Панядзелак, 09 Сакавік 2015 10:35

15 ліпеня 2015 г. – 605 гадоў з часу Грунвальдскай бітвы 1410 г., вырашальнай бітвы Вялікай вайны 1409–1411 гг. паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога, удзел у якой прымала Брэсцкая харугва

Да пачатку ХV ст. у тагачаснай Еўропе ваенную перавагу меў Тэўтонскі ордэн. Мэтай агрэсіўнай ваенна-палітычнай канцэпцыі ордэна было стварэнне Вялікай Тэўтоніі з уключэннем у яе склад Польшчы, Беларусі, Літвы, Пскоўшчыны і ўладанняў Вялікага Ноўгарада. Паходы і набегі крыжакоў на польскія, літоўскія і беларускія землі адбываліся па некалькі разоў у год і пагражалі самастойнасці дзяржаў.

Пасля Крэўскай уніі 1385 года склаўся магутны саюз Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. У снежні 1409 года ў Бярэсці адбылася 9-дзённая нарада караля Уладзіслава ІІ Ягайлы і вялікага князя Вітаўта, на якой быў распрацаваны дэталёвы план летняй ваеннай кампаніі. Прадугледжвалася авалоданне стратэгічнай ініцыятывай, разгортванне ваенных дзеянняў на тэрыторыі праціўніка, правядзенне генеральнай бітвы.

Усю зіму і вясну ішла падрыхтоўка да ваенных дзеянняў. Саюзная армія складалася з 91 харугвы (палка), з іх 51 рыхтавала Польшча, 40 – ВКЛ. Асноўны касцяк войск ВКЛ складі харугвы, якія фарміраваліся на беларускімх землях: Берасцейская, Пінская, Ваўкавыская, Гарадзенская, Лідская, Навагрудская, Драгічынская, Полацкая, Віцебская, Мсціслаўская, Аршанская, Магілёўская, Слуцкая і інш.

У канцы мая ў Гродна пачалі збірацца харугвы з усяго ВКЛ і іх саюзнікі (татары і інш.). У канцы чэрвеня 1410 года каля г. Чэрвінска (цяпер Чэрвінск-на-Вісле Мазавецкага ваяводства) войска ВКЛ злучылася з польскім. Аб’яднаная армія (150 тыс.; па іншых падліках 32 тыс.) рушыла на г. Марыенбург (Мальбарк) – сталіцу Тэўтонскага ордэна. Насустрач ёй выйшла войска (80 тыс.; па іншых падліках 25 тыс.) пад камандаваннем вялікага магістра ордэна Ульрыха фон Юнгінгена, добра арганізаванае і ўзброенае артылерыяй, якой у саюзнай арміі не было. Сярод тэўтонцаў акрамя членаў ордэна і іх васалаў была лепшая вайсковая эліта з усёй Заходняй Еўропы.

Праціўнік заняў больш выгадную пазіцыю і быў поўнасцю падрыхтаваны да бітвы. Саюзнаму войску трэба было б пад гарматным і лучным абстрэлам пераходзіць водную плынь, прадзірацца праз абарончыя частаколы. Вітаўт і Ягайла павярнулі свае палкі, каб абысці рэчку Дрвенцу каля яе вытокаў. У ноч на 15 ліпеня войскі былі пад Грунвальдам (цяпер Ольштынскае ваяводства), дзе ўжо размясціліся крыжацкія сілы.

Першыя атакі супраць левага крыла крыжакоў а 12-й гадзіне дня пачала лёгкая конніца ВКЛ, якая неўзабаве прыняла на сябе моцныя ўдары ворага. Пасля жорскіх сутычак пад напорам цяжкай конніцы крыжакоў частка літоўскіх атрадаў адступіла, іншыя харугвы Вітаўта не спынялі барацьбы. Яны злучыліся з польскімі харугвамі, якія стрымлівалі і атакоўвалі галоўныя сілы праціўніка. Польскія харугвы, падтрыманыя войскамі Вітаўта, прарвалі фронт, акружылі ворага і нанеслі новыя ўдары. К вечару бітва закончылася разгромам крыжакоў, армія ордэна фактычна перастала існаваць.

Праз тры дні саюзная армія пачала рухацца да Марыенбурга, адной з самых непрыступных крэпасцей Еўропы. Замак крыжакоў быў асаджаны, але аслабленае войска не пайшло на штурм. Вітаўт адвёў свае войскі з-за пагрозы ўсходнім рубяжам княства. У выніку праз некалькі тыдняў асада была знята.

