Вучоба ў інстытуце была перарвана службай у Савецкай арміі. Яму прапанавалі паехаць у Арабскую Рэспубліку Егіпет, дзе ён працаваў больш года. Толькі ў 1970 годзе Мікалай Ярчак скончыў факультэт англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (з 1993 г. – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт).
З 1970 па 1973 гады М. Ц. Ярчак працаваў настаўнікам англійскай мовы ў Любішчыцкай сярэдняй школе Івацэвіцкага раёна. У 1973–1976 гадах – аспірант кафедры псіхалогіі Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, з 1976 года – выкладчык псіхалогіі. Тэма яго кандыдацкай дысертацыі, якую ён абараніў у 1978 годзе ў Кіеўскім НДІ псіхалогіі, – «Психологические особенности развития иноязычной речи у школьников и студентов».
Пачынаючы з 1973 года калектыў кафедры псіхалогіі інстытута замежных моў актыўна займаецца даследаваннямі па гаспадарчадагаворнай і дзяржбюджэтнай тэматыцы. Мікалай Цімафеевіч разам з І. Л. Фольбам, М. І. Чахоўскіх, Г. В. Лосікам, М. І. Кур’яненкам, Б. А. Бенядыктавым прымаў удзел у вынаходніцтве прылады для аўтаматычнага вызначэння тэмпа гаворкі. А ў 1980 годзе ў складзе навукова-даследчага калектыву атрымаў аўтарскае пасведчанне на вынаходку «Способ синтэза речи», асаблівасцю якой з’яўляецца падрыхтоўка слоў, неабходных для наступнага сінтэзу. У 1984 годзе яму прысвоена званне дацэнта.
У 1993 годзе Мікалай Цімафеевіч абараніў доктарскую дысертацыю «Психология профессиональной речи учителя» ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце. Званне прафесара яму было прысвоена ў 1995 годзе. У 1996 годзе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце была створана служба псіхалагічнай дапамогі для студэнтаў, выкладчыкаў і бацькоў. Гэта адна з першых псіхалагічных служб пры ВНУ, якая стала ўзорам для іншых устаноў рэспублікі.
У 1997 годзе М. Ц. Ярчак становіцца загадчыкам кафедры псіхалогіі. З 1997 года пад кіраўніцтвам Мікалая Цімафеевіча праводзіцца навукова-даследчая работа «Індывідуальныя стратэгіі вуснага перакладу». Пад навуковым кіраўніцтвам прафесара М. Ц. Ярчака абаронена 5 кандыдацкіх дысертацый.
Апублікавана больш за 200 навуковых і навукова-метадычных работ М. Ц. Ярчака. Асноўная яго манаграфія – «Психологические основы профессиональной речи учителя» (1992) – прысвечана праблеме вывучэння працэсу ўдасканалення падрыхтоўкі настаўнікаў замежнай мовы. Аўтар кніг: «Агульная псіхалогія: тэставыя заданні» (2005), «Псіхалогія прафесійнай мовы» (2007), «Иностранные языки» (2013).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Івацэвіцкай раённай
бібліятэкай імя П. Пестрака. Джэжора Людміла Сяргееўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Працы М. Ц. Ярчака
-
Иностранные языки: психология усвоения : учеб. пособие для высш. образования / Н. Т. Ерчак. – Минск : Новое знание ; Москва : ИНФРА-М, 2013. – 335 с. (Высшее образование).
-
Психология профессиональной речи : учеб.-метод. пособие / Н. Т. Ерчак. – Москва : Изд-во деловой и учеб. лит., 2007. – 195 с.
-
Общая психология : тестовые задания / Н. Т. Ерчак. – Минск : Новое знание, 2005. – 270 с.
-
Психологические основы профессиональной речи учителя / Н. Т. Ерчак. – Минск, 1992.
-
Психология профессиональной речи учителя (начальная школа) : автореферат дис. ... доктора психологических наук / Н. Т. Ерчак. – Санкт-Петербург, 1993. – 25 c.: ил.
-
Художественный фильм как средство развития иноязычной речи на уроке / Н. Т. Ерчак, Ж. Н. Мороз // Замежныя мовы. 2014. № 2. С. 24–29.
