Субота, 23 Май 2015 18:44

Красавік 2015 г. – 70 гадоў з часу заснавання (1945) УА «Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж»

У апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны на перапрацоўчых прадпрыемствах Беларусі востра адчуваўся недахоп мясцовых спецыялістаў мясной і малочнай вытворчасцей. У сувязі з гэтым абектыўна паўстала пытанне аб падрыхтоўцы ўласных кадраў.

У Пінску, цэнтры Пінскай вобласці (цяпер горад Брэсцкай вобласці) у красавіку 1945 года ў адпаведнасці з пастановай Савета народных камісараў СССР ад 21 студзеня 1945 года і па загаду Усесаюзнага Камітэта па справах вышэйшай школы № 187-Т ад 23 сакавіка 1945 года быў адкрыты Пінскі тэхналагічны тэхнікум Вышэйшай школы Савета народных камісараў СССР.

У Пінскім тэхналагічным тэхнікуме да 1952 года падрыхтоўка спецыялістаў вялася па дзвюх спецыяльнасцях: «Тэхналогія мясных і птушкапрадуктаў» і «Тэхналогія малочных прадуктаў». У наступныя гады былі адкрыты новыя спецыяльнасці: 1952 год – «Халадзільна-кампрэсарныя машыны і ўстаноўкі»; 1958 год – «Машыны і абсталяванне прадпрыемстваў малочнай прамысловасці»; «Машыны і абсталяванне прадпрыемстваў мясной прамысловасці».

Першы будынак тэхнікума знаходзіўся па вуліцы Піянерскай, 4 (цяпер вул. Коржа). У гэтым драўляным будынку барачнага тыпу пры Пінскім гармалзаводзе былі толькі чатыры класныя пакоі. Заняткі ў дзве змены вялі толькі пяць выкладчыкаў. Навучэнцы жылі па 10–15 чалавек у невялікіх пакоях, якія былі раскіданы па ўсім горадзе.

У 1954 годзе тэхнікум пераязджае ў новы будынак па вуліцы Суворава, 1. Побач з навучальным двухпавярховым корпусам – інтэрнат на 140 месцаў. Пры навучальнай установе былі механічная і слясарная майстэрні плошчай 120 кв. м. Паступова памяшканні інтэрната тэхнікума займаюцца пад аўдыторыі, і да 1980 года для правядзення заняткаў мелася 15 навучальных кабінетаў і 13 лабараторый.

У 1976 годзе мяса-малочны тэхнікум перайшоў у падпарадкаванне Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці СССР. З гэтага часу хуткімі тэмпамі ствараецца новая база навучальнай установы, павышаецца яго статус. У 1981 годзе пабудаваны 4-павярховы навучальны корпус па вуліцы Альхоўскіх, 7; ў 1987 годзе – 7-павярховы лабараторны корпус, яшчэ праз колькі гадоў – сучасны 9-павярховы інтэрнат на 352 месцы па вуліцы Пушкіна, 21.

4 верасня 2001 года тэхнікум зарэгістраваны Брэсцкім аблвыканкамам як установа адукацыі «Пінскі дзяржаўны тэхнікум мясной і малочнай прамысловасці». Загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання РБ № 307 ад 6 жніўня 2002 года рэарганізаваны ў УА «Пінскі дзяржаўны каледж мясной і малочнай прамысловасці».

У 2005 годзе каледж зноў перажывае змены. У мэтах выканання падпункта 2.12.5 мерапрыемстваў на 2005 год, зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2005 года № 559 па выкананні Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005–2010 гады і на падставе загаду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання РБ ад 19 жніўня 2005 года № 362 да ўстановы адукацыі «Пінскі дзяржаўны каледж мясной і малочнай прамысловасці» далучана ўстанова адукацыі «Пінскі дзяржаўны сельскагаспадарчы каледж» і перайменавана ў УА «Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж». Дырэктар – Міхаіл Уладзіміравіч Скулавец, доктар ветэрынарных навук, прафесар.

Тэрыторыя ўстановы прадстаўлена двума аб’ектамі. Месцазнаходжанне галоўнага корпуса – г. Пінск, вул. Альхоўскіх, 22. Другая частка размешчана за 8 км ад горада, у маляўнічым кутку з мініфермай, палямі севазвароту, футбольным полем.

На сенняшні дзень 13 цыклавых камісій забяспечваюць работу дзённага і завочнага аддзяленняў. Педагагічны калектыў каледжа – гэта 121 выкладчык, з іх маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю 32 і першую – 35. Ёсць сярод іх і тыя, чыю штодзённую, добрасумленную працу, прафесіяналізм і чый асабісты ўклад у справу выхавання і падрыхтоўкі спецыялістаў адзначаны медалямі «Ветэран працы», Ганаровымі граматамі Мінсельгасхарча СССР, нагруднымі знакамі «За выдатныя поспехі ў сярэдняй спецыяльнай адукацыі», дыпломамі рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў прафесійнага майстэрства сярод выкладчыкаў навучальных устаноў.

