Чацвер, 18 Люты 2016 15:29

1 красавіка 2016 г. – 50 гадоў з часу адкрыцця Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, буйнога навукова-вучэбнага цэнтра Беларусі (1966)

Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (цяпер тэхнічны ўніверсітэт) заснаваны 1 красавіка 1966 года. Інстытут павінен быў рыхтаваць інжынераў гарадскога, прамыслова-грамадзянскага і сельскагаспадарчага будаўніцтва, інжынераў-тэхнолагаў, архітэктараў.

Першым рэктарам быў назначаны кандыдат архітэктурных навук Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў (1911–1999), які да гэтага працаваў намеснікам дырэктара Інстытута будаўніцтва і архітэктуры АН БССР. Амаль дзесяць гадоў ён узначальваў Брэсцкі інстытут, у 1970 годзе стаў прафесарам, чытаў курс гісторыі рускай архітэктуры. Даследаваў помнікі Беларусі, архітэктуру і горадабудаўніцтва БССР. Вучоны і педагог валодаў дарам расказчыка, своеасаблівым поглядам на архітэктуру, умеў выклікаць у студэнтаў жывы інтарэс да прадмета. Ігар Дзмітрыевіч адкрываў моладзі іншы свет, дзе ў культ узводзілася свабода творчасці, свабода мыслення. Так нарадзілася школа брэсцкіх архітэктараў. 18 лютага 2009 года на галоўным корпусе БрДТУ была адкрыта мемарыяльная дошка І. Д. Белагорцаву.

Карпусы “БИСИ” ўзведзены ў 1965–1974 гадах па вул. Маскоўскай, 267 па праекце архітэктараў З. Леўчанкі і А. Суворава. Будаўніцтва галоўнага вучэбнага корпуса завершана ў 1967 годзе. Побач размешчаны інтэрнаты для студэнтаў. Сярод мноства праблем, связаных з будаўніцтвам карпусоў, інтэрната, набыццём абсталявання, мэблі, бібліятэчнага фонду, галоўнай была праблема кадраў. У новую ВНУ запрашаліся выкладчыкі з усяго Савецкага Саюза.

У першы навучальны год у інстытуце навучаліся 330 студэнтаў, з якімі працавалі 32 выкладчыкі. Працаваў толькі адзін факультэт, дэканам якога быў дацэнт А. Я. Міцянін. З верасня 1967 года стала два факультэты: будаўнічы (дэкан Е. М. Дзерашчук) і архітэктурны (дэкан А. Я. Міцянін). У 1969 годзе на чатырох курсах інстытута навучаліся 2670 чалавек, у тым ліку на дзённым аддзяленні – 1960. Прафесарска-выкладчыцкі склад налічваў 186 чалавек.

З 1967 года выкладаў Анатолій Фёдаравіч Яцкевіч (1925–1993), прафесар (1973), загадчык кафедры філасофіі і палітэканоміі. З 1969 года выкладаў Юрый Іванавіч Бакалін, прафесар кафедры фізікі (1970). У 1970 годзе пачаў працаваць на кафедры фізікі Анатолій Антонавіч Гладышчук, у 1986 годзе ён абраны загадчыкам кафедры фізікі, чалавек рознабаковых інтарэсаў і талентаў: “і фізік, і лірык”. З 1971 года – Алег Баляслававіч Рачняк, прафесар кафедры супраціўлення матэрыялаў і тэарэтычнай механікі (1992). З 1972 года – Анатоль Дзмітрыевіч Кудзіенка (1940–2010), 25 гадоў узначальваў кафедру архітэктурнага праектавання і малюнка, прафесар, член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (1999).

У 1970-я гады штогадовы выпуск архітэктараў складаў 75 чалавек. Студэнцкае праектна-канструктарскае бюро распрацоўвала праекты забудовы сельскіх пасёлкаў, грамадскіх і сельскагаспадарчых будынкаў, садова-паркавых і спартыўных аб’ектаў, праводзіла абмер помнікаў архітэктуры. Паводле яго праекта пабудаваны клуб Жабінкаўскага цукровага завода (1979, архітэктар У. Перасадзька).

