Прамысловы комплекс стаў важным архітэктурным акцэнтам у кампазіцыі гарадской забудовы. Быў прапанаваны кантраст між доўгім трохпавярховым аб’ёмам вытворчага корпуса і прыбудаваных да яго ашклёных вертыкаляў лествічных клетак. Корпус вырашаны з максімальнай блакіроўкай усіх асноўных і дапаможных вытворчасцей у адным аб’ёме з прымяненнем новых аб’ёмна-планіровачных і канструктыўных рашэнняў. Праект распрацавалі архітэктары “Белпрампраекта”: Іван Іванавіч Боўт, Л. Т. Міцкевіч, Н. І. Шпігельман, інжынер А. Эльтэрман. Будынак дыванога камбіната ў 1967 годзе быў адзначаны прэміяй на Усесаюзным аглядзе дасягненняў савецкай архітэктуры.
Камбінат уступіў у эксплуатацыю ў пачатку 1960 года. Першым дырэктарам (1958–1971) быў Міхаіл Яфімавіч Вукалаў. Абсталяванне камбіната складалася з трох кальцавых прадзільных машын і 74-х стужкавых ткацкіх станкоў. Калектыў прадпрыемства налічваў тады толькі 790 чалавек, а гадавая вытворчасць таго года склала ўсяго 49 тыс. кв. м, але гэта былі дываны, якія заклалі фундамент прадпрыемства. Першы дыван, з якім калона камбіната прайшла на дэманстрацыі 1 мая 1960 года быў вытканы ткачыхамі Марыяй Гарбуновай, Клаўдзіяй Тарасавай і памочнікам майстра Веньямінам Яфімавічам Жолабавым. Да 1965 года аб’яднанне спецыялізавалася на вытворчасці стужкавых дываноў, гадавы аб’ём якіх складаў 315 тыс. кв. м.
У 1965 годзе быў пабудаваны новы вытворчы будынак, аснашчаны дасканалым айчынным і імпартным абсталяваннем с новай тэхналогіяй вырабаў двухпралотных жакардавых паціколерных з разрасным ворсам дываноў. Праектная магутнасць новай вытворчасці складала 1050 тыс. кв. м дываноў у год. Калектыў прадпрыемства, які складаўся да таго часу з 1269 чалавек, паспяхова спраўляўся з асваеннем новых магутнасцей, і ўжо ў 1968 годзе было выраблена 1148 тыс. кв. м дывановых вырабаў. З 1970 года камбінат стаў галоўным прадпрыемствам Брэсцкага вытворчага дыванова-суконнага аб’яднання.
З цягам часу склаўся добры творчы калектыў мастацкай майстэрні. Добра зарэкамендавалі сябе мастакі: М. Сцяблянка, У. Гусеў, А. Мазуркевіч, Т. Сцепанюк, К. Гаўрыленка, В. Сенькіна.
У гісторыі камбіната шмат бліскучых старонак. У 1972 годзе выраблены першы дыван, якому быў прысуджаны дзяржаўны знак якасці – “Жамчужына” (мастак Таццяна Іванаўна Сцепанюк). У дні падрыхтоўкі да Алімпіяды-80 у Маскве камбінат атрымаў заказ вырабіць дываны з алімпійскай сімволікай. Прадукцыя прадпрыемства ў тыя гады пастаўлялася больш чым на 500 гандлёвых баз СССР і за мяжу – у Іарданію, Балгарыю, Йемен, Чэхаславакію, Кувейт і іншыя краіны. Яны дэманстраваліся на міжнародных кірмашах і выставах у Лейпцыгу, Дэлі, Хельсінкі, Лондане, атрымліваюсь прэстыжныя прэміі і ўзнагароды.
Рашэннем урада ў 1978–1983 гадах на прадпрыемстве праведзена рэканструкцыя і пашырэнне вытворчасці. Камбінат стаў буйнейшым вытворцам двухпалотных жакардавых дываноў у Еўропе. Праектная магутнасць прадпрыемства дасягнула 5 млн. кв. м у год. З 1983 года камбінат стаў Брэсцкім дывановым вытворчым аб’яднаннем.
Калектыў узначальвалі: у 1971–1975 гадах – Андрэй Аляксеевіч Хвастоў, у 1975–1982 гадах – Валерый Аляксандравіч Гафановіч, у 1982–1989 гадах – Валерый Аляксеевіч Пятроў, у 1989–2007 гадах – Сяргей Харытонавіч Федарук, акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі.
