{gcontent}У 1982–1995 гг. працаваў настаўнiкам пачатковых класаў у брэсцкiх школах. З 1995 г. – асiстэнт, а потым – старшы выкладчык кафедры рускай i беларускай моў з методыкай выкладання псiхолага-педагагiчнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А. С. Пушкiна. Даследуе методыку лiтаратурнага чытання ў пачатковых класах, развiццё творчых здольнасцей малодшых школьнiкаў.
З 1996 г. – кiраўнiк лiтаратурнага аб’яднання “Заранiца” пры газеце “Заря” i абласным аддзяленнi Саюза пiсьменнiкаў. Мiкола Сянкевiч – сябра Саюза беларускiх пісьменнікаў. У абласной газеце “Народная трыбуна” вядзе рубрыку “Матчына мова”.
Свой шлях у лiтаратуру М. Сянкевiч пачынаў з паэзii. Першы яго верш быў апублiкаваны ў 1982 г. у абласной газеце “Заря”. Потым вершы друкавалiся ў абласных i рэспублiканскiх выданнях, у зборнiках “Дзень паэзii”, “Берасцейскiя каранi”, “Паэзiя Берасцейшчыны” i iншых. У iх аўтар iдзе ад уласнага, зведанага, перажытага i ўзнiмае важныя надзённыя праблемы сучаснага жыцця.
Цяпер Мiкола Сянкевiч аддае перавагу прозе. У 1997 г. выйшла ў свет яго першая кнiга прозы “Усё як было”. У яе ўвайшлi мiнiяцюры i апавяданнi, якiя закранаюць няпростыя маральна-этычныя праблемы, звязаныя пераважна са школьным жыццём. А мiнiяцюры прысвечаны бацькоўскай зямлi, вёсцы, родным i знаёмым. Аўтара найперш хвалююць духоўнае багацее чалавека, яго ўнутраны свет i жыццёвыя пошукi. Менавiта гэта i з’яўляецца найбольш прыцягальным у прозе М. Сянкевiча.
У 2002 г. выйшла другая кнiга Мiколы Сянкевiча “Хутар Паянтрый”. Так звалася мясцiна, дзе нарадзiўся празаiк. Малая радзiма, дзяцiнства, бацькi i дзецi, школа i настаўнiкi – асноўныя тэмы твораў, што склалi змест кнiгi.
Трэцяя кнiжка М. Сянкевiча “Незваротны шлях” выйшла да яго 55-годдзя. У ёй аповесць, чатыры апавяданнi i 55 мiнiяцюр. Вытокi шчырых думак пiсьменнiка – чысцiня i краса роднай зямлi i яе насельнiкаў, якiя i сёння ткуць дзiвосы вуснае творчасцi, прасякнутай не скалечанымi канчаткова “цывiлiзацыяй” беларускiм вясковым менталiтэтам, дабром i сцiпласцю палешука; узброенасць не толькi пачуццём, а i тэорыяй лiтаратуразнаўства.
Першая кнiга вершаў М. Сянкевiча “Мае пракосы” выдадзена ў 2007 г. у Брэсце невялiкiм тыражом. У ёй змешчаны 50 вершаў, – колькi год было аўтару. Чалавечыя пачуццi, адчутыя шчырай душою, асэнсаваныя адметным розумам, усебаковая адукаванасць, жыццёвы вопыт, тонкi лiрызм, характэрныя i прозе, i паэзii Мiколы Сянкевiча.
Пiсьменнiка хвалюе праблема марнавання сучаснiкамi жыцця, імкненне палепшыць свой дабрабыт за кошт іншых, адчужэнне бацькоў і дзяцей. Апошнія не хочуць зразумець, што стары чалавек не можа быць шчаслівым, калі ён толькі накормлены, дагледжаны, жыве ў цяпле – яму трэба быць запатрабаваным, уключаным у сямейныя клопаты, праблемы і радасці блізкіх людзей. Ён гаворыць ад імя свайго пакалення хлопцаў, якія атрымалі прыстойную адукацыю і выехалі з вёскі ў горад. Ад імя гэтага пакалення аўтар у сваіх творах нібы просіць прабачэння ў вёскі і яе рупліўцаў.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
{/gcontent}
Творы i артыкулы М. Сянкевiча
- Усё як было / М. Сянкевiч. Мiнск : Дом прэсы, 1997. 95 с. (Б-ка часоп. «Маладось». Вып. 2 (104)).
