Чацвер, 10 Верасень 2015 10:43

2 кастрычніка 2015 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Леаніда Міхайлавіча Несцерчука (1945), вучонага-гісторыка, даследчыка падзей вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі, гісторыі населеных пунктаў і архітэктурных збудаванняў на Беларусі

Леанід Міхайлавіч Несцярчук нарадзіўся 2 кастрычніка 1945 года ў вёсцы Харкі Гарадзечанскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У гэтых мясцінах адбылася адна з важных бітваў вайны з Напалеонам, з пакалення ў пакаленне перадаваліся ў вёсцы страшныя гісторыі тых часоў. Леаніда з дзяцінства вельмі цікавілі гістарычныя падзеі, таму вырашыў стаць настаўнікам гісторыі.

У 1970 годзе Леанід Несцярчук скончыў Брэсцкага педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна. Працаваў выкладчыкам у ПТВ № 27 г. Брэста, інструктарам Брэсцкага гаркама ЛКСМБ, загадчыкам сектара Брэсцкага абкама ЛКСМБ, першым сакратаром райкама ЛКСМБ.

У 1978 годзе закончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працаваў загадчыкам аддзела Брэсцкага абкама КПБ, намеснікам загадчыка аддзела абкама КПБ, намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. У 1991–2010 гадах Леанід Міхайлавіч быў вядучым спецыялістам упраўлення культуры аблвыканкама па ахове гістарычнай спадчыны. Быў ініцыятарам стварэння ў 1997 годзе і сакратаром каардынацыйнага савета аблвыканкама па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. З 2001 года – член прэзідыума Беларускага рэспубліканскага Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. З 2002 года з’яўляецца членам Беларускага камітэта Міжнароднай рады па помніках і мясцінах.

Леанід Міхайлавіч у 1991 годзе прымаў актыўны ўдзел у рэстаўрацыі і адкрыцці Свята-Пакроўскай царквы – помніка архітэтуры 1825 года ў в. Гарадзечна Пружанскага раёна. Таксама пры яго непасрэдным удзеле была адноўлена каля в. Паддубна мемарыяльная капліца на месцы пахавання рускіх воінаў Гарадзечанскай бітвы 1812 года.

У 1996 годзе Л. М. Несцярчук закончыў Варшаўскую Акадэмію палацава-паркавай архітэктуры. Атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук пасля абароны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце дысертацыі “Баявыя дзеянні 3-й Заходняй Рускай арміі ў Айчынную вайну 1812 года на тэрыторыі Беларусі” (навуковы кіраўнік – прафесар А. П. Ігнаценка).

Л. М. Несцярчук з’яўляецца ініцыятарам стварэння ў 1994 годзе і старшынёй Брэсцкага міжраённага грамадска-культурнага аб’яднання імя Тадэвуша Касцюшкі. Арганізатар дэлегацый грамадскасці Брэстчыны да ўдзелу ў штогадовым Міжнародным Касцюшкаўскім сімпозіўме ў Мацеёвіцах пад Варшавай (Польшча).

Па думцы Леаніда Міхайлавіча, толькі дзяржава здольна вярнуць да жыцця гісторыка-культурныя ансамблі. Сядзібы А. Міцкевіча ў Завоссі, Н. Орды ў Варацэвічах, Нямцэвічаў у Скоках, Т. Касцюшкі ў Мерачоўшчыне ­– прыклады адраджэння страчанага. Але час палацаў, паркаў і замкаў яшчэ не прыйшоў на Беларусь, пакуль могуць быць рэалізаваны толькі лакальныя праекты.

Аўтар 10-ці манаграфій, 140 навуковых публікацый, шэрагу кніг па гістарычнай спадчыне і многіх публікацый па праблемах гісторыі краю: “Отечественная война на Брестчине” (1990), “Высокае: 500 гадоў” (1994), “Гарадзечна: гістарычны нарыс” (1997), “Палацы, паркі і замкі Баранавіцкага раёна” (1999), “Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х–ХХ стст.” (2002) і інш. Кніга Л. М. Несцерчука “Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны” атрымала гран-пры на VІ Міжнародным конкурсе “Мастацтва кнігі” дзяржаў-удзельніц СНД (2009).

