У аснову стварэння раёнаў была пакладзена сістэма раяніравання ўсходняй часткі БССР. Раёны павінны былі фарміравацца з улікам неабходнасці стварэння эканамічна жыццёвых адміністрацыйных адзінак, ствараемых за лік тэрыторый, якія імкнуцца да склаўшыхся эканамічных цэнтраў. Пры гэтым, улічваючы задачы сацыялістычнага пераўладкавання заходне-беларускіх тэрыторый, меркавалася ўстанавіць больш жорсткі адміністрацыйна-палітычны кантроль насельніцтва, што патрабавала стварэння параўнальна невялікіх па памерах тэрыторый і колькасці насельніцтва раёнаў. Асабліва дадзенага патрабавання неабходна было прытрымлівацца адносна пагранічных раёнаў.
У Брэсцкай вобласці былі створаны 18 раёнаў: Антопальскі, Брэсцкі, Бярозаўскі, Высокаўскі, Гайнаўскі, Дамачаўскі, Дзівінскі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Кляшчэльскі, Кобрынскі, Косаўскі, Маларыцкі, Поразаўскі, Пружанскі, Ружанскі, Сямяціцкі, Шарашоўскі. На 1 студзеня 1941 года ў Брэсцкай вобласці было 8 гарадоў, 7 гарадскіх і 2 рабочыя пасёлкі, 234 сельсаветы.
Паводле ўказу ў Баранавіцкай вобласці ствараліся 26 раёнаў: Быценскі, Валейкаўскі, Васілішкаўскі, Валожынскі, Воранаўскі, Гарадзішчанскі, Дзятлаўскі, Жалудоцкі, Зэльвенскі, Івянецкі, Іўеўскі, Клецкі, Казлоўшчыцкі, Лідскі, Ляхавіцкі, Любчанскі, Мірскі, Мастоўскі, Нясвіжскі, Навагрудскі, Навамышскі, Радунскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі, Юрацішкаўскі.
У Пінскай вобласці створаны 11 раёнаў: Ганцавіцкі, Давыд-Гарадоцкі, Драгічынскі, Жабчыцкі, Іванаўскі, Лагішынскі, Ленінскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі, Целяханскі. На 1 студзеня 1941 года былі 4 гарады, 6 пасёлкаў, 159 сельсаветаў.
Адначасова з раённым дзяленнем праводзілася работа па арганізацыі сельскіх саветаў як тэрытарыяльных адзінак, пры гэтым улічваліся межы землекарыстання, што было прадугледжана рашэннем Бюро ЦК КП(б)Б “Аб арганізацыі сельсаветаў у раёнах заходніх абласцей БССР” ад 29 студзеня 1940 года.
24 сакавіка 1940 года былі праведзены выбары ў Вярхоўныя Саветы СССР і БССР, а 15 снежня 1940 года – у мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных. Гэтым была завершана пабудова дзяржаўных органаў Савецкай улады пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР.
Пасля вызвалення Брэсцкай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбыліся змены ў яе тэрыторыі. Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 20 верасня 1944 года была ўтворана Гродзенская вобласць, якой перададзена значная частка тэрыторыі Баранавіцкай, Поразаўскі раён Брэсцкай. У Баранавіцкай вобласці засталіся 15 раёнаў: Быценскі, Гарадзішчанскі, Дзятлаўскі, Івянецкі, Казлоўшчынскі, Карэліцкі, Клецкі, Любчанскі, Ляхавіцкі, Мірскі, Навагрудскі, Навамышскі, Нясвіжскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі. Былі 7 гарадоў, 8 гарадскіх пасёлкаў, 215 сельсаветаў.
16 жніўня 1945 года Польшчы перададзены 4 сельсаветы Высокаўскага раёна, г. Гайнаўка і 11 сельсаветаў Кляшчэльскага раёна, Сямяціцкі раён. 20 верасня 1947 года Косаўскі раён перайменаваны ў Івацэвіцкі.
8 студзеня 1954 года Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР Пінская вобласць была скасавана, уся яе тэрыторыя далучана да Брэсцкай. Таксама далучаны Быценскі, Гарадзішчанскі, Ляхавіцкі, Навамышскі раёны скасаванай Баранавіцкай вобласці. Дзятлаўскі, Казлоўшчынскі, Карэліцкі, Любчанскі, Мірскі, Навагрудскі, Слонімскі раёны былой Баранавіцкай вобласці адышлі да Гродзенскай вобласці; Клецкі, Нясвіжскі, Стаўбцоўскі – да Мінскай; Івянецкі – да Маладзечанскай.
У наступныя гады некаторыя раёны Брэсцкай вобласці былі скасаваны: у 1956 годзе – Дамачаўскі і Шарашоўскі, у 1957 годзе – Быценскі і Жабчыцкі, у 1959 годзе – Антопальскі, Дзівінскі, Жабінкаўскі і Целяханскі, у 1960 годзе – Ленінскі, у 1961 годзе – Давыд-Гарадоцкі, у 1962-м – Высокаўскі, Ганцавіцкі, Гарадзішчанскі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Лагішынскі, Маларыцкі і Ружанскі. 8 красавіка 1957 года Навамышскі раён перайменаваны ў Баранавіцкі.