- Хутар Паянтрый : аповесць, апавяданнi, абразкi / М. Сянкевiч. Брэст, 2002. 207 с.
- Мае пракосы : вершы / М. Сянкевiч. Брэст : Альтэрнатыва, 2007. 60 с.
- В воскресном поезде; «В ту желанную пору…» : [стихи] / Микола Сенкевич // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Минск : Лiтаратура i Мастацтва, 2010. С. 167.
- Сустрэча : апавяданне / М. Сянкевіч // Народная трыбуна. 2008. 18 кастр. С. 11.
- Адзінота : карот. апавяданне / М. Сянкевіч // Народная трыбуна. 2008. 30 жн. С. 11.
- Была ў мяне такая шапка… : апавяданне / М. Сянкевіч // Заря. 2005. 16 авг.
- У вячэрнім тралейбусе : апавяданне / М. Сянкевіч // Заря. 2001. 18 авг. С. 6.
- Мутанты : [апавяданне] / М. Сянкевiч // Тэрмапiлы. Беласток, 2000. № 3. С. 34–38.
- Аднадзённы культ асобы : [артыкул пра юбiлеi] / М. Сянкевiч // Народная трыбуна. 2012. 17 лют. С. 11. (Матчына мова).
- Вобразы мiлыя роднага краю : вывучаем класiчныя вершы / М. I. Сянкевiч // Пачатковая школа. 2008. № 6. С. 6–8.
- «Нечаканая вобразнасць» Iвана Арабейкi / М. Сянкевiч // Жырандоля : лiтаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускiх пiсьменнiкаў, № 3, 2010. Брэст : ААТ «Брэсцкая друкарня», 2010. С. 277–284.
- Жанчыны : апавяданне / М. Сянкевiч // Жырандоля–2 : лiтаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускiх пiсьменнiкаў. Мiнск : Кнiгазборы, 2009. С. 77–91.
- Заступнiца; Умець патрапiць; Не прыдурвайся…; Калi ён ёсць…; Добрыя людзi : [абразкi] / М. Сянкевiч // Жырандоля : лiтаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускiх пiсьменнiкаў, № 1, 2008. Мiнск : Кнiгазборы, 2008. С. 134–137.
- Вучнi i вершы : вывучэнне класiчных вершаў на ўроках лiтаратурнага чытання ў пачатковых классах / М. I. Сянкевiч. Брэст : БрДУ iмя А. С. Пушкiна, 2007. 124 с.
- Да праблемы зместу лiтаратурнага чытання ў пачатковых класах / М. I. Сянкевiч // Рэспублiканскiя Купалаўскiя чытаннi. Гродна, 2002.
Аб жыццi i творчасцi М. Сянкевiча
- Мiкола Сянкевiч // Лiтаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзiч. Брэст : ААТ «Брэсцкая друкарня», 2008. С. 188–189.
- Сянкевiч Мiкалай Iванавiч // Прафесарска-выкладчыцкi калектыў Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А. С. Пушкiна : бiябiблiяграфiчны даведнiк. 1945–2005. Брэст, 2005. С. 207.
- Грышкевiч, С. Шчырая споведзь пiсьменнiка / С. Грышкевiч // Заря. 2002. 12 дек. С. 5.
Аб прэзентацыi кнiгi М. Сянкевiча «Хутар Паянтрый» у Брэсцкай ЦГБ iмя А. С. Пушкiна.
- Грышкевiч, С. З любоўю да чалавека / С. Грышкевiч // ЛiМ. 2004. 28 мая. С. 6. Пра кнiгу М. Сянкевiча «Хутар Паянтрый».
- Ляшук, В. Трывога і надзея : [пра кнігу М. Сянкевіча “Хутар Паянтрый”] / Вера Ляшук // Народная трыбуна. 2003. 15 сак.
- Фiлатаў, А. Каласы палескага паэтычнага поля : [да 55-годдзя пiсьменнiка М. Сянкевiча i 50-годдзя паэтэсы А. Iгнацюк] / Аляксей Фiлатаў // Брестский курьер. 2012. 17 февр. С. 11.
- Фiлатаў, А. Жывая яшчэ душа… : Да 50-годдзя пiсьменнiка М. Сянкевiча / Аляксей Фiлатаў // Брестский курьер. 2007. 15 февр. С. 32.
- Кобак, Н. Плён яго душы : [да 50-годдзя М. Сянкевiча] / Н. Кобак // Драгiчынскi веснiк. 2007. 14 сак. С. 7.