Яшчэ адзін корпус інстытута ўзведзены ў 1980 годзе. У 1982 годзе навучаліся 5,2 тысячы студэнтаў, на 29-ці кафедрах працавалі 381 выкладчык, сярод іх 104 дацэнты і кандыдаты навук.

У 1986 годзе меліся факультэты: прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, сельскагаспадарчага будаўніцтва, водаснабжэння і гідрамеліярацыі, механічны, завочнага навучання і падрыхтоўчае аддзяленне. Навучаліся 4200 студэнтаў, на 29-ці кафедрах працавалі 295 выкладчыкаў, у тым ліку 4 прафесары, 123 кандыдаты навук. У 1987 годзе набор на архітэктурную спецыяльнассць быў спынены, адноўлены толькі ў 1995-м.

У 1989 годзе інстытут атрымаў статус палітэхнічнага. 1 чэрвеня 2000 года інстытут ператвораны ў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Сёння гэта самая вялікая тэхнічная навуковая ўстанова ў заходнім рэгіёне Беларусі.

Бібліятэка ўніверсітэта дзейнічала з першых месяцаў яго існавання. Першай загадчыцай была Любоў Пятроўна Каваленка. Напачатку кніжны фонд фарміраваўся з літаратуры, перададзенай з бібліятэк ВНУ розных гарадоў СССР: Масквы, Ленінграда, Львова, Палтавы, Кіева і інш. У 1967 годзе з’явіліся кнігасховішча, абанемент і чытальная зала. На 1970 год фонд налічваў 100 тысяч экземпляраў навуковай і вучэбнай літаратуры. У 1998 годзе з’явіліся яшчэ дзве залы: эканамічнай літаратуры і гуманітарных дысцыплін. Агульная плошча бібліятэкі 1700 кв. м. Цяпер у бібіліятэчным фондзе каля 432 тысячы экземпляраў.

З кастрычніка 2002 года ўніверсітэтам кіруе Пётр Сцяпанавіч Пойта, доктар тэхнічных навук, прафесар, ганаровы грамадзянiн г. Брэста. Першы прарэктар – Вячаслаў Ігнатавіч Драган, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, прарэктар па навуковай рабоце – Уладзімір Сцяпанавіч Рубанаў, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Брестский госдарственный технический университет / Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 173.

  2. Брестский государственный технический университет // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 517.

  3. Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт / А. В. Башчук // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 543–545.

  4. Брэсцкі палітэхнічны інстытут / Г. В. Сегянюк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 298–299.

  5. Инженерно-строительный институт // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 219–220.

  6. Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут / І. Дз. Белагорцаў, А. М. Кулагін // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 495.

  7. Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 434.

  8. Навукоўцы. Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт // Памяць. Брэст. Кн. 2. С. 644.

  9. Наша история : 40-летию Брестского государственного технического университета посвящается (1966–2006 гг.) / В. Н. Кудрицкий. – Брест : БрГТУ, 2006. – 239 с. : ил.

  10. Брестский государственный технический университет : [факультеты, научно-исследовательская деятельность, студенческая жизнь]. Брест : БрГТУ, 2003. 52с. : ил.

  11. Брестский инженерно-строительный институт / сост. А. Ф. Яцкевич, В. И. Белогорцева. – Минск, 1974.

  12. Белагорцаў Ігар Дзмітрыевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 324.

  13. Валасюк, Л. Анатоль Кудзіенка. Архітэктар, педагог, чалавек : [пра А. Д. Кудзіенку (1940–2010), прафесара БрГТУ, акадэміка Акадэміі архітэктуры Беларусі] // Валасюк, Л. Непрыдуманныя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны/ Лявон Валасюк. – Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2014. С. 244–249.