Леанід Міхайлавіч часта прымае ўдзел у навуковых канферэнцыях з дакладамі па гісторыі краю. Выступіў з дакладам аб бітве пад Гарадзечна на міжнароднай навуковай канферэнцыі “Айчынная вайна 1812 года і Беларусь”, арганізаванай Кобрынскім ваенна-гістарычным музеем імя А. В. Суворава (21 ліп. 2012 г.). Зрабіў даклад “Михал Клеофас Огинский – дипломат, композитор, сенатор и его роль в политической жизни Российской империи на навукова-практычнай канферэнцыі “От Малороссии до Арктики. Российская империя в событиях и лицах” (Санкт-Пецярбург, 24–25 студз. 2014 г.).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Працы Л. М. Несцерчука

  1. Беларусьу вайне 1812 года. Паміж Напалеонам і Аляксандрам / Л. Несцярчук. – Брэст : Паліграфіка, 2012. – 319 с. : іл.

  2. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны / Л. Несцярчук ; уступ. арт.: А. Лакотка, В. Дадзіёмава. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 429 с. : іл.

  3. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі: манарх, асветнік, мецэнат / Л. Несцярчук. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2011. – 298 с. : іл.

  4. Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка : Вяртанне героя на радзіму / Л. Несцярчук. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2006. – 295 с. : іл. (Знакамітыя людзі Беларусі).

  5. Аховагісторыка-культурнай спадчыны Беларусі : асноўныя этапы фарміравання, сучасны стан і перспектывы / Л. М. Несцярчук. – Мінск : БЕЛТА, 2003. – 283 с.

  6. Замкі,палацы, паркі Берасцейшчыны Х–ХХ стагоддзяў: гісторыя, стан, перспектывы / Л. Несцярчук. – Мінск : БЕЛТА, 2002. – 334 с. : іл.

  7. Пісьмовыякрыніцы аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі / Л. М. Несцярчук // Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя гуманітарных і грамадскіх навук. 2005. № 1 (22). С. 41–47.

  8. Гарадзечна: матэрыяльная і духоўная спадчына : гіст.-архіт. нарыс / Л. М. Несцярчук. – Брэст : МПП “Тэхнічны цэнтр-88”, 1997. – 42 с.

  9. Перспектывыаднаўлення гісторыка-культурных аб’ектаў старасветчыны на Берасцейшчыне / Л. М. Несцерчук // Берасцейскія кнігазборы : матэрыялы міжнар. навук-практ. канф. “Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання”, Брэст, 30–31 кастр. 2008 г. / Брэсц. абл. б-ка. Мінск, 2010. С. 10–13.

  10. Стан і перспектывы гістарычных сядзіб Берасцейшчыны / Л. М. Несцярчук // Берасцейскі хранограф : зб. навук. прац. Брэст, 2004. Вып. 4. С. 71–75.

 

Аб жыцці і дзейнасці Л. М. Несцерчука

  1. Нестерчук Леонид Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь : 2009. Минск : Энциклопедикс, 2009. С. 161.

  2. Несцярчук Леанід Міхайлавіч // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале ХХI столетия : биобиблиографический справочник. Минск : Белорусская наука, 2007. С. 267–268.

  3. Нестерчук Леонид Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь : Деловой мир СНГ : вып. 3. Минск : Энциклопедикс, 2006. С. 265.

  4. Нестерчук Леонид Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь : 2004. Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 204.

  5. Рубашевский, Ю. Эхо “Полонеза” под сводами Ватикана : [о работе брестского историка Л. М. Нестерчука в архивах Флоренции и Рима в поисках материалов для монографии об М. К. Огиньском] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2014. 29 января. С. 1, 16.

