Напярэдаднi Вялiкай Айчыннай вайны Брэст i крэпасць заставалiся буйным вузлом камунiкацый, важнейшым апорным пунктам, якi прыкрываў адзiн з галоўных стратэгiчных напрамкаў на Мiнск i Маскву. На тэрыторыi захопленай Польшчы фашысцкае камандаванне сканцэнтравала i разгарнула магутную групiроўку войск. Яе ўдарныя сiлы з 22 чэрвеня 1941 г. наносiлi ўдары ў напрамку Брэст – Баранавiчы – Мiнск. Гэтымi сiламi немцы павiнны былi прарваць абарону савецкiх войск у раёне Брэста, хутка рухацца наперад танкавымi злучэннямi на Мiнск i ва ўзаемадзеяннi са злучэннямi паўночнай ударнай групiроўкi знiшчыць савецкiя войскi ў раёне памiж Беластокам i Мiнскам i забяспечыць рух наперад у напрамку Масквы. Гiтлераўскаму камандаванню адразу ўдалося захапiць стратэгiчную iнiцыятыву.
Прыкрыццё дзяржаўнай гранiцы на Брэсцкiм напрамку ад Владавы да Цэханаўца (цяпер на тэрыторыi Польшчы) на адлегласць 150 км ускладалася на 4-ю армiю. Непасрэдна ў крэпасцi размяшчалiся асобныя часцi i падраздзяленнi 6 i 42-й стралковых дывiзiй, пагранiчнiкi, частка 132-га батальёна НКУС, штабы часцей. Другiя злучэннi былi размешчаны ў раёнах Высокае, Пружаны, Бяроза, Маларыта, Кобрын i г.д. На час нападу нямецка-фашысцкiх захопнiкаў у крэпасцi было ад 7 да 8 тыс. савецкiх воiнаў, жыло 300 сем'яў ваеннаслужачых. Наша камандаванне з-за склаўшыхся афiцыйных ваенна-палiтычных адносiн з Германiяй дапусцiла многа пралiкаў i памылак. З першых хвiлiн вайны наш бок нёс вялiкiя страты. Фактычна ўсiм часцям 4-й армii прыйшлося з вялiкiмi цяжкасцямi выходзiць з акружэння i пасля гэтага весцi баявыя дзеяннi.
Наступленне i баявыя дзеяннi немцаў былi добра спланаваны i скаардынаваны. За 5–10 мiнут да артпадрыхтоўкi нямецкiя каманды захапiлi 6 мастоў праз раку Буг, у тым лiку 2 чыгуначныя. Паднятыя па трывозе часцi i злучэннi 4-й армii, пагранiчнiкi адразу ж без падрыхтоўкi ўступiлi ў жорсткiя i цяжкiя баi з пераправiўшымся цераз раку Буг ворагам. Асаблiва цяжкае становiшча склалася ў 6 i 42-й стралковых дывiзiях, часцi якiх у сваёй большасцi дыслацыравалiся ў крэпасцi. Нягледзячы на ўсе гераiчныя намаганнi воiнаў, 4-я армiя не змагла стрымаць нацiск перавышаючых сiл ворага. Акупанты ўварвалiся ў горад Брэст з поўдня i поўнасцю акружылi крэпасць да 9 гадзiны. Разрозненыя вулiчныя баi ў горадзе працягвалiся да позняга вечара.
