Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў фондах архіва было каля 500 тысяч адзінак захоўвання. У чэрвені 1941 года дакументы Брэсцкага архіва эвакуіраваць не ўдалося. За перыяд нямецкай акупацыі многія з іх былі непапраўна пашкоджаны, частка вывезена, уліковы і навукова-даведачны матэрыял да іх быў знішчаны. Спатрэбілася больш за дзесяць гадоў, каб прывесці фонды ў парадак, у 1959 годзе тут працавалі 23 работнікі.
У другой палове 1940-х гадоў у архіў паступілі дакументы органаў нямецкай адміністрацыі і іншых арганізацый, якія дзейнічалі на тэрыторыі вобласці ў перыяд акупацыі (чэрвень 1941 – ліпень 1944). Акупацыйную палітыку захопнікаў ілюстрыруюць дакументы Брэсцкага, Баранавіцкага і Пінскага акружных камісарыятаў. У фондзе маюцца дакументы аб злачынствах супраць насельніцтва, у тым ліку аб генацыдзе ў адносінах да яўрэяў. У 1948 годзе дакументы за 1800–1917 гады былі перададзены Цэнтральнаму гістарычнаму архіву ў Гродна.
Са студзеня 1954 года да сярэдзіны 1960-х у абласны архіў паступілі дакументы за перыяд знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, а таксама пад нямецкай акупацыяй, якія захоўваліся ў архівах скасаваных Баранавіцкай і Пінскай абласцей. У архіве знаходзяцца матэрыялы павятовых і валасных ваенна-рэвалюцыйных камітэтаў за 1920 год.Захоўваецца фонд Бяроза-Картузскага канцлагера, створанага польскім урадам у 1934 годзе для заключэння на аснове пазасудзебнага рашэння асоб, якія належалі да рэвалюцыйных арганізацый і апазіцыйных партый.
З 1950-х гадоў Брэсцкі абласны архіў стаў планамерна камплектавацца дакументамі савецкіх устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў. У сакавіку 1960 года архіў быў пераведзены ў падпарадкаванне архіўнага аддзела Брэсцкага аблвыканкама. У 1963 годзе былі ліквідаваны гарадскія і раённыя архівы, на базе іх былі створаны міжраённыя філіялы абласнога архіва ў Баранавічах, Пінску і Кобрыне.
У 1992 годзе у архіў з ліквідаванага партыйнага архіва Брэсцкага абласнога камітэта КПБ паступілі фонды партыйных органаў і арганізацый Брэсцкай, скасаваных Баранавіцкай і Пінскай абласцей за перыяды 1939–1941, 1944–1991 гадоў. З 1996 года дзейнічаюць занальныя дзяржаўныя архівы: Баранавіцкі, Пінскі і Кобрынскі, створаныя замест міжраённых філіялаў. Для Брэсцкага архіва зона адказнасці: г. Брэст, Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі і Маларыцкі раёны.
28 мая 2001 года архіў перайменаваны ў Навукова-метадычную ўстанову “Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці”. У маі 2006 года архіў увайшоў у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, падначальваецца Дэпартаменту па архівах і справаводству. Канчатковую назву абласны архіў атрымаў 15 мая 2012 года: Установа “Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці”.
Архіў займаў будынкі на вул. Энгельса, 8, Савецкіх пагранічнікаў, 34, а з 2011 года знаходзіцца на вул. Веры Харужай, 15. У структуру архіва ўваходзяць аддзелы: камплектавання, ведамасных архіваў і справаводства, забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў, дзяржаўнага ўліку і інфармацыйна-пошукавых сістэм, выкарыстання дакументаў. Захоўваюцца дакументы на польскай, беларускай і рускай мовах, – усяго больш 1,1 мільёна спраў. Работнікі архіва выконваюць запыты грамадзян і зацікаўленых арганізацый, у чытальных залах што год працуюць больш за 200 даследчыкаў.
