Чацвер, 17 Сакавік 2016 15:48

1 сакавіка 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Сцяпанавіча Скакуна (1946), вучонага-эканаміста, дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі

Аляксей Сцяпанавіч Скакун нарадзіўся 1 сакавіка 1946 года ў вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1964 годзе, пасля заканчэння Дастоеўскай сярэдняй школы, Аляксей Скакун паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1969 годзе. Сваю працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам калгаса “Красная звезда” Іванаўскага раёна.

Пасля службы ў Савецкай арміі Аляксей Сцяпанавіч працаваў галоўным заатэхнікам калгаса “Маладая гвардыя” Іванаўскага раёна, з 1973 па 1975 гады – намеснікам старшыні гэтага калгаса. З 1975 па 1979 гады – працаваў старшынёй калгаса “Дружба” Іванаўскага раёна, намеснікам старшыні Іванаўскага райвыканкама. У 1979–1982 гадах – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Іванаўскага райвыканкама.

У сакавіку 1982 года А. С. Скакун узначаліў калгас-камбінат «Память Ильича» Брэсцкага раёна, які быў створаны на базе чатырох эканамічна слабых гаспадарак Брэсцкага і Камянецкага раёнаў. 13 жніўня 1992 года калгас-камбінат “Память Ильича” ператвораны ў сельскагаспадарчае калектыўнае прадпрыемства “Астрамечава”, а 10 ліпеня 2003 года – у сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Астрамечава”. Агульная зямельная плошча прадпрыемства складае 11 477 га. У склад гаспадаркі ўваходзяць 17 населеных пунктаў, цэнтр – аграгарадок Астрамечава.

Дзякуючы кіраўніцтву А. С. Скакуна, СВК «Астрамечава» на сённяшні дзень – адно з буйнейшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэспублікі. Асноўны напрамак – мясамалочны (працуе комплекс на 8,5 тысяч галоў). У 2008 годзе па выніках рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывелагадоўчай прадукцыі сярод комплексаў па вытворчасці ялавічыны першае месца прысуджана калектыву СВК «Астрамечава».

У СВК створаны зверакомплекс па вырошчванні каштоўнага пушнога звера – норкі, які мае статус “племянной гаспадаркі”. Маецца свой цэх па вырабу і цэх па пашыве футра норкі. Пушніна СВК «Астрамечава» высока цэніцца як у Беларусі, так і за яе межамі. Прадукцыя прадпрыемства «Яблыкі “Залатыя лустачкі”» стала лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2010 года. Прадпрыемства занесена на рэспубліканскую Дошку Гонару па выніках спаборніцтва за 2012 год.

А. С. Скакун мае ганаровае званне “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь” (1993). Аляксей Сцяпанавіч – вучоны-заатэхнік, член пастаяннай камісіі савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспекі.Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у парламенцкай структуры Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы. Доктар эканамічных навук, член-карэспандэнт НАН Рэспублікі Беларусь (2009), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук РБ, акадэмік Беларускай і Міжнароднай інжынерных акадэмій, акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіруючых навук.

А. С. Скакун з’являецца аўтарам шасці навуковых прац па праблемах аграпрамысловай эканомікі, агародніцтва, рэнтабельнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, АПК ва ўмовах перахода да рыначнай эканомікі. Аўтар кніг: “Ориентир – новые высоты” (1986), “Деревенская политэкономия” (1990), Дорога в завтра” (1991), Право на жизнь” (2001), «Единственный выход, или Три НЭПа Остромечево” » (2008). У чэрвені 2010 года прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Кіраўнік грамадскіх аб’яднанняў “Белорусский агропромышленный союз” і “Белорусский крестьянский совет”. Дэпутат Брэсцкага раённага савета дэпутатаў. Ганаровы грамадзянін Брэсцкага раёна (2010). У 2014 годзе Брэсцкім аблвыканкамам Аляксею Сцяпанавічу прысвоена ганаровае званне “Чалавек года”. Асоба моцнага гаспадарніка, рознабаковага чалавека, цікавага суразмоўцы прыцягальна ва ўсе часы.

Узнагароджаны медалём “За працоўную адзнаку” (1973), ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1986); двума залатымі медалямі ВДНГ (1981, 1987),юбілейнымі медалямі «90 лет Вооруженных Сил Республики Беларусь», «65 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Васілюк Таццяна Іванаўна, бібліёграф

 

  1. Скакун Алексей Степанович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в7т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 350.

  2. Скакун Алексей Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 647.

  3. Скакун Алексей Степанович // Кто есть Кто в Республике Беларусь 2005. Минск: ООО Мэджик-Бук, 2005. Т. 2. С. 317.

  4. Скакун Аляксей Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 14. С. 432.

  5. Скакун Аляксей Сцяпанавіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Брэсцкага раёна. Мінск : БЕЛТА, 1998. С. 477.

  6. Сельскохозяйственный производственный кооператив Остромечево / сост. А.С.Скакун. Брест: Эволайн, 2010. 26с.

  7. Скакун, А.С. Единственный выход, или Три НЭПа Остромечево / А. С.Скакун.Минск: Беларусь, 2008. 431с., [16] л. ил.

  8. Скакун, А. С.Социально-экономические преобразования в АПКРеспублики Беларусь (Вопросы теории и практики): автореферат диссертации... кандидата экономических наук / А. С. Скакун. – Москва, 2005. – 43 с.

  9. Скакун, А. С. Право на жизнь : [сельскохозяйственное коллективное предприятие Остромечево] / А.С.Скакун. Минск: Ураджай, 2001. 198с., [10] л. ил.

  10. Скакун, А. С. Дорога в завтра : колхоз-комбинат Память Ильича / А. С. Скакун. – Минск: Ураджай, 1992.214 с. : ил.