Найбольш упартыя i зацяжныя баi разгарнулiся непасрэдна ў Брэсцкай крэпасцi. Яе абаронцы ў выключна цяжкiх умовах днi i ночы змагалiся з ворагам, адцягваючы на сябе яго значныя сiлы. Падзеi тут развiвалiся вельмi трагiчна. У крэпасць немцы ўварвалiся адначасова праз масты i з дапамогай падрыхтаваных пераправачных сродкаў. Ужо ў канцы першага дня вайны немцам стала ясна, што баi за крэпасць набываюць зацяжны характар, што планам па яе хуткаму захопу не суджана збыцца. Фашысты добра ведалi, што ў крэпасцi апрача ваенных знаходзяцца сотнi дзяцей, жанчын, хворых у шпiталях i санчасцях. Шляхам узмацнення абстрэлу поўнасцю выводзяць са строю сiстэму водазабяспячэння. Усе часткi абводнага канала, рэк Мухаўца i Буга ўвесь час былi пад прыцэльным агнём. Фактычна ўсе прадуктовыя складскiя памяшканнi былi разбураны. Такiм чынам, абаронцы крэпасцi на працягу доўгага часу пакутавалi ад смагi i голаду. На ўсiх участках iшла барацьба за кожны каземат, кожны паверх, многiя з iх па некалькi разоў у дзень пераходзiлi з рук у рукi.
На трэцi дзень вайны ў Цытадэлi было створана адзiнае камандаванне i напiсаны Загад № 1. У ходзе баёў была створана партыйная арганiзацыя, разгорнуты лазарэт. У поўным акружэннi, без вады i прадуктаў, пры вострай нястачы боепрыпасаў i медыкаментаў гарнiзон мужна змагаўся, адбiваючы па 6-8 атак за дзень. Разам з байцамi былi жанчыны i дзецi. Яны дапамагалi параненым, падносiлi патроны, удзельнiчалi ў баях. Толькi за 9 дзён абароны крэпасцi вывелi са строю каля 1,5 тыс. салдат i афiцэраў працiўнiка.
Вораг арганiзаваў генеральны штурм крэпасцi 29 i 30 чэрвеня. Пасля гэтага становiшча застаўшыхся ў жывых абаронцаў рэзка пагоршылася, утварылiся асобныя ачагi супрацiўлення, абарона прыняла зацяжны характар i працягвалася да дваццатых чысел лiпеня. Такiм чынам абарону крэпасцi дзеляць на два перыяды. У першы перыяд да канца чэрвеня абаронцы вялi арганiзаваную i ў асноўным скаардынаваную барацьбу. Кiраваў ёю штаб абароны на чале з капiтанам I. М. Зубачовым i палкавым камiсарам Я. М. Фамiным, абарону Усходняга форта ўзначалiў камандзiр 44-га стралковага палка маёр П. М. Гаўрылаў.
У апошнiя днi чэрвеня ў большасцi застаўшыхся ў жывых скончылiся боепрыпасы, байцы хавалiся ў падвалах. У лiпенi ў бой уступаюць толькi адзiнкi, аб чым сведчыць надпiс: «Я памiраю, але не здаюся. Бывай, Радзiма. 20.7.41 г.». У гэтыя днi ў палон трапляюць апошнiя абаронцы паўночна-заходняга ўчастка Цытадэлi.
Абарона крэпасцi – прыклад мужнасцi i стойкасцi савецкага народа ў барацьбе за свабоду i незалежнаць Радзiмы. У 1956 г. адкрыты Музей абароны Брэсцкай крэпасцi. У 1965 г. Брэсцкай крэпасцi прысвоена званне «Крэпасць-герой». У 1971 г. адкрыты мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
- Брэсцкай крэпасцi абарона 1941 / Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 1996. Т. 3. С. 288–289.
- Брэсцкай крэпасцi абарона 1941 // Беларусь у Вялiкай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мiнск, 1990. С. 95–97.
- Брестской крепости оборона 1941 // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 209–210.
- Абарона Брэсцкай крэпасцi // Памяць : гiст.-дакум. хронiка Брэста : у 2 кн. Мiнск : БЕЛТА, 1997. Кн. 1. С. 358–374.
- 175 гадоў з часу закладкi першага каменя Брэсцкай крэпасцi; 70 гадоў з пачатку абароны Брэсцкай крэпасцi // Даты беларускага календара : дадатак да бюлетэня “Новыя кнiгi”, 2001, № 3. С. 11–12.