У структуры Брэсцкага архіва дзейнічае навукова-даведачная бібліятэка, якая мае 21 тысячу адзінак захоўвання. Аснову фонду складаюць друкаваныя выданні, якія захоўваліся ва ўстановах Палескага ваяводства да верасня 1939 года. У бібліятэцы ёсць таксама падпольныя газеты, лістоўкі камітэтаў КПЗБ і КСМЗБ 1920–1930-х гадоў. Бібліятэка камплектуецца грамадска-палітычнай, гістарычнай, краязнаўчай літаратурай і архівазнаўчымі выданнямі.
Пошук архіўнай інфармацыі – работа крапатлівая і працаёмкая, якая патрабуе рознабаковых ведаў па гісторыі, юрыспрудэнцыі, археаграфіі, дакументазнаўству, замежных моў. У штаце архіва каля 75 чалавек, тут працуюць прафесіяналы, знаўцы сваёй справы: вядучы археограф Лідзія Рыгораўна Рамановіч (працавала ў архіве 48 гадоў), Людміла Васільеўна Дацкевіч, Галіна Сяргееўна Калядзіч, Галіна Іванаўна Кунцэвіч, Вольга Нікіфараўна Юрчык, Галіна Мікалаеўна Кузіна і інш. Больш за трыццаць гадоў працуюць Наталля Перагуд, Таццяна Арлова, Галіна Якавенка і інш. З 1970 года ў Брэсцкім архіве працавала Ганна Васільеўна Церабунь (1948–2007), у 1981–2006 гадах яна была дырэктарам. Цяпер установу ўзначальвае Ганна Генадзеўна Карапузава.
Работнікі архіва пры ўдзеле выкладчыкаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна падрыхтавалі і выдалі зборнікі дакументаў “Брест в 1919–1939 гг.” (2009) і “Брест в 1939—1941 гг.” (2012). Кнігі выклікалі вялікі інтарэс ў гісторыкаў, краязнаўцаў і шырокага кола чытачоў.
11 лютага 2015 года адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 75-годдзю Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці і занальных дзяржаўных архіваў у Баранавічах і Пінску. Калектыў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
1. Государственный архив Брестской области // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 170.
2. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 150–151.
3. Архив Брестской области // Брест : энциклопедический справочник.Минск, 1987.С. 77.
4. Государственный архив Брестской области : путеводитель по фондам, 1919–1939 / Научно-методическое учреждение «Государственный архив Брестской области» ; [сост.: А. В. Теребунь и др. ; редкол.: А. Г. Карапузова (гл. редактор) и др.]. – Брест : Альтернатива, 2010. – 129 с.
5. Государственные архивы Брестской, Гродненской областей, филиал Государственного архива Минской области в Молодечно : справочник (по докум. материалам 1919–1939 гг.) / [сост. Т. Ф. Кириченко, В. Н. Крупина, Т. Д. Либеровская и др.] – Минск : Полымя, 1969. – 80 с.
6. Зональный государственный архив в г. Пинске : путеводитель, 1939–1941 ; 1944–2007 / [сост.: Н. В. Никитина, Л. Н. Пригодич ; редкол.: Г. В. Лысенко, Л. Н. Пригодич]. – Пинск : Пинская региональная типография, 2012. – 355 с.
7. Брест в 1939—1941 гг. : документы и материалы / Учреждение “Государственный архив Брестской области” ; [сост.: А. Г. Карапузова и др.]. – Брест : Альтернатива, 2012. – 244 с., [6] л. ил.
8. Брест в 1919–1939 гг. : документы и материалы / Гос. архив Брестской области ; сост.: А. Г. Карапузова (отв. сост.) и др. ; редкол.: Е. С. Розенблат (гл. ред.) и др. – Брест : Альтернатива, 2009. – 306 с. : [12] л. ил.
9. Карапузова, А. Г. Состав и содержание научно-справочной библиотеки Государственного архива Брестской области / Карапузова А. Г. // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання. Брэст, 2013. С. 60–64.