Перамога саюзнікаў пад Грунвальдам спыніла шматвяковую экспансію крыжакоў на славянскія землкі, паклала пачатак палітычныаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі, а значыць, і ў Еўропу. Вынікі перамогі юрыдычна замацаваны 1-м Тарунскім пагадненнем 1 лютага 1411 года. З таго часу да Першай сусветнай вайны на нашы землі не ступалі нямецкія войскі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Грунвальдская бітва 1410 // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2005. Т. 1. С. 254–255.

  2. Грунвальдская бітва 1410 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 157–159.

  3. Берасцейская сустрэча 1409 // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2005. Т. 1. С. 316.

  4. Супрацьтэўтонскага “націску на ўсход” : Берасцейская сустрэча 1409 г. ; Нашы землякі ў Грунвальдскай бітве / Н. П. Галімава // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск : БЕЛТА, 1997. Кн. 1. С. 48–50.

  5. Саверченко, ИВ. Блеск короны : эссе [про князя Витовта] // Саверченко, И. В. Блеск кроны : повесть-наренация, эссе / Иван Саверченко. Минск : Мастацкая лiтаратура, 2014. С. 42–64. Из содерж.: Грюнвальдская битва. С. 58–60.

  6. Велько, А. В. Грюнвальдская битва / А. В. Вилько, М. В. Мартинович. – Минск : ИБЭ, 2010. – 80 с.

  7. Тарас, А. Грюнвальд, 15 июля 1410 г. / А. Тарас. – Минск : ФУАинформ, 2010. – 160 с.

  8. Акунов, В. В. Грюнвальд. Разгром Тевтонского ордена / В. В. Акунов. – Москва : Вече, 2013. – 348 с., [8] л. ил.

  9. Бохан, Ю. М. Ваяры Грунвальдскай бітвы / Юрый Мікалаевіч Бохан. – Мінск : Беларусь, 2010. – 222 с. : іл.

  10. Крестоносцы. Грюнвальдская битва / авт.-сост. Н. Н. Малишевский. – Минск : Харвест, 2010. – 669 с. : ил.

  11. Ючас, М. Грунвальдская бітва / Мечысловас Ючас ; пер. з пол. А. Мікуса; навук. рэд. А. Пашкевіч. – Вільня : Ін-т беларусістыкі, 2010. – 243 с. : іл.

  12. Гагуа, Р. Грюнвальд в источниках : «Хроника конфликта Владислава, короля Польши, с крестоносцами в год Христов 1410» : монография / Руслан Борисович Гагуа. – Пинск : ПолесГУ, 2009. – 204 с.

  13. Nadolski, A. Grunwald 1410 / A. Nadolski. 2 wyd. – Warszawa : Bellona, 2009. – 144 s. : il.

  14. Grunwald.550 lat chwały / opracowali Jan St. Kopczewski, Mateusz Siuchniński. – Warszawa, 1961. – 445 s. : il.

  15. Длугош, Ян.Грюнвальдская битва / Ян Длугош ; пер. с лат. Г. А. Стратановского ; примеч. Б. В. Казанского, Л. В. Разумовской. – Санкт-Петербург : Наука, 2007. – 213 с., 1 л. карта.

  16. Бензярук, А. Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля : аповесць пра гераічны час і славутых рыцараў / Анатоль Бензярук ; [мастак У. Даўгяла]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 127 с. : іл.

  17. Тарасов, К. Погоня на Грюнвальд : ист. роман / Константин Тарасов. – Минск : БКМП «Крок уперад», 1991. – 287 с.

  18. Тамашэвіч, Г. Сказанне пра Грунвальд : [пра кнігу А. Бензерука “Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля” / Георгій Тамашэвіч // Заря. 2013. 7 февр. С. 18.

  19. Спектор, А. А. Грюнвальдская битва : (разгром тевтонских рыцарей) // 100 величайших битв и сражений / [А. А. Спектор]. Минск, [2009]. С. 99–102.

  20. Битва при Грюнвальде // Дюпюи, Р. Э. Всемирная история войн : Кн. 2. 1400 год – 1800 год / Эрнест Р. Дюпюи, Тревор Н. Дюпюи. Санкт-Петербург – Москва : Полигон, 1997. С. 106–110.