У 1965–1966 гадах некаторыя раёны былі адноўлены альбо створаны нанова: у 1965-м створаны Іванаўскі, Івацэвіцкі і Маларыцкі, у 1966 годзе – Ганцавіцкі і Жабінкаўскі раёны.
7 красавіка 1978 года Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета БССР горад Брэст быў падзелены на два адміністрацыйныя раёны: Ленінскі і Маскоўскі.
Цяпер адміністрацыйнае дзяленне раёнаў стабілізавалася і застаецца нязменным па сённяшні дзень. У Брэсцкай вобласці 16 адміністрацыйна-тэрытарыяльных раёнаў: Баранавіцкі, Брэсцкі, Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Камянецкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Ляхавіцкі, Маларыцкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі; 3 гарады абласнога падпарадкавання: Брэст, Баранавічы, Пінск; 17 гарадоў раённага падпарадкавання, 9 гарадскіх пасёлкаў, 226 сельсаветаў.
У студзені 2015 года ў раённых цэнтрах Брэсцкай вобласці прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю ўтварэння раёнаў: урачыстыя вечары, святочныя канцэртныя праграмы лепшых мастацкіх калектываў, выставы прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў і выставы народнай творчасці, ушанаванні ветэранаў працы, сустрэчы пакаленняў.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
-
Брэсцкаявобласць : [у 2 кн.] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3 : Кн. 1. Мінск, 2006. 528 с.: іл.; Т. 4 : Кн. 2. Мінск, 2007. 608 с.: іл.
-
Брэсцкая вобласць // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедыяны даведнік. Мінск, 2004. С. 8–69.
-
Брэсцкаявобласць // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 93.
-
Баранавіцкая вобласць // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 1. С. 298.
-
Пінская вобласць // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 499.
-
Брестская область : общегеографический атлас. Минск : Белкартография, 2003. 32 с.: ил.
-
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 1. С. 114–119.
-
Брестскаяобласть : географический атлас : учеб. пособие / под ред. С. М. Быстровой. Брест : БрОИРО, 2010. 45 с.: ил.
-
Брестскаяобластьв цифрах. 2014 : статистический справочник / редкол.: Г. Н. Хвалько (предс.) [и др.]. Брест, 2014. 106 с. : диаграммы.
-
Брестчина,устремлённая в будущее : фотоальбом / А. Антоновский и др. ; гл. ред. В. Шпарло. Брест : Вечерний Брест, 2009. 303 с.: ил.
-
Брестскаяобластьв цифрах : в помощь идеологическому активу. Брест, 2006. 99 с.
-
Курков, И. Н. Брестчина: легенды, события, люди / Илья Николаевич Курков. Минск : Медиафакт, 2005. 271 с.: ил.
-
Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. 424 с.: ил.
-
Круталевич, В. А. Административно-территориальное устройство БССР / Вадим Андреевич Круталевич. Минск : Наука и техника, 1966. 133 с. : карт.
-
Указ Президиума Верховного Совета БССР от 15 января 1940 года «Об образовании районов в Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областях Белорусской ССР» // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР. 1938–1955 гг. Минск : Издание Президиума Верховного Совета Белорусской ССР, 1956. Т. 1. С. 98–103.
-
Елізараў, С. А. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне Заходніх абласцей БССР (верасень 1939 – чэрвень 1941 гг.) / С. А. Елізараў // Вучоныя запіскі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Брэст, 2007. Т. 3, частка 1. С. 150–158.
-
Литвинович, Е. Районам – 75! / Евгений Литвинович // Заря. 2015. 15 янв. С. 2.
-
Каланчук, Ф. Жабінкаўскаму раёну – 75! / Фёдар Каланчук // Сельская праўда (Жабінка). 2015. 14 студз. С. 1.
-
Курачук, С. “Гісторыі слаўнай вялікая дата” : [пра кніжную выставу да 75-годдзя Кобрынскага раёна, падрыхтаваную у раённай бібліятэцы] / С. Курачук // Кобрынскi веснiк. 2015. 14 студз. С. 6.
-
Лапіч, К. “Тое, што мы маем, створана рукамі продкаў” : Маларыцкаму раёну – 75 / Казімір Лапіч ; гутарыла Ніна Свіцюк // Голас часу (Маларыта). 2015. 14 студз. С. 2.
-
Мохар, К. Асноўныя вехі нашай гісторыі : Ганцавіцкаму раёну – 75! / Канстанцін Мохар // Савецкае Палессе (Ганцавiчы). 2015. 14 студз. С. 3.
-
Наркевич, Ю. По пути созидания и социального прогресса : Берёзовскому району – 75! / Юрий Наркевич // Маяк (Берёза). 2015. 14 янв. С. 1–2.
-
Брюзгин, П. Их удел – всегда передний край… : [об истории создания Брестского района] / Петр Брюзгин // Заря над Бугом (Брест). 2014. 11 дек. (№ 50). С. 3.