Чацвер, 19 Лістапад 2015 11:09

2015 г. – 70 гадоў з часу адкрыцця УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна”, буйнейшай навучальнай установы Брэсцкай вобласці, цэнтра навуковых даследаванняў і культурнага жыцця паўднёва-заходняга Палесся (Брэст; 1945)

Брэсцкі настаўніцкі інстытут быў створаны ў жніўні 1945 года ў адпаведнасці з пастановай Савета Народных Камісараў БССР ад 6 чэрвеня 1945 года. Перад навучальнай установай ставілася задача падрыхтоўкі настаўнікаў для 1–7 класаў школы. Інстытуту быў выдзелены будынак былой мужчынскай гімназіі (узведзены ў 1903 г.), дзе перад тым размяшчаўся ваенны шпіталь (вул. Міцкевіча, 28).

 

Настаўніцкі інстытут меў аддзяленні: фізіка-матэматычнае, прыродазнаўчае-геаграфічнае, гістарычнае, беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, функцыянавалі пяць кафедраў. У той час меліся значныя цяжкасці ў забяспячэнні навукова-педагагічнымі работнікамі вышэйшай кваліфікацыі, у першым навучальным годзе было 18 выкладчыкаў, у тым ліку толькі адзін кандыдат навук. У першы год існавання інстытута колькасць студэнтаў склала 51 чалавек. Першым рэктарам быў Іван Паўлавіч Вольскі, заслужаны настаўнік БССР.

Праблемы, выкліканыя цяжкасцямі пасляваеннага становішча, множыліся і тагачаснай грамадска-палітычнай сітуацыяй у краіне. Патрэбы сацыяльна-эканамічнага, культурнага жыцця вымагалі павялічэння колькасці высокаадукаваных спецыялістаў. 6 кастрычніка 1950 года загадам Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР на базе настаўніцкага інстытута імя А. С. Пушкіна (гэта імя было нададзена 4 чэрвеня 1949 г.) ўтвораны Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна. Педінстытут займаўся падрыхтоўкай настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй для сярэдніх школ. Павышэнне статусу навучальнай установы выявілася ў павелічэнні колькасці студэнтаў і паляпшэнні якаснага складу выкладчыкаў. Змянялася і структура – павялічылася колькасць факультэтаў і кафедраў. У 1977 годзе было 26 кафедраў і 6 факультэтаў, у 1985-м – 30 кафедраў і 6 факультэтаў.

Паступова паляпшалася матэрыяльная база. У 1960 годзе да галоўнага корпусу прыбудаваны аб’ём са спартыўнай залай. У 1962 годзе быў надбудаваны трэці паверх. 30 жніўня 1984 года быў адкрыты новы сяміпавярховы корпус на бульвары Касманаўтаў, 21, які стаў асноўным.

З 1991 года пачалася падрыхтоўка аспірантаў па 14-ці спецыяльнасцях, у 1997 годзе створаны савет па абароне кандыдацкіх дысертацый.

20 жніўня 1995 года загадам Міністэрства акудкацыі і навукі Рэспублікі Беларусь педінстытут перайменаваны ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. У 1999 годзе функцыянавалі 12 факультэтаў: філалагічны, педагагічны, дашкольнага выхавання, замежных моў, геаграфічны, біялаічны, фізічны, матэматычны, гістарычны, юрыдычны, фізічнага выхавання, дыўніверсітэцкай падрыхтоўкі. Універсітэт валодаў шасцю навучальнымі карпусамі, трыма інтэрнатамі, аграбіялагічнай станцыяй (на тэрыторыі былога форта ІХ), базамі для палявой практыкі ў в. Пескі Кобрынскага і в. Тамашоўка Брэсцкага раёнаў, спартыўна-аздараўленчым лагерам, майстэрнямі.

Ва ўніверсітэце створана лакальная камп’ютэрная сетка, якая ў 1997 годзе была падключана да інтэрнету, што зрабіла больш эфектыўным інфармацыйнае забяспячэнне. Бібліятэка ўніверсітета валодае значным кніжным фондам, які рос на працягу ўсяго часу існавання ВНУ: у 2014 годзе каля 700 тыс. экземпляраў; штогод атрымлівае каля 400 назваў перыядычных выданняў, абслугоўвае каля 10 тыс. чытачоў. Універсітэт выдае вучэбную і навукова-метадычную літаратуру, зборнікі “Вучоныя запіскі”, часопіс “Веснік Брэсцкага ўніверсітета”, газету “Берасцейскі ўніверсітэт”. Дзейнічаюць музеі: біялагічны (створаны ў 1954 г.), этнаграфічны, геалагічны. 1 снежня 2010 года адкрыты вучэбна-метадычны комплекс “Зімовы сад”. Працуюць больш за 20 калектываў мастацкай самадзейнасці і клубаў па інтарэсах.

На філалагічным факультэце працуе адукацыйна-асветны цэнтр імя Уладзіміра Андрэевіча Калесніка (1922–1994), кандадата філалагічных навук, першага прафесара ўніверсітэта (вучонае званне прысвоена ў 1983 г.). Сярод выпускнікоў філфака беларускія пісьменнікі: А. Гардзіцкі, У. Гніламёдаў, В. Жуковіч, М. Пракаповіч, А. Разанаў, М. Рудкоўскі, М. Тычына і інш.

