Ён рана страціў бацьку, выхоўваўся з братам Янам у дядзькі Юрыя Радзвіла; у 1529 годзе разам з братам і сястрой быў узяты ў каралеўскі двор Жыгімонта Старога, дзе і выхоўваўся, атрымаў адукацыю.
У 1534 годзе паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт, але не давучыўся – у наступным годзе на чале сваёй харугвы ўдзельнічаў у баях супраць маскоўскага войска. Мікалай Радзівіл выбраў дыпламатычную і дзяржаўную кар’еру. Узвышэнне яго пачалося пасля таго, як ў 1544 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Сігізмунд (Жыгімонт) І Стары перадаў уладу ў ВКЛ свайму сыну Сігізмунду (Жыгімонту) ІІ Аўгусту. Мікалай Радзівіл атрымаў пасаду маршалка земскага і ўвайшоў у склад вышэйшага дзяржаўнага органа – паноў рады. Як маршалак ён быў старшынёй у абрадах рады і сойму.
У лютым 1548 года ажаніўся з Эльжбетай Шыдлавецкай (1533–1562), у іх шлюбе нарадзіліся васьмёра дзяцей. Яго жонка была дачкой аднаго з буйнейшых польскіх мецэнатаў – кароннага гетмана Кшыштафа Шыдлавецкага.
У 1550 годзе Мікалай Радзівіл быў прызначаны канцлерам ВКЛ, праз год стаў ваяводам віленскім. У 1551 годзе атрымаў прывілей на захоўванне ў Нясвіжы дзяржаўнага архіва (Літоўскай метрыкі), што сведчыць аб яго вялікім уплыве на палітыку ўрада. Пачынаючы з 1552 года Мікалай Радзівіл актыўна займаўся палітычнай дзейнасцю і рабіў усё магчымае, каб захаваць мір паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай.
Рэфармацыйны рух, накіраваны супраць каталіцызму, які ахапіў усю Еўропу, знайшоў сваё адлюстраванне і ў ВКЛ. На пачатку 1550-х Мікалай Радзівіл далучыўся да лютэранскай царквы, а праз два гады перайшоў у больш радыкальную плынь пратэстанцтва – да кальвінізму (рэфармацтва), які атрымаў найбольшае пашырэнне ў княстве. Ён адкрываў пратэстанцкія саборы і школы, выдавецкія цэнтры.
Берасцейскі староста Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў у Бярэсці кальвінісцкую абшчыну, пабудаваў першы ў ВКЛ рэфармацыйны сабор у 1553 годзе. Заснаваў першую на тэрыторыі Беларусі друкарню, у якой друкаваліся кнігі пераважна на рэлігійныя тэмы. Пры садзейнічанні і за кошт Мікалая Радзівіла ў Бярэсці быў надрукаваны польскі пераклад поўнага зводу Бібліі (1563). Пад апекай князя таксама працавала пратэстанцкая друкарня ў Нясвіжы.
У час староства Мікалая Радзівіла горад Бярэсце пачаў у 1554 годзе ужываць гербавую пячатку. Герб уяўляў сабою выяву чатырохкутнай вежы ў чырвоным полі на сутоку дзвюх рэк. У хуткім часе з’яўляецца яшчэ адзін герб – у блакітным полі срэбраны лук са стралою, накіраванай джалам угару, які ўжывала бурмістраўска-радзецкая ўлада горада.
Мікалай Радзівіл удзельнічаў у правядзенні аграрнай рэформы ў дзяржаўных маёнтках. Стаяў на чале камісіі, якая падрыхтавала “Уставу на валокі” (1557), па яе выніках павялічылася рэнтабельнасць гаспадарак ў дзяржаўных уладаннях. Валока (21,37 га) пераўтваралася ў адзінку абкладання сялян феадальнымі павіннасцямі. Пашыралася грашовае абарачэнне, сялянская абшчына ў большай частцы Беларусі была ліквідавана, бо сяляне выконвалі павіннасці паасобна, а не абшчынай.
У 1558 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст аддаў Мікалаю Чорнаму маёнткі, якія засталіся пасля смерці каралевы Боны, – Клецкае і Давыд-Гарадоцкае княствы.
Памёр Мікалай Радзівіл ад пакутлівай харобы ў ноч на 29 мая 1565 года ў сваім маёнтку Лукішкі каля Вільні. Пахаваны быў пры Віленскім саборы, а ў 1647 годзе астанкі былі ўрачыста перанесены ў Дубінкі (цяпер Дубінгяй у Літве).
Дзейнасць Мікалая Радзівіла Чорнага аказала значны ўплыў на рэлігійнае, культурнае і палітычнае жыццё ВКЛ. Ён падтрымліваў саюз з Польшчай, аднак змагаўся за незалежнасць і суверынітэт сваёй краіны. Гэты чалавек увайшоў у гісторыю нашай дзяржавы як палітычны, вайсковы і хрысціянскі дзеяч, як асветнік, лідэр рэфармацыі на нашых землях, патрыёт Бацькаўшчыны.
На помніку да 1000-годдзя Брэста, які ўзведзены ў 2009 годзе, ёсць скульптура Мікалая Радзівіла Чорнага (скульптар Аляксей Паўлючук, архітэктар Аляксей Андраюк).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
-
Радзівіл Мікалай / А. Грыцкевіч // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. 2-е выд. Мінск, 2007. Т. 2. С. 494.