  11. Скакун, А. С. Деревенская политэкономия / А.С.Скакун. – Москва: Агропромиздат, 1990. – 127 с.

  12. Скакун, А. С. Рапс – культура масличная / А. С. Скакун. – Минск : Ураджай, 1994. – 96с. : ил.

  13. Скакун, А. С. Ориентир – новые высоты / А. С. Скакун. – Минск : Ураджай, 1986. – 223 с. : ил.

  14. Сiтуха, У. М. Генералы зямлі : паэма: 2-я ч. трылогіі Скакуны/ Уладзімір Сiтуха. Брэст: Академия, 2006. 182с.

  15. Сiтуха, У. М. Скакуны: паэма: у 3 ч. Ч. 1. / Уладзімір Сiтуха. Брэст : Академия, 2005. 187с.

  16. Ліпскі, У. С. Мужык: дакументальная : аповесць / Уладзімір Ліпскі. Мінск: Літаратура і мастацтва, 2011. 216 с.:іл.

  17. Тоболич, А. Жизнь с людьми и для людей : [о А. С. Скакуне] / Адам Тоболич // Заря. 2016. 1 марта. С. 5.

  18. Скакун, А. С. «Я «намагничен» родной землей-кормилицей…» / А. С. Скакун ; беседовал Микола Панасюк // Заря над Бугом (Брест). 2016. 25 февраля (№ 8). С. 3.

  19. Скакун, А. С. Кожную вясну прарастаюць зноў : [гутарка з доктарам эканамічных навук, старшынёй СВК “Астрамечава” Брэцкага раёна] / Аляксей Сцяпанавіч Скакун // Сельская газета. 2016. 6 января. С. 10–11.

  20. Волкович, А. С фотокамерой по жизни. Времена года : лето [фототворчество А. С. Скакуна] / Александр Волкович // Астрамечаўскі рукапіс : Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах / рэд. і ўклад. А. Валковіч. Брэст, 2015. № 2 (10). С. 6062 : фот.

  21. Скакун, А. С. Чалавека працы трэба выхоўваць змалку, толькі тады будзе толк / Аляксей Сцяпанавіч Скакун // Звязда. 2015. 15 жніўня (№ 155). С. 4.

  22. Буслёнок, Д. Слова касіў, араў і сеяў зноў идеально ложатся на музыку : [о директоре СВК Остромечево Брестского района Алексее Скакуне и его творческих связях с композитором Игорем Лученком] / Денис Буслёнок // Сельская газета. 2015. 19 февраля. С. 7.

  23. Ліпскі, У. Мужык : дакументальная аповесць / Уладзімір Ліпскі // Полымя. 2011. № 1. С. 104–126; № 2. С. 50–73; № 3. С. 65–88;  7. С. 3964.

  24. Курец, А. Четыре НЭПа от Александра Скакуна / Александр Курец //Белорусская нива. 2011. 1 марта.

  25. Козлович, В. Четвертая ступень ускорения / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2010. 11 ноября.

  26. Глебов, О. Четвёртый НЭП “Остромечево” / Олег Глебов // Заря. 2010.11 марта. С. 4.

  27. Скакун, А. Три НЭПа Алексея Скакуна / А. Скакун // Советская Белоруссия. 2009. 18 июля. С. 3.

  28. Сабіна, П. Сузоре Астрамечава” : [пра работу СВК Астрамечава Брэсцкага раёна, яго старшыню А. С. Скакуна] / П. Сабіна // Полымя. 2009. №3. С.123129.

  29. Курец, А. Научное признание / А. Курец // Заря над Бугом. Брест, 2009. 17 июля. С. 1.

  30. Сообщение Национальной академии наук : [Алексей Скакун избранчленом-корреспондентом НАН Беларуси]// Советская Белоруссия. 2009. 23 июня. С.10.

  31. Курец, А. Остромечевские высоты чётче просматриваются сквозь годы / Александр Курец // Заря над Бугом. Брест, 2009. 14 февраля.

  32. Мощик, С. Четверть века, которые преобразили деревню : четырнадцатый председатель / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2009.13 февраля.

  33. Екель, Л.  Земное притяжение : [о председателе СПК ОстромечевоА.Скакуне, его семье, работе; фото] / Л. Екель // Советская Белоруссия. 2008. 11 ноября. С. 10.

  34. Карлюкевіч, А. “Астрамечава”: адраджэнне гаспадара : [аб СВК “Астрамечава” і яго кураўніку А. С. Скакуне]/ Алесь Карлюкевіч // Маладосць. 2007. № 9. С. 142143.

  35. Юдицкий, А. Гимн Генералам Земли” : [о новой книге ВладимираСитухи, посвященной А.С.Скакуну, председателю СПК Остромечево] / А. Юдицкий // Коммунист Белоруссии. 2007. 36 марта. С. 6.

  36. Павловский, Б. Седьмое измерение Скакуна / Борис Павловский // ВечернийБрест. 2006. 1 марта. С. 6.

  37. Скакун, А. Аляксей Скакун, дэлегат трэцяга Усебеларускага народнагасходу: “Не дзеля спакою жыве чалавек...” / А. Скакун ; гутарыла М. Крэйдзіч // Народнаятрыбуна. 2006. 4 сакавіка. С. 2.

  38. Кобяк, Э. Жизнь в светописи Алексея Скакуна / Эдуард Кобяк // Заря. 2004. 11 декабря. С. 5.

  39. Скакун, А. Алексей Скакун: На меня жаловались даже Рейгану” / А. Скакун // Советская Белоруссия. 2004. 30 июня. С.89.

Чытаць 1661 разоў Апошняя змена Пятніца, 05 Чэрвень 2020 15:09