У 1994 годзе Брэсцкае дывановае вытворчае аб’яднанне пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства “Дываны Брэста”. У канцы 1990-х прадпрыемства вырабляла 4300 тыс. кв. м дывановых вырабаў у год. Калектыў ганарыцца сваімі міжнароднымі ўзнагародамі, якімі адзначана прадуцкцыя: “Міжнародная Залатая Зорка” (1993), “Залатая Арка Еўропы” (1995), “Залаты Арол” (1997), залаты і срэбраны “Знак якасці ХХІ стагоддзя” (2000).
Калектыў прадпрыемства налічваў 3293 чалавекі. Сярод ветэранаў працы – тры кавалеры ордэна Леніна (Марыя Ягораўна Язенчык, Вольга Іванаўна Кавальчук, Надзея Мікітаўна Несцяровіч), 15 чалавек узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, 12 – ордэнам “Знак пашаны”. Пры камбінаце былі клуб, спартыўная зала, дзіцячыя яслі-сад, прафілакторый, піянерскі лагер, інтэрнаты.
За апошнія паўтара дзесятка гадоў камбінат згубіў многае з таго, што было закладзена яшчэ ў савецкія часы. Колькасць працуючых скарцілася ў некалькі разоў, і сёння тут заняты 356 чалавек. Значную дапамогу “Дыванам Брэста” аказвала дзяржава, выдзеляліся вялізарныя сродкі для набыцця абсталявання і сыравіны, ствараліся льготныя ўмовы для працы. На жаль, асноўная задача так і не была вырашана. 17 лютага 2014 года прынята рашэнне аб запуску працэдуры банкруцтва.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
-
«Ковры Бреста» // Регионы Беларуси : энциклопедия в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 485.
-
«Ковры Бреста» / А. Н. Ставенко // Республика Беларусь : энциклопедия в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 113–114.
-
“Дываны Брэста” // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 1998. Т. 6. С. 273.
-
Адкрытае акцыянернае таварыства “Дываны Брэста” / В. С. Арцёменка // Памяць. Брэст : гiст.-дакум. хронiка : у 2 кн. Мiнск, 2001. Кн. 2. С. 486–487.
-
Брэсцкi дывановы камбiнат // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 494.
-
Брэсцкі дывановы камбінат / М. Я. Вукалаў // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 433–434.
-
“Дываны Брэста” // Брестчина производит, предлагает, приглашает : каталог-справочник. Барановичи, 2004. С. 27.
-
ОАО «Ковры Бреста» // Предприятия города Бреста : библиогр. указатель / Брест. обл. б-ка им. М. Горького. Брест : Полиграфика, 2009. С. 28–32.
-
“Ковры Бреста” // Инвестиционный каталог предприятий Брестской области. Брест, 2005. С. 33 –34.
-
Ковры Бреста. «Сонет» : новая коллекция / ОАО «Ковры Бреста». – Брест, 2009. – 13 с. : ил.
-
Ковровыеизделия 2004–2005 : [каталог новых изделий ЗАО «ВИАСКО» и ООО фирмы «Луксор». Официальный диллер ОАО «Ковры Бреста»]. – Брест : Брестская типография, 2004. – 24 с. : ил.
-
Ковры Бреста : [каталог]. – Брест, 2003. – 13с. : ил.
-
Щербачевич, О. В. Ревитализация коврового комбината в городе Бресте / О. В. Щербачевич ; науч. рук. Л. А. Ширяева // Сборник конкурсных научных работ студентов и магистрантов / УО «Брест. гос. тех. ун-т». Брест, 2012. Ч. 1. С. 276–279.
-
Гапонов, И. А. ОАО «Ковры Бреста» / И. А. Гапонов // Мая Радзіма – Беларусь. Брэст, 2008. С. 92–94.
-
Федорук Сергей Харитонович // Академики Брестчины : краткий биографический справочник / авт.-сост. С. К. Грибенчук, А. А. Полонский. Брест, 2004. С. 172–173.
-
Трызна, Д. С. Беларускія дываны і габелены / Д. С. Трызна. – Мінск : Навука і тэхніка, 1981. – 127 с. : іл. – Са зместу: Брэсцкі дывановы камбінат : [пра мастакоў]. – С. 90–101.