-
Радзівіл Мікалай / А. Грыцкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 58–59.
-
Мікалай Радзівіл (Чорны) // 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур. Мінск, 2008. С. 33–36.
-
Чаропка, В. Некаранаваны ўладар. Мікалай Радзівіл Чорны // Чаропка, В. Лёсы ў гісторыі / Вітаўт Чаропка. Мінск, 2005. С. 141–156.
-
Мартинович, А. Исповедь старых замков : докум.-худож. очерки / Александр Мартинович. Минск : Літаратура і Мастацтва, 2009. 191 с. Из содерж.: Светлые дела Чёрного Николая. С. 55–78.
-
Радзівіл Мікалай // Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. давед. Мінск, 2001. С. 274–275.
-
Радзівіл Мікалай Чорны / Л. С. Іванова // Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Х – пачатак ХХ ст. : энцыкл. даведнік. Мінск, 2001. С. 342–343.
-
Радзівіл Мікалай Чорны / Л. С. Іванова // Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Х–ХІХ стагоддзі : энцыкл. даведнік / склад. Г. А. Маслыка. Мінск, 1995. С. 112–114.
-
Бортнік, І. А. Мікалай Радзівіл Чорны (1515–1565) / Бортнік І. А., Саверчанка І. В. // Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2010. Т. 2. С. 720–738.
-
Грыцкевіч, А. Мікалай Радзівіл Чорны (1515–1565) // Грыцкевіч, А. Выбранае / Анатоль Грыцкевіч. Мінск : Кнігазбор, 2012. С. 493–498.
-
Масленицына, И. А. Атлант кальвинизма / Ирина Масленицына, Николай Богодзяж // Радзивиллы – несвижские короли : ист. миниатюры) / Ирина Масленицына, Николай Богодзяж. 2-е изд., доп. и испр. Минск, 2013. С. 43–80.
-
Акиньчиц, С. Звёздный час Микалая Радзивила / Станислав Акиньчиц // Золотой век Беларуси / Станислав Акиньчиц. 2-е изд. Минск, 2005. С. 51–87.
-
Литвинович, Е. “Я хорошо служил своему государству” : 500 лет назад родился Николай Радзивилл Черный / Евгений Литвинович // Заря. 2015. 5 февр. С. 8.
-
Мороз, В. Ковчеги Николая Радзивилла Черного / Валерий Мороз // Брестский вестник. 2015. 5 февр. (№ 6). С. 12; 19 февр. (№ 8). С. 19.
-
Верин, И. Строитель Брестского «збора» : одним из наиболее выдающихся вождей реформации в белорусских землях был князь Николай Радзивилл «Чёрный» / И. Верин // Брестский вестник. 2009. 3 сент. С. 8.
-
Рэфармацыйны рух. Кнігадрукаванне ў Бярэсці. Пячатка і герб / Н. П. Галімава // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 59–61.
-
Берёзкина, Н. Ю. История одной книги : Брестская Библия 1563 г. / Н. Ю. Берёзкина // Берасцейскія кнігазборы. Брэсцкая Біблія — ўнікальны помнік культуры ХVІ стагоддзя : матэрыялы і даклады міжнар. круглага стала ; Брэст, 29–31 мая 2013 г. Брэст, 2014. С. 30–34.
-
Берёзкина, Н. Ю. Культурно-просетительная деятельность Брестской типографии (1553–1570 гг.) / Н. Ю. Берёзкіна // Берасцейскія кнігазборы : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. “Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання” (Брэст, 30–31 кастр. 2008 г.) / УК “Абл. б-ка імя М. Горкага”. Брэст, 2010. С. 230–237.
-
4 лютага – 500 гадоў з дня нараджэння Мікалая Радзівіла (мянушка Чорны; 1515–1565), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага // Даты беларускага календара : дадатак да бюлетэня “Новыя кнігі : па старонках беларускага друку”. Мінск, 2014. № 10. С. 23–25.
-
Дадзіёмава, В. Меценацкая дзейнасць Мікалая Радзівіла Чорнага ў галіне нотадрукавання / В. Дадзіёмава // Краязнаўчая газета. 2009. № 45. С. 5.
-
Грыцкевіч, А. Мікалай Радзівіл Чорны / Анатоль Грыцкевіч // Краязнаўчая газета. 2005. № 6. С. 7.
-
Дадзіёмава, В. Наша першае нотнае выданне : [музычнае мецэнацтва Мікалая Радзівіла Чорнага] / В. Дадзіёмава // Спадчына. 1995. № 3. С. 3–10.
-
Станіслаўскі, Ф. Мара пра незалежнасць : [да 480-х угодкаў нараджэння дзеяча ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага] / Ф. Станіслаўскі // Беларуская мінуўшчына. 1995. № 3. С. 11–12, 51.
-
Грыцкевіч, А. Князь Мікалай Радзівіл Чорны і яго зорны час / Анатоль Грыцкевіч // Народная газета. 1995. 28 сак. С. 4.
-
Лаўроўская, І. Тыцыян маляваў Радзівіла : [аб “Партрэце шляхціча” Тыцыяна, на якім выява Мікалая Радзівіла Чорнага; каля 1550 г.] / Ірына Лаўроўская // Спадчына. 1993. № 2. С. 82–84.