  21. Супрунюк, О. Шесть веков спустя битву под Грунвальдом вспомнили в Бресте : [местные активисты Белорусской социал-демократической партии и кампании «Говори правду!» провели мероприятия, посвященные годовщине Грюнвальдской битвы] / Олег Супрунюк // Брестский курьер. 2013. 18 июля (№ 29). С. 9.

  22. Чаропко, В. Грюнвальдская битва // Чаропко, В. Великий князь Витовт : к 600-летию Грюнвальдской битвы / Виктор Чаропко. Минск, 2010. С. 51–60.

  23. Сарокін, У. Грунвальд праз вякі : [пра кніжную выставу ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага] / Уладзімір Сарокін // Заря. 2010. 15 июля. С. 5.

  24. Рубашевский, Ю. В Грюнвальд – с именем Костюшко : [о поездке делегации работников культуры Брестчины в Польшу на торжества, посвященные 600-летию Грюнвальдской битвы] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2010. 21 июля. С. 8.

  25. Рубашевский, Ю. Берестейцы шли за Витовтом / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2010. 26 марта. С. 2.

  26. Рошчанка, М. Рыцарскі гонар : [пра помнік-калону ў гонар рыцара Грунвальдскай бітвы Завішы Чорнага ў в. Палонск Пружанскага р-на] / М. Рошчанка // Вечерний Брест. 2010. 2 июля. С. 5.

  27. Николаев, А. Грюнвальд – и наша история / А. Николаев // Вечерний Брест. 2010. 28 апр. С. 9.

  28. Коршунов, С. Образы Грюнвальда поселились в Бресте : [об областном пленере резчиков по дереву, посвященном 600-летию Грюнвальдской битвы] / Станислав Коршунов // Брестская газета. 2010. 23 июля (№ 30). С. 7.

  29. Данилов, А. Натиск на Восток / А. Данилов // Белорусская военная газета. 2010. 2 апр. С. 4–5.

  30. Гарбачэўская, В. Грунвальдская бітва на старонках мастацкіх твораў / Валянціна Гарбачэўская // Бібліятэка прапануе. 2010. № 10. С. 22–27.

  31. Андреев, А. Битва : К 600-летию Грюнвальдской битвы / А. Андреев // Наш современник. 2010. № 12. С. 194–200.

  32. 15 ліпеня – 600 гадоў з часу Грунвальдскай бітвы (1410), вырашальнай бітвы Вялікай вайны 1409–1411 гг. паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку : Даты беларускага календара : дадатак / НББ. Мінск, 2010. № 4. С. 10–12.

  33. Сагановіч, Г. Калі змаўкаюць папярэднікі : пра псеўданавуковае даследаванне Грунвальдскай бітвы : [пра кнігу Р. Гагуа “Грюнвальд в источниках”] / Генадзь Сагановіч // Беларускі гістарычны агляд. Мінск, 2009. Т. 16, сшытак 2. С. 561–580.

  34. Дзярновіч, А. Выправа на Грунвальд : як гэта было / А. Дзярновіч // Наша ніва. 2009. 8 ліп. С. 11.

  35. Голденков, М. Победный Грюнвальд // Голденков, М. Утраченная Русь : забытая Литва, неизвестная Московия, запрещенная Беларусь / Михаил Голденков. Минск, 2009. С. 130–139.

  36. Шумов, С. Белорусские земли и Литва. Грюнвальдская битва (ХIII–ХVI) // Шумов, С. Удивительная Беларусь / Сергей Шумов, Александр Андреев. Москва, 2008. С. 20–49.

  37. Верин, И. Прославленный Витовт / Илья Верин // Брестский вестник. 2008. 31 дек. С. 4.

  38. Асіноўскі, С. Сумленна прынялі свой лёс // Асіноўскі, С. Што раньш было… / Святаслаў Асіноўскі. Мінск, 2008. С. 56–69.

  39. Чудов, В. Грюнвальд : поэма / Валерий Чудов // И живы памятью веков : стихотворения и поэмы / Валерий Чудов. Минск, 2007. С. 74–89.

  40. Сагановіч, Г. Русіны пад Грунвальдам / Генадзь Сагановіч // Беларускі гістарычны агляд. Мінск, 2004. Т. 11, сшытак 1–2. С. 26–39.

  41. Чаропка, В. Удзел войска ВКЛ у Грунвальдскай бітве / Вітаўт Чаропка // Беларускі гістарычны часопіс. 2000. № 2. С. 14–22.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1505 разоў Апошняя змена Серада, 13 Май 2020 09:21