У розны час установай кіравалі: Пётр Паўлавіч Дзема, Міхаіл Канстанцінавіч Кірылаў, Васіль Сцяпанавіч Серафімаў, Мікалай Міронавіч Івашчэнка, Васіль Рыгоравіч Доркін, Сяргей Адамавіч Гусак, Георгій Пятровіч Андраюк, акадэмік Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь Васіль Аляксеевіч Сцепановіч (1989–1999), доктар навук, прафесар Уладзімір Анесцевіч Плецюхоў (1999–2002), доктар гістарычных навук, прафесар Мячыслаў Эдвардавіч Часноўскі (2002–2014). У маі 2014 года рэктарам назначана доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Мікалаеўна Сендзер.

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна – буйнейшая навучальная ўстанова Брэсцкай вобласці, цэнтр навуковых даследаванняў і культурнага жыцця паўднёва-заходняга Палесся. Мае свое гімн, флаг, эмблему.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

1.  Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 71–72.

2. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна / І. І. Шаўчук // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 545–548.

3. Брестский государственный университет имени А. С. Пушкина / ред. совет: М. Э. Чесновский (предс.) и др. – Брест : БрГУ, 2005. – 63 с. : ил.

4. Педагогический институт // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 297.

5. Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна / Г. П. Андраюк, В. Б. Ангелаў // Энцыклапедыя культуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 500.

6. Брэсцкi дзяржаўны унiверсiтэт iмя А. С. Пушкiна : старонкi гiсторыi : [1945–2005 гг.] / У. В. Здановiч i iнш. – Брэст : БрДУ, 2005. – 251 с. : іл.

7. Прафесарска-выкладчыцкі калектыў Брэсцкага Дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна : біябібліяграфічны даведнік: 1945–2005 / аўт.-склад.: У. В. Здановіч і інш. – Брэст : БрДУ, 2005. – 246 с.

8. Справочник для поступающих в Брестский государственный университет имени А. С. Пушкина в 2014 году / авт.-сост.: М. Э. Чесновский, А. Н. Сендер, С. Н. Ткач. – Брест : БрГУ, 2014. – 130 с.

9. Мужская гимназия : [теперь в этом здании БрГУ] / В. М. Чернатов // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область : энцикл. справочник. Минск, 1990. С. 75–76.

10. Синявская, Е. В объятиях юбилея : [о торжественном собрании к 70-летию БрГУ имя. А. С. Пушкина в ООКЦ (30 окт.)] / Елена Синявская // Брестский вестник. 2015. 5 ноября (№ 45). С. 5.

11. Сендер, А. Н. “Наша визитная карточка – студенты” : [беседа с ректором БрГУ им. А. С. Пушкина] / Анна Николаевна Сендер ; беседовал Евгений Литвинович // Заря. 2015. 31 октября. С. 6.

12. Сянкевіч, М. На скрыжаванні шляхоў і культур / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2015. 30 кастрычнiка (№ 44). С. 1, 3.

13. Стасюк, Т. 70 лет – это наш университет! / Татьяна Стасюк // Брестский вестник. 2015. 29 октября (№ 44). С. 12.

14.  Грышкевіч, С. Школа – універсітэт: ад работы з адоранымі вучнямі да падрыхтоўкі педагагічных кадраў : [БрДУ імя А. С. Пушкіна] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2015. 2 красавiка. С. 8.

15. Гармель, Е. Договорились с Аликанте : [БрГУ им. А. С. Пушкина подписал соглашение с Университетом Аликанте (Испания)] / Елена Гармель // Заря. 2015. 5 февраля. С. 3.

16. Здановіч, У. В. Інвестары аддаюць перавагу завершаным навуковым распрацоўкам : [гутарка з прарэктарам па навуковай рабоце і эканоміцы БрДУ] / Уладзімір Васільевіч Здановіч ; гутарыў Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2014. 14 ліпеня.

17. Александрович, Т. В. Моделирование развития творческого потенциала личности студента в процессе его профессионального образования : [на примере БрГУ] / Т. В. Александрович // Вучоныя запіскі Брэсцкага ўніверсітэта. Вып. 9, ч. 1 : Гуманітарныя і грамадскія навукi. Брэст, 2013. С. 166–172.

18. Гоган, Ю. Г. БрГУ им. А. С. Пушкина как центр инновационных разработок / Ю. Г. Гоган // Перспективные направления развития региональной экономики : сб. материалов Межвуз. науч.-практ. конф. студентов, магистрантов, аспирантов, преподавателей / УО «Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина». Брест, 2012. С. 118–119.

19. Чесновский, М. Э. Брестский государственный университет имени А.С. Пушкина: штрихи к коллективному портрету / М. Э. Чесновский // Вышэйшая школа. 2010. № 4. С. 21–25.

20. Альшова, И. Сад, где магнолии цветут... : [об агробиологическом центре БрГУ] / И. Альшова // Родная прырода. 2008. № 6. С. 28–29.

21. Марозька, К. У. Навукова-педагагічныя кадры БрДУ імя А. С. Пушкіна: гістарыяграфічны агляд / К.У. Марозька // Моладзь Берасцейшчыны : зб. студэнц. навук. прац / УА “Брэсц. дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна”. Брэст, 2006. С. 193–197.

22. Пыско, Д. А. Гісторыя станаўлення і развіцця геаграфічнага факультэта Брэсцкага ўніверсітэта ў 40–60 гг. ХХ стагоддзя / Д. А. Пыско // Моладзь Берасцейшчыны : зб. студэнц. навук. прац / УА “Брэсц. дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна”. Брэст, 2006. С. 197–202.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1376 разоў Апошняя змена Панядзелак, 11 Май 2020 16:35