-
Архитектура Советской Белоруссии / В. И. Аникин, И. И. Бовт, А. А. Воинов, В. Э. Соколовский, Ю. В. Шпит. – Москва : Стройиздат, 1973. – 119 с. : ил. – Из содерж.: Ковровый комбинат в Бресте. – С. 66–67.
-
Грибенчук, С. К. Брестские ковры достойны комплиментов // Грибенчук, С. К. Академики Брестчины : Книга 1 / С. К. Грибенчук, А. А. Полонский. Брест, 2003. С. 249–261.
-
Тоболич, А. Дорога, не устланая коврами : [беседа с антикризисным управляющим Виктором Михайловичем Мариничевым] / Адам Тоболич // Заря. 2015. 26 марта. С. 4.
-
Беласин, Е. «Ковры Бреста» дожили до банкротства : Об этом шла речь на собрании акционеров / Евгений Беласин // Брестский курьер. 2014. 20 февраля (№ 8). С. 7.
-
Тоболич, А. Быть или не быть? : Судьбу ОАО «Ковры Бреста» может решить только экономический суд / Адам Тоболич // Заря. 2014. 20 февраля. С. 3.
-
Хокимова, А. «Прорвемся. Но нужно набраться терпения», – считает временный управляющий ОАО «Ковры Бреста» / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2014. 23 мая. С. 2.
-
Хокимова, А. Операция «санация» : [о финансовых проблемах на предприятии «Ковры Бреста» и их решении] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2014. 27 июля. С. 4.
-
Ракукин, В. «Ковры Бреста» можно спасти : Новый руководитель Виктор Мариничев считает, что для предприятия еще не всё потеряно / Владислав Ракукин // Брестская газета. 2014. 11 апреля (№ 15). С. 1, 8.
-
Гапеева, Т. «Ковры Бреста» – банкрот : [о запуске процедуры банкротства] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2014. 21–27 февраля (№ 8). С. 2.
-
Деркач, В. Свет в конце тоннеля : [о бедственном положении ОАО «Ковры Бреста»; выходы из сложившейся ситуации] / В. Деркач // Брестский вестник. 2013. 17 января (№ 3). С. 4.
-
Шелковый, Л. «Надоело смотреть, что сдесь творится» : [интервью с гендиректором ОАО «Ковры Бреста», о решении проблем, стоящих перед предприятием] / Леонид Шелковый ; [беседовала] Елена Жук // Вечерний Брест. 2013. 6 февраля. С. 2.
-
Жук, Е. Была «ковровая» проверка, градёт защита на ковре : [о проблемах в развитии ОАО «Ковры Бреста»] / Елена Жук // Вечерний Брест. 2013. 20 марта. С. 6.
-
Шелковый, Л. С. Жизнь на «Коврах»: теплится или возрождается? : [беседа с гендиректором ОАО «Ковры Бреста», о зарплате и нехватке кадров] / Л. С. Шелковый ; [беседовала] Жанна Сидорук // Брестская газета. 2013. 1–6 марта (№ 9). С. 3.
-
Кухарчук, Д. Оберег для «Ковров Бреста» : Металлическая конструкция принесет предприятию финансовое благополучие и процветание / Дмитрий Кухарчук // Брестский вестник. 2013. 16 мая (№ 20). С. 7.
-
Супрунюк, О. Ковровщики Бреста устали от чиновничьих обещаний и «разборок» : [о бедственном положении ОАО «Ковры Бреста»; выходы из сложившейся ситуации] / Олег Супрунюк // Брестский курьер. 2013. 31 января (№ 5). С. 1, 8.
-
Курец, А. Золотые годы «Ковров Бреста» / Александр Курец // Белорусская нива. 2010. 4 июня. С. 6.
-
Рекуц, С. Ковровое открытие : «Ковры Бреста» перезагрузились по полной / Сергей Рекуц // Заря. 2010. 12 июня. С. 1, 5.
-
Шитикова, Д. Успех классики дополняет авангард : [о деятельности ОАО «Ковры Бреста»] / Дарья Шитикова, Алексей Баук // Директор. 2009. № 10. C. 66–67.
-
Муха, Ф. Еще одна попытка / Фёдор Муха // Рэспублiка. 2008. 15 красавiка. С. 2.
-
Бюджетная ссуда поможет "Коврам Бреста"? // Вечерний Брест. 2008. 16 апреля. С. 4.
-
Кобяк, Э. Узоры на любой вкус / Эдуард Кобяк // Беларуская думка. 1997. № 8. С. 85–89.