  6. Савельева, В. Наши на «Поле чудес» : [об участии брестского краеведа Л. Нестерчука в телеигре «Поле чудес» Первого канала] / Влада Савельева // Брестский вестник. 2013. 5 июня (№ 27). С. 7.

  7. Гармель, А. Кніга, якая ўжо знайшла свайго чытача : [аб прэзентацыі кнігі Л. Несцерчука “Беларусь у вайне 1812 года. Паміж Напалеонам і Аляксандрам”] / Алена Гармель // Настаўніцкая газета. 2013. 29 жніўня. С. 16.

  8. Тысляцкая, А. Аб справах мінулых : [пра кнігу Л. Несцерчука “Беларусь у вайне 1812 года. Паміж Напалеонам і Аляксандрам”] / Алена Тысляцкая // Заря. 2013. 2 марта. С. 9.

  9. Павлова, Л. …И будет крест воздвигнут в память о предках, погибших в битвах 1812 года : [о митинге к 200-летию Городеченской битвы] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2012. 15 жніўня.

  10. Сацута, А. Ён мерае час стагоддзямі : Неверагодныя факты з гісторыі Леаніда Несцерчука : [аб даследчыцкай дзейнасці гісторыка А. М. Несцерчука] / Алена Сацута // Народная трыбуна. 2012. 6 студзеня (№ 2). С. 4.

  11. Іваноў, А. Доўгім шляхам да ісціны : [пра кнігу Л. Несцерчука “Станіслаў Аўгуст Панятоўскі”] / А. Іваноў // Заря. 2011. 8 октября. С. 9.

  12. Бунеева, Л. “Время дворцов ещё не пришло” : [об участии Л. Нестерчука в открытии фотовыставки Сергея Череновича “Грушевка”] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2010. 17 сентября. С. 6.

  13. Кулевский, А. Чёрная работа : [о “круглом столе” на тему “чёрных археологов” в редакции газеты с участием А. П. Березина, К. Н. Дежкунова, Л. М. Нестерчука, В. М. Сидоровича, Н. Д. Хвир] / Александр Кулевский // Советская Белоруссия. 2010. 6 мая.

  14. Каардынацыйны савет дзейнічае : [з выступлення на выніковай калегіі Міністэрства культуры РБ] / Л. М. Несцярчук // Культура. 2008. 26 студзеня. – 1 лютага. С. 3.

  15. Несцярчук, Л. “На мой погляд…” : [з выступ. на рэспубл. нарадзе, прысвечанай выкананню патрабаванняў Закону “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны РБ”] / Л. Несцярчук // Культура. 2006. 28 кастрычніка. – 3 лістапада. С. 5.

  16. Несцярчук, Л. М. “Мы не адкрываем Амерыку, мы адкрываем сябе ў сваёй гісторыі” / Л. М. Несцерчук ; гутарыла Н. Зырко // Заря. 2005. 30 июля. С. 1–2.

  17. Несцярчук, Л. “Спадчына – ласка матчына” : [аб стане захавання гістарычнай спадчыны ў Брэсцкай вобласці] / Л. Несцярчук ; гутарыла Л. Паўлава // Брестский курьер. 2005. № 52. С. 9.

  18. Малішэўскі, Я. Доўгачаканы дапаможнік : [пра кнігу Л. Несцерчука “Ахова гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі”] / Я. Малішэўскі // Голас Радзімы. 2004. 15 ліпеня. С. 12.

  19. Ішчанка, С. Дзе ж вы памяткі дзён? : [пра кнігу Л. Несцерчука “Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны”] / С. Ішчанка // Культура. 2002. 7–13 снежня. С. 10.

  20. Несцярчук, Л. М. Былыя палацы і паркі – наша гісторыя… / Л. М. Несцярчук ; гутарыла Н. Лубкова // Заря. 2002. 29 января.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2143 разоў Апошняя змена Аўторак, 07 Люты 2023 14:06