- Брестская крепость. Война и мир / автор концепции и текста А. Суворов. Брест : Полиграфика, 2010. 256 с.: ил.
- Алиев, Р. Штурм Брестской крепости / Р. Алиев. Москва : Яуза, 2008. 798 с.
- Бешанов, В. В. Брестская крепость / В. В. Бешанов. Минск : Беларусь, 2004. 158 с.
- Брестская крепость во времени и пространстве / авт.-сост. : В. В. Губаренко и др. Брест : Академия, 2005. 32 с.: ил.
- Новiкаў, С. Абарона Брэсцкай крэпасцi летам 1941 года ў ацэнцы гiстарыяграфii ў святле дакументаў / Сяргей Новiкаў // Беларуская думка. 2010. № 5. С. 88–97.
- Лобашов, Д. Брестская крепость [21–22 июня 1941 г.] / Д. Лобашов // Белорусская военная газета. 2010. 22 июня. С. 2.
- Марплз, Д. Р. Вайна i гiстарычная памяць у Беларусi : [абарона Брэсцкай крэпасцi 1941 г. у сучаснай дзяржаўнай iдэалогii, эвалюцыя поглядаў на абарону] / Д. Р. Марплз, П. А. Рудлiнг // Arche. 2010. № 5. С. 11–28.
- Брестская крепость… : факты, свидетельства, открытия / В. В. Губаренко , Л. Г. Бибик, Е. В. Харичкова. Брест : Академия, 2004. 84 с.: ил.
- Брестская крепость на ветрах истории. Брест : ООО «Редакция журнала СЭЗ», 2004. 152 с.: ил.
- Брэсцкая крэпасць / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак i iнш. Мiнск : Культура i мастацтва, 2004. 90 с.
- Буг в огне : сб. 3 изд., перераб. и доп. / сост. : А. А. Крупенников, Т. М. Ходцева, Д. И. Лозовский и др. Минск : Беларусь, 1977. 446 с.
- Гаврилов, П. М. Сражается крепость : 2 изд., испр. и доп. / П. М. Гаврилов. Краснодар, 1980. 142 с.
- Герои Бреста : новые документы, свидетельства очевидцев / сост. : П. Н. Панасюк и др. Минск : Беларусь, 1991. 319 с.
- Героическая оборона : сб. воспоминаний об обороне Брестской крепости в июне – июле 1941 г. – 4 изд. – Минск, 1971. – 415 с.
- Гребенкина, А. А. Живая боль. Женщины и дети Брестского гарнизона (1941–1944) / А. А. Гребенкина. Минск : Беларусь, 2008. 173 с.
- Смирнов, С. С. Брестская крепость / С. С. Смирнов. Москва : КоЛибри, 2010. 477 с.
- Токарев, М. Шабловские. История подвига : [Владимир и Галина Шабловские – защитники Брестской крепости 22 июня 1941 г.] / М. Токарев // Белорусская военная газета. 2009. 25 марта. С. 3–4.
- Котельников, П. «Нам не забыть свою историю!» / Пётр Котельников // Заря. 2009. 3 дек. С. 5.
- Дударев, А. Брестская крепость : киноповесть / Алексей Дударев // Нёман. 2009. № 7. С. 96–125 ; № 8. С. 66–96.
- Махнач, А. А крепость жила и сражалась… / Алесь Махнач // Наша Перамога : хронiка Вялiкай Айчыннай вайны. Мiнск, 2004. С. 13–15.
- Потолков, Ю. Боль и слава : [начало войны 22 июня 1941 г. у стен Брестской крепости] / Юрий Потолков // Заря. 2006. 22 июня. С. 1, 4.
- Яскевiч, С. Жанчыны крэпасцi: за гадзiну да вайны / С. Яскевiч // Звязда. 2006. 22 чэрв. С. 1–2.
- Фомин, Ю. Человек из легенды : [Фомин Ефим Моисеевич, о нём] / Ю. Фомин. Киев, 2005. 136 с.