Каледж прадстаўляе сваім навучэнцам 76 навучальных кабінетаў, 32 лабараторыі, майстэрні з сучасным абсталяваннем, вялікую колькасць наглядных дапаможнікаў і ўстановак, дзеючых мадэлей, выкананых рукамі навучэнцаў. Да паслуг выкладчыкаў і навучэнцаў – актавыя залы на 300 і 180 пасадачных месцаў, спартыўная і трэнажорная залы, стралковы цір, бібліятэка з чытальнай залай, сталовыя. Пры каледжы дзейнічаюць гурткі і калектывы мастацкай самадзейнасці: ансамбль народнай песні “Валошкі”, калектыў народнага танца “Лянок”, студыя эстраднай песні “Звёзды” i iнш.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Л. М. Мацюк, заг. адзела абслугоўвання і інфармацыі, А. Н. Гарачова, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Пинский государственный аграрный технологический колледж // Регионы Беларуси : энциклопедия. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 217.

  2. Пинский аграрный технологический колледж // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 67.

  3. Пінскі тэхнікум мясной і малочнай прамысловасці // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 374.

  4. Пінскі сельскагаспадарчы каледж // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 374.

  5. Учреждение образования «Пинский государственный колледж мясной и молочной промышленности»: 60 лет. 19452005 : [история и современное развитие, 19452005 гг.]/ Пинский государственный колледж мясной и молочной промышленности. Пинск: Пинская региональная типография, 2005. 20 с.

  6. Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / А. М. Літвін [і інш.]. Мінск : Вышэйшая школа, 2012. С. 613–614.

  7. Андреева, М. Начало новой жизни : [аграрный технологический колледж отметил 60-летие] / Маргарита Андреева // Полесская правда (Пинск). 2008. 9 января.

  8. Андреева, М. Найти место в жизни : [аграрный технологический колледж отметил 60-летие] / Маргарита Андреева // Полесская правда (Пинск). 2008. 8 мая.

  9. Пукшанскі, А. Філіял ветакадэміі на Піншчыне : [на базе Пінскага аграрна-тэхналагічнага каледжа Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны адкрыла філіял] / А. Пукшанскі // Звязда. 2007. 25 красавіка.

  10. Скуловец, М. В. Сельхозколледж + мясо-молочный = аграрный технологический / Е. Жук взяла интервью у директора аграрного технологического колледжа М. В. Скуловца // Пінскі веснік. 2006. 28 сакавіка. С. 3.

  11. Панасюк, Н. В колледж по зову сердца / Н. Панасюк // Беларуская нива. 2006. 14 июля.

  12. Альверчик, В. Было два колледжа – остался один : [о присоединении к аграрному технологическому колледжу сельскохозяйственного колледжа] / В. Альверчик // Беларуская нива. 2005. 6 декабря.

  13. Базан, Л. Обучаться в Москве? Это реально / Л. Базан // Пінскі веснік. 2003. 20 мая. С. 2.

  14. Стать колледжем – не просто вывеску сменить / [Н. Кирковец беседует с директорами профессионально-технического колледжа легкой промышленности и аграрного технологического колледжа] // Пінскі веснік. 2002. 10 верасня. С. 3.

  15. Шоломицкая, С. Единственный в республике / С. Шоломицкая // Пінскі веснік. 2001. 13 сакавіка.

  16. Шестакова, Н. Возраст зрелости, возраст надежд : [аграрный технологический колледж отметил 55-летие] / Н. Шестакова // Полесская правда. 2000. 22 марта.

  17. Шестакова, Н. Возраст зрелости, возраст надежд : [аграрный технологический колледж отметил 55-летие]/ Н. Шестакова // Пинская неделя. 2000. 24 марта.

  18. О назначении директором Пинского техникума мясной и молочной промышленности Н. И. Князюка // Пінскі веснік. 1998. 27 лютага. С. 1.

  19. Пинский государственный аграрный технологический колледж // сайт Бреста – bug.by [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://bug.by/pinskij-gosudarstvennyj-agrarnyj-tehnologicheskij-kolledzh

  20. Средние специальные учебные заведения РБ : УО «Пинский государственный аграрный технологический колледж» // [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://kudapostupat.by/zavedenie/id/116

  21. Учреждение образования «Пинский государственный аграрный технологический колледж» // официальный сайт [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://pinsktechnolog.brest.by

  22. Колледжи города Пинска : УО «Пинский государственный аграрный технологический колледж» // [Электронный ресурс].Режим доступа: http://www.tamby.info/college/pinsk-gatk.htm

  23. Давыдова, О.Витебская ветакадемия открывает филиал в Пинске : [Витебская государственная академия ветеринарной медицины (ВГАВМ) открывает филиал в Пинске на базе местного аграрно-технологического колледжа] / Ольга Давыдова // БЕЛТА [Электронный ресурс].Режим доступа:http://news.21.by/society/2007/04/20/505867.html

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1659 разоў Апошняя змена Чацвер, 30 Красавік 2020 14:33