-
Воспроизведение речевого материала на разных этапах усвоения иностранного языка / Н. Т. Ерчак // Адукацыя і выхаванне. 2014. № 8. С. 64–68.
-
О способном учителе вспомнить бы вовремя / Н. Т. Ерчак // Адукацыя і выхаванне. 2013. № 2. С. 25–28.
-
Узнавание материла и владение им – это далеко не одно и то же / Н. Т. Ерчак, Ж. Н. Мороз // Адукацыя і выхаванне. 2013. № 6. С. 56–60.
-
Память как основа учения / Н. Т. Ерчак // Адукацыя і выхаванне. 2012. № 3. С. 19–27.
-
Экспериментальные исследования памяти в процессе пользования родным и иностранным языками / Н. Т. Ерчак // Замежныя мовы ў Рэспубліцы Беларусь. 2012. № 1. С. 8–14.
-
Общительность и усвоение иностранных языков / Н. Т. Ерчак // Замежныя мовы у Рэспубліцы Беларусь. 2011. № 1. С. 7–14.
-
Формированияе потребности в самопознании – актуальная задача педагогики и психологии / Н. Т. Ерчак, А. В. Калашник // Адукацыя і выхаванне. 2010. № 2. С. 59–64.
-
Возраст и усвоение иностранного языка / Н. Т. Ерчак // Замежныя мовы ў Рэспубліцы Беларусь. 2010. № 1. С. 4–13.
-
Способности к иностранным языкам и перспективы их развития / Н. Т. Ерчак // Замежныя мовы ў Рэспубліцы Беларусь. 2009. № 2. С. 9–17.
-
Можно ли выявить «собственных Платонов» с помощью теста? / Н. Т. Ерчак // Адукацыя і выхаванне. 2007. № 6. С. 20–25.
-
Классическое обусловливание как способ предупреждения ошибок в процессе усвоения иностранного языка / Н. Т. Ерчак // Замежныя мовы ў Рэспубліцы Беларусь. 2007. № 4. С. 12–16.
-
Влияние языка устно-речевого сообщения на образно-эмоциональную сферу / Н. Т. Ерчак, О. В. Зуевская // Замежныя мовы ў Рэспубліцы Беларусь. 2007. № 1. С. 24–34.
-
Беркли: иститут мозга и когнитичных исследований / Н. Т. Ерчак // Псіхалогія. Серыя “У дапамогу педагогу”. 2007. № 1. С. 53–59.
-
Ці існуе эмацыянальнае мысленне / М. Ц. Ярчак // Адукацыя і выхаванне. 2002. № 7.
-
Памяць: энергетычны падыход / М. Ц. Ярчак // Псіхологія. Серыя “У дапамогу педагогу”. 2002. № 3. С. 70–77.
-
Энергетычны патэнцыял навучэнцаў у працэсе засваення замежнай мовы / М. Ц. Ярчак // Адукацыя і выхаванне. 2001. № 3. С. 26–29.
-
Псіхалагічны аналіз мовы настаўніка на ўроку / М. Ц. Ярчак // Народная асвета. 1998. № 5.
-
Особенности понимания художественного текста детьми и взрослыми / Н. Т. Ерчак // Вопросы психологии. 1994. № 3.
-
К проблеме внутренней речи / Н. Т. Ерчак // Вопросы психологии. 1991. № 5.
Аб жыццii дзейнасцi М. Ц. Ярчака
-
Ярчак Николай Тимофеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2 : Брестская область. С. 483.
-
Ярчак Николай Тимофеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 731.
-
Ярчак Мікалай Цімафеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 305.
-
Ярчак Мікалай Цімафеевіч // Памяць. Івацэвіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 461.
-
http://www.vashpsixolog.ru/lectures-on-the-psychology/155-istoriya-psixologii/1752-istoriya-psixologii-belarusi-v-6070-e-gody
-
http://nauka-pedagogika.com/psihologiya-19-00-07/dissertaciya-psihologiya-professionalnoy-rechi-uchitelya-nachalnaya-shkola
-
http://libcat.bas-net.by/opac/pls/dict.prev_dic?tu=r&name_view=va_all&a_
001=BY-SEK-349300&l_siz=20