  14. Потолков, Ю. Сын родных берёз : [о Петре Степановиче Пойте, ректоре БрГТУ] / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2014. 13 марта (№ 11). С. 17.

  15. Макаренко, Н. Традиции, обогащенные новым опытом : [интервью с ректором БрГУТ, доктором технических наук, профессором П. С. Пойта] / Н. Макаренко // Наука и инновации. 2011. № 7. С. 57–59.

  16. Стрелец, М. Первая во всём : юбилей доцента кафедры теплогазообеспечения и вентиляции Марии Григорьоевны Горбачёвой / М. Стрелец // Республиканская строительная газета. 2011. № 13. С. 13.

  17. Шеламова, Т. Иные миры Игоря Белогорцева : архитекторы Бреста отметят 100 лет со дня рождения первого ректора БИСИ / Т. Шеламова // Вечерний Брест. 2011. № 26. С. 4.

  18. Данилова, Е. И будто бы снова студенты! : исполнилось 40 лет первому выступску БрГДУ / Елена Данилова // Заря. 2011. № 37. С. 6.

  19. Синкевич, Н. Физик и лирик : [о доценте БрГДУ Анатолии Антоновиче Гладыщуке, уроженце д. Черняково] / Николай Синкевич // Маяк (Берёза). 2011. 15 апреля.

  20. Пойта, П.С. Эра роботов никогда не наступит. На первой позиции всегда будет человек” / П. С. Пойта // Заря. 2010. 18 мая. С. 67.

  21. Верин, И. Им делать жизнь с него : [об открытии мемориальной доски первому ректору И. Д. Белогорцеву на здании БрГТУ] / Илья Верин // Брестский вестник. 2009. 26 февраля. С. 2.

  22. Ковалёва, Н. Слово о Белогорцеве : [о мемориальной доске первому ректору И. Д. Белогорцеву (1911–1999) на здании БрГТУ] / Наталья Ковалёва // Брестский курьер. 2009. 5 марта (№ 10). С. 21.

  23. Данилова, Е. Сохраняя традиции... : [об открытии мемориальной доски первому ректору И. Д. Белогорцеву на здании БрГТУ] / Елена Данілова // Заря. 2009. 19 февраля. С. 1–2.

  24. Хокимова, А. Сфера безопасности : [об уникальной разработке ученых БрГТУ для строительства культурно-развлекательных и спортивных сооружений] / А. Хокимова // Вечерний Брест. 2009. 20 мая. С. 5.

  25. Кульбака, А. Кухни брестского «интернационала», или Как в БрГТУ преодолевают языковой барьер : [о студенческом клубе интернациональной дружбы] / А. Кульбака // Вечерний Брест. 2009. 29 мая. С. 2.

  26. Драган, В. Вячеслав Драган: «В ногу со временем!» : [интервью с первым проректором БрГТУ] / В. Драган ; А. Волкович // Брестский курьер. 2008. 16 октября (№ 42). С. 23.

  27. И физик, и лирик... : [о жизни и деятельности зав. кафедрой физики БрГТУ, кандидате физико-математических наук А. А. Гладыщуке] // Наша газета / БрГТУ. 2007. № 8. С. 7.

  28. Пойта, П. С. “Сярод прыярытэтаў – інтэграцыя навукі і вытворчасці” : [інтэрв’ю рэктара БрДТУ, доктара тэхнічных навук]/ П. С. Пойта ; С. Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2007. 27 кастрычнiка. С. 12.

  29. Пойта, П.С. Петр Пойта: Университет гордиться своими традициями и выпускниками” / П. С. Пойта ; В. Ерофеев // Заря. 2006. 1 июня. С. 6.

  30. Пойта, П. Пётр Пойта: «Мы не стоим на месте»!» / П. С. Пойта ; беседовал Владимир Григорьев // Брестский курьер. 2004. 26 февраля (№ 9).

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1451 разоў Апошняя змена Чацвер, 19 Сакавік 2020 16:29