В. Мороз. Брест : С. Лавров, 2003. 230 с. : ил. Из содерж.: Лики, события, даты Брестской истории [ХIV–ХVIII вв.]. С. 54–71.
9. Місарэвіч, Н. В. Магдэбургскае права на Беларусі : аўтарэф. дыс. на суіск. навук. ступ. канд. юрыд. навук / Наталля Валянцінаўна Місарэвіч ; Гродзенскі дзярж. ун-т. Гродна, 2002. 20 с.
10. Стрэнкоўскі, С. П. Прывілеі Бярэсця як прававая аснова яго самакіравання ў ХІV–ХVІІІ стст. / С. П. Стрэнкоўскі // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 2013. № 1. С. 38–44.
11. Никитчик, А. Д. Первая Берестейская магдебургия. События и подробности получения и истории / А. Д. Никитчик // Вестник Брестского государственного технического университета. Филологические науки. 2011. № 6. С. 54–64.
12. Верстова, А. Пробудить интерес к истории Бреста : Общественно-культурная кампания “Берасце старажытнае”, приуроченная к дате получения городам Магдебургского права, стартовала в Бресте 15 августа / Алла Верстова // Брестская газета. 2013. 23 авг. (№ 34). С. 19.
13. Кодавбович, Ю. Источники городского (магдебургского) права в городах и местечках на территории Беларуси (ХIII–ХVIII вв.) / Валерий Кодавбович // Юстыцыя Беларусі = Юстиция Беларуси. 2014. № 1. С. 67–72.
14. Юрис, С. А. Динамика развития городского самоуправления на белорусских землях в период ВКЛ и Речи Посполитой / С. А. Юрис, Е. П. Нарижная // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 2013. № 2. С. 43–52.
15. Гладышчук, А. Чаму Брэст без ратушы? : Дзякуючы новым тэхналогіям вызначана месца, дзе стаяла берасцейская ратуша / А. Гладышчук, С. Басаў // Вечерний Брест. 2008. 21 мая. С. 5.
16. Лысенко, П. “Ратуша – символ независимости” : [интервью с доктором исторических наук о ратуше в Бресте] / Пётр Лысенко ; беседовал Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2008. 18 июня. С. 2.
17. Рубашевский, Ю. Воспоминания о городских вольностях : [о памятном знаке в честь получения Брестом Магдебургского права] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2007. 3 авг. С. 6.
18. Галімава, Н. Сам сабою горад кіраваў… : (канец ХІV – пачатак ХV стст.) / Наталля Галімава // Народная трыбуна. 1994. 25 чэрв. С. 4.
19. Борисовец, А. Магдебургское право в Бресте / А. Борисовец // Заря. 1991. 2 нояб.
Панядзелак, 26 Студзень 2015 15:58
15 жніўня 2015 г. – 625 гадоў з часу атрымання г. Брэстам граматы на Магдэбургскае права, першым з беларускіх гарадоў (1390)
На тэрыторыі сучаснай Беларусі звыш чатырох дзесяткаў гарадоў атрымалі Магдэбургскае права, з іх каля тузіна на Берасцейшчыне (з 1390 па 1661 г.): Высокае (1494), Камянец (1518), Пінск (1581), Кобрын (1589) і інш. Першым прывілей на гарадское самакіраванне па Магдэбургскаму праву атрымаў Бярэсце 15 жніўня 1390 года ад вялікага князя Літоўскага і кароля Польскага Ягайлы Уладзіслава (1362–1434).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны:
- Падзеі: Магдэбургскае права
- Помнікі:
- Рэгіён: Брэст, Бярэсце
- Прадметы: Гарады, Гісторыя гарадоў
- Установы:
Апублікавана ў
Спадчына