У 1953 годзе школа была рэарганізавана ў сельскагаспадарчы тэхнікум. У тэхнікуме адбывалася падрыхтоўка бухгалтараў сярэдняга звяна для калгасаў вобласці. З 1965 года пачалася падрыхтоўка кадраў па спецыяльнасці «Планаванне і ўлік у сельгасвытворчасці», з 1990 года – па спецыяльнасці «Правазнаўства», а з 2004 года – па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць».
Загадам № 108 Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 1997 года Столінскі сельскагаспадарчы тэхнікум ператвораны ў аграрна-эканамічны каледж, а 4 ліпеня 2001 года, паводле загаду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь – ва ўстанову адукацыі «Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж».
Цяпер у каледжы вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях: “Бухгалстарскі ўлік, аналіз і кантроль”, “Правазнаўства”, “Маркетынг”, “Эканоміка і арганізацыя вытворчасці”, “Праграмнае забяспячэнне інфармацыйных тэхналогій”.
За час свайго існавання каледж падрыхтаваў і выпусціў больш за 17,5 тыс. спецыялістаў сярэдняга звяна для аграпрамысловага комплексу. У каледжы працуюць кваліфікаваныя выкладчыкі, склаўся моцны педагагічны калектыў. У 1961–1979 гадах дырэктарам быў Васіль Ягоравіч Свінухоў. У 1980–1987 гадах узначальваў установу Піліп Іванавіч Несцяровіч. Шмат было зроблена былым дырэктарам установы кандыдатам эканамічных навук Васілём Ігнатавічам Комікам, які кіраваў у 1987–2007 гадах. Дырэктарам установы са студзеня 2008 года з’яўляецца Андрэй Рыгоравіч Бут-Гусаім, уся працоўная дзейнасць якога пасля заканчэння інстытута праходзіць у гэтай установе. Намеснікі дырэктара па вучэбнай рабоце – Сяргей Іванавіч Дзінісавіч, па выхаваўчай рабоце Канстанцін Канстанцінавіч Клімовіч. Загадчыкі аддзяленняў: Піліп Уладзіміравіч Марчанка, Алег Іванавіч Кліш, Генадзь Раманавіч Трапец.
Каледж мае сучасную навучальна-матэрыяльную базу, якая ўключае цэлы комплекс, што складаецца з асноўнага і дапаможнага корпуса з 26-цю сучаснымі навучальнымі кабінетамі і 5-цю лабараторыямі, з іх 9, галоўным чынам, па агульнаадукацыйных дысцыплінах. Акцэнт ставіцца на камп’ютарызацыі і аптымізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу. У навучальнай установе ёсць 112 персанальных камп’ютараў, аб’яднаных у агульную сетку. Бібліятэка мае кніжны фонд больш за 28 тысяч экзэмпляраў.
Усяго ў каледжы на дзённым і завочным аддзяленнях навучаюцца больш за тысячу юнакоў і дзяўчат. Для навучэнцаў, якія паступаюць ў асноўным са Столінскага, Пінскага, Лунінецкага раёнаў, прадастаўлены два інтэрнаты. У інтэрнатах абсталяваны і працуюць цырульня, медпункт, музычны салон, пакоі адпачынку, памяшканні для гуртковай працы, чытальныя залы.
У 1976 годзе быў створаны музей гісторыі ўстановы (заснавальнік музея Генадзь Сямёнавіч Зуеў, цяпер ім кіруе Ірына Мікалаеўна Украінец), яго экспазіцыя адноўлена ў красавіку 2014 года. Вядзецца Ганаровая кніга каледжа. Каледж мае свой гімн “У прыгожым куточку Палесся..” (словы К. К. Клімковіча, музыка С. Арсяновіча). Кожную трэцюю суботу мая праводзіцца традыцыйная сустрэча былых выпускнікоў каледжа.
Сярод былых выхаванцаў навучальнай установы кандыдаты эканамічных навук, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты не толькі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, але і органаў дзяржаўнай улады. Многія выкладчыкі каледжа атрымалі пуцёўку ў жыццё ў сценах тэхнікума. Сярод іх значыцца Уладзімір Аляксандравіч Усаў (1954–1991), якому 24 жніўня 1991 года Указам Прэзідэнта СССР за мужнасць і грамадзянскую доблесць, праяўленыя пры абароне дэмакратыі і канстытуцыйнага ладу СССР, прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).
Матэрыял падрыхтаваны Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Шаламіцкая Я. А., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
-
Столинский государственный аграрно-экономический колледж // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская обалсть : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 377.
-
Столинский аграрно-экономический колледж // Республика Беларусь : энциклопедия : в [7] т. Минск, 2008. Т. 7. С. 121.
-
Столінскі аграрна-эканамічны каледж // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 15. С. 186.
-
Столинский государственный аграрно-экономический колледж // Справочник. Абитуриент 2011. Средние специальные учебные заведения Республики Беларусь. Минск : Вышэйшая школа, 2011. С. 93–95.
-
Столинский сельскохозяйственный техникум. – Мінск : «Полымя», 1991. – 38 с.
-
Методический сборник : вып. 3 / Столинский агр.-экон. колледж. – Столин, 2004. – 135с.
-
Методический сборник материалов конференции “Научно-методические основы организации учебно-воспитательной деятельности” : вып. 2 / Столинский агр.-экон. колледж. – Столин, 2002. – 164с.
-
Каспяровіч, Л. 75 гадоў беззаветнай адданасці : [пра святкаванне 75-годдзя каледжа] / Людміла Каспяровіч // Навіны Палесся (Столін). 2015. 6 лістапаада. С. 3.
-
Касперович, Л. Сохраняя традиции, опережая время : [к 75-летию колледжа] / Людмила Касперович // Навіны Палесся (Столін). 2015. 30 кастрычніка. С. 3.
-
Сеген, Т. Колледж – отличная ступенька в карьере / Таццяна Сеген // Навіны Палесся (Столін). 2015. 3 сакавіка. С. 4.
-
Сеген, Т. Лепшыя знаўцы спецыяльнасцяў / Таццяна Сеген // Навіны Палесся (Столін). 2014. 16 мая. С. 3.
-
Матвейчук, Н. Лучшие рядом… / Н. Матвейчук // Навіны Палесся (Столін). 2012. 8 мая. С. 4.
-
Бут-Гусаім, А. Каб быць запатрабаваным спецыялістам / Андрэй Бут-Гусаім // Навіны Палесся (Столін). 2012. 13 ліпеня. С. 6.
-
Сеген, Т. Першае месца ў рэспубліцы / Таццяна Сеген // Навіны Палесся (Столін). 2011. 8 красавіка. С. 1–2.
-
Бут-Гусаім, А. У каледж – з дзевяццю баламі атэстата! / Андрэй Бут-Гусаім // Навіны Палесся (Столін). 2011. 19 жніўня. С. 2.
-
Бут-Гусаім, А. Новыя магчымасці Столінскага каледжа / Андрэй Бут-Гусаім // Навіны Палесся (Столін). 2011. С. 2.
-
Куницкий, П. На учёбу в глубинку Полесья / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2008. 27 февраля.
-
История о без вести пропавшем директоре Столинского коллежда [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://media-polesye.by/news/istoriya-o-bez-vesti-propavshem-direktore-stolinskogo-kollezhda-18848