10. Козак, К. И. Архивы Беларуси в годы Великой Отечественной войны: формы и состояние : [в т. ч. Брест, Барановичи, Пинск] / К. И. Козак // Беларуска-польскія архіваліі : стан і перспектывы. Мінск, 2003. C. 12–37.
11. Еленская, И. Э. Документы немецко-фашистских оккупационных органов управления и учреждений как исторический источник (по материалам Госархива Брестской области) : автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. ист. наук / Ирина Эдуардовна Еленская ; Нац. акад. наук Беларуси; Ин-т истории. – Минск, 1999. – 18 с.
12. Трибулева, Е. Наследство и наследие : В Государственном архиве Брестской области хранятся документы более чем вековой давности / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2015. 11 февраля. С. 6.
13. Кралько, Н. Хранители истории : 11 февраля архивной службе Беларуси исполняется 75 лет : [беседа с начальником отдела по архивам и делопроизводству главного управления юстиции облисполкома о состоянии архивного дела на Брестчине] / Наталья Кралько ; беседовал Николай Ярмошук // Заря. 2015. 10 февраля. С. 5.
14. Кузина, С. На службе государству, людям и истории : [о Кобринском районном архиве к его 75-летию] / Светлана Кузина // Кобрин-информ. 2015. 19 февраля. (№ 8). С. 7.
15. Стефанович, М. История Полесья – в надёжных руках : [архивной службе Пинска – 75 лет] / Марина Стефанович // Полесская правда (Пинск). 2015. 14 февраля. С. 4.
16. Шапран, Ю. Там, где жил-был Госархив... : Общественность бьёт тревогу о судьбе этого здания / Юрий Шапран // Брестский курьер. 2014. 13 февраля (№ 7). С. 9.
17. Хокимова, А. Старину «сдаём в архив»... : [о проекте реконструкции бывшего здания Брестского областного архива, представляющего собой историческую ценность] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2014. 31 января. С. 2.
18. Литвинович, Е. Брест в документах. Продолжение следует : [презентация сборника «Брест в 1939–1941 гг. Документы и материалы»] / Евгений Литвинович // Заря. 2013. 24 сентября. С. 4.
19. Бунеева, Л. Сдали реконструкцию в архив : Более 800 тысяч единиц хранения переехали в новое здание / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2011. 17 августа. С. 8.
20. Кралько, Н. Архивной службе Брестской области – 70 лет / Наталья Кралько // Архивы и делопроизводство. 2010. № 1. C. 102–110.
21. Литвинович, Е. Новая жизнь старых документов : [Брестский госархив выпустил книгу «Брест в 1919–1939 гг. Документы и материалы»] / Евгений Литвинович // Заря. 2009. 21 мая. С. 18.
22. Карапузова, А. Г. Хранители убегающего времени : [интервью с директором Гос. архива Брестской области] / Анна Геннадьевна Карапузова ; беседовал Владимир Петровский // Брестский вестник. 2009. 8 октября. С. 4.
23. Кудрякова, Г. Путеводитель по архивам Беларуси. Государственный архив Брестской области / Галина Кудрякова // Секретарское дело. 2008. № 6. С. 24–26.
24. Карапузова, А. Новости из регионов : [выставка и вечер памяти к 60-летию со дня рождения бывшего директора Гос. архива Брестской области Анны Васильевны Теребунь (1948–2007)] / Анна Карапузова // Архівы і справаводства. 2008. № 3. С. 144–145.
25. Карапузова, А. Г. Жизнь для других : [о бывшем директоре Гос. архива Брестской области Анне Васильевне Теребунь (1948–2007)] / А. Г. Карапузова // Беларускі археаграфічны штогоднік. Мінск, 2008. Вып. 9. C. 328–331.
26. Магдысюк, С. Хранители истории : [работа Гос. архива Брестской области] / Сергей Магдысюк // Заря. 2006. 5 октября. С. 2.27.Теребунь, А. «Архивы – не только хранилища памяти...» : [беседа с директором Гос. архива Брестской области] / Анна Васильевна Теребунь ; беседовал Пётр Сутько // Заря. 2005. 